Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_4.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
147.46 Кб
Скачать

2. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку

Паводле сферы ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецца на:

  • агульнаўжывальную

  • абмежаванага ўжытку

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, зразумелыя для ўсіх носьбітаў мовы незалежна ад роду дзейнасці, прафесіі, сацыяльнага становішча, побыту і г.д. (хлеб, зямля, рэчка, газета, ісці, смяяцца, малады і інш.)

Да лексікі абмежаванага ўжытку належаць словы, выкарыстанне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, прафесійнай або сацыяльнай сферай. У складзе гэтай лексікі выдзяляецца дыялектная, спецыяльная і жаргонная лексіка.

Дыялектную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. Такія словы могуць адрознівацца ад літаратурных фанетычна (гучаннем) (выда, настоўнік, белаго), марфалагічна (формаўтварэннем) (умеіць, братэ), лексічна (іншым коранем) (адынось – нядаўна, дагон – папрок).

Да спецыяльнай лексікі належаць словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі, спецыяльнасці.

У склад гэтай лексікі ўваходзіць тэрміналагічная і прафесійная лексіка.

Тэрміналагічная лексіка ўключае сукупнасць тэрмінаў - слоў або словазлучэнняў, якія ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай навукі або галіны дзейнасці і называюць навуковыя, тэхнічныя і іншыя паняцці. Напрыклад, медыцынскія тэрміны: аорта, страўнік, лекавы сродак; лінгвістычныя тэрміны: лексема, выказнік; філасофскія тэрміны: быццё, свядомасць, матэрыя.

Прафесійная лексіка складаецца са слоў і выразаў, характэрных для мовы людзей пэўнай прафесіі. Прафесіяналізмы пашыраны ў мове будаўнікоў, медыкаў, слесараў, работнікаў культуры, шаўцоў, рыбакоў, друкароў і інш. Напрыклад, кельма, раствор, старт, дэбют, ножніцы, кручок, вуда, шрыфт, падвал і інш.

Да жаргоннай лексікі адносяцца словы, якімі карыстаецца вузкае кола людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі. Жарганізмы з’яўляюцца экспрэсіўнымі сінонімамі да агульнанародных слоў. Яны сустракаюцца ў вуснай мове ваенаслужачых, спартсменаў, студэнтаў і інш. Напрыклад, шпора – шпаргалка, пара – двойка, заваліць экзамен – не сдаць экзамен і інш.

3. Лексікаграфія

Практыка і тэорыя складання слоўнікаў называецца лексікаграфіяй (грэч. lexicon – слоўнік і grapho – пішу). Гэта навука аб прынцыпах адбору слоў у слоўніках розных тыпаў, аб структуры слоўнікавага артыкула, сістэме памет, парадку размяшчэння слоў і г.д.

Складанне слоўнікаў выклікаецца рознымі патрэбамі: растлумачыць значэнне слоў, іх ўжыванне, правапіс, паходжанне, дапамагчы ў авалоданні замежнай мовай і інш. Такім чынам, задача лексікаграфіі – сабраць, сістэматызаваць і найбольш поўна і ўсебакова апісаць слоўнікавы склад мовы.

Да ліку першапачатковых элементаў лексікаграфічнай дзейнасці адносяць лексічную праўку царкоўных тэкстаў, сінанімічную замену складаных для разумення слоў ў рэлігійных кнігах, тлумачэнне пры дапамозе глосаў незразумелых слоў і выразаў. Важнейшай умовай для развіцця лексікаграфіі стала развіццё пісьменства і пашырэнне кніжнай справы.

Зараджэнне слоўнікавай справы ва ўсходніх славян датуецца XI ст., але першым дайшоўшым да нашага часу слоўнікам з’яўляецца слоўнік на 174 словы прыкладзены да “Кормчай кнігі” (1282).

У XIII – XIV ст. пачалі складаць слоўнікі ўласных імёнаў – анамастыконы, таксама слоўнікі слоў сімвалічнага сэнсу – прыточнікі (ад слова “прытча”).

У XVII – XIX ст. шырока ўжываецца назва лексікон (грэч. lexicon – слоўнік) для абазначэння лінгвістычных, энцыклапедычных слоўнікаў.

У адпаведнасці з задачамі, якія павінны вырашацца слоўнікамі, іх звычайна падзяляюць на дзве групы:

1. Энцыклапедычныя.

2. Лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя (грэч. enkyklopaideia) слоўнікі тлумачаць не словы, а абазначаныя імі рэаліі – прадметы, з’явы, паняцці і інш. У іх змяшчаюцца даведкі пра важныя гістарычныя падзеі, людзей, звесткі пра дасягненні чалавецтва ў розных галінах навукі, культуры і г.д. Слоўнікавыя артыкулы ілюструюцца малюнкамі, табліцамі, картамі і г.д.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 1 –18. – Мн., 1996 – 2004.

  2. Геаграфiчныя паняццi i тэрмiны: Энцыклапедычны даведнiк /Рэдкал. М. М. Курловiч, Я. В. Малашэвiч, С. П. Самуэль, Б. І. Сачанка, С. I. Сiдор, I. П. Хаўратовiч. – Мн., 1993.

  3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн., 1995.

  4. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1984 – 1987.

  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5 т. – Мн., 1983 – 1986.

У лінгвістычных слоўніках аб’ектам лексікаграфічнага апісання з’яўляецца слова: тлумачэнне яго значэння, даюцца звесткі пра паходжанне, напісанне, вымаўленне, пра марфалагічную будову, утварэнне і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на:

1. Аднамоўныя - гэта слоўнікі, у якіх лексіка мовы тлумачыцца словамі той самай мовы.

У залежнасці ад лексікі і спосабу яе тлумачэння падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, фразеалагічныя, арфаграфічныя, марфемныя, слоўнікі сінонімаў, амонімаў, іншамоўных слоў і інш.

Тлумачальныя слоўнікі – у іх раскрываецца (тлумачыцца) значэнне слова, паказваюцца асноўныя граматычныя прыметы, экспрэсіўна-стылістычная афарбоўка, напісанне, а часам і паходжанне іншамоўных слоў.

Беларуска-рускi тэрмiналагiчны тлумачальны слоўнік па батаніцы i кветкаводстве / Беларус. дзярж. тэхнал. ун-т; Скл. Т. М. Бурганская, Л. С. Пашкевiч, А. I. Скорабагатая; Нав. рэд. В. Р. Анцiпаў. – Мн., 1996.

Калугiн А. С. Тэрмiналагiчны беларуска-рускi слоўнік па анатомii i фiзiялогii чалавека i жывёл для студэнтаў бiялагiчнага i фiзкультурнага факультэта / Гомел. дзярж. ун-т. – Гомель, 1994.

Кароткi руска-беларускi тлумачальны слоўнік па агульнай бiялогii /Беларус. дзярж. пед. ун-т; Укл. М. Д. Лiсаў, П. А. Мiхайлаў, Э. А. Камiнская, Г. А. Пісарчык. – Мн., 1994.

Кароткi тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Мін. дзярж. пед. iн-т; Скл. Р. У. Тузава, К. М. Панюцiч. – Мн., 1991.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 2005.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. – Мн., 1977 – 1984.

Фразеалагічныя слоўнікі – тлумачаць сэнс устойлівых спалучэнняў і паказваюць выкарыстанне іх у кантэксце (“Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы” Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага).

Арфаграфічныя слоўнікі даюць узор напісання слоў і найбольш цяжкіх граматычных форм (“Арфаграфічны слоўнік” М. Судніка і М. Лобана, 1978).

Сінанімічныя слоўнікі змяшчаюць у сінанімічных радах сінонімы з уласцівымі ім сэнсавымі, стылістычнымі і экспрэсіўнымі адрозненнямі (“Слоўнік сінонімаў і блізкароднасных слоў” М.К. Клышкі, 1976).

Гістарычныя слоўнікі даюць тлумачэнне і граматычную характарыстыку лексікі пісьмовых помнікаў (“Гістарычны слоўнік беларускай мовы”, 1982 – 1984).

Этымалагічныя слоўнікі выяўляюць паходжанне слова, паказваюць змены ў яго семантыцы, гукавым і марфемным складзе (“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, т. 1-3, 1978 – 1984).

Марфемныя слоўнікі ставяць на мэце даць звесткі аб падзеле слова на структурныя часткі (марфемы). У “Марфемным слоўніку беларускай мовы” А.М. Бардовіча і Л.М. Шакуна паказваецца марфемная структура каля 60 тыс. Найбольш ужывальных у літаратурнай мове слоў.

Слоўнікі паронімаў служаць для размежавання блізкіх паводле гучання аднакаранёвых слоў, якія маюць рознае значэнне (“Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў” С.М. Грабчыка).

Анамастычныя слоўнікі тлумачаць паходжанне, ужыванне і структуру ўласных імён і назваў і падзяляюцца на:

- антрапанімічныя – сістэматызуюцца і тлумачацца ўласныя назвы людзей (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку) (“Слоўнік асабовых уласных імён” М.Р. Судніка, “Беларуская антрапанімія” М.В. Бірылы).

- тапанімічныя – сістэматызуюцца і тлумачацца ўласныя геаграфічныя назвы

В.А. Журкевіч. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974;

Я.Н. Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці. Мн., 1982.

Існуюць і іншыя тыпы слоўнікаў: слоўнікі мовы пісьменнікаў, літаратуразнаўчых, філасофскіх, батанічных, геаграфічных і інш. Тэрмінаў, частотныя, словаўтваральныя, арфаэпічныя і інш.

2. Двухмоўныя (радзей шматмоўныя) – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словамі адной мовы тлумачыцца лексіка іншай ці іншых моў.

Руска-беларускi матэматычны слоўнік /Мiн. дзярж. пед. iн-т; Скл. Г. Я. Лабачэня, А. М. Шчыракоў. – Мн., 1993.

Руска-беларускi слоўнік фiзiчных тэрмiнаў /Магiл. дзярж. пед. iн-т; Скл. А. Лаўшук, В. Кротаў. – Магiлёў, 1993.

Руска-беларускi слоўнік хiмічных тэрмiнаў /Беларус. дзярж. пед. ун-т; Укл. I. А .Семяновiч, А. С. Цiханаў, В. В. Канаш. – Мн., 1995.

Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фiзiялогii чалавека i жывёл /Бел. дзярж. пед. ун-т iмя Максiма Танка; Склад. А. Р. Александровiч, С. П. Амуросьева, Л. М. Байцоў, Я. У. Гаўскі, Н. П. Лобань, Т. А. Мiклуш, В. А. Новiк. – Мн., 1997.

Русско-белорусский словарь по морфологии и анатомии растений /Белорус. гос. пед. ун-т; Сост. Л. М. Ерей, С. Т. Кухарева, Т. Н. Никитина. –Мн., 1993.

Савiцкі Мiкола. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па iнфарматыцы i вылiчальнай тэхніцы. – Мн., 1992.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]