Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Уводзіны ў дысцыпліну ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых

І нацыянальных каштоўнасцей.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

1. Вызначыць асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка).

2. Пазнаёміцца з паняццем мовы як сродку зносін у грамадстве, назваць асноўныя функцыі мовы, акрэсліць гіпотэзы паходжання і формы існавання беларускай мовы.

3. Дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп

Ход заняткаў

Колькасць адведзенага часу ў хвілінах

1.

Уводная частка.

5

2.

Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання.

10

3.

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

20

4.

Выкананне практычных заданняў.

20

5.

Выстаўленне выніковых адзнак.

5

6.

Заключная частка.

5

IV. Агульныя метадычныя ўказанні:

Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

V. Ход заняткаў.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:

Адзначце нумары правільных адказаў:

  1. Галоўная функцыя мовы

  1. камунікатыўная;

  2. эстэтычная;

  3. адлюстравання.

  1. Ці згодны вы, што чалавек валодае прыроджанай здольнасцю гаварыць, але не мае прыроджанай здольнасці да пэўнай мовы?

  1. да;

  2. не.

  1. Паводле якой тэорыі паміж назвай прадмета і самім прадметам існуе натуральная, дадзеная ад прыроды сувязь

  1. фюсей;

  2. тэсей;

  3. натуралістычнай.

  1. Матэрыяльнай асновай якой формы мовы з’яўляецца графічны знак?

  1. вуснай;

  2. пісьмовай.

  1. Якія дыялекты выдзяляюць на тэрыторыі Беларусі?

  1. паўночна-ўсходні;

  2. паўднёва-заходні;

  3. паўночна-заходні;

  4. паўднёва-ўсходні.

  1. У склад нацыянальнай мовы ўваходзяць

  1. літаратурная мова;

  2. дыялектная мова;

  3. літаратурная і дыялектная мовы.

  1. Галоўнае адрозненне літаратурнай мовы ад дыялектнай гэта –

  1. унармаванасць літаратурнай мовы;

  2. ужыванне літаратурнай мовы ў афіцыйных установах.

Адказ студэнта

Правільны адказ

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]