Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
203.26 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №2

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным, стаматалагічным факультэце

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых

І нацыянальных каштоўнасцей.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Вызначыць месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

  2. Акрэсліць асноўныя этапы і перыяды фарміравання і развіцця беларускай мовы.

  3. Спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

  2. Старажытны перыяд развіцця беларускай мовы (11-14 стст.)

  3. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.

  4. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.

  5. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі.

  6. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў 20 ст.

  7. Беларуская мова на сучасным этапе. Трасянка.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Вызначце месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў. Ахарактарызуйце ўсходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія падгрупы моў.

  2. У чым адметнасць старажытнага перыяду развіцця беларускай мовы?

  3. Прасачыце шляхі развіцця беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.

  4. Акрэсліце асноўныя накірункі палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы.

  5. Ахарактарызуйце перыяд развіцця беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.

  6. Ахарактарызуйце перыяд развіцця і функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў 20 ст.

  7. Палітыка беларусізацыі. Станоўчыя і адмоўныя бакі ў дачыненні да беларускай мовы.

  8. Ахарактарызуйце пасляваенны перыяд развіцця беларускай мовы.

  9. Беларуская мова ў 90-я гады 20 ст.

  10. Дайце азначэнне тэрміну “трасянка”. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя віды трасянкі на Беларусі.

2. МАтэрыял для самападрыхтоўкі:

1. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Славянскія мовы – пятая па распаўсюджанасці на зямлі сям’я моў. Сярод іншых індаеўрапейскіх моўных сем’яў славянскія мовы вызначаюцца значнай блізкасцю, якая ў некаторых выпадках даходзіць да простага падабенства. Напрыклад, беларускае лета, рускае лето, польскае lato, чэшскае léto, балгарскае лято.

Сёння існуюць 12 нацыянальных літаратурных жывых моў: беларуская, руская, украінская, польская, чэшская, славацкая, ніжня- і верхнялужыцкая, сербскахарвацкая, славенская, балгарская і македонская.

У залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць 3 славянскія моўныя групы: усходнеславянскую, заходнеславянскую і паўднёваславянскую.

Усходнеславянскія мовы (руская, украінская і беларуская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў.

Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы – старажытнарускай мовы, якая выдзелілася са славянскай моўнай групы, утваралася на працягу 8 – 9 ст. і пазней паслужыла асновай для фарміравання рускай, украінскай і беларускай моў.

Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Азбукі сучасных усходнеславянскіх моў у аснове сваёй супадаюць, адрозніваюцца толькі некаторымі асаблівасцямі. Да іх адносяцца:

  • адсутнасць літары і ў рускай і наяўнасць яе ў беларускай і ўкраінскай (рус. синий – бел. сіні – укр. синій);

  • адсутнасць э,ы,ё ва ўкраінскай мове і наяўнасць у рускай і беларускай (етимологіяэтимология – этымалогія, високий – высокий – высокі);

  • адсутнасць и, щ у беларускай мове і наяўнасць у рускай і ўкраінскай (вінаград – виноград, шчыпаць – щипати);

  • наяўнасць ў у беларускай мове і адсутнасць у рускай і ўкраінскай (поўны – полный – повний, чытаў - читал – читав, была ў яго – была у него – била в нього);

  • наяўнасць Є, ï ва ўкраінскай мове і адсутнасць іх у рускай і беларускай (Єден – одинадзін, ïхати – ехать – ехаць);

  • наяўнасць раздзяляльнага ъ знака ў рускай мове, якому ў беларускай і украінскай адпавядае ’ (апостраф): объявление – аб’ява – об’явлення.

Многія фанетычныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў з’яўляюцца для іх агульнымі, паколькі мовы генетычна звязаны. Але кожная з моў выпрацавала свае асаблівасці, напрыклад, беларуская і ўкраінская мовы захавалі:

  • зацвярдзенне шыпячых (жыццё – жыття, чытаць – читати, шыць – шити);

  • чаргаванне г, к, х з з, ц, с (назе – нозі, руцэ – руці, мачысе – мачусі);

  • пераход л у ў, в у сярэдзіне і канцы слова (воўк – вовк, крычаў – кричав);

  • прыстаўныя галосныя і зычныя (імгла – імгла, іржа – іржа, востры – гострий, вокнывікна);

  • падаўжэнне зычных (зелле – зілля, вяселле – весілля, быццё – буття).

Да беларуска-рускіх фанетычных з’яў адносяцца:

  • адрозненне галосных і (и), ы (міласцівы – милостивый);

  • зацвярдзенне зычнага ц (палец, купец).

Некаторыя фанетычныя рысы рускай мовы супадаюць з украінскімі. Напрыклад, наяўнасць не толькі цвёрдага, але і мяккага р (ряд, редкий – рідкий, резкий – різкий, прямой – прямий, буря).

Марфалагічная сістэма ўсходнеславянскіх моў заснавана на аднатыпнай і спецыфічнай граматычнай аформленасці. Пераважная большасць назоўнікаў ва ўсіх трох мовах размяркоўваецца аднолькава па формах роду. Але граматычны род некаторых з іх не заўсёды супадае. У адных выпадках адны і тыя ж назоўнікі ў беларускай і ўкраінскай мовах належаць да мужчынскага роду (бел. цень, шаль, шынель, медаль, цяжар, сабака; укр. тень, шаль, шинель, медаль, тягар, собака), а ў рускай – да жаночага (тень, шаль, шинель, медаль, тяжесть, собака); у рускай і беларускай – да мужчынскага (рус. кризис, тезис, президиум, путь; бел. крызіс, тэзіс, прэзідыум, пуць), ва ўкраінскай – да жаночага (криза, теза, президія, путь).

Формы ліку ва ўсходнеславянскіх мовах часам не супадаюць. Некаторыя назоўнікі ў беларускай і ўкраінскай мовах ужываюцца ў адзіночным і множным ліках (бел. клопат, клопаты; укр. клопіт, клопоти), а ў рускай – толькі ў множным (хлопоты); у рускай і ўкраінскай – толькі ў множным (рус. объедки, потемки; укр. об’ідки, сутінки), а ў беларускай – у адзіночным і множным (аб’едак – аб’едкі) і інш.

У лексічнай сістэме ўсходнеславянскіх моў захавалася нямала слоў, агульных для беларускай і ўкраінскай моў, але не ўласцівых рускай: бел. вежа – укр. вежа – рус. башня; адпаведна: жыта – жито – рожь, крыніца – криницяродник, мова – мова – язык.

Вылучаюць у асобную групу словы, агульныя для рускай і ўкраінскай моў (рус. жертва – укр. жертва – бел. ахвяра; адпаведна: праздник – празниксвята, уста – уста – вусны. Агульныя для беларускай і ўкраінскай: бел. хіба – укр. хіба – рус. разве; адпаведна: правадыр – проводир – вождь.

Асобнае месца займаюць словы, спецыфічныя для кожнай мовы: рус. деревня – бел. вёска – укр. село; адпаведна: судьба – лёс – доля; август – жнівень – серпень.

Заходнеславянскія мовы. Да заходнеславянскай групы адносяцца польская з кашубскім і славянскім дыялектамі, сербалужыцкія (верхня- і ніжнялужыцкая), чэшская і славацкая. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы. Асобныя характэрныя рысы заходнеславянскіх моў складаюцца пасля 4 – 5 ст. н.э., калі пачалася каланізацыя славянамі заходніх зямель. Утварэнне славянскіх дзяржаў, напрыклад дзяржавы Само ў 7 ст. на тэрыторыі сучасных Чэхіі, Маравіі, Славакіі, княства Вялікая Маравія ў 9 ст., садзейнічала развіццю заходнеславянскіх моў. Носьбіты гэтых моў займаюць цяпер пераважна тэрыторыю Польшчы, Чэхіі і Славакіі.

Заходнеславянскія мовы маюць некаторыя істотныя асаблівасці, на падставе якіх яны аб’ядноўваюцца ў адну групу (напрыклад, фіксаваны націск, г.зн. націск на адным і тым жа складзе (за выключэннем кашубскага дыялекту, дзе ён разнамесны) – у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай і серба-лужыцкіх – на першым складзе). Чэшская і славацкая мовы займаюць у заходнеславянскай групе асобнае месца, паколькі паводле некаторых прыкмет яны набліжаюцца да паўднёваславянскіх моў. Польская мова вылучаецца захаваннем насавых галосных ę, ą.

З заходнеславянскімі мовамі беларускую мову аб’ядноўваюць некаторыя агульныя рысы: дзеканне, цеканне, ацвярдзенне р, “шапялявае” вымаўленне свісцячых. Да паланізмаў у беларускай мове адносяцца абстрактныя назоўнікі з суфіксам – унак (кірунак, малюнак), назоўнікі жаночага роду на –ня (кнігарня), паасобныя прыметнікі з суфіксам –н- тыпу акадэмічны, дэмакратычны і г.д. у беларускую лексіку апрача польскіх слоў (жывёла), праз польскую мову прыйшлі многія запазычанні з іншых славянскіх і заходнеславянскіх моў: бавоўна < польск. Bawełna < чэшск. Bavlna. Нязначным быў непасрэдны ўплыў чэшскай мовы.

Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць славенская, сербскахарвацкая, ці харвацкасербская (заходняя група), македонская і балгарская (усходняя падгрупа). Пашыраны яны на Балканскім паўвостраве ў Славеніі, Харватыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіне і ў сумежных з імі краінах (Аўстрыі, Албаніі, Венгрыі, Грэцыі, Румыніі, Украіне), а таксама ў іншых краінах Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі.

Сярод мёртвых славянскіх моў (палабскай, агульнаўсходнеславянскай) асобае месца займае старажытнаславянская мова (царкоўнаславянская). Гэта мова старажытных славянскіх пісьмовых помнікаў 9 – 11 ст.: рукапісных перакладаў богаслужэбных кніг Кірылы і Мяфодзія. Пэўны час старажытнаславянская мова была агульнай літаратурнай мовай для ўсіх усходніх ставян, яна дала пачатак развіццю асобных нацыянальных славянскіх моў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]