Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.

Платон працягваў далей вучэнне сафістаў і Сакрата аб тым, што чалавек складаецца з душы і цела і што целу ўласціва смяротнасць, а душы вечнасць. Да злучэння з целам душа існуе ў свеце ідэй і ўзбагачаецца цэлай сістэмай ідэальных ведаў. Пасля злучэння ў зямным жыцці з целам, яна забывае ўсё пачутае і ўбачанае ў свеце ідэй. А затым праз пэўныя сітуацыі, наводныя пытанні душа здольна ўспамінаць тую інфармацыю, якую яна атрымала ў свеце ідэй. Пагэтаму крыніца зямных ведаў знаходзіцца не ў пачуццях чалавека (зроку слыху..), а толькі ў прыроджаных ідэях. Напрыклад, Платон спасылаецца на дыялог “Менон” у якім Сакрат гутарыць з хлопчыкам, які ніколі не вывучаў геаметрыі, але праз наводныя пытанні самастойна ўспомніў тэарэму Піфагора. Пасля смерці цела, душа зноў вяртаецца ў свет ідэй і, ўзбагачае яго тымі ўражаннямі і інфармацыяй якія яна атрымала, калі была ў адзінству з целам. Пры дапамозе душы свет ідэй і свет фізічных прадметаў злучаецца ў двуадзінства.

Платон з'яўляеццаа пачынальнікам навукі псіхалогія (псіхея з грэч. душа).У структурных адносінах душа складаецца з трох частак:

1) разумнай (лагістыкон) -- пры дапамозе яе чалавек разважае, аналізуе прымае рашэнні; яна лакалізуецца ў сферы галавы чалавека.

2)неразумнай(алагон), якая называецца яшчэ расліннай і знаходзіцца ў вобласці чалавечага страўніка; яна адчувае небяспеку, страх, голад, смагу і ўсе цялесныя жаданні. Да неразумнасці Платон адносіць і каханне, так як яно не падпарадкуецца розуму.

3)вогненнай; якая прысутнічае ў сэрцы і творыць адвагу, ненавісць, гераізм, патрыятызм.

Разуменне дзяржавы ў Платона.

Вучэнне Платона аб дзяржаве з’яўляецца канкрэтызацыяй яго вучэння аб свеце ідэй і ўтрымліваецца ў трактатах "Дзяржава"; "Палітыка"; “Законы”. Згодна Платона дзяржава ў зямных умовах узнікае і існуе толькі таму, што ў свеце ідэй ёсць ідэя дзяржавы. Прызначэнне дзяржавы: забяспечыць выжыванне як асобнага чалавека так і народ у цэлым.Усіх грамадзян Платон дзеліць на тры групы па аналогіі структуры душы чалавека:

а) кіраўнікі – філосафы, у душах якіх найболей золата г. зн. разумная частка дзяржавы, ёй забараняецца мець матэрыяльныя багацці. б)ваяры, ахоўнікі, варта, у душах якіх пераважае срэбра; гэта вогненная частка дзяржавы. в)земляробы, гандляры (гандлем павінны займацца людзі непрыдатныя ні да якой іншай працы), рамеснікі, душы якіх утвораны з медзі; гэта неразумная частка дзяржавы, якая імкнецца да ўзбагачэння, атрымання асалоды ад зямных даброт і ўцехаў і адначасова забяспечвае існаванне двух другіх частак дзяржавы.

Усе зямныя дзяржавы з'яўляюцца неправільнымі і існуюць ў наступных формах:

1)тымакратыя; улада тут належыць нямногім і кіраўнікі дзяржавы спачатку карыстаюцца пашанай ў народа, але затым яны пачынаюць займацца казнакрадствам. А на гэта іх падбіваюць жонкі і, асабліва каханкі, і як вынік, кіраўнікі страчваюць свой аўтарытэт.

2)алігархія; пачынаецца з раскошы кіраўнікоў і беднасці народу. Тут ў межах адной дзяржавы своеасабліва суіснуюць дзяржава багатых і дзяржава бедных.

3)тыранія; зяўляецца найгоршай формай адхілення ад ідэальнай дзяржавы так як уся ўлада ў ёй належыць аднаму. Як правіла, яна завяршаецца натуральнай смерцю тырана ці яго забойствам.

4)дэмакратыя, яе неправільнасць ў тым, што праз традыцыі, праз выбары большасць падпарадкоўвае сабе нязгодную з ёю меншасць і навязвае ёй свае погляды, каштоўнасці, пануе над ёй. А гэта знішчае непаўторнасць асобнага чалавека, ці якой - небудзь меншасці людзей.

Ідэальная дзяржава з’яўляецца сінонімам справядлівасці і да яе павінны імкнуцца ўсе існуючыя дзяржавы, але так як ідэальная дзяржава існуе толькі ў свеце ідэй, то ўсе зямныя дзяржавы ніколі не могуць дасягнуць яе. Жаданне дацягнуцца да ідэальнай дзяржавы спрыяе пошукам справядлівасці ў зямных грамадствах. Ідэальная дзяржава надзелена двумя рысамі: мудрасцю кіраўніка і мужнасцю народа. Мудрасць кіраўніка праяўляецца у тым, што ён не павінен выкарыстоўваць сваю ўладу дзеля ўзвышэння самога сябе як адзінаправільнага і незаменнага ў дзяржаве. Паводле Платона кіраваць дзяржавай павінны філосафы, пры тым незважаючы на тое, што яны могуць і не разбірацца ў нейкіх дакладных справах і каштоўнасцях, але самае галоўнае - яны павінны разумець філасофскі сэнс такіх катэгорый як дзяржава, грамадзянін, дэмакратыя, гісторыя, свабода, будучыня і пагэтаму “пакуль дзяржаўная ўлада і філасофія не злучацца ў адно, да таго часу і дзяржаве і ўсяму чалавецтву не пазбавіцца ад няшчасцеў” У ідэальнай дзяржаве поруч з мудрасцю кіраўніка прысутнічае мужнасць грамадзяніна. Мужнасць праяўляецца праз штодзённы занятак, абавязак, а таксама праз адносіны грамадзяніна да ўлады і ўменню яго адстойваць сваю годнасць. Узорам мужнасці не павінны быць кіраўнікі дзяржавы і вайскоўцы. Забараняецца кіраваць дзяржавай вайскоўцам і паліцэйскім, дзеля таго каб не ператвараць яе ў казарму.