Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

ТэМа 3 Станаўленне і асноўныя стратэгіі развіцця посткласічнай філасофіі

3.1. Крытыка філасофскай класікі і рацыяналізацыя філасофіі ў творчасці а. Шапенгауэра, с. К’еркегара, ф. Ніцшэ

Ш

Крытыка філасофскай класікі і рацыяналізацыя філасофіі ў творчасці А. Шапенгауэра, С. К’еркегара, Ф. Ніцшэ

3.1

апенгауэр Артур
(1788–1860) – нямецкі філо­саф-ідэаліст. Лічыў сябе на­следнікам І. Канта. Пры інтэр­прэтацыі яго філасофскіх по­глядаў асноўны акцэнт рабіў на вучэнні аб апрыёрных фор­мах адчувальнасці ва ўрон ву­чэнню аб катэгарыяльнай структуры мыслення. Зыходзя­чы з кантаўскага раздзялення свету з’яў і свету ноўменаў, Шапенгауэр выдзяляў два аспекты разумення суб’екта (ці Я): той, які дадзены ў якасці аб’екта ўспрыняцця, ці той, які з’яўляецца суб’ектам самім па сабе, г.зн. праяўленнем волі.

Свет як уяўленне, на думку Шапенгауэра, цалкам абумоўлены суб’ектам і з’яўляецца сферай бачнасці. Аб’ектывізацыя свету адбываецца ў адпаведнасці з «законам дастатковай асновы» і мае строга іерархічную структуру. Шапенгауэр – прыхільнік валюнтарызму. Воля паўстае ў яго вучэнні як касмічны прынцып, які ляжыць у аснове светабудовы (усе з’явы ёсць ступені яе аб’ектывізацыі). Арганічнай прыродзе ўласціва «воля да жыцця». Пазнанне, у тым ліку навуковае, інтэрпрэтуецца Шапенгауэрам як тое, што мае галоўным чынам прыстасавальную функцыю.

Воля, на думку Шапенгауэра, быўшы цёмнай і таемнай сілай, вельмі эгацэнтрычная і азначае для кожнага індывіда вечнае імкненне, неспакой, канфлікты з іншымі людзьмі. Сам Шапенгауэр назваў сваё вучэнне як «песімізм». Этычны ідэал Шапенгауэра – у будыйскай нірване, у змярц­венні «волі да жыцця», у начным аскетызме. Другі шлях вызвалення ад па­куты – занятак мастацтвам. Філасофія Шапенгауэра аказала непасрэдны ўплыў на філасофію жыцця, у першую чаргу на Ніцшэ.

К’еркегор Серэн (1813–1855) – дзеяч рэлігійнай філасофіі, папя­рэднік экзістэнцыялізму. Асноўныя работы «Альбо–альбо» (1843), «Страх і трапятанне» (1843), «Паняцце страху» (1844). Адчуўшы ўплыў нямецкага рамантызму К’еркегор пазней выступіў супраць філасофіі нямецкіх мыс­ліцеляў. Сапраўдная філасофія, паводле К’еркегора, можа быць толькі «Экзістэнцыяльнай», г. зн. глыбока асабістага характару. Адсюль імкненне К’еркегора адмовіць «навуковы спосаб філасофствавання» як безасабовы. Разглядаючы чалавека як «экзістэнцыю» К’еркегор аналізуе яе быційную, анталагічную структуру, уводзячы такія паняцці як «страх», «адчай», «рашучасць» і г. д., пазней развітыя экзістэнцыялістамі. Пры гэтым К’еркегор устанаўлівае тры спосабы існавання асобы, (ці тры экзістэнцыі): эстэтычны, этычны і рэлігійны, з якіх апошні спосаб ён лічыў найвышэй­шым. К’еркегор стварыў своеасаблівую рэлігійна-філасофскую канцэпцыю чалавека. Яе істотнай рысай з’яўляецца палажэнне пра тое, што сапраўд­нае быццё чалавека ёсць адносіны чалавека да самога сябе.

Чалавек,– на думку філосафа,– першапачаткова грэшная і канчат­ковая істота, замкнутая духоўная манада, і ўсякія прыродныя формы чалавечай супольнасці (род, сям’я, дзяржава), як і іншыя людзі, знахо­дзяцца з ім толькі ў чыста знешніх адносінах. Гэтыя адносіны не маюць глыбіннага, сутнаснага характару і таму не закранаюць асабістае, суб’ек­тыўнае. Дзякуючы гэтаму чалавек і здольны да непаўторна-індывіду­альнага спасціжэння «сапраўднага сэнсу» свайго існавання, сваіх пакут, свайго адчужэння ад грамадства, рэальных жыццёвых адносінаў, у якія «замкнуты» не па сваёй волі. Усведамленне гэтага і азначае сапраўдную свабоду чалавека. К,еркегор стварыў своеасаблівую рэлігійную антрапа­логію, якая мала чым адрозніваецца ад традыцыйнай тэалогіі. Заклік да безагляднай адданасці Богу, сцверджанне пра абсалютную незалежнасць чалавечай суб’ектыўнасці ад аб’ектыўнага свету не дазволіла яму вырашыць праблему, што такое чалавек.

Ніцшэ Фрыдрых (1844–1900) – нямецкі філосаф, адзін з засна­вальнікаў сучаснага ірацыяналізму ў форме філасофіі жыцця. Асноўнымі палажэннямі філасофіі Ніцшэ з’яўляюцца: 1) усё існуючае (свет) ёсць воля да ўлады, магутнасці; 2) сам свет ёсць мноства карцін свету, якія змагаюцца адна з адной, альбо перспектыў, што зыходзяць з цэнтраў улады (сіла),– у гэтым заключаецца так званы перспектывізм. Ніцшэ – рашучы праціўнік укаранёнага ў еўрапейскай культуры проціпастаўлення «сапраўднага свету» свету эмпірычнаму, вытокі якога ён бачыць у адмаў­ленні жыцця. Згодна з Ніцшэ, апеляцыя да розуму і праўды (ісціны) – гэта толькі замена прамога фізічнага прымусу, спосаб адной волі ўплываць на другую волю (у тым ліку калектыўную), рацыянальная аргументацыя, любыя разважанні значныя пастолькі, паколькі абазначаюць перспектыву нейкай волі, якая імкнецца да пашырэння сваёй магутнасці. У любой філасофскай палеміцы размова ідзе, лічыць ён, не пра пошук ісціны, а пра жыццесцвярджэнні, падпарадкаванні супраціўнай волі – сваёй волі. Гэта ж, паводле Ніцшэ, датычыць каштоўных меркаванняў аб аб’ектыўным свеце (навуковыя ісціны, факты). Усё гэта – інтэрпрэтацыі, суб’ектыўныя карціны свету, за якімі стаяць фізіялагічныя патрэбы, імкненне захоўваць пэўныя формы жыцця. Ніцшэ звязвае крытыку метафізікі з крытыкай мовы. Разглядаючы рэальнасць як спарадкаваны паток станаўлення, Ніцшэ падкрэслівае неадпаведнасць ствараемага катэгарыяльнай схемай мовы вобразу свету з сапраўдным станам рэчаў, няздольнасць мовы, а значыць, і мыслення прадставіць якія-небудзь веды незалежна ад самой мовы і мыслення. Перакананне Ніцшэ ў фальсіфікуючай прыродзе мовы і ра­зумнага мыслення ляжыць у аснове яго сцвярджання аб прыярытэце дзеяння і волі над усімі іншымі ўласцівасцямі і якасцямі. Глыбокая ўнутраная супярэчнасць ніцшэанскага віталізму праявўляецца ў пытанні аб суадносінах сапраўднасці той ці іншай дактрыны, ідэі, паняцця і да т. п. і іх гістарычнага генезісу. Хоць «усеагульныя і неабходныя ісціны», пазна­вальныя катэгорыі, граматычныяе формы, этычныя пастулаты і да т. п. не валодаюць, згодна з Ніцшэ, абсалютнай каштоўнасцю, з’яўляючыся прос­та ўдачнымі знаходкамі ў барацьбе за жыццё і ўладу, усё ж гэтыя «прымхі» розуму не могуць лічыцца цалкам адвольнымі, таму што яны звязаны з пэўнымі арганічнымі рэсурсамі чалавека як віду, з пастаянствам рысаў яго прыроды. Яны апраўданы сваёй «карыснасцю» ў рамках трансцэн­дэнтальнага жыццёвага працэсу. Яны належаць «родаваму суб’екту», мэты і інтарэсы якога ў цэлым схаваны ад кожнага асобна ўзятага інды­віда. Для апошняга «забабоны» розуму і адпаведныя ім формы жыцця аказваюцца апрыёрнымі і прымусовымі, ён не можа не кіравацца імі. Такі філасофскі сэнс ніцшэанскай ідэі вечнага вяртання, звароту, які ўказвае на непазбежнасць узнаўлення адных і тых жа ілюзій, ацэнак, форм вопыту, жыцця. Гэтай фаталістычнай ідэі ў светапоглядзе Ніцшэ супрацьстаіць ідэя звышчалавека, яна ўказвае ў першую чаргу на неабходнасць пера­адолення (у т. л. і праз асаблівую сістэму выхавання) рысаў чалавечай прыроды, напрыклад структуры пачуццёвасці, на «вытанчанае» ўспры­няцце для стварэння новых, больш дасканалых формаў чалавечага жыцця.