Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Матэрыялізм і ідэалізм.

Любая філасофія ці нейкія яе раздзелы ці палажэнні, ў любым выпадку, адносяцца да матэрыялізма ці да ідэалізма.Традыцыі такога падзелу існавалі ўжо ў антычнасці.

1)матэрыялізм. (матэрыя ў перакл. з грэч.--рэчыва)-- прызнае першаснасць матэрыі, прыроды, а ўсё ідэальнае (свядомасць, дух, чалавечыя думкі і пачуцці) разглядае як штосьці другаснае, створанае, народжанае матэрыяльным. Ён адстойвае, што чалавечая думка, як ідэальнае ўтварэнне, не можа існаваць сама па сабе, без чалавека як носьбіта гэтай думкі. Матэрыялізм, як правіла, адмаўляе бога, і лічыць што прыроду ніхто не стварае і што яна існуе сама сабой.

матэрыялізм бывае:

а)стыхійны. (наіўны) Тут ў якасці першаснага прызнаецца пэўная прыродная стыхія, якая і з'яўляецца першапрычынай усяго існуючага. У антычнасці ў якасці першастыхій прызнаваліся: зямля, агонь, вада, паветра .Тыповыя прадстаўнікі:мілецкія(іянійскія) філосафы.

б)метафізічны.(да 18ст. тэрміны філасофія і метафізіка выкарыстоўваліся як сінонімы) У перакладзе з грэч. метафізіка-- ўсё тое, што знаходзіцца пасля фізікі. А так як фізіка разглядае ўсе прадметы, працэсы і з'явы дынамічна г. зн. ў развіцці і зменлівасці, то метафізіка, наадварот, разглядае ўсё статычна, толькі ў плане пакою, чым адмаўляе прынцып развіцця. Метафізічны матэрыялізм калі і дапускае развіццё то прызнае яго толькі, як нейкую цыклічнасціь, як паўторнасць.. Напрыклад, метафізічная канцэпцыя катастрафізма дапускае што сусвет, прырода, чалавек з'яўляюцца нязменнымі, а калі і развіваюцца, то толькі цыклічна і кожны цыкл завяршаецца нейкай катастрофай, пасля чаго пачынаецца новы цыкл, як паўторнасць папярэдняга.

в)гістарычны і дыялектычны -- гэта марксісцкая філасофія ў якой лічыцца, што асноўным ў развіцці і прыроды і чалавека з'яўляюцца супярэчнасці і супрацьлегласці паміж прыроднымі ці грамадскімі сіламі. Згодна марксізма і ў сусвета у цэлым, і ў чалавека ёсць пэўныя ўзаемавыключныя крайнасці: поўдзень--поўнач; холад--цяпло; жыццё--смерць; дабро--ліха і г. д., а ў чалавечай гісторыі барацьба паміж антаганістчнымі (супрацьлеглымі) класамі.

2) ідэалізм (ідэя з старгрэч. – думка, штосці нематэрыяльнае) прызнае першаснасць духу, ідэі, свядомасці, а прыроду, чалавека, матэрыю ў цэлым лічыць другаснымі, вытворнымі, залежнымі ад духоўнага, ад ідэальнага. Усё матэрыяльнае (зямля, прадметы,чалавек і г. д.) само па сабе ўзнікаць і існаваць не можа, а ствараецца і падтрымліваецца нейкай ідэальнай сілай.

Ідэалізм бывае:

а)аб'ектыўны ідэалізм (аб'ект у перакл. з лацін.-- аснова; прадмет) Ён прызнае ў якасці першаснага штосьці ідэальнае , якое існуе рэальна і незалежна ад чалавека (напрыклад, лікі, ідэі, формы і.г.д.) Аб'ектыўныя ідэалісты Піфагор, Платон, Гегель, адпаведна прызнавалі у якасці першаснага лікі, ідэю, абсалютную ідэю. Прызнанне існуючых незалежна ад чалавека лікаў, ідэй, формаў і іншых ідэальных утварэнняў стварае бачнасць падабенства аб'ектыўнага ідэалізма да рэлігіі, але ён ні ў якім разе не ёсць рэлігія, а ёсць толькі напрамак у філасофіі. б)суб'ектыўны ідэалізм (суб'ект у перакл. з лацін.--індывідуальнае, непаўторна існуючае). Тут у якасці першаснага прызнаюцца непаўторныя погляды, пачуцці "Я"(суб’екта) праз якія успрымаецца ўсё існуючае: і сусвет і прадметы, і іншы чалавек, і свая самасць. Пагэтаму і ў прыродзе і ў грамадстве і ў чалавека нічога аб’ектыўнага няма, а ёсць толькі суб’ектыўныя погляды адносна іх. Атрымліваецца што са смерцю"Я" для яго памірае ўсё існуючае: сусвет, прадметы, людзі. Вяршыняй суб'ектыўнага ідэалізма з'яўляецца філасофія Джорджа Бэрклі(1685--1753). Суб'ектыўны ідэалізм заўсёды непасдядоўны і ў лагічна завершанай форме, як правіла, не існуе. У тым выпадку калі ён даводзіцца да лагічнага завяршэння, то ён прымае форму саліпсізма г. зн.прызнаецца, што акрамя суб'екта(чалавека), акрамя "Я" нічога не існуе. Вытанчанасць суб'ектыўнага ідэалізма, праяўляецца ў глыбокай устаноўцы: быццё па-за "Я" ёсць нішто іншае як нейкае дапушчэнне, ў якое трэба паверыць.

СВЕТАПОГЛЯД, ЯГО СТРУКТУРА І АСНОЎНЫЯ ТЫПЫ.

Светапогляд-гэта сістэма абагуленых уяўленняў на сусвет і месца якое ў ім займае чалавек. Існуюць наступныя тыпы светапогляду:

1)міфалагічны.(міф-- у пер.з ст.грэч-- паданне.) У міфах робіцца спроба адказаць на пытанні аб паходжанні сусвету, жыцця, адзінства прыроды і чалавека. Тут, ўсе прыродныя і сацыяльныя з'явы тлумачацца з пазіцый чалавека, які яшчэ знаходзіўся на ранніх прыступках грамадзскага развіцця.У межах міфалогіі пачынаюць афармляцца элементы рэлігіі. Асноўным элементам міфалагічнага светапогляду выступаюць ўяўленні.

2)рэлігійны. Ён узнікае на адносна высокім узроўні развіцця грамадства У адрозненні ад міфалогіі, рэлігія не толькі прызнае існаванне звышнатуральных сіл, але і прызнае панаванне іх над чалавекам. Рэлігія раздвойвае свет на зямны, які ўспрымаецца пачуццямі і нябесны які спасцігаецца верай. Асноўным элементам рэлігіі выступае вера.

3)філасофскі. Тут, прырода, грамадства, чалавек робяцца прадметам лагічнага аналізу. Філасофія імкнецца асэнсоўваць нават міфалагічную і рэлігійную праблематыку на лагічным узроўні. Асноўным у філасофіі выступае розум у сукупнасці з уяўленнямі (гэта ад міфалогіі) і верай(гэта ад рэлігіі)

4)штодзённы (эмпірычны, звычайны). Ён прысутнічае ў аснове ўсіх вышэй ўзгаданых светапоглядах і грунтуюцца на штодзённым практычным вопыце чалавека і дапамагае яму больш--меньш правільна арыентавацца ў штодзённасці. Праўда, ён адчувае цяжкасці, пры сутыкненні з складанымі праблемамі. Напрыклад, чалавек у штодзённым жыцці верыць у тое, што сонца ўзыходзіць і заходзіць. Пры такім поглядзе немагчыма зразумець ўсю складанасць астранамічнага малюнку свету.

філасофскія моманты разумення і тлумачэння сусвету

Філасофскае светаадчуванне, можна выразіць, прыкладна, у двух момантах:

момант ўсеагульнага здзіўлення. Менавіта са здзіўлення пачынаюць ўзнікаць пытанні, якія і з'яўляюцца пачаткам пазнання. Усё незразумелае, невядомае, што ўтрымліваецца ў гэтым здзіўленні, неабходна разгадаць і такім чынам адказаць на ўзнікаючыя пытанні.

момант ўсеагульнай крытычнасці. Чалавек на пытанне заўсёды стварае некалькі адказаў, да якіх можна ставіцца крытычна ці некрытычна. Але, нават, калі і існуе некрытычнасць, то гэта не значыць, што ў далейшым да гэтага адказу не будуць ставіцца крытычна, ці наадварот.

формы філасофскай праблематыкі

Гістарычна філасофская праблематыка фармулявалася і на яе рабіліся тыя ці іншыя адказы ў наступных формах:

1)космацэнтрызм- разуменне сусвету, як нечага суцэльнага, а чалавек разглядаецца як касмічная часцінка якой, як і ўсяму космасу, ўласціва прыгажосць, загадкавасць і гармонія. 2)антропацэнтрызм (антропас--з ст.грэч. чалавек); прызнае што чалавек з'яўляецца цэнтрам космасу, і з пазіцый чалавечых поглядаў, адукаванасці, гістарычнага часу робяцца спробы пратлумачыць ўсе прыродныя і духоўныя з'явы. Прызнаецца, напрыклад, што прыгажосць і загадкавасць існуюць ў космасе толькі таму, што яны прысутнічаюць ў думках, поглядах чалавека, у ягоным целе, ў гармоніі розума і душы.

3)тэацэнтрызм (тэос--з грэч.Бог); стваральнікам сусвету прызнаецца бог, як першапрычына усяго існуючага і неіснуючага; прырода і чалавек-- гэта божае тварэнне, божы вынік.

ФУНКЦЫІ ФІЛАСОФІІ.

1) светапоглядная. Ні адна навука не здольна выконваць гэтую функцыю ў поўным аб"ёме, так як усе навукі разглядаюць толькі нейкі абмежаваны бок рэальнасці ці асобны прадмет, і не ў стане ахапіць сусвет у ягоным адзінству, суцэльнасці і супярэчнасці і толькі філасофія выконвае гэтую функцыю.Разглядаючы ці то сусвет у цэлым, ці то асобную з"яву, філасофія адкідвае ўсе прыватнасці і падрабязнасці і вылучае ў іх толькі найбольш агульнае і істотнае.

2)пазнавальная. Гэтая функцыя спрыяе адказу на пытанне ці здольны чалавек пры дапамозе розума ці пачуццяў(зроку,слыху..) пазнаваць прадметы і сусвет у цэлым. Гэта тэарэтычна-пазнавальнае пытанне дзеліць ўсіх філосафаў на г.зв.гнасіялагічных аптымістаў, якія не сумняваюцца ў магчымасцях чалавечага пазнання і на агностыкаў.

3)метадалагічная. Філасофія для даследвання і ўспрыняцця прадметаў, з’яваў, прыроды, сусвету ў цэлым прапаноўвае два метады: метафізічны, які адмаўляе развіццё і абсалютызуе статыку; дыялектычны, які прызнае дынаміку развіцця, зменлівасць і супярэчнасць.

4)інтэгратыўная. Поруч з аддзяленнем навук ад філасофіі і іх дыферэнцыацыяй існуе і супрацьлеглая тэндэнцыя: імкненне разрозненных ведаў да інтэграцыі дзеля лепшага вывучэння сацыяльных і прыродных аб'ектаў. Узорам навуковай інтэграцыі выступае, напрыклад, матэматычная логіка, фізічная геаграфія, сацыяльная біялогія і г. д. Менавіта філасофія спрыяе гэтай інтэграцыі, так як яна абагульняе высновы ўсіх прыватных навук.

5)аксіялагічная. Любая філасофія не абмяжоўваецца вывучэннем і абгрунтаваннем сваіх палажэнняў. Філасофія ў практычным плане тлумачыць маральныя і эстэтычныя каштоўнасці .Напрыклад, яна ў абагуленай форме прапаноўвае чалавеку крытэрыі ў асэнсаванні свабоды, шчасця, ісціны, прыгажосці.

ФІЛАСОФІЯ ТРАДЫЦЫЙНЫХ ГРАМАДСТВАЎ.

Традыцыйнымі грамадствамі лічацца тыя супольнасці якія пакінулі пасля сябе вялікую філасофскую спадчыну. У Еўропе гэта антычная Грэцыя і Рым, якія ў значнай ступені і прадвызначылі развіццё еўрапейскай цывілізацыі. Асноўная стаўка рабілася тут не на рэлігію, а на сілу чалавечага розума, на ягоную аналітычнасць і разважлівасць.Прынята лічыць, што еўрапейская філасофія пачынаецца са спадчыны Піфагора (выспа Самос 2--я пал.VI-пач.Vст.д.н.э.) якому і прыпісваецца аўтарства тэрміна "філасофія". Яшчэ ў антычнасці былі сумненні, ці ўвогулле існаваў Піфагор, як гістарычная постаць, але ніхто не сумняваўся, што на працягу прыкладна трох стагоддзяў існавала філасофска-містычная школа піфагарыйцаў. Філасофія піфагарэізма ўяўляе з сябе самы ранні варыянт ідэалізма, пры тым у форме аб'ектыўнага. Піфагарыісты спрабавалі адасобіць сутнасць прадмета ад самога прадмета, вынесці сутнасць прадмета на паверхню і зрабіць яе зразумелай. Цэнтральным паняццем у філасофіі Піфагора прызнаюцца лікі, якія існуюць аб'ектыўна і рэальна г. зн. іх ніхто і нішто не стварае. Сярод мноства лікаў выдзяляюцца дзесяць першых, пачынаючы ад 0 да 9, якія з'яўляюцца самадастатковымі. Гэта і ёсць ідэальны, першасны пачатак быцця, які існуе вечна, рэальна і аб'ектыўна г. зн. яго ніхто і нішто не стварае. У сваю чаргу лікі(ўключна ад 0 да 9) ствараюць ўсе лікі пачынаючы з ліку 10 і гэтым самым твораць ўвесь бясконцы лікавы шэраг, а ён стварае літаральна ўсё матэрыяльнае і духоўнае. Палажэнне Піфагора: "усё ёсць лікі", азначае што ўсе прадметы, ўсе прыродныя і духоўныя працэсы і з'явы ствараюцца лікамі. З гэтага вынікаюць чатыры моманты ў разуменні лікаў:

1)арыфметычнае: лікі выражаюць сутнасць любога прадмета, і прытым чым меншы лік, тым больш глыбінны пласт быцця ён выражае. Напрыклад, адзінкавы прадмет ці адзін чалавек утрымлівае значна болей непаўторных, індывідуальных характарыстык (інфармацый), чым цэлая супупнасць тых самых прадметаў ці людзей. Немагчыма нават уявіць які-небудзь прадмет, які здольны заявіць аб сваім існаванні па-за якім-небудзь лікам ( па- за вагой, аб'ёмам, часам, памерамі, а ўсё гэта і выражаюцца праз лікі). Значыць, ствараючы прадметы, толькі лікі і з'яўляюцца сапраўдным быццём. Сапраўднасць быцця лікаў вынікае з таго, што яны заўсёды нязменныя, (ва ўсіх выпадках 2+2 = 4), а пагэтаму толькі лікі надзелены рэальным існаваннем і вечнасцю. Несапраўднае быццё-- гэта ўсе прадметы і з'явы і ўсе яны створаны лікамі, а значыць прадметы, людзі, прыродныя з'явы і працэсы маюць момант свайго нараджэння і смерці, а значыць яны нявечныя, а калі так то яны несапраўдныя і неісцінныя.

2)геаметрычнае: піфагарыйцы кіраваліся прынцыпам: "умець тлумачыць ўсё геаметрыяй". Толькі пры дапамозе лікаў можна зразумець як з бязмежнай прасторы ўтвараюцца абмежаваныя прадметы і вобразы пэўнай формы г. зн. лікі абмяжоўваюць бязмежную прастору ці вечны час тым самым і твораць абмежаваныя і часовыя прадметы і з'явы.

3)фізічнае: лікі заўсёды-- ідэальныя ўтварэнні, але тым не менш першыя 10 лікаў маюць параметры фізічных прадметаў. Піфагарыйцы ўяўлялі 0 як нішто; 1- кропка; 2- лінія; 3-плоскасць і г. д. Менавіта лікі 1, 2 ,3 ствараюць існаванне рэальных кропак, ліній,плоскасцей і якія ў сваю чаргу твораць ўсе прадметы, працэсы і з’явы.

4)тэалагічнае: лікі, як носьбіты пэўнай таямнічасці, ствараюць ўсе прадметы, ўсе прыродныя з'явы, тым самым закладваюць ў іх нейкі прыхаваны, неразгаданы, містычны змест.

Самымі галоўнымі, стваральнымі і таямнічымі выступаюць дзесяць першых лікаў, яны і ўтвараюць паняцце дэкады. Дэкада--сума першых чатырох лікаў 1+2+3+4=10. Лікі дэкады народжваюць ўсе іншыя лікі і ўсе прадметы. Сусвет мае пад сабою дэкадычную аснову, а сама дэкада існуе вечна, дзякуючы сваім асноўным лікам: 1, 7, 10.

лік1 пераводзіць ўсё неіснуючае ў існуючае і наадварот усё існуючае ў неіснуючае, ( пераводзіць нежыццё ў жыццё і жыццё ў нежыццё) так як усё пачынаецца з ліку адзін. Таксама лік адзін стварае кожнае імгненне ў існаванні ці неіснаванні прадмета. Адзінка, дзякуючы сваёй стабільнасці і нязменнасці, з'яўляецца стваральнікам лікавага шэрагу і ёсць ўсюдыпрысутнай, так як яна знаходзіцца ва ўсіх без выключэння ліках. А значыць адзінка з'яўляецца пачаткам нараджэння і пачаткам смерці ўсіх прадметаў.

лік 7 характарызуецца цнатлівасцю (дзявотствам) ў сілу таго, што пры дзяленні ліку 7 на іншы лік ён не народжвае новы лік без астатка, і адначасова пры самаскладанні ён выходзіць за межы дэкады і разбурае яе. Сукупнасць гэтых двух момантаў уласцівы толькі ліку 7 і больш ніякаму іншаму дэкадычнаму ліку. Напрыклад, лік 9 таксама пры самаскладанні разбурае дэкаду, але 9 у межах дэкады дзеліцца на тры без астатку. Лік 5 пры дзяленні не народжвае лік без астатка, але пры самаскладанні ён не разбурае дэкаду, а ўкладваецца ў яе.

лік 10 завяршае дэкаду і сам з'яўляецца дэкадай, а з другога боку лік 10 пры дапамозе ліку 1 стварае аснову для ўзнікнення новай дэкады. Дзякуючы дэкадзе ўсе прадметы і працэсы з'яўляюцца завершанымі і абмежаванымі і ў прасторы і ў часе. Адначасова пры дапамозе ліку 1 узнікае новая дэкада як пачатак і як завяршэнне новых прадметаў, з'яваў і працэсаў.

Разуменне прыгожага.Піфагор дапасоўваў палажэнне "усе прадметы--ёсць лікі" і да сферы прыгожага. У аснове прыгожага і ў чалавека і ў сусвеце прысутнічаюць геаметрычныя прапорцыі і слыхавыя інтэрвалы, як нейкая "гармонія лікаў". Вывучыць і зразумець сусвет можна толькі праз пазнанне ягонай музыкальна-- лікавай структуры. Піфагарыйцы з'яўляюцца першымі тэарэтыкамі музыкі, якія абгрунтоўвалі, што ўсе музычныя інтэрвалы ёсць нішто іншае як суаднясенне лікаў паміж сабой: актава гэта суаднясенне 1 і 2; квінта-- 2 і 3; кварта--3 і 4. Акустыка, як прыродная з'ява, ўзнікае і існуе дзякуючы суаднясенню лікаў.