Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Мілецкая ( іянійская ) філасофія.

Як ніколі не існавала адзінай старажытнай Грэцыі, як дзяржавы, таксама ніколі не было і адзінай грэчаскай філасофіі: ў кожным полісе была вялікая спецыфіка ў разважаннях на філасофскую праблематыку. У гарадах Мілет і Іонія ў VI – Vст.ст. да н. э. развівалася філасофія стыхійнага ( наіўнага)матэрыялізма, асноўнымі прадстаўнікамі якога былі: Фалес, Анаксімен і Анаксімандр. Мілецкія філосафы займаліся пошукам вечна існуючых першарэчываў (першастыхій, першапачаткаў) і ў якасці іх прызнаваліся: зямля, вада, агонь, паветра, з камбінацый якіх узнікаюць ўсе прадметы, у тым ліку і чалавек. Фалес упершыню сфармуляваў думку аб Сусвеце, як аб нязменным цэлым і ў якасці першарэчыва прызнаваў ваду: (ўсё ўзнікае з вады і ў яе ператвараецца; ўсё існуючае ёсьць нішто іншае, як вада). Менавіта колазварот вады – форма існавання і самазберажэння прыроды. Адсюль вынікала, што не бог, а толькі вада, як адна з прыродных стыхій, з’яўляецца першапрычынай існавання ўсёй прыроды. Анаксімандр у трактаце “Аб прыродзе” сцвярджаў, што першарэчывам не можа быць штосьці канкрэтнае (напрыклад,вада), так як яно абмежавана і не здольна быць першаасновай для ўсіх рэчаў. Анаксімандр увёў ва ўжытак ідэальнае паняцце апейрон, як безмежны, бясконцы першапачатак, у якім прысутнічае зародак усяго будучага, але пры гэтым апейрон не з’яўляецца прыродным рэчывам. У сваёй вечнасці ён стварае і падтрымлівае існаванне чатырох першастыхій (зямлю, ваду, агонь, паветра), з якіх і ўзнікаюць ўсе прадметы. Ён роўны суме ўсіх чатырох стыхій, але ніколі не зводзіцца ні да адной з іх. Анаксімен не прызнаваў, як ваду так і апейрон, у якасці першастваральных сіл так як першая надзелена відавочнай фізічнасцю (плыўкасць, смак, афарбоўка), а другі толькі ідэальнасцю. Стваральнай сілай валодае толькі паветра, так як яно ўяўляе сабой адначасова і прыроднае (як вада) і ідэальнае (як апейрон) ўтварэнне. Паветра з’яўляецца вечным, неакрэсленым (без колеру, смаку, паху ) і адначасова дынамічным і канкрэтным. Усе прадметы -- ёсьць толькі мадыфікацыі паветра, толькі іх ўсеагульны субстрат. Гэта адбываецца з таго, што паветра народжвае агонь, а ён у сваю чаргу зямлю; з зямлі ўзнікае вада. Анаксімен упершыню выказаў думку аб тым , што ўсё целы, ў тым ліку і самыя шчыльныя, маюць порыстую будову. Менавіта, праз нябачныя поры пранікае паветра, якое рэгулюе і разбурае, а значыць і стварае і перастварае ўсе прадметы. Не з’яўляецца выключэннем з гэтага і чалавечае цела.

Каштоўнасць мілецкай філасофіі праяўляецца ў тым, што з гэтага часу на ўвесь сусвет сталі глядзець ні як на бясконцую колькасць прадметаў, існуючых самастойна, а як на штосьці адзінае і суцэльнае. Яна з'яўляецца ўзорам протафіласофіі (першафіласофіі).

Філасофія Геракліта(520--460г.г.да.н.э.)

Ён паходзіў з горада Эфеса. Ключавые паняцці: космас, логас, агонь. Геракліт сцвярджаў, што ў сусвеце няма нічога ўстойлівага і заўсёды раўназначнага самому сабе, а пагэтаму ўсе прадметы і з'явы пастаянна змяняюцца. Сваю думку ён падмацоўваў наступнымі афарызмамі: "У адну раку немагчыма ўвайсці двойчы.", " Маці ніколі не ўбачыць сваё дзіця двойчы", "Сонца ніколі не бывае адным і тым жа." Геракліт з'явіўся пачынальнікам дыялектыкі (дыялего--з грэч. супярэчлівая гутарка, размова). У дачыненні да прыроды дыялектыка - гэта наяўнасць ў прыродзе, чалавеку і грамадствах зменлівых і супярэчлівых момантаў. Асноўнымі катэгорыямі дыялектыкі выступаюць: супрацьлегласць, зменлівасць, супярэчнасць.

Вучэнне аб космасу.

Геракліт дае наступную характарыстыку: космас -гэта трыадзінства вечнасці ў часе; бязмежнасці ў прасторы; і прыгажосці. Прыгажосць космасу праяўляецца ў тым што ён сістэмна ўладкаваны, у ім няма нічога лішняга і кожны прадмет мае сваё месца, час і прызначэнне. У космасе адбываецца ўзнікненне, жыццё і пагібель прадметаў. Пачынаючы ад Геракліта ў філасофіі праводзіцца думка аб тым, ці надзелены космас аб'ектыўнасцю ці суб'ектыўнасцю г. зн. ці космас існуе рэальна, ці існуюць толькі думкі аб ім, як аб вечнасці, бязмежнасці, і прыгажосці.Чалавечы розум(таксама як і вопыт) заўсёды--завершаны і абмежаваны і як вынік гэтага ён нездольны асэнсоўваць вечнае, бязмежнае і прыгожае. І гэта тычыцца як прыроды так і чалавека. Геракліт выкарыстоўвае два паняцці: макракосмас і мікракосмас. Макракосмас--гэта ўвесь сусвет; мікракосмас--гэта чалавек, і ён як і вялікі космас імкнецца да вечнасці, бязмежнасці, і прыгажосці. Поруч з паняццем космаса Геракліт упершыню ўводзіць ва ўжытак паняцце логас. Паводле Геракліта логас(слова) -- гэта духоўная, нематэрыяльная субстанцыя, якая, стварае і макракосмас і мікракосмас і з’яўляецца прычынай гармоніі і дызгармоніі ўсяго Сусвету. Логас не ўтрымлівае ў самім сабе нічога матэрыяльнага і не ўпадабляецца чалавечаму слову, як фізічнаму гучанню, як перадачы думкі чалавекам.

Геракліт, як аб'ектыўны ідэаліст, сцвярджаў, што духоўныя фактары з'яўляюцца заўсёды першаснымі, а матэрыяльныя, фізічныя, прыродныя --другаснымі. Разуменне космасу, логасу дапаўняецца Гераклітам паняццем агню як усеагульнай, зменлівай першаасновы прадметаў. Агонь--самы найлепшы вобраз які перадае ідэю зменлівасці. У адрозненні ад вады, паветра і зямлі полымя агню змяняецца кожнае імгненне і не здольна замерці нерухома нават на нейкі кароткі прамежак часу. Паводле Геракліта "..гэты космас, адзін і той самы для ўсіх і ён не створаны ні багамі ні людзьмі і ён заўсёды быў, ёсць і будзе вечна жывым агнём які паступова разгараецца і паступова патухае" Агонь-- першааснова свету і пагэтаму ўсе прадметы як і ён сам кожны момант змяняюцца. Час ад часу агонь спальвае макракосмас: калі агонь разгараецца, космас змяншаецца ў памерах, а затым пачынаецца зваротны працэс разрастання космасу і памяншэнне гарэння агню і як вынік змяншэнне логасу, а ў мікракосмасе (чалавеку) змяншэнне духоўнасці. Агонь выконвае ачышчальную сілу ў макракосмасе, а ў мікракосмасе агонь--гэта гарэнне душы, што і складае маральнасць чалавека. Мараль (як гарэнне) - гэта строгае рэгуляванне (спальванне) цялесных патрэбаў, фізічных жаданняў, жарсцяў у чалавека.