Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

М. І. Мартынаў

ФІЛАСОФІЯ

Вучэбны дапаможнік

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па гуманітарных спецыяльнасцях

Мінск ● МІПСА ● 2010

УДК 1(075.8)

ББК 87я73

М 29

Рэкамендавана да выдання

Рэцэнзенты:

доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі БДПУ імя М. Танка, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусі А. С. Цернавы;

?? кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры Гісторыі беларускай мовы Г. ?. Цыканава;

кафедра філасофскіх навук Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Мартынаў, М.І.

М 29 Філасофія : вучэб. дапам. / М.І. Мартынаў. – Мінск, 2010. – с.

ISBN 978-985-497-144-5.

Тэарэтычны матэрыял дапаможніка размеркаваны па чатырнаццаці тэмах. Асноўныя філасофскія пытанні разглядаюцца з пазіцый агульна­чалавечых каштоўнасцей, сучасных дасягненняў навукі і сацыяльнай практыкі. Мэта вучэбнага дапаможніка дапамагчы студэнтам у развіцці творчага мыслення, схіліць да рэфлексіі ў самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў.

Вучэбны дапаможнік прызначаны для студэнтаў, выкладчыкаў, аспірантаў.

УДК 1(075.8)

ББК 87я73

ISBN 978-985-497-144-5 © Мартынаў М. І., 2010

Прадмова

У вучэбным дапаможніку прапанаваны кароткі выклад тэарэтычнага матэрыялу па тэмах курса. Структура дапаможніка заснавана на лагічнай паслядоўнасці, дзе філасофія прыроды і сацыяльная філософія дадзены ў арганічным адзінстве. Усе тэмы раскрыты з пункту гледжання света­погляднай, гнасеалагічнай (тэарэтыка-пазнавальнай), аксіялагічнай (каштоўнаснаснай) і метадалагічнай функцый філасофіі. Пры распрацоўцы тэм мелася на ўвазе не толькі даходліва выкласці матэрыял, але і запрасіць студэнтаў да разважанняў, лагічных абагульненняў і вывадаў, каб філасофія з такой, здавалася б, абстрактнай навукі ператварылася ў сапраўдную любоў да мудрасці. Дапаможнік прызначаны садзейнічаць таму, каб філасофскія веды сталі ўласнымі перакананнямі і выконвалі функцыю светапогляднай і метадалагічнай арыентацыі маладога спецыяліста.

У станаўленні і фарміраванні сістэмы поглядаў асобы, яе культуры, як вядома, філасофія заўсёды адыгрывала вядучую ролю, абумоўленую яе шматвяковым вопытам крытычна-рэфлексіўнага роздуму над праблемамі жыццёвых арыентацый як асобнага чалавека, так і чалавецтва ў цэлым.

Аўтар выказвае сардэчную ўдзячнасць першаму прарэктару УА ФПБ Міжнароднага Інстытута працоўных і сацыяльных адносін А. Л. Козіку за падтрымку ідэі выдання гэтага дапаможніка.

УВодзіны

Філасофія і жыццёвы свет чалавека

Прызнанне матэрыі як усеагульнай асновы свету і чалавека дазволіла вырашыць пытанне аб суадносінах матэрыяльнага і ідэальнага, аб пры­родзе і сутнасці умоў, у якіх ажыццяўляецца чалавечая жыццядзейнасць.

Вышэйшая форма развіцця матэрыі – сацыяльная – характарызуецца з’яўленнем сістэмы грамадства і станаўленнем чалавека. Гэта сістэма аб’яднання індвывідаў з’яўляецца якасна новай у параўнанні з жывёльным светам, яна здольна да самаразвіцця і самарэгуляцыі. Чалавек жыве не толькі ў свеце матэрыяльным, у свеце прыроды, але і ў свеце сацыяль­ным. І менавіта гэты свет з’яўляецца сапраўдным светам быцця чалавека. Толькі ў грамадстве індывід паўстае ў якасці чалавека. Гэта значыць, што грамадства – менавіта той непасрэдны свет, дзе чалавек як носьбіт усёй сістэмы сацыяльных сувязей і адносін, выяўляе і рэалізуе сваю сутнасць. Чалавечы індывід як сацыяльная істота сваю жыццядзейнасць ажыццяў­ляе ва ўзаемасувязях з іншымі людзьмі; яна абумоўліваецца тымі адно­сінамі, у якія ўступаюць людзі для сумеснай дзейнасці. Вось чаму жыццядзейнасць індывіда з’яўляецца ні чым іншым, як спецыфічнай праявай грамадскага жыцця. Індывід не можа функцыянаваць ізалявана ад грамадства. І нават калі ён займаецца якой-небудзь дзейнасцю адзін, ён карыстаецца сродкамі, створанымі грамадствам, ён разважае з дапамогай той мовы, якую выпрацавала грамадства, рэалізуе сваю дзейнасць у стасунках з іншымі людзьмі, будуе сябе праз іншых людзей, індывідуалізуецца толькі ў якасці родавай істоты – прадстаўніка чалавечай супольнасці. Гэта спараджае ў ім адмысловую патрэбу – патрэбу ў іншых людзях. І не проста ў тых, з якімі чалавечы індывід звязаны непасрэднымі сувязямі (кроўна-роднаснымі, сваяцкімі, псіхалагічнымі), а перш за ўсё ў тых, з кім яго звязваюць вузы, апасродкаваныя складаным, разгаліна­ваным светам культуры і грамадскім раздзяленнем працы. Будучы грамадскай істотай, індывід характарызуецца пэўнай цэласнасцю. Вось чаму ён выступае як носьбіт грамадскага жыцця ў цэлым; у індывіду­альным быцці чалавека праяўляецца тое агульнае, што аб’ядноўвае ўсіх індывідаў у род «чалавек». Гэта праяўленне агульнага ў індывідуальным характарызуе індывіда як асобу. Таму можна сказаць, што асоба ёсць індывідуальная, спецыфічная форма праяўлення, існавання, функцыя­навання ўсёй сістэмы грамадскіх адносінаў, індывідуальная форма праяў­лення чалавечай сутнасці. Калі грамадства выступае як «чалавек у яго грамадскіх адносінах», то асоба – гэта чалавек канкрэтнай гістарычнай эпохі, канкрэтных грамадскіх адносінаў. Асоба – гэта сацыяльная якасць індывіда. У ёй знаходзяць свае праявы ўсе асноўныя характарыстыкі сутнасці чалавека, але выяўляюцца яны ў спецыфічнай, індывідуальнай форме. Таму асоба, як і грамадства, паўстае ў якасці суб’ектыўнага быцця чалавечай сутнасці, у якасці яго рэчаіснасці. Значыць, грамадства і асоба – гэта ўзаемазвязаныя бакі сацыяльнай рэальнасці, якія ўзаема­абумоўліваюць адзін аднаго. Няма грамадства без асобы як няма асобы без грамадства.

Уся папярэдняя гісторыя чалавецтва характарызуецца тым, што прагрэс грамадства ажыццяўляўся за кошт большасці чалавечых інды­відаў, слаёў, груп, класаў. Магчымасць развіцця сутнасных сіл чалавека, яго здольнасцей былі абмежаваны тымі сацыяльнымі ўмовамі, якія склаліся ў ходзе гісторыі. Тым не менш працэс выдзялення чалавека з жывёльнага свету ўжо заключаў у сабе магчымасці стварэння ўмоў дзеля задавальнення яго патрэб, развіцця здольнасцей, творчага патэнцыялу. Вось чаму ў ходзе станаўлення і развіцця цывілізацыі няўхільна ўзмац­няецца патрэба ў забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці, роўнасці, свабоды, у стварэнні ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы. Інакш кажучы, супадзенне супярэчлівага адзінства асабістага і грамадскага, а больш дакладна – мера іх супадзення змянялася на розных этапах гісторыі. Гэта мера дыялектычна аб’ядноўвае мэты і сэнс жыццядзейнасці асобы і гра­мадства. Яна праяўляецца ў бесперапынным змяненні меры асабістага і грамадскага, ва ўсё больш яркай індывідуалізацыі асобы і разам з тым у яе яднанні з грамадствам, яго мэтамі, інтарэсамі і сэнсам яго існавання. У гэтым заключана вельмі важная для чалавека накіраванасць у буду­чыню, асабліва ўзмоцненая ў сучасных умовах, калі для далейшага ажыццяўлення грамадскага прагрэсу неабходны высокі ўзровень інтэлектуальнага развіцця кожнага чалавека, яго творчых здольнасцяў.

Свет як сістэма ўзаемасувязей і ўзаемадносін паміж чалавекам, грамадствам і прыродай уступіў у паласу кардынальных змен. Вялікую значнасць у гэтых умовах існавання набываюць праблемы светапогляднай арыентацыі чалавека, мэты і сэнс грамадскай і асабістай дзейнасці, грамадзянская адказнасць за дзень сённяшні і заўтрашні. Але, як вядома, нельга будаваць разумную будучыню, не ведаючы свайго мінулага і не маючы крытычнага погляду на сучаснасць. Сёння, на жаль, можна пачуць разважанні пра тое, што нельга верыць філасофіі. Гэта сцверджанне, паводле нашага глыбокага перананання, гучыць наіўна, таму што нельга скампраметаваць усю чалавечую мудрасць, якая набывалася ў працэсе гістарычнага развіцця. Аднабаковасць таго ці іншага вучэння не з’яўля­ецца прычынай для сумнення. Ісціна – гэта цэлае. І верыць трэба не асоб­ным філосафам, а філасофіі ў цэлым і вывучаць яе. Верыць трэба вялікім маралістам і дыялектыкам – Платону і Арыстоцелю, Дэкарту і Спінозе, Канту і Гегелю, Марксу і г. д. У даследаваннях кожнага з іх прысутнічае той ці іншы элемент ісціны, што неабходны сёння, як паветра. Філасофія – сінтэз, квінтэсэнцыя духоўнай культуры, якая фарміравалася і развівалася на працягу многіх стагоддзяў. Старажытны філосаф, палітычны дзеяч і знакаміты аратар Марк Тулій Цыцэрон (106–43 гг. да н. э.) адзначаў: «Культура розуму ёсць філасофія». Штодзённае жыццё пацвярджае гэта, бясспрэчна даказвае, што без філасофіі не можа абысціся ніводны адукаваны чалавек.

Вывучэнне філасофіі, такім чынам, садзейнічае фарміраванню куль­туры мыслення чалавека, вучыць яго аналізаваць падзеі, аддзяляць істот­нае ад пабочнага, менш важнага, сапраўднае ад фальшывага, выяўляць і асэнсоўваць супярэчнасці навакольнай рэчаіснасці. Філасофскія веды існуюць у форме дыялогу чалавека са светам. Менавіта таму вучэбны дапаможнік пабудаваны як сістэма працэдур запытванняў чалавека аб розных аспектах яго быцця дзеля таго, каб студэнт мог успрыняць асноўныя філасофскія праблемы як уласныя пытанні аб сэнсе жыцця. Філасофія – гэта метад пазнання чалавекам прыроднага і сацыяльнага свету і кіраванне ў яго практычнай дзейнасці.

Сёння патрабуюцца высокапрафесійныя падрыхтаваныя спецыяліс­ты, здатныя творча працаваць у самых розных сферах грамадскага жыцця. Рэальнасць змушае спецыяліста свядома ставіцца да сваёй спра­вы, бачыць, як усё ў свеце ўзаемазвязана і залежыць адно ад другога. Пераўтварэнне, практыка і з’яўляецца той сферай, дзе развязваюцца філасофскія праблемы і выяўляецца сапраўдная моц рацыянальнага мыс­лення чалавека. Аднак тут трэба мець на ўвазе той факт, што культура мыслення, якую нясе філасофія, не можа быць навязана чалавеку насупе­рак яго волі, жаданням і інтарэсам. Для таго, каб выпрацаваць рацыяналь­нае філасофскае мысленне, студэнт павінен прыкласці ўласныя нама­ганні, мабілізаваць свае інтэлектуальныя здольнасці. Толькі павышаючы сваю адукацыю чалавек можа выпрацаваць філасофскае мысленне.

Веды – прадукт грамадска-матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці лю­дзей, спарадкаваная ў адпаведнасці з пэўнымі крытэрыямі (нормамі), аформленая інфармацыя, якая мае сацыяльнае значэнне і прызнаная менавіта ў якасці ведаў пэўнымі сацыяльнымі суб’ектамі і ўсім грамад­ствам. У залежнасці ад названых крытэрыяў веды могуць быць падзеле­ны на два тыпы па ўзроўні іх функцыянавання: звычайныя веды штодзён­нага жыцця і спецыялізаваныя веды (міфатворчыя, навуковыя, філасоф­скія, мастацкія, рэлігійныя і д. п.), а таксама тыя, што перакрываюць мяжу ўзроўню прафесійных і практычных ведаў розных сацыяльных суполь­насцей і груп. І яшчэ варта таксама казаць пра асабістыя веды. У ведах крышталізуецца і ажыццяўляецца перавод розных уяўленняў у тэарэтычна сістэматызаваную акрэсленую форму, утрыманне таго, што можа быць захавана, перанесена, зразумела, пераемна развіта ў якасці ўстойлівай апоры для наступнай чалавечай дзейнасці. Разуменне – гэта ўласцівая свядомасці чалавека форма засваення рэчаіснасці, якая пазначана рас­крыццём і ўзнаўленнем сэнсавага зместу прадмета і развіваецца ў працэ­се людскіх стасункаў, ва ўзаемадзеянні розных культур.

У выніку набытых ведаў індывід павінен ператварыцца ў чалавека, здольнага да спасціжэння сэнсу, да разумення, якое заўсёды носіць твор­чы характар. У ім актуалізуецца і выражаецца спецыфіка і унікальнасць жыццёвага свету канкрэтнага чалавека. Спасцігаючы сэнс, чалавек здзяйс­няе адкрыццё ў працэсе сваёй жыццядзейнасці. Таму адукацыя – спосаб фарміравання асобы, бо дазваляе яе сацыялізаваць і не толькі перада­ваць комплекс ведаў, але і далучаць асобу да вырашэння сацыяльна-значных задач, якія паўстаюць перад грамадствам на кожным канкрэтным этапе яго развіцця.