Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.

Як ужо адзначалася, сувязь філасофіі з прыватнымі навукамі працягвае існаваць і на сённяшні дзень. Гэта праяўляецца ў тым што любая навука аперыруе цэлай сістэмай абстрактных паняццяў кшталту: лік, слова, форма, час, чалавек, космас, энэргія і г. д., а яны з’яўляюцца нічым іншым як філасофскімі паняццямі. Напрыклад, сувязь паміж філасофіяй і фізікай выяўляецца па наступнай схеме: філасофія імкнецца даваць тлумачэнне тэрміну “энэргія” у выключнай абстрактнасці, ў цэлым, а фізіка і спецыяльныя навукі спрабуюць ўдакладніць тэрмін “энэргія” ў нейкіх формулах, прынцыпах, правілах, тэорыях якія з’яўляюцца характэрнымі для таго ці іншага часу, ў той ці іншай сферы.На працягу доўгага часу вядуцца спрэчкі ці з’яўляецца філасофія навукай і якія адносіны існуюць паміж філасофіяй і навукай? Ёсць наступныя варыянты адказаў на гэтыя пытанні:

1)філасофія ўключае ў сябе навуку. Гэты варыянт уласцівы Антычнасці, калі ўсе навукі з’яўляліся пэўнымі раздзеламі філасофіі.

2)філасофія ўваходзіць ў склад навукі. Выразна гэта прысутнічае ў сучасных філасофскіх напрамках нэапазітывізму, які сцвярджае, што філасофія павінна рухацца за навукай і толькі даваць тлумачэнні навуковым адкрыццям і фенаменалогіі, якая разглядае філасофію як выключна дакладную навуку кшталту фізікі, матэматыкі і г. д.

3)філасофія і навука – гэта розныя, але часткова супадаючыя веды.Філасофскія веды хоць і адрозніваюцца ад навуковых, але адначасова зберагаюць з імі сувязь, якая праяўляецца ў “навукападобных” філасофскіх вучэннях. Напрыклад, філасофскія праблемы фізікі, хіміі, астраноміі. Адначасова значная частка філасофскіх ведаў не носіць навуковага характару і не ўваходзіць ў склад навукі і існуе толькі як вольныя развагі, показкі, афарызмы эсэ,дыскурс і г.д. 4)філасофія і навука ніколі не супадаюць паміж сабой.філасофія не з’яўляецца навукай і не павінна ёю быць, а яна ёсць “больш чым навука”. Гэта не азначае што філасофія ёсць лепш чым навука. Тут лічыцца што філасофія асэнсоўваючы навуковыя дасягненні, прырошчвае і ўзмацняе іх сілай і глыбінёй абстракцый, якую не здольна здабываць навука.

У сучасны момант найбольш прызнаецца апошні варыянт, у якім сцвярджаецца што і філасофія і навука з’яўляюцца рацыянальнымі формамі пазнання прыроды і чалавека. Філасофія ўключае факты з навукі ў шырокі кантэкст культурнага, гістарычнага і сацыяльнага развіцця. Яна спрыяе гуманізацыі грамадства і навукі і іх маральнасці.

Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.

Так як філасофія даследуе найбольш агульныя пытанні адносна прыроды, чалавека, чалавечай думкі, то неабходна зрабіць наступную дэфініцыю: Філасофія - гэта сістэма агульных, тэарэтычных поглядаў на сусвет у цэлым, на чалавека і на ягонае месца ў гісторыі, ў прасторы і ў часе.У метафарычным плане філасофія вызначаецца як "нічыйная зямля рзмешчаная паміж рэлігіяй і навукай, і якія атакуюць яе з супрацьлеглых бакоў, але ніколі не імкнуцца знішчыць гэтую зямлю, ў сілу таго што яны сілкуюцца з яе, ўзмацняюцца ад яе."

У еўрапейскай традыцыі прынята лічыць што існуюць тры цэнтры узнікнення філасофіі якія і прадвызначылі існаанне сучасных цывілізацыйных рэгіёнаў і традыцый.

Кітайская філасофія існуе толькі ў двуадзінству з рэлігіяй. Адсюль праблематычна вызначыць, ці з'яўляецца канфуцыянства філасофіяй ці рэлігіяй, так як у ім ў якасці культавага элемента рэлігіі прызнаюцца імператарскія дынастыі, як стваральнікі гісторыі Кітая г.зн. нават палітычная улада абагаўляецца. А з другога боку канфуцыянствам адмаўляецца безсмяротнасць душы, (што неўласціва для рэлігіі) а пагэтаму і прыроду і зямноё жыццё і смерць чалавека яно разглядае не з рэлігійнага а з рацыянальна- філасофскіх падыходаў.

Індыйская філасофія.(усходняя, ягіпецка--індыйская) тут прызнаецца што пачуццёвасць ўзвышаецца над рацыянальнасцю(розумам). Пагэтаму прадметы, прыроду, чалавека нельга зразумець розумам ці лагічна прааналізаваць, а іх можна толькі адчуваць ( філасофія іёгі).

Еўрапейская філасофія пачынаецца з антычнай Грэцыі і Рыма і існуе самастойна без рэлігіі. Выключэннем з’ўляецца толькі філасофія нэатамізму, як афіцыйнай дактрыны каталіцкай царквы. У нэатамізме спалучаюцца хрысціянскія каштоўнасці з палажэннямі філасофіі Арыстоцеля (384-322 да н. э.), якія дзівосным чынам аформіў сярэдневяковы філосаф - схаласт Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі 1226-1274) У еўрапейскай філасофі галоўным прызнаецца сіла чалавечага розуму, ягонай разважлівасці, выкарыстоўваюцца лагічныя законы і правілы у пытаннях пошукаў ісціны. Таксама не адмаўляецца роля і значэнне пачуццёвасці ( зрокавай, слыхавай і г. д.) як асновы чалавечага інтэлекта і пазнання.

СТРУКТУРА ФІЛАСОФІІ.

Незалежна ад геаграфічнай прыналежнасці любая філасофія мае наступную структуру:

1)анталогія.(ў перакл. з грэч.: слова аб быцці; вучэнне аб існаванні). Тут разглядаюцца пытанні існавання ці неіснавання прадметаў, чалавека, сусвету; асэнсоўваюцца палажэнні ці існуе чалавек і сусвет вечна, ці часова , ці ёсць ў іх развіццё, а калі ёсць то куды яно скіравана ,ці маюць яны сваіх творцаў. Анталогія ставіць пытанні накшталт: што такое жыццё, смерць, прастора, час, космас, прырода, бог, душа, энэргія і г. д.

2)гнасіялогія. (гнэзіс у перакл.з грэч.-- веды; пазнанне, разуменне).Яна асэнсоўвае магчымасці чалавечага пазнання г. зн. ці здольны чалавек пазнаваць, вывучаць, даследаваць прадметы, космас, іншага чалавека, ці сваё уласнае “Я”. У гісторыі філасофіі незаўсёды прызнавалася, што чалавек здольны да пазнання. Нямецкі філосаф Імануіл Кант(1724--1804) прынцыпова адмаўляў здольнасць чалавека да пазнання. Прыкладна на такіх пазіцыях знаходзіўся і англійскі філосаф Дэвід Юм (1711--1776). Такія філосафы называюцца агностыкамі, а філасофскі падыход -агнастыцызм ( гнэзіс--веды --"а" адмаўленне ведаў), г. зн. немагчымасць пазнання.

3)філасофская антрапалогія (антропас--чалавек; логас--слова; вучэнне аб чалавеку). Тут даследуецца сутнасць чалавека, ягонае існаванне ў сусвеце; мэты і задачы чалавека, грамадства, дзяржавы ў сусветнай гісторыі.

4)аксіялогія (духоўныя каштоўнасці).Гэта катэгорыі этычнага і эстэтычнага кшталту: шчасце, свабода, справядлівасць, каханне, адказнасць г. зн.пытанні звязаныя з духоўнасцю чалавека.

5)праксіялогія (практыка).Тут разглядаецца з выкарыстаннем філасофскага апарату практычнае жыццё чалавека, грамадства; адносіны паміж эпохамі, культурамі, народамі, цывілізацыямі.

Асноўнае пытанне філасофіі

Яно афармлялася гістарычна і ў ім рабіліся спробы вызначыць, што з’яўляецца першасным, а што ёсць другасным, матэрыяльнае ці ідэальнае? Чалавек заўсёды цікавіўся: “чаму заўсёды ёсць нешта, а не нішто?” г. зн. чаму ёсць зоркі, планеты, Сонца, людзі, расліны, хто ўсё гэта творыць, ўладкоўвае і падтрымлівае? Пагэтаму ў асноўным пытанні філасофіі заўсёды вылучаюцца два бакі. Першы бок: што з’яўляецца першасным, а што другасным? матэрыяльнае ці ідэальнае г. зн.матэрыя(прырода) ці наадварот ідэя, дух(думкі, свядомасць).

Варыянты адказаў на першы бок асноўнага пытання філасофіі:

1)манізм (монас з грэч.--адзін, адзінкавы)-- філасофская канцэпцыя, ў якой ў якасці першаснага прызнаецца штосці адно: ці ідэальнае ці матэрыяльнае. Піфагор лічыў што ў якасці першаснага, а значыць і ў якасці першастваральнай сілы выступаюць лікі (1,2.3 і г. д.) як нешта ідэальнае, як штосьці фізічна неіснуючае. І, наадварот, Дэмакрыт прызнаваў што атамы, як фізічныя субстанцыі, рэальна існуюць і з’яўляюцца першаснымі і ствараюць літаральна ўсе прыродныя прадметы, ўсе матэрыяльныя ўтварэнні.

2)дуалізм (дуа ў перакл. з лац.—два). Тут у якасці першаснага дапускаецца адначасовае прызнанне і матэрыяльнага і ідэальнага. Тыповым прадстаўніком дуалізма з’яўляецца французскі філосаф і матэматык Рэнэ Дэкарт (1596-1650г.г.), згодна якога ўзорам дуалістычнасці выступае чалавек з ягонай душой і целам.

3)плюралізм (з лац. шматлікасць, множнасць). Ён прызнае, акрамя матэрыяльнага ці ідэальнага, мноства іншых самастойных першапачаткаў. Эўрыстычная аснова плюралізма - нетрывіяльны пагляд на сусвет, як на нелінейнае і нестацыянарнае ўтварэнне.

Другі бок асноўнага пытання філасофіі: ён шчыльна злучаны з першым і фармулюецца: “ ці магчыма зразумець, спазнаць, вывучыць сусвет, прыроду і чалавека?” Існуюць два варыянты адказаў: адмаўленне пазнання (агнастыцызм) і прызнанне магчымасцей пазнання – гнасіялагічны аптымізм.