Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_4.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
147.46 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №4

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным факультэце завочнага аддзялення

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Паглыбіць веды аб сістэме лексічных сродкаў беларускай мовы.

  2. Набываць навыкі карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў розных сітуацыях прафесійных зносін.

  3. Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Лексіка паводле паходжання: спрадвечнабеларуская і запазычаная.

  2. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.

  3. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. На якія разрады падзяляецца лексіка паводле паходжання?

  2. Назавіце асноўныя пласты слоў, якія адносяцца да спрадвечнабеларускай лексікі. Прывядзіце прыклады адпаведных слоў.

  3. Назавіце асноўныя пласты слоў, якія адносяцца да запазычанай лексікі. Прывядзце прыклады адпаведных слоў.

  4. На якія разрады падзяляецца лексіка паводле сферы ўжывання?

  5. Якія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжытку? Прывядзіце прыклады.

  6. Якія словы называюцца дыялектнымі? Прывядзіце прыклады.

  7. Якія словы адносяцца да спецыяльнай лексікі? Прывядзіце праклады.

  8. Дайце азначэнне паняццям “тэрміналагічная лексіка” і “прафесійная лексіка”. Прывядзіце прыклады адпаведных слоў.

  9. Якія словы называюцца жаргоннымі? Прывядзіце прыклады.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Лексіка паводле паходжання

Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і на працягу моўнай практыкі ўдасканальваўся і развіваўся.

Паводле паходжання сучасная беларуская мова падзяляецца на

  • спрадвечнабеларускую лексіку

  • запазычаную лексіку

Спрадвечнабеларуская лексіка – гэта словы, якія перайшлі ў спадчыну з мовы продкаў або ўтварыліся на аснове ўласнага лексічнага матэрыялу рознымі спосабамі.

Да спрадвечнабеларускай лексікі адносяцца словы трох пластоў:

  1. Агульнаўсходнеславянская лексіка (III – II ст. да н.э. – IV ст. н.э.)

Гэта назвы:

  • Роднасці і сваяцтва (баба, дзіця, жаніх)

  • Органаў і частак чалавека і жывёлы (барада, брыво, лоб)

  • Жывёл, птушак, рыб (заяц, змяя, арол)

  • Населеных пунктаў, жылых і гаспадарчых пабудоў (сяло, акно, харомы)

  • Часавыя паняцці (восень, год, лета, чацвер)

  • Прадметы быту (бочка, вядро, крэсла)

  • Асоб паводле іх дзейнасці (ваявода, ганчар, купец, каваль)

  • Дзеянні і працэсы (варыць, веяць, глытаць)

  • Руху (бегчы, ехаць)

  • Колеру (белы, чорны, жоўты)

  • Лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі, злучнікі, часціцы (я, мы, ён, куды, пасля, за, над)

і іншыя назвы.

  1. Усходнеславянская лексіка (VI – XIII ст.)

Гэта назвы:

  • Роднасці і сваяцтва (дзядзька, пляменнік)

  • Асоб паводле іх дзейнасці (знахар, селянін)

  • Раслін (грэчка, куст, перац)

  • Прасторавыя паняцці (закавулак, прагаліна)

  • Колеру (карычневы)

  • Якасці (ветлівы, курносы)

і іншыя назвы.

  1. Уласнабеларуская лексіка (пачала ўзнікаць у перыяд фарміравання беларускай народнасці, а потым нацыі і працягвае ўтварацца і ў наш час (з XIV ст.).

Гэта назвы:

  • Асоб паводле іх дзейнасці, а таксама назвы міфічных істот (асілак, араты, сейбіт, вадзянік, хатнічак)

  • Паняцці жывёльнага свету (бусел, берасцянка)

  • Страў (дранік, зацірка)

  • Абстрактных паняццяў (абставіны, асяроддзе, жаданне, здань)

і іншыя назвы.

Запазычаная лексіка падзяляецца на:

  • запазычанні са славянскай мовы

  • запазычанні з неславянскай мовы

Запазычанні адбываюцца ў выніку эканамічных, культурных, палітычных, навуковых сувязей беларускага народа з іншымі народамі. Адны запазычанні пранікалі ў мову непасрэдна, другія праз мову-пасрэдніцу. Напрыклад, слова бавоўна прыйшло ў беларускую мову праз польскую, цюркскае слова табар – праз венгерскую, польскую ў беларускую – гэта ўскосныя запазычанні.

Шматлікія словы запазычваюцца як сінанімічныя сродкі: беларускае слова воплескі – сінонім да французкага слова апладысменты.

Русізмы:

  • Бытавыя назвы (засцёжка, распашонка)

  • Навуковыя назвы (песцік, кукалка, раўнабедраны)

  • Тэхнічныя назвы (загатоўка, балванка)

  • Ваенныя паняцці (агнямёт, гусеніца)

і іншыя назвы.

Паланізмы:

  • Прадметы быту (сукенка, відэлец)

  • Прадукты харчавання (вяндліна, зразы, клецкі)

  • Грамадска-палітычныя паняцці (біскуп, войт, крэсы)

  • Абстрактныя паняцці (гвалт, здрада, літасць)

  • Дзеянні (апанаваць, вандраваць)

Балтызмы:

  • Назвы гаспадарчых пабудоў (ёўня, клуня)

  • Прылады, прадметы быту (коўш, рэзгіны)

  • Назвы страў (крупеня, груца)

  • Сельска-гаспадарчыя паняцці (герса, герсак, дзірван)

Грэцызмы:

Словы, запазычаныя з грэчаскай мовы, вызначаюцца перш за ўсё тым, што абазначаюць навуковыя паняцці розных галін ведаў: мастацтва (графіка, мелодыя, сімфонія), мовазнаўства (сінтаксіс, алфавіт), гісторыі (анархія, дэмакратыя, палітыка, дэспатыя) і інш.

Лацінізмы:

Большасць слоў прыйшло праз рускую ці польскую мовы. Пераважную колькасць лацінізмаў складаюць тэрміны грамадазнаўства (агітацыя, дэпутат, імперыя), мовазнаўства (афікс, дэфіс, лекцыя), медыцынская тэрміналогія (ангіна, абсцэс, вірус, рэцэпт), астранамічныя і геаграфічныя паняцці (арбіта, арэол, глобус, кантынент, экватар) і інш.

Германізмы:

Словы, звязаныя з тэхнікай (анкер, брук, лінза), ваеннай справай (афіцэр, штаб, лагер, фронт, штурм, флаг), бытавыя паняцці (алкаголь, бутэрброд, гальштук, гардзіна, паштэт) і інш.

Англіцызмы: словы, якія абазначаюць спартыўныя тэрміны (бокс, гандбол, баскетбол).

З галандскай мовы прыйшлі словы, звязаныя з марской сферай (баркас, рыф, дрэйф).

Цюркцізмы: гарбуз, капкан, ізюм, арда, баран, аул, шацёр, мячэць, бязмен, качарга, таз, торба, халва, туман, халат, кафтан, кумыс.

Акрамя названых, у беларускай мове існуюць словы, значэнне якіх не поўнасцю асвоена, бо яны абазначаюць такія прадметы і паняцці, што звязаны з асаблівасцямі жыцця і побыту якога-небудзь народа - гэта экзатызмы. Напрыклад, назвы страў: джын, кішміш, лаваш, плоў; назвы грашовых адзінак: леў, ліра, йена, злоты; званні: акы, бай, хан, шах, клерк, лорд.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]