Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

9 Метады і формы навуковага пазнання .4. Метады і формы навуковага пазнання

Ч

9.4

алавечае мысленне ўяўляе сабой складаны пазнавальны працэс, які ўключае ў сябе выкарыстанне мноства разнастайных прыёмаў, метадаў і формаў пазнання. Пад прыёмамі мыслення і навуковага пазнання трэба разумець агульна­лагічныя і агульнагнасеалагічныя аперацыі, якія выкарыстоўваюцца чала­вечым мысленнем ва ўсіх яго сферах і на любым этапе і ўзроўні навуковага пазнання. Метад – гэта спосаб пабудавання і абгрунтавання сістэмы філа­софскіх ведаў; сукупнасць прыёмаў і аперацый тэарэтычнага і практычнага засваення рэчаіснасці. Паколькі кожнай навуцы ўласцівыя свае метады даследавання, яе састаўной часткай з’яўляецца метадалогія – сістэма прынцыпаў і спосабаў арганізацыі і пабудовы тэарэтычнай і практычнай дзейнасці, а таксама вучэнне аб гэтай сістэме.

Метады навуковага пазнання можна падраздзяліць на тры групы: спецыяльныя, агульнанавуковыя, універсальныя. Спецыяльныя метады прымянімы толькі ў рамках асобных навук, аб’ектыўнай асновай гэтых метадаў з’яўляюцца адпаведныя спецыяльна-навуковыя законы і тэорыі. Да гэтых метадаў адносяцца, у прыватнасці, розныя метады якаснага аналізу ў хіміі, метад спектральнага аналізу ў фізіцы і хіміі, метад статыстычнага мадэлявання пры вывучэнні складаных сістэм.

Агульнанавуковыя метады характарызуюць ход пазнання ва ўсіх навуках, іх аб’ектыўнай асновай з’яўляюцца агульнаметадалагічныя зака­намернасці пазнання, якія ўключаюць у сябе і гнасеалагічныя прынцыпы. Да такіх метадаў адносяцца метады эксперыменту і назірання, метад мадэлявання, гіпатэтыка-дэдуктыўны метад, метад узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага. Універсальныя метады характарызуюць чалавечае мысленне ў цэлым і прымянімыя ва ўсіх сферах пазнавальнай дзейнасці чалавека з улікам іх спецыфікі. Іх агульначалавечай асновай выступаюць агульнафіласофскія заканамернасці разумення аб’ектыўнага свету, самога чалавека, яго мыслення і працэсу пазнання і пераўтварэння свету чалавекам. Да гэтых метадаў адносяцца філасофскія метады і прын­цыпы мыслення, у прыватнасці, прынцып дыялектычнай супярэчлівасці, прынцып гістарызму.

Прыёмы, метады і формы навуковага пазнання могуць у пэўныя мо­манты пераходзіць адно ў другое ці супадаць адно з другім. Напрыклад, такія прыёмы, як аналіз, сінтэз, ідэалізацыя могуць быць адначасова і метадамі пазнання, а гіпотэзы выступаюць і як метад, і як форма наву­ковага пазнання.

Да таго ж метады можна класіфікаваць у залежнасці ад узроўню па­знання. У гэтым выпадку выдзяляюць эмпірычныя і тэарэтычныя метады.

Метады эмпірычнага даследавання. Назіранне – першая форма адносінаў чалавека да свету, яго дзейнасці. Гэта мэтанакіраванае, аргані­заванае ўспрыняцце з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці, у выніку якога чалавек атрымлівае першасныя веды аб знешніх баках, уласцівасцях, сувязях і адносінах прадметаў, з’яў і працэсаў.

Эксперыментам называюць такі метад даследавання, які дапускае змяненне аб’екта, стварэнне спецыяльных, загадзя вызначаных умоў пра­ходжання працэсу. Поспех эксперымента залежыць ад актыўнасці суб’ек­та, які яго праводзіць. Ад матэрыяльнага эксперыменту трэба адрозніваць мысленны эксперымент, які ўяўляе сабой сістэму лагічных працэдур над ідэалізаванымі аб’ектамі.

Для сістэматызацыі апрацоўкі ведаў, атрыманых пры назіранні і экс­перыменце, прымяняюцца аналіз і сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, класіфі­кацыя і іншыя метады.

Аналіз (грэч. аnalysis – раскладанне, расчляненне) – дзяленне цэлага на часткі з мэтай пазнання кожнай з гэтых частак.

Сінтэз (грэч. synthesis – злучэнне, складанне) уяўляе сабой адва­ротную працэдуру, калі праводзіцца злучэнне асобных элементаў у адзі­нае цэлае (сістэмы) з мэтай яго пазнання.

Аналіз і сінтэз уяўляюць сабой адзінства супрацьлегласцей, дапаў­няюць адзін аднаго.

У працэсе пазнання веды паступова пашыраюцца, што дае магчы­масць павялічыць ступень абагульненасці вывадаў і на аснове асобных фактаў з дапамогай метада індукцыі прыходзіць да больш агульнага, ствараць умовы для фармулявання заканамернасцяў.

Індукцыя (лац. inductio – навядзенне, настройванне) – такі метад даследавання, пры якім агульны вывад робіцца на падставе ведаў меншай ступені агульнасці. Індукцыя – рух ад адзінкавага і асобнага да агульнага.

Асновай індукцыі з’яўляецца назіранне, эксперымент, аналіз, сінтэз, у ходзе якіх чалавек атрымлівае веды аб асобных аб’ектах, іх уласцівасцях і на аснове іх робіць агульныя вывады.

Супрацьлеглым індукцыі метадам з’яўляецца дэдукцыя (лац. deductio – вывядзенне), якая мае тэарэтычную накіраванасць. Індукцыя і дэдукцыя звязаны паміж сабой такім жа чынам, як сінтэз і аналіз. Класіфі­кацыя садзейнічае пераходу навуковага пазнання са ступені эмпірычнага накаплення ведаў на ўзровень тэарэтычнага абагульнення. Яна з’яў­ляецца найвышэйшай ступенню апісання, г. зн. упарадкавання фактычнага эмпірычнага матэрыялу ў адпаведнасці з выяўленымі агульнымі, асаблі­вымі і асобнымі ўласцівасцямі, прыкметамі.

Метады тэарэтычнага даследавання. Тэарэтычны ўзровень пазнан­ня ў адносінах да эмпірычнага характарызуецца павышэннем агульнасці, адлюстраваннем унутраных, істотных сувязей і заканамернасцей свету (прыроднага і сацыяльнага), яго асобных элементаў, аб’ектаў. Пераход ад эмпірычнага да тэарэтычнага прадстаўлены ўзыходжаннем ад з’явы да сутнасці, ад сутнасці першага парадку да сутнасці другога парадку, ад абстрактных ведаў да іх сінтэзу ў тэорыі.

На тэарэтычным узроўні выкарыстоўваюцца метады пабудавання ідэальнага аб’екта (мадэліраванне, фармалізацыя, дэдукцыя, аксіёматы­зацыя і інш.), абгрунтаванне тэорыі (гістарычны і лагічны), узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага, гіпатэтыка-дэдуктыўны метад і інш.

Ідэалізацыя як метад уяўляе сабой працэс мысліцельнага канструя­вання паняццяў аб аб’ектах, рэальна не існуючых у аб’ектыўнай рааль­насці (напрыклад, мадэль абсалютна чорнага цела ў фізіцы, паняцце пунк­та ў матэматыцы і інш.), але такіх, для якіх у рэальным свеце ёсць правоб­разы. Гэтым ідэалізацыя адрозніваецца ад фантазіі. Ідэалізаваныя аб’екты дапамагаюць пазнаваць рэальныя аб’екты, будаваць абстрактныя схемы рэальных аб’ектаў, працэсаў. У гэтым сэнсе ідэалізацыя цесна звязана з метадам мадэліравання.

Мадэліраванне – метад вывучэння аб’ектаў з дапамогай мадэляў (копій), якія бяруцца замест арыгінала. Мадэліраванне прымяняецца тады, калі даследаваць рэальны працэс немагчыма, напрыклад, тэрмаядзерныя працэсы на Сонцы. Гэты метад шырока прымяняюць у сістэме адукацыі.

Мадэліраванне можа быць матэрыяльным (прадметным) і ідэальным (знакавым, інфармацыйным).

Фармалізацыя як метад уяўляе сабой працэс выяўлення зместу шляхам знакавага фармалізму, абагульнення формы (гл. форма і змест). Фармалізацыя звязана з выкарыстаннем фармалізаванай мовы (матэма­тыкі). Фармалізацыя мае на ўвазе адзінства формы і зместу. Абсалютыза­цыя ж формы, адрыў яе ад зместу вядзе да фармалізму. Асабліва небяс­печны фармалізм у сферы чалавечых адносінаў.

Дэдукцыя непасрэдна звязана з індукцыяй і ўяўляе сабой метад атрымання асобных высноў (пасылак) на падставе агульных. У якасці агульных пасылак могуць выступаць не толькі навуковыя факты, але і гіпатэтычныя суджэнні.

Выкарыстанне дэдукцыі звязана з выкарыстаннем сістэмы пэўных мысліцельных правілаў, якая называецца логікай. Часцей за ўсё дэдукцыя прымяняецца ў матэматыцы, тэарэтычнай фізіцы і іншых навуках высокага ўзроўню тэарэтычных абагульненняў.

У аснове аксіяматычнага метаду ляжыць паняцце аксіёмы.

Аксіёма – такое сцвярджэнне, даказваць праўдзівасць якога няма неабходнасці. Напрыклад, геаметрыя Еўкліда была пабудавана на пасылках, якія лічыліся інтуітыўна праўдзівымі. Заўважым, што пабуда­ванне фармалізаванных аксіяматычных сістэм прывяло да вялікіх поспе­хаў у галіне матэматыкі.

Гістарычны і лагічны метады даследавання. У аснове гістарыч­нага метаду даследавання ляжыць вывучэнне рэальнай гісторыі, разна­стайнасці яе праяўленняў. Лагічны метад раскрывае логіку развіцця рэаль­най гісторыі, быцця.

Лагічны і гістарычны метады выступаюць як прыёмы пабудавання тэарэтычных ведаў аб прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці, адлюстроў­ваюць адныя і тыя ж працэсы і таму супадаюць па змесце, але адрозні­ваюцца па форме.

Адзінства гістарычнага і лагічнага дазваляе разглядаць аб’ект ці пра­цэс у адзінстве: мінулае, сучаснае і будучае.

Узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага. Кожны аб’ект ці пра­цэс рэалізуе сваё аб’ектыўнае быццё праз мноства сувязей, адносін, узаемаадносін, пазнаць якія адразу чалавек не можа. У працэсе пазнання штосьці фіксуецца, а ад чагосьці чалавек адыходзіць, абстрагуецца. Пазнаючы асобныя бакі рэчаў, сувязяў і адносін, чалавек вымушаны зво­дзіць свае веды ў адзіную сістэму, што знаходзіць адлюстраванне ў дыя­лектыцы абстрактнага і канкрэтнага.

Метад узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага прымяняецца як у прыродазнаўстве, так і ў сацыяльных навуках. Канкрэтнае ў ім разгля­даецца на двух узроўнях. Па-першае, як пачуццёва дадзенае, па-другое, як элемент тэарэтычных ведаў.

Гіпатэтыка-дэдуктыўны метад заключаецца ў тым, што развіццё ведаў ідзе не ад эмпірыі (вопыту) да тэарэтычных абагульненняў і вывадаў, а наадварот: спачатку ствараецца гіпатэтычная канструкцыя (сістэма гіпотэз), а затым ажыццяўляецца вопытная праверка суджэнняў (гіпотэз). Практыка або пацвярджае іх і пераводзіць у ранг сапраўдных, навуковых ведаў, ці абвяргае.

У рэальным навуковым пазнанні ўсе метады могуць праяўляць сябе адначасова, ва ўзаемадзеянні. Іх канкрэтнае прымяненне ў кожным 124 асобным выпадку вызначаецца як узроўнем навуковага пазнання, так і асаблівасцямі аб’екта ці працэсу. Яны не застаюцца раз і назаўсёды дадзенымі. Да формаў навуковага пазнання адносяць навуковы факт, праблему, гіпотэзу, тэорыю.

Формы навуковага пазнання. Больш падрабязна разгледзім скрозь прызму адзначаных форм схему развіцця ведаў. Факт як форма наву­ковага пазнання характырызуе дакладныя эмпірычныя веды, г. зн. уста­ноўленыя, даказаныя веды пра нейкія праяўленні, характарыстыкі, уласці­васці вывучаемых аб’ектаў.

Эмпірычны факт фарміруецца на аснове інтэрпрэтацыі з дапамогай ужо існуючых таэрэтычных ведаў, а затым можа быць выкарыстаны для пабудавання новых, яшчэ не існуючых тэарэтычных ведаў.

У выніку ўзнікае праблемная сітуацыя як першая фаза станаўлення навуковай праблемы. Праблема як форма навуковага пазнання характа­рызуе веды пра нейкія зноў адкрытыя, раней невядомыя бакі якога-небудзь вядомага аб’екта. Інакш кажучы, гэта пэўныя веды пра няведанне, фіксацыя таго, што ў вядомым выяўлена штосьці невядомае, якое пад­лягае раскрыццю і тлумачэнню.

А калі выявіцца, што наяўных сродкаў у даследчыка ці наогул у наву­ковай суполцы недастаткова для ліквідацыі разрыву, што разрыў носіць прынцыповы характар, тады ўзнікае неабходнасць у распрацоўцы новых ведаў, якія б устаранілі ўзнікшы разрыў. Гэтыя новыя веды паўстаюць першапачаткова ў форме навуковай гіпотэзы.

Гіпотэза ўяўляе сабой навукова абгрунтаванае меркаванне, якое змяшчае ў сабе новыя веды тэарэтычнага характару і тлумачыць новыя факты, якія не ўкладваюцца ў старую тэорыю, якія і спарадзілі праблемы. Таму і ўзнікае неабходнасць у генерацыі новых ведаў, закліканых гэту праблему вырашыць.

Гіпотэза не можа пярэчыць існуючым законам з той жа прадметнай галіны, да якой адносіцца гіпотэза. Аднак гэта патрабаванне не з’яўляецца абсалютным.

Трэба адзначыць, што ператварэнне гіпотэзы ў тэорыю не змяняе зместу гіпотэзы, бо развітая, абгрунтаваня гіпотэза ўяўляе сабой склада­ную, разгорнутую сістэму ведаў.

Як сістэма ведаў тэорыя мае складаную структуру. Асноўнымі струк­турнымі кампанентамі тэорыі з’яўляюцца тэарэтычная мадэль, г. зн. сістэ­ма абстрактных аб’ектаў, адносна якіх выстройваюцца ўсе выказванні тэо­рыі. Гэта тэарэтычная мадэль складаным чынам звязана з матэматычным апаратам тэорыі.