Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

18 Філасофія і яе сутнасць

"Хай ніхто ў маладыя гады не адкладвае заняткі філасофіяй,

а ў старасці каб ніхто не стамляўся захапляцца ёй"

Э П І К У Р.

Тэрмін філасофія паходзіць са старажытнагрэцкай мовы і ў перакладзе азначае любоў да мудрасці, дзе філіо -- любоў, сафія -- мудрасць. Словы любоў і мудрасць утрымліваюць некалькі істотных сэнсаў: любоў – гэта:

а) імкненне да адзінства.

б) шчасце і прыхаваны страх згубіць яго.

Пагэтаму любоў у цэлым, у тым ліку і да мудрасці, адначасова утрымлівае і вялікую асалоду для душы і вялікія душэўныя пакуты і расчараванні.

мудрасць--гэта:

а) дасканалыя веды і ў якасці іх не могуць лічыцца нейкія прыватныя ісціны, а толькі тыя, якія закранаюць сусвет у цэлым.

б) мудрасцю надзелена толькі дасканалая асоба, якая не робіць каму--небудзь благога; пагэтаму мудрым ніколі не бывае ліхі чалавек.

в) прыгажосць заўсёды прыцягвае і захапляе. Прыгажосць мудрасці - ўнутраная, духоўная чысціня і гармонія ў чалавека.

Такім чынам, мудрасць ёсць адзінства ісціны, дабра і прыгажосці і яна выратоўвае чалавека ад таго чаго ён баіцца і ў першую чаргу ад страху смерці. Пагэтаму мудрым з’яўляецца не толькі той хто задумваецца над сэнсам жыцця, але і разважае аб смерці і духоўна яе пераадольвае. Філасофія -- пастаноўка векавечных (метафізічных) праблем і магчымасць іх развязваць толькі праз разважанні, толькі праз духоўнасць чалавека. Значыць, філасофія – гэта спроба “разбудзіць” чалавека, змусіць яго думаць не толькі аб штодзённым, але і аб чымсці непераходным (метафізічным) г. зн. аб тым што існуе ва ўсе часы, накшталт: безмежнасці, вечнасці, прыгажосці, справядлівасці, смерці, і г. д. Носьбітам і распрацоўшчыкам мудрасці, заўсёды з’яўляецца народ, як калектыўны розум. Людзі, якія займаліся аналізам і сістэматызацыяй мудрасці, яшчэ ў антычнасці пачалі называцца філосафамі.Уяўленні аб мудрасці змяняліся ад культуры да культуры, ад эпохі да эпохі і як вынік змяняліся і уяўленні аб філасофіі. Аўтарства тэрміна "філасофія" прыпісваецца Піфагору, які і з’яўляецца яе пачынальнікам. Згодна еўрапейскай традыцыі філасофія ўзнікае ў грэчаскім рабаўладальніцкім полісе ў той час калі адбываецца падзел грамадскай працы на фізічную і разумовую. Менавіта, ў межах апошняй паступова ўзнікае група людзей, асноўным заняткам якіх і была філасофія.

Эвалюцыя філасофіі.

Першапачаткова філасофія насіла элітарны характар г. зн. , што ёй цікавіліся і мелі да яе доступ нямногія, і як правіла, заможныя людзі. Ужо ў тыя часы філасофія ўтрымлівала наступныя раздзелы: логіка, фізіка, матэматыка, астраномія, медыцына, паэтыка, юрыспрудэнцыя, псіхалогія і г. д. Нават такія прыкладныя і дакладныя пытанні як караблебудаванне ўваходзілі ў філасофскую сферу. Старажытнагрэцкі філосаф Эпікур, прыводзіў тры аналогіі, якія вобразна ўяўлялі будову філасофіі. Ён параўноўваў філасофію з садам, у якім дрэвы і расліны- гэта фізіка; плады-- этыка; моцная і трывалая агароджа -- логіка. Менавіта з філасофіі ў пазнейшыя часы ўзнікаюць выключна ўсе навукі. Першай навукай, якая адасобілася ад філасофіі была медыцына. Звязана гэта з тым, што філасофія з яе абстрактнасцю была не ў стане лякаваць чалавечае цела. Негледзячы на аддзяленне медыцыны ад філасофіі шчыльная сувязь паміж імі існуе і па сённяшні дзень. Медыцына ўспрымае чалавека толькі як пацыента, робіць яму дыягностыку, лякаванне і г. д., а адказ на пытанне, што такое “чалавек” выконваецца толькі праз філасофскія развагі. Таксама ў антычнасці з філасофіі вылучылася юрыспрудэнцыя. Яна развязвае нейкія прыватныя пытанні звязаныя з сям’ей, дзяржаваю, правамі, абавязкамі чалавека, а філасофія дае ім тлумачэнні абстрактнага характару, накшталт, што такое сям’я, грамадзянін, уласнасць, дзяржава, абавязак і г. д., у цэлым. З узнікненнем механікі (16--18)ст. адбываецца масавае адасабленне ўсіх навук ад філасофіі. Праўда, І. Ньютан (1643-1727), як стваральнік класічнай і нябеснай механікі лічыў, што яна не з’яўляецца навукай, а толькі звычайным раздзелам філасофіі. Механіцызм, як філасофскі напрамак, ля вытокаў якога быў І.Ньютан, літаральна ўсё разглядала з пазіцый механікі. Атрымлівалася, што не толькі прыродная, але і духоўная сфера чалавека(дабро, каханне і г. д.) мае механічныя параметры і выяўляецца праз іх. На мяжы 19 і 20ст.ст. ўсе раздзелы філасофіі атрымалі статус самастойных навук, але пры гэтым яны і зараз утрымліваюць сувязь з філасофіяй. Ва ўласна філасофіі засталіся наступныя раздзелы: гісторыя філасофіі, логіка, этыка, эстэтыка, філасофія рэлігіі.