Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ч1 філ.стац..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
239.62 Кб
Скачать

Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.

Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але гэтыя без'якасныя атамы здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і бясконцае мноства якасцей, якія ўласцівы прадмету. Напрыклад, якасць цяпла ў прадметах ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, наадварот, творыцца гладкімі атамамі; гук--гэта спрасаванне атамаў; колеравасць--гэта гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі, гладкімі і круглымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.

Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і прызнаваў прадвызначанасць лёсу, жыцця і смерці чалавека на падставе таго, што атамы рухаюцца толькі па дакладна--вызначаных арбітах. Прадвызначанасць і жорсткая зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення філасофскага паняцця дэтэрмінізм(прычынная абумоўленасць), які адмаўляе ў прынцыпе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці ўзнікалі пэўныя складанасці, калі атамісты разважалі пра узнікненне новага і ці ўвогулле яно ёсць.

У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкненне атамаў. У той час , як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагавую цяжкасць. Менавіта яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору ранейшага, як ўзнікненне індывідуальных прадметаў.