Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №1

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным, стаматалагічным факультэце

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Уводзіны ў дысцыпліну ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых

І нацыянальных каштоўнасцей.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

1. Вызначыць асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка).

2. Пазнаёміцца з паняццем мовы як сродку зносін у грамадстве, назваць асноўныя функцыі мовы, акрэсліць гіпотэзы паходжання і формы існавання беларускай мовы.

3. Дапамагчы усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Беларуская мова (прафесійная лексіка).

  2. Задачы вывучэння дысцыпліны.

  3. Мова як сродак зносін у грамадстве.

  4. Гіпотэзы паходжання мовы.

  5. Функцыі мовы ў грамадстве.

  6. Формы беларускай нацыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная.

  7. Вусная і пісьмовая формы мовы.

  8. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

  9. Месца беларускай мовы ў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Пералічыце асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

  2. Дайце азначэнне паняццю “мова”.

  3. Пералічыце асноўныя гіпотэзы паходжання мовы. Ахарактарызуйце кожную з гіпотэз.

  4. Пералічыце асноўныя функцыі мовы. Ахарактарызуйце кожную з функцый.

  5. Дайце азначэнне паняццям “дыялектная мова” і “літаратурная мова”.

  6. Назавіце дыялекты, якія існуюць на Беларусі.

  7. Пералічыце нормы літаратурнай мовы. Дайце кожнай з іх азначэнне.

  8. Ахарактарызуйце вусную і пісьмовую формы мовы.

  9. Дайце азначэнне паняццям “нацыянальная мова” і “духоўная культура”.

  10. Акрэсліце месца беларускай мовы ў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць любую інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

- сфарміраваць разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

- даць неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

- дапамагчы усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі;

- садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]