Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Філасофія арыстоцеля.

Арыстоцель нарадзіўся на выспе Стагір, у аднайменным горадзе, і яго называюць яшчэ Стагірытам, а ягоную філасофію стагірыцкай. Ён з'яўляўся настаўнікам А. Македонскага Негледзячы на тое, што, Арыстоцель атрымаў класічную адукацыю ў акадэміі Платона, ў якой ён вучыўся каля 20 гадоў, тым не менш паміж імі існуюць пэўныя разыходжанні і гэта выражаецца выслоўем Арыстоцеля "Платон мой настаўнік, але ісціна для мяне важней!. Арыстоцель вагаўся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, але пры гэтым аддаваў перавагу апошняму. Ён сістэматызаваў самыя разрозненныя навуковыя веды і з'яўляецца першым сістэматыкам навук надаўшы ім імёны і абазначыўшы іх параметры.Напрыклад, ён вызначыў, што фізіка вывучае прыродныя з'явы, а логіка толькі чалавечыя думкі.

Фізіка Арыстоцеля.

Пад словам фюзіс грэкі разумелі прыроду. Фізіка Арыстоцеля пачынаецца з прызнання парных супярэчнасцей, г. зн., што толькі яны забяспечваюць існаванне прыроды: адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.

Згодна Арыстоцеля адбываецца злучэнне гэтых супярэчнасцей наступным чынам:

1)цёплага з сухім(агонь); 3)халоднага з вільготным(вада);

2)халоднага з сухім(зямля); 4)цёплага з вільготным(паветра);

Актыўнымі элементамі выступаюць цёплае і халоднае; пасіўнымі--сухое і вільготнае. Такі падыход Арыстоцель выкарыстоўваў не толькі для характарыстыкі фізічных з'яў, але і пры вызначэнні чалавечага тэмпераменту. Прызнаючы чатыры класічныя першастыхіі Арыстоцель называе яшчэ пятую--эфір і робіць гэтую канцэпцыю навуковай гіпотэзай. У сусветных памерах эфір ураўнаважвае з аднаго боку зямлю і ваду, якія знаходзяцца ўнізе, а з другога боку агонь і паветра, якія знаходзяцца ўверсе. Дзякуючы эфіру існуе сусветная гармонія. Вучэнне Арыстоцеля аб форме і матэрыі.

Яно пачынаецца з аналіза платонаўскай філасофіі. Арыстоцель лічыў, што асноўнай памылкай настаўніка было палажэнне аб тым, што ідэі -- стваральнікі ўсяго прадметнага свету. Арыстоцель ўдакладняе Платона ў тым, што ідэі калі і існуюць, то існуюць толькі ў саміх прадметах, а не над імі. Ідэі -- гэта толькі прадукты чалавечага розуму і не болей. Платон згодна Арыстоцеля адарваў ад прадмета такія велічыны, як колер, якасьць, вагу, аб’ём. У выніку чаго атрымалася, што існуе не толькі ідэя самога прадмета, але і ідэя колеру, якасці, вагі і г. д. Але разыходжанні паміж Платонам і Арыстоцелем не былі выключнымі. Наадварот, ён працягваў лінію Платона ў межах аб'ектыўнага ідэалізма. Арыстоцель, як і яго настаўнік, лічыў, што ў якасьці першаснага выступае штосьці ідэальнае, але толькі не ідэя, а форма.

Згодна Арыстоцеля кожны прадмет складаецца:

а) з матэрыі г. зн. з якога-небудзь матэрыялу(дрэва, гліны і г. д.)- гэта і ёсць фізічная сутнасць прадмета, якую чалавек успрымае пачуццёва (праз слых, зрок, смак і г. д.).

б) з формы, як нябачнай, але вельмі актыўнай часткі прадмета. ( слова форма ў разуменні грэкаў--"тварэнне з нічога"). Гэта і ёсць ідэальная сутнасць прадмета, якую можна зразумець і ўспрыняць не пачуццёва, а толькі рацыянальна(лагічна).

Арыстоцель прапануе мноства прыкладаў разумення формы: калі, напрыклад, рабіць з гліны шар, то ён будзе адзінствам матэрыі "гліны" і шарападобнай формы. Шарападобнасць не з'яўляецца матэрыяльнай і яна прысутнічае ў матэрыі (ў гліне), як патэнцыя( з ст. гр. магчымасць). У нашым прыкладзе з гліны можна зрабіць не толькі шар, але яна ў патэнцыі ўтрымлівае форму цэглы, посуда, цацак ды іншых вырабаў.