Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

1.2. Спецыфіка праблемнага поля класічнай філасофіі. Прадмет філасофіі і яго гістарычная дынаміка

В

Спецыфіка праблемнага поля класічнай філасофіі. Прадмет філасофіі і яго гістарычная дынаміка

1.2

еды аб ведах, пазнанне «праз паняцці» (Гегель) даюць магчымасць сфармуляваць агульныя прынцыпы бачання свету ў яго адносінах, узаема­дзеянні з чалавекам, і тым самым выявіць універсальныя законы разнастайных узаема­адносінаў «чалавек – наваколь­ны свет, тэарэтычныя метады іх пазнання, спосабы і формы будовы, праверкі і доказы праўдзівасці вынікаў пазнавальнай дзейнасці.

У філасофіі гэта праблема (светапоглядная ў сваёй аснове і па пры­родзе) мадыфікуецца ў асноўнае пытанне філасофіі – пытанне аб адно­сінах мыслення да быцця, духу да прыроды, свядомасці да матэрыі. Але самі гэтыя адносіны заўсёды канкрэтна-гістарычныя, напоўненыя жывым чалавечым сэнсам, успрымаюцца праз прызму назапашанага вопыту, ведаў, грамадска-гістарычных і асабістых інтарэсаў. Толькі чалавек здольны вылучаць і ўсведамляць адрозненні суб’ектыўнага свету ад аб’ектыўнага.

Такім чынам, філасофскі аналіз скіраваны на тое, што па-за чала­векам – на ўвесь сусвет,светабудову, а ў гэтай сувязі – і на самога чала­века. Філасофія даследуе свет знешні ў адносінах да чалавека, і свет унутраны, духоўнае жыццё чалавека, яго свядомасць, у іх узаемаадносінах адзін да аднаго. Асноўнае пытанне філасофіі мае два бакі – што з’яўляецца першасным, матэрыя ці свядомасць, і ці можна пазнаць свет.

У залежнасці ад вырашэння асноўнага пытання філасофіі філосафы раздзяліліся адпаведна двум напрамкам – на матэрыялістаў і ідэалістаў. Матэрыялісты, абапіраючыся на навуковыя даныя, сцвярджаюць, што матэрыя першасная , а свядомасць чалавека другасная.

Ідэалісты лічаць, што свядомасць першасная,– альбо ў выглядзе нейкага абсалютнага духу ці розуму (аб’ектыўны ідэалізм), альбо ў выглядзе свядомасці чалавека (суб’ектыўны ідэалізм).

У адносінах пазнавальнасці свету розумам чалавека таксама існуюць розныя пункты погляду – ад прызнання пазнавальнасці свету матэрыя­лістамі да адмаўлення гэтай пазнавальнасці суб’ектыўнымі ідэалістамі.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі філасофія разглядае і вырашае наступныя праблемы:

  1. Праблема аб’екта і прадмета філасофіі. Аб’ектам філасофіі з’яўляецца свет як адзінае цэлае, што дае агульны погляд на свет. Прадметам філасофіі з’яўляюцца законы, уласцівасці і формы быцця, якія дзейнічаюць ва ўсіх галінах матэрыяльнага і духоўнага свету.

  2. Праблема першаасновы свету – праблема матэрыяльнай ці духоўнай ідэальнай першаасновы свету.

  3. Праблема развіцця свету – фарміраванне метадаў пазнання свету, якія адпавядаюць розным падыходам да пытання аб яго развіцці.

  4. Праблема пазнавальнасці свету – вызначэнне аб’екта і суб’екта пазнання і раскрыццё іх складанага дыялектычнага характару.

  5. Праблема чалавека і яго месца ў свеце – вывучэнне чалавека як светабудовы ў цэлым. Развіццё чалавечай культуры ў гэтым выпадку паўстае як адзіны, цэласны працэс, звязаны з фарміраваннем, функцыя­наваннем, захаваннем, пераходам культурна-гістарычных каштоўнасцей з адной эпохі ў іншую, з крытычным пераадоленнем застарэлых формаў развіцця культуры і станаўленнем новых формаў. Філасофія, такім чынам, выступае як самасвядомасць духоўнай культуры той ці іншай гістарычнай эпохі.