Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать

8. Месца беларускай мовы ў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці

Сучасная нацыянальная палітыка заклікае ствараць умовы для паспешнага развіцця беларускай мовы, мовы карэннага насельніцтва беларусаў і нацыянальнай мовы Беларусі. Пры гэтым трэба мець на ўвазе і тое, што немагчыма надаць беларускай мове сапраўдны нацыянальны статус фармальна. Неабходна не толькі каласальная выхаваўчая работа, але і сур’ёзная падрыхтоўка кадраў, вучэбных дапаможнікаў, а галоўнае – жаданне людзей, іх духоўная патрэбнасць.

На сённяшні час не дастаткова сур’ёзна адносяцца і да нацыянальных школ з выкладаннем на роднай мове. Родная мова аднесена далёка на перыферыю.

Беларуская мова прадстаўляецца як альтэрнатыўная, што прыводзіць да яе забыцця, асабліва сярод маладзі.

У айчыннай культуры гадамі паспяхова практыкавалася двухмоўе – як норма і неабходнасць, як агульны культурны прынцып. Двухмоўе – літаральны пераклад міжнароднага тэрміна “білінгвізм”. Некаторые палітыкі называюць “двухмоўе” “двудушшам” і дзеля таго, каб знішчыць беларускі народ як нацыю, лічаць яны, неабходна ўсяго толькі пераканаць народ ў тым, што ён зможа абысціся без ведання беларускай мовы.

Атрымліваецца супярэчнасць. Стрыжнем сучаснай афіцыйный ідэалогіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўны патрыятызм, які напаўняецца такімі паняццямі як Радзіма, зямля продкаў, народ Беларусі, наша дзяржава. Гэтыя ж паняцці з’яўляюцца і галоўнымі кампанентамі беларускай нацыянальнай ідэі. Так ці наносяць вялікі ўрон афіцыйнай ідэалогіі і нацыянальнаму патрыятызму непаважныя адносіны да беларускай мовы? Сапраўды. Беларуская мова павінна стаць для нас, беларусаў, чымсьці накшталт “свяшчэннай каровы” ў Індыі, прадметам усеагульнай заботы і пакланення, і гэта не азначае яе татальнага прымянення ў грамадскай практыцы. Беларуская мова мае шэраг адметных характарыстык – гэта старажытная славянская мова, яна шырока і тонка адлюстроўвае прыроду Паўночнай Еўропы, яна паэтычная. Таму кожны школьнік і дарослы беларус павінен ганарыцца сваёй мовай.

V. Літаратура Асноўная:

  1. Падлужны А.І. Мова і грамадства. – Мн., 1997.

  2. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

  3. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

  4. Старавойтава Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць / Вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей. – Мн., 2006.

Дадатковая:

  1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  2. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №1

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным, стаматалагічным факультэце

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]