Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
203.26 Кб
Скачать

7. Беларуская мова на сучасным этапе. Трасянка.

Статус беларускай мовы як дзяржаўнай быў замацаваны і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., у артыкуле 17 якой запісана: “Дзяржаўнай мовай РБ з’яўляецца беларуская мова. РБ забяспечвае свабоднае карыстанне рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін”.

Між тым адраджэнне дзяржаўнага статуса беларускай мовы склалася супярэчліва. 14 мая 1995 г. у Беларусі адбыўся рэферэндум, на якім вырашалася пытанне: “Ці згодны вы з наданнем рускай мове роўнага статуса з беларускай?” 83,1% грамадзян рэспублікі, якія прынялі ўдзел у галасаванні, адказалі на гэтае пытанне станоўча. Выдадзеныя пасля рэферэндуму заканадаўчыя і распарадчыя акты замарудзілі і без таго цярністае адраджэнне беларускай мовы. Беларуская мова зноў пачала выцясняцца з асноўных сфер грамадскага ўжытку – з дзяржаўнага апарату, з навучання ў сярэдняй і вышэйшай школах. Роля беларускай мовы пачала паступова зводзіцца да меж культурніцкіх функцый. Пануючае становішча ў большасці сфер грамадскага ўжытку зноў пачала займаць руская мова. Пасля рэферэндуму 24 лістапада 1996 г. былі ўнесены змяненні ў артыкул 17 Канстытуцыі РБ, які выкладзены ў наступнай рэдакцыі: “Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы”.

Усё гэта прывяло да таго, што сучасная беларуская мова існуе ў 3-х разнавіднасцях: літаратурная мова, народна-дыялектная мова і змешаная мова на беларускай аснове. Усе людзі, якія карыстаюцца гэтымі разнавіднасцямі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы.

У межах сучаснай літаратурнай мовы суіснуюць дзве традыцыі. Адна разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы атрымала назву "тарашкевіца" (паводле імя аўтара "Беларускай граматыкі для школ" Б.Тарашкевіча), другая – "чарнушэвіца" (паводле імя народнага камісара асветы Дзм.Чарнушэвіча). Абодва тыпы беларускай літаратурнай мовы маюць паміж сабой вельмі шмат агульнага і адрозніваюцца нязначнай колькасцю рыс. Маючы вельмі неаднолькавае пашырэнне ў грамадстве, абодва варыянты беларускай літаратурнай мовы тым не менш маюць выразны грунт для ўжывання.

Большасць жа насельніцтва, па сутнасці, не валодае ні адной, ні другой дзяржаўнай мовай і карыстаецца так званай ”трасянкай” – жаргоннай сумяссю рускай і беларускай моў, тэмай мноства анекдотаў.

Трасянка (першапачаткова) – гарадская з’ява, што давала повад лічыць яе гарадскім прастамоўем, фактычна “прарасла” ў сельскай мясцовасці па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ацэньваючы моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь, неабходна аперыраваць не толькі паняццямі “беларуская мова” і “руская мова”, але і прымаць пад увагу наяўнасць прамежкавага моўнага стану – трасянкі, якая прадстаўляе сабой пакуль яшчэ не змешанае маўленне, але маўленне, што мае тэндэнцыю перарасці ў змешаную мову, мову “гібрыднага тыпу” ці беларусаваны варыянт рускай мовы. Трасянка мае, як правіла, беларускую фанетыку і інтанацыю, змешаную марфалогію і двайны набор лексікі. Вызначыць аснову трасянкі – рускую ці беларускую – рэальна вельмі складана з-за блізасці моў і вялікай колькасці адхіленняў ад нормы.

Усё ж такі можна выдзеліць два варыянты трасянкі: першы – сумесь беларускіх і рускіх слоў з захаваннем беларускай фанетыкі, ідыяматыкі і сінтаксісу. Гэты варыянт распаўсюджаны ў сельскай мясцовасці. Другі варыянт – руская мова з беларускім вымаўленнем і захаваннем пэўнай колькасці беларускай лексікі і фразеалагічных выразаў. На гэтым варыянце трасянкі размаўляе моладзь у вёсцы і людзі сярэдняга ўзросту ў гарадах.

Пад уздзеяннем рускай мовы ў беларускай мове мае месца пэўны адыход ад нормы. Так часцей за ўсё назіраюцца наступныя памылкі:

- графічныя: замена літары ё на літару е, хаця для рускай мовы гэта лічыцца нормай; напісанне літары у тады, калі трэба пісаць ў; напісанне літары и замест літары i.

- арфаэпічныя: неправільная растаноўка націску. Часта ў маўленні на беларускай мове сустракаецца [с’п’іна́], а не [с’п’і´на], [с’л’іна́], а не [с’л’і´на], [зладз’э´й], а не [зло´дз’эй], [уз’а´л’і], а не [уз’ал’і´] і інш. У мове медыкаў, напрыклад, пашыраны прафесійны акцэнталагічны варыянты і́нсульт, артапеды́я, каклю´ш (у літаратурнай мове інсу́льт, артапе́дыя, кóклюш).

- фанетычныя: цвёрдае вымаўленьне гукаў [з] і [с] перад мяккімі зычнымі (напрыклад, вымаўленне слова снег на рускі манер як [сн’эк] замест [с’н’эх]; слова спазніцца як [спазн’iц:а] замест [спаз’н’iц:а]; камандзір – як [камандз’ір] замест [каман’дз’ір].

Асобнае вымаўленне гукаў [дж], [дз] у дыграфах дж і дз. Напрыклад: вымаўленне [нарад/жэн’:э] замест [нараджэн’:э], [урад/жай] замест [ураджай], [iд/з’i] замест [iдз’i]. Асобна спалучэнні літар дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі і кораня: адзнака = [ад/знака], надзвычайны = [над/звычаjны], аджыць = [ад/жыц’]. У гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і [д][з].

Мяккае вымаўленне зацвярдзелых гукаў [ч] і [р]. Гэтыя гукі ніколі не бываюць мяккімі, і адступленне ад гэтага правіла “рэжа слых” (напрыклад, [ч’ас] замест [час], [кур’у] замест [куру]. Гэтую памылку часта робяць нават тыя, хто ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу заўважаюць небеларускае паходжанне суразмоўцы.

Адыходам ад нормы з’яўляецца таксама невыразнае, недакладнае, скомсанае вымаўленне галосных. Напрыклад, у беларускай мове гукі [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых ва ўсіх ненаціскных складах падлягаюць закону акання: ц[а]на, р[а]ка (аканню не падпарадкоўваюцца словы з націскнымі складамі ро, ло, рэ, у якіх не пад націскам узнікае [ы]: кроў – крывавы, глотка - глытаць); гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а], у выніку чаго ўзнікае яканне: [н'асу]- нясу, [л'адок]- лядок (яканне не перадаецца ў словах дзевяты, дзесяты, семнаццаты, васемнаццаты).

Гук [г] у беларускай мове фрыкатыўны, працяглы. Толькі ў некаторых словах іншамоўнага паходжання дапускаецца вымаўленне выбухнога гука: [γ]анак, [γ] узік, маз[γ]і, рэз[γ]іны, [γ]арнец, [γ]онты, а[γ]рэст.

- граматычныя: няправільнае ўжыванне роду і ліку назоўнікаў, якія не заўсёды супадаюць у рускай і беларускай мовах. Напрыклад, у беларускай мове дзiця — ніякага роду (малое дзіця, прыгожае дзіця); боль, мазоль, медаль, сабака і інш. — мужчынскага роду (вялікі боль, балючы мазоль, злы сабака). Словы грудзi, дзверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: маліны, суніцы, чарніцы і інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.

- лексічныя: лексічны ўзровень мовы найбольш рухомы і паддаецца зменам. Значная колькасць слоў ужываецца ў мове як бы па энерцыі. Часта ва ўжытку сустракаюцца спалучэнні хатнія жывёлы, расліннае масла, напітак і інш. замест натуральных свойскія жывёлы, алей і напой адпаведна. І наадварот, трэба лічыць неадпаведным беларускай літаратурнай мове прыметнік знешні, які з’яўляецца своеасаблівай кантаментацыяй двух слоў: беларускага з і рускага нешні. Але ў рускай мове існуе слова вне. Формы зне ў беларускай мове няма. Таму замест згаданага слова варта было б ужыць уласнабеларускую форму вонкавы. Такім чынам знешні выгляд лепш гучала б як вонкавы выгляд.

Так ці інакш, “трасянка” з’яўляецца дамінуючай лінгвістычнай формай на Беларусі (размаўляе на ёй да 70 працэнтаў насельніцтва). Чыстая беларуская мова існуе, але яе рэдка можна пачуць, бо ў апошні час адбываецца сціранне літаратурных норм. Гэта, найперш, звязана з адсутнасцю кантынгента сталых носьбітаў беларускай літаратурнай мовы. Уменнне размаўляць на літаратурнай беларускай мове ў большасці яе носьбітаў выпрацоўваецца не пры натуральным міжасобасным маўленні (дома, на вуліцы, у школе, на працы), а шляхам спецыяльнага навучання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]