Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
203.26 Кб
Скачать

6. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы з пачатку года па 90-я гады 20 ст.

У пачатку 20 ст. Расія ўступіла ў стадыя імпералізма, спадарожнікам якога сталі яшчэ больш бесчалавечная эксплуатацыя, палітычнае бяспраўе і нацыянальны прыгнёт народаў. Усё гэта выклікала рэвалюцыйную сітуацыю, вынікам якой сталі падзеі 1905 – 1907 гг.

Своеасаблівым цэнтрам беларускага нацыянальна – вызваленчага руху ў гэты час была Беларуская Сацыялістычная грамада, утвораная ў 1902 г. на базе культурна-асветных гурткоў моладзі Вільні, Мінска, Гродна. БСГ адыграла выключную ролю ў выданні і распаўсюджанні беларуска-моўных кніг і брашур, стварэнні легальнай беларускай прэсы, вакол якой групаваліся лепшыя сілы творчай інтэлігенцыі.

Нацыянальна-вызваленчы рух, нарастанне рэвалюцыйных падзей прымусілі царскі урад пайсці на некаторыя ўступкі ў нацыянальным пытанні. 24 лістапада 1905 г. уступіў у дзеянне т.зв. закон аб свабодзе друку, які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры і пераклады на беларускую мову з іншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялася выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага і палітычнага жыцця, не мела яна доступу і ў школы.

І ўсё ж, нягледзячы на перашкоды царскага ўрада, нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі пашыраўся, ажыўлялася літаратурнае жыццё, разгортвалася кнігавыдавецкая справа.

Ужо ў 1906 г. ў Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае таварыства “Загляне сонца і ў наша аконца”, якое праіснавала да першай сусветнай вайны. У выдавецтве выйшлі зборнік “Жалейка” Я. Купалы, паэма “Гапон” В. Дунуна-Марцінкевіча, зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” Ф. Багушэвіча, пераклады твораў А. Чэхава, М. Горкага і інш. Выдавецтва пачало выпускаць першыя падручнікі на роднай мове – т.зв. лемантары, або чытанкі: “Беларускі лемантар або Першая навука чытання” К. Каганца (1906), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі (1906), “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа (1909).

У 1907 г. у Вільні пачынае работу выдавецтва “Наша ніва”, пазней узнікаюць выдавецкія суполкі ў Мінску і іншых гарадах: “Мінчук”, “Наша хата”, “Палачанін” і інш. Беларускія творы пачалі друкавацца ў рускіх і польскіх друкарнях, у рускай і польскай перыёдыцы.

З 1906 г. пачынаецца гісторыя беларускай легальнай прэсы, калі ў Вільні выходзіць “Наша доля” – першая беларуская газета. У гэтым жа годзе выходзіць газета “Наша ніва”. Газеты гуртавалі вакол сябе беларускіх пісьменнікаў, асветнікаў, друкавалі іх творы. Гэта было станоўчай з’явай не толькі ў стане сацыяльным, грамадзянскім, але і ў плане выпрацоўкі літаратурных нормаў. Шмат увагі газеты надавалі культуры мовы, адбору моўнага матэрыялу. Яны папулярызавалі беларускую мову, дабіваліся ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах і касцёлах.

Увогуле колькасць выданняў на беларускай мове пасля падзей першай рускай рэвалюцыі 1905 г. рэзка ўзрасла.

У пачатку 20 ст. у беларускім друку выкарыстоўвалася дзве графічныя сістэмы: лацінка ў яе польскім варыянце

і кірыліца (т.зв. гражданка)

Замацоўваліся і пэўныя адметныя рысы беларускага алфавіта: літары і, шч замест и, щ, літара ў, абавязковае напісанне літары ё і інш.

Выразна выяўляецца імкненне выдаўцоў перадаць характэрныя асаблівасці беларускай мовы: аканне, яканне, дзеканне, зацвярдзенне шыпячых і р.

І ўсё ж выданні пачатку 20 ст. у параўнанні з выданнямі 19 ст. лепш аформлены з граматыка- правапіснага боку. Нягледзячы на пэўны разнабой ва ўжыванні асобных форм слоў, непаслядоўнасць у перадачы тых ці іншых з’яў беларускай мовы, увогуле можна было гаварыць пра існаванне своеасаблівых правілаў правапісу і граматыкі беларускай мовы.

Асабліва прыкметна ў пачатку 20 ст. папаўняецца слоўнік і фразеалогія, асвойваліся словы і звароты са сфер гарадской культуры, розныя тэрміны антычнай і славянскай міфалогіі.

Пашырэнне легальнай беларускай прэсы вымагала распрацоўкі грамадска-палітычнай тэрміналогіі. Дзякуючы газетам ва ўжытак увайшлі такія тэрміны, як агітацыя, забастоўка, дэпутат, міністэрсіва, правіцельство і інш.

Адбывалася ўдасканаленне граматычных сродкаў, выпрацоўваліся больш разнастайныя тыпы складаных і простых сказаў.

Новы этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы назіраецца пасля рэвалюцыі 1917 г.

Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфагафіі. У 1918 г. выходзяць адразу пяць граматык беларускай мовы, сярод якіх найбольш аўтарытэтнай стала “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча - праца, у якой упершыню былі вызначаны правапісныя і граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 годзе паралельна кірылаўскімі і лацінскімі літарамі ў друкарні Марціна Кухты.

Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правілы перадачы яе на пісьме рабіліся яшчэ ў 18 ст. у сувязі з друкаваннем запісаў фальклору і твораў тагачасных беларускіх пісьменнікаў. Быў назапашаны вялікі фактычны матэрыял пра асаблівасці жывой гаворкі беларусаў.

У адрозненні ад тагачасных беларускіх граматык (А. Смоліч, А. Луцкевіча, Я. Станкевіча) граматыка Тарашкевіча аказалася найбольш удалай. Складзеная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокім навукова-метадычным узроўні, яна задаволіла найбольш надзённыя патрабаванні выдавецкай і школьнай практыкі, атрымала ўсеагульнае прызнанне і тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць.

Праца складаецца з наступных раздзелаў:

І. Гукі (г.зн. фанетыка);

ІІ. Часціны мовы (разглядаюцца назоўнік – “імя”, прыметнік – “прымета”, лічэбнік – “чысло”, займеннік – “займа”, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік – “прыймя”, злучнік – “злуч”, выклічнік – “кліч”);

ІІІ. Падзел слова (г.зн. яго марфемная будова);

ІV. Правапіс;

V. Сказ (г.зн. сінтаксіс).

Такім чынам, апісваюцца ўсе узроўні моўнай сістэмы. Гэта хоць і сціслы, але поўны падручнік беларускай мовы. Правілы сфармуляваны дакладна, даходліва, ілюструюцца прыкладамі. Для іх замацавання даюцца заданні (“задачкі”) з тэкстамі, узятымі з твораў беларускіх пісьменнікаў і фальклору.

Сфармуляваныя ў граматыцы правілы атрымалі усеагульнае прызнанне, многія замацаваліся ў сучаснай беларускай мове. Аднак некаторыя з іх былі не зусім добра распрацаваны (перадача на пісьме е ў ненаціскным становішчы, напісанне запазычаных слоў).

На аснове граматыкі Тарашкевіча хутка сталі выходзіць падручнікі беларускай мовы іншых аўтараў (напрыклад, у 1921 г. – “Практычная граматыка беларускай мовы” Я. Лёсіка).

Найбольш спрыяльнымі сталі 20-я гг. 20 ст., якія ўвайшлі ў гісторыю як перыяд беларусізацыі. Пад гэтай назвай разумелася ўсебаковае развіццё беларускай культуры, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, навукова-даследчая праца па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод справаводства на беларускую мову.

Было афіцыйна аб’яўлена, што на тэрыторыі БССР прызнаюцца раўнапраўнымі мовы беларуская, руская, яўрэйская і польская. Але кожнай з гэтых моў была вызначана канкрэтная сфера іх ужывання. “З прычыны значнай перавагі ў БССР насельніцтва беларускай нацыянальнасці беларуская мова выбіраецца як мова зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі”. Мовай зносін БССР з саюзнымі рэспублікамі прызнавалася руская мова.

Намаганнямі прадстаўнікоў беларускай літаратуры, навукі і культуры беларуская літаратурная мова ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гадоў дасягнула высокага ўзроўню развіцця. Шмат было зроблена для выпрацоўкі беларускай тэрміналогіі (у 1921 г. створана Навукова-тэрміналагічная камісія, перад якой былі пастаўлены задача распрацаваць тэрміны ва ўсіх галінах навукі. На працягу 1922 – 1930 гг. былі надрукаваны 24 выпускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі”), прысвечаныя батаніцы, граматыцы, матэматыцы, геаграфіі, псіхалогіі і іншым навукам).

У гэты перыяд былі шырока развіты новыя стылі мовы – афіцыйна-дзелавы, навуковы, грамадска-публіцыстычны. Асаблівага росквіту дасягнуў стыль мастацкай літаратуры.

У выніку палітыкі беларусізацыі беларуская мова як мова карэннага насельніцтва рэспублікі стала мовай дзяржаўнага апарату БССР, мовай навучання ў школах, мовай перыядычнага друку.

Але захаванне статуса беларускай мовы як дзяржаўнай было непрацяглым. Увядзенне ў краіне па задуме Сталіна і яго акружэння курса на ліквідацыю дэмакратычных свабод, цэнтралізацыю ўлады прывяло да звужэння функцый нацыянальных моў і пераходу на адзіную мову - рускую.

У 1933 г. быў выдадзены “Праект спрашчэння беларускага правапісу”, а пасля і пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Такім чынам была праведзена рэформа правапісу. Але рэформа мела асімілятыўную накіраванасць. Усё пазітыўнае ў рэформе - вельмі нязначнае ў параўнанні з нанесенай ёю шкодай беларускай мове. Яна ў значнай ступені згубіла сваю мілагучнасць, стала мала абароненай ад расейскамоўнага ўплыву.

26 жніўня 1933 г. Саветам Народных Камісараў была прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Але яна закранула не толькі правапіс, але і вымаўленне.

Палажэнні рэформы падаваліся (упершыню) у якасці афіцыйнага закона, які абвясціў іх агульнадзяржаўнымі (г.зн. абавязковымі ў дзелавой перапісцы, кнігадрукаванні, выкладанні і іншых сферах грамадскай дзейнасці).

Новых правіл было ўведзена 23 на ўсе 5 раздзелаў пастановы:

1.”Правапіс зычных”: уведзена 8 новых правіл, галоўнае – выкінуць мяккі знак з напісання паміж мяккімі зычнымі (сьвет → свет, зьняць → зняць, судзьдзя → суддзя).

2. “Правапіс галосных”: пісаць я замест е ў першым складзе перад націскам, у словах не, без, калі яны ўжываюцца асобна, заўсёды пісаць е і інш.

3. “Правапіс слоў іншамоўнага паходжання”: пашырыць на іх яканне і аканне як і на усе астатнія словы (гандаль, характар, літаратура).

4. “Правапіс імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных паняццяў”: у правапісе ўласных назваў аканне не адзначалася (Чэрнышэўскі, Чэлябінск). Паралельна ўжываліся ўласныя беларускія імёны з рускімі (Осіп або Язэп, Іван або Янка, Міхал або Міхась). Менавіта з гэтага часу і пачалося перакручванне ў розных асабовых дакументах напісання самабытных, арыгінальных беларускіх імёнаў, у выніку чаго і тут нанесена вялікая шкода нацыянальнай культуры.

5. “Марфалогія”: у скланенні назоўнікаў пашырылася ўжыванне канчатка ў Р. скл., адз.л., м. р. (правапіса, сінтаксіса).

і інш.

У канцы 30-х гг. і ў пасляваенны час беларускія школы пераводзіліся на рускую мову выкладання, беларуская мова выцяснялася з большасці сфер грамадскага і культурнага жыцця. Паступова складвалася становішч двухмоўя, дзе руская мова пачала замацоўвацца адміністрацыйнай і штодзённай практыкай у якасці адзінай “афіцыйнай” мовы ў Беларусі.

Асноўнымі сферамі выкарыстання беларускай мовы заставаліся ў той ці іншай ступені адукацыя, мастацкая культура і гуманітарная навука. У 30-х першай палове 50-х гг., хоць і запаволена, працягвалі складвацца нацыянальныя школы ў тэатральным і музычным мастацтвах, у літаратуры працавалі Я. Колас, М. Лужанін, П.Броўка, М. Танк і іншыя.

У гэты ж час актывізуецца навуковае даследаванне беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы, фальклору, розных відаў мастацтва. З друку выходзяць слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, артыкулы па розных праблемах нацыянальнага мовазнаўства.

І усё ж дысгармонія у функфыянаванні беларускай мовы ў Беларусі не спынялася. Асабліва моцна гэта праявілася ў 60 – пачатку 80-х гг.

Становішча змянілася толькі ў пачатку 90-х гг. 20 ст., калі набраў моц рух за нацыянальнае адраджэнне.

26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон “Аб мовах у БССР”. Беларуская мова прызнана дзяржаўнай мовай БССР, якой будзе забяспечана ўсебаковае развіццё і функцыянаванне ва ўсіх сферах жыцця. У законе было адзначана, што забеспечваецца права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]