Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Характарыстыка атамаў.

У філасофіі Дэмакрыта асноўнымі з'яўляюцца тры паняцці: атам, пустата і рух. Фізічна атамы , пустата і рух існуюць рэальна і аб'ектыўна і больш таго яны шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога не могуць.

Прызначэнне пустаты. Кожны прадмет складаецца з атамаў і згодна Дэмакрыта, пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі наяўнасць пустаты ў прадметах пры дапамозе паняцця дэфармацыі, якая існуе таму, што ў прадметах пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Асноўнай характарыстыкай атамаў з'яўляецца іх рухлівасць. Пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў. Прычына руху атамаў, як лічылі атамісты, знаходзіцца ўнутры саміх атамаў, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры гэтых атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб самарухлівасці атамаў былі падмацаваны на прыканцы 19--пач.20-га ст.ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і наяўнасць ў іх складанай структуры.

Атамы бываюць самыя розныя і іх існуе неабмежаваная колькасць і яны надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца паміж сабой па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць прадметаў. Напрыклад, цела чалавека складаецца з атамаў аднолькавых формаў, але разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах найбольш кручкавтых і востравугольных.

Пытанні гнасіялогіі ў філасофіі атамістаў.

Калі стыхійныя матэрыялісты, ў якасці першаматэрыі прызнавалі прыродныя стыхіі(зямля, агонь вада, паветра), то атамістаы прызнавалі атам. Згодна Дэмакрыта атам - нябачная субстанцыя, але пры гэтым яна з'яўляецца фізічнай і нядзялімай. Такая традыцыя доўжылася да пачатку 20-га ст. , да моманту афармлення новай фізікі, якая сцвердзіла дзялімасць атамаў і наяўнасць ў іх складанай ўнутрыатамнай структуры.

Дэмакрыт тлумачыць працэс пазнання зыходзячы з прынцыпа эманацыі (. з грэч. выцяканне, адрыванне) г. зн. што з паверхні прадметаў адрываюцца драбнейшыя іх адбіткі (копіі). Пранікаючы ў чалавечае цела гэтыя адбіткі, ці як іх называе Дэмакрыт, эйдасы злучаюцца з роднаснымі ім атамамі, якія ёсць, напрыклад, у чалавечым зроку, слыху і г. д. і дзякуючы якім ў чалавека ўзнікаюць вобразы прадметаў і з'яваў. На шляху да пазнаючага суб'екта(чалавека) эйдасы могуць дэфармавацца пры судакрананні з нейкімі перашкодамі, ці з іншымі эйдасамі.У выніку такой дэфармацыі, эйдасы прыносяць новую дзівосную інфармацыю і вобразы тых прадметаў, якія ў рэальным быцці не існуюць. На падставе гэтых вобразаў, па іх узору і падабенству чалавек здольны ствараць новыя прадметы. Здольнасць эйдасаў дэфармавацца і ўэаемасчапляцца паміж сабою прысутнічае ў аснове ўзнікнення фантазій чалавека.