Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
203.26 Кб
Скачать

V. Літаратура Асноўная:

  1. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн., 1995.

  4. Падлужны А.І. Мова і грамадства. – Мн., 1997.

  5. Старавойтава Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць / Вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей. – Мн., 2006.

  6. Сямешка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевіч З. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

Дадатковая:

  1. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

  2. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №2

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным, стаматалагічным факультэце

па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых

І нацыянальных каштоўнасцей.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Вызначыць месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

  2. Акрэсліць асноўныя этапы і перыяды фарміравання і развіцця беларускай мовы.

  3. Спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп

Ход заняткаў

Колькасць адведзенага часу ў хвілінах

1.

Уводная частка.

5

2.

Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання.

10

3.

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

20

4.

Выкананне практычных заданняў.

20

5.

Выстаўленне выніковых адзнак.

5

6.

Заключная частка.

5

IV. Агульныя метадычныя ўказанні:

Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

V. Ход заняткаў.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў.

Адзначце нумары правільных адказаў.

  1. Якія мовы адносяцца да падгрупы “ўсходнеславянскія мовы”?

  1. руская;

  2. беларуская;

  3. польская;

  4. украінская;

  5. балгарская.

  1. Двухмоўе ў старажытны перыяд (11-14 ст.) было прадстаўлена мовамі:

  1. царкоўнаславянскай і старажытнарускай мовамі;

  2. царкоўнаславянскай і старабеларускай мовамі;

  3. славянарускай і старабеларускай мовамі.

  1. Хто з’яўляецца пачынальнікам перакладной дзейнасці на Беларусі?

  1. Кірыла Тураўскі;

  2. Францыск Скарына;

  3. Васіль Цяпінскі.

  1. Хто з’яўляецца аўтарам кнігі “Катэхізіс”?

  1. Францыск Скарына;

  2. Сымон Будны;

  3. Аўраамій Смаленскі.

  1. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ з’ўляецца:

  1. беларуская;

  2. руская;

  3. лацінская.

  1. З выхаду якой газеты пачынаецца гісторыя легальнай прэсы на Беларусі?

  1. “Наша доля”;

  2. “Мужыцкая праўда”;

  3. “Советская Белоруссия”.

  1. Трасянка – гэта

  1. жаргонная сумесь рускай і беларускай моў;

  2. сумесь мясцовых дыялектаў, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі.

  1. Афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю і інш., на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі – гэта

1) дзяржаўная мова;

2) нацыянальная мова.

Адказ студэнта

Правільны адказ

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]