Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_4.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
147.46 Кб
Скачать

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:

1. Адзначце нумары слоў, якія адносяцца да стылістычна абмежаванай лексікі

  1. двухстволка

  2. забарона

  3. разнавіднасць

  4. паэт

  5. нямашака

  1. позірк

  2. кіслы

  3. справаздачны

  4. цюхцяй

  5. прыватызацыя

Адказ студэнта

Правільны адказ

3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:

  1. На якія разрады падзяляецца лексіка паводле паходжання?

  2. Назавіце асноўныя пласты слоў, якія адносяцца да спрадвечнабеларускай лексікі. Прывядзіце прыклады адпаведных слоў.

  3. Назавіце асноўныя пласты слоў, якія адносяцца да запазычанай лексікі. Прывядзце прыклады адпаведных слоў.

  4. На якія разрады падзяляецца лексіка паводле сферы ўжывання?

  5. Якія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжытку? Прывядзіце прыклады.

  6. Якія словы называюцца дыялектнымі? Прывядзіце прыклады.

  7. Якія словы адносяцца да спецыяльнай лексікі? Прывядзіце праклады.

  8. Дайце азначэнне паняццям “тэрміналагічная лексіка” і “прафесійная лексіка”. Прывядзіце прыклады адпаведных слоў.

  9. Якія словы называюцца жаргоннымі? Прывядзіце прыклады.

4. ПрактычнЫЯ заданні:

1. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.

Каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці. Бадзёры, жыццярадасны настрой. Апісанне свайго жыцця. Навука аб жывой прыродзе. Указанне. Спрэчкі. Навука аб жывёлах. Увоз у краіну замежных тавараў. Скульптура чалавека да пояса. Чулы, чалавечы, культурны. Пахвала.

  1. Да запазычаных слоў падбярыце адпаведныя беларускія. Складзіце звязны тэкст (5-6 сказаў).

Антракт, афіша, дыскусія, інцыдэнт, мемуары, мініяцюрны, асістэнт, іронія, рэстаўрацыя, аналогія, ілюстрацыя, сімуляцыя, абрэвіятура.

3. Назавіце словы, якія адносяцца да лексікі абмежаванага ўжытку.

Ісці, жартун, морась, сёння, марфема, капыл, сукня, бярлог, вуркаган, спатканне.

4.Устанавіце адпаведнасць паміж словамі актыўнай лексікі і ўстарэлымі словамі.

устарэлае слова

слова актыўнай лексікі

абшарнік

кап’ё

чало

сход

вакацыі

сядзіба

эскулап

медык

атрамант

чарніла

дзіда

лоб

лік

канікулы

фальварак

землеўладальнік

веча

аблічча

алтын

манета

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]