Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_10.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
105.47 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №10

для правядзення заняткаў на І курсе лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Навуковы стыль.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Паглыбіць веды аб сістэме жанраў навуковай літаратуры.

  2. Навучыцца характарызаваць тэксты розных жанраў навуковага стылю.

  3. Набыць навыкі і ўменні анатавання тэкстаў навуковага стылю.

  4. Набыць навыкі і ўменні рэферыравання.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Анатацыя. Віды анатацый.

  2. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

  3. Складанне анатацый тэкстаў па спецыяльнасці па вызначаных мадэлях.

  4. Рэферат.

  5. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя рэферата.

  6. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Дайце азначэнне тэрміна “анатацыя”.

  2. Назавіце асноўныя патрабаванні да анатацыі.

  3. У чым асаблівасць анатавання розных відаў выданняў?

  4. Назавіце структурныя часткі разгорнутай і кароткай анатацый.

  5. Дайце азначэнне тэрміна “рэферат”.

  6. Назавіце асноўныя патрабаванні да рэферата.

  7. Назавіце структурныя часткі рэферата. Ахарактарызуйце кожную з названых частак.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

  1. Анатацыя

Жанр – гэта від тэкста, які вылучаецца ў межах таго ці іншага стылю ці падстылю, характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.

Анатацыя (ад лац. Annotatio – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка тэкста (дысертацыі, манаграфіі, артыкула, кнігі і інш.) з пункту гледжання зместу, назначэння, формы і іншых асаблівасцей.

Анатаванне – гэта працэс, мэта якога – даць кароткую характарыстыку тэксту з пункту гледжання зместу, назначэння, формы і іншых асаблівасцей.

Патрабаванні да анатацыі:

  • структура анатацыі павінна быць лагічнай і можа адрознівацца ад анатуемага тэкста;

  • анатацыя павінна быць кароткай, напісанай простай і яснай мовай, не ўжываюцца доўгія і складаныя сказы, фармальныя штампы;

  • аб’ём анатацыі: 2000 - 12000 друкаваных знакаў.

Існуюць асаблівасці анатавання розных відаў выданняў:

Пры анатаванні выданняў навуковага характару і вытворчай літаратуры асабліва важна адзначыць наяўнасць дакументальных матэрыялаў, статыстычных дадзеных, улічваць галіну ведаў, да якой адносіцца тэкст, падкрэсліць форму анатуемага выдання (практычны дапаможнік, вытворчая ці метадычная інструкцыя), выкарыстоўваць прынятую тэрміналогію і дакладнае найменне працэсаў.

Пры анатаванні даведачных выданняў неабходна ахарактарызаваць іх тэматыку, паўнату і навізну звестак, крыніцы, на аснове якіх яны складзены, чытацкае і мэтавае прызначэнне.

Анатацыя зборніка артыкулаў ці матэрыялаў можа межавацца агульным указаннем яго тэматыкі, пералічэннем аўтараў, а таксама загалоўкаў артыкулаў, уключаных у зборнік. Пры неабходнасці можна даць разгорнутую характарыстыку найбольш важных артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік ці ўсіх артыкулаў.

Анатацыя можа быць:

  • разгорнутая (адпавядае названай структуры)

  • кароткая

Структура разгорнутай анатацыі (манаграфія, дысертацыя, дыпломная работа, курсавая праца):

  1. Тэма.

  2. Актуальнасць праблемы.

  3. Мэта даследавання.

  4. Задачы даследавання.

  5. Вывучаемыя з’явы.

  6. Аб’екты і прадмет даследавання.

  7. Чакаемыя вынікі.

  8. Магчымая галіна прымянення.

  9. Формы выкарыстання.

Структура кароткай анатацыі (кнігі, дапаможніка, артыкула):

  1. Бібліяграфічнае апісанне (аўтар, назва, выхадныя дадзеныя).

  2. Тэма тэкста.

Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: Кніга (артыкул, тэкст) прысвечана тэме (праблеме, пытанню) ...

  1. Праблематыка.

Пералічваееца кола пытанняў ці праблем, якія закранаюцца ў тэксце.

Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: У кнізе (артыкуле, тэксце) аналізуюцца (асвятляюцца, апісваюцца, разбіраюцца, раскрываюцца, разглядаюцца) наступныя праблемы...

У кнізе (артыкуле, тэксце) даецца аналіз (характарыстыка, апісанне) ...

У кнізе (артыкуле, тэксце) даводзяцца вынікі ...

У кнізе (артыкуле, тэксце) выкладаецца тэорыя (гісторыя, методыка, праблема, пытанне) ...

У кнізе (артыкуле, тэксце) даследуецца пытанне па праблеме (якасцях, прцэсе) ...

4. Адрасат.

Указваецца, каму адрасаваны, прызначаны тэкст.

Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: Кніга (артыкул, тэкст) уяўляе цікавасць для спецыялістаў у галіне (шырокага кола чытачоў) ...

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]