Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать
  1. Функцыі мовы ў грамадстве

Пад функцыяй мовы разумеюць прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і грамадства. Тэрмін “функцыя” выкарыстоўваецца як сінонім слова “значэнне”. Да разнастайных функцый мовы зводзіцца сама яе сутнасць.

Галоўная функцыя мовы – камунікатыўная, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны, грамадскі характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоўвацца ў выглядзе пісьма або гукавых запісаў.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць вобразы, уяўленні, паняцці.

Мова мае знешнюю форму, якая ўспрымаецца нашымі пачуццямі ў выглядзе гукаў (або графічных знакаў), і ўнутраны змест, бо ў свядомасці чалавека адлюстроўваецца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. У аснове значэнняў практычна ўсіх слоў так ці інакш ляжаць адпаведныя паняцці, у якіх ўвасабляюцца ўяўленні чалавека пра прадметы (прыкметы, рысы, з’явы). Гэта значыць, што мы можам гаварыць пра наяўнасць у мове функцыі адлюстравання (колкі, калючы – вожык і г.д).

Адна з істотных функцый мовы – пазнавальная. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы.

Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, веды, але і выяўляюцца адносіны іх да таго, хто гаворыць (яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псіхічны стан у момант маўлення), разгортваецца ўвесь унутраны стан чалавека. У адным са старажытных паданняў гаворыцца, што да Сакрата, які лічыўся глыбокім знаўцам чалавечых душ, прывялі незнаёмца, каб грэчаскі мудрэц ахарактарызаваў яго. Сакрат доўга глядзеў на гэтага чалавека, а потым усклікнуў: “Ды загавары ж ты ўрэшце, каб я змог пазнаць цябе!” Праз экспрэсіўную функцыю выяўляюцца галоўныя рысы чалавека, яго светапогляд, яго ўнутраны партрэт.

Пры зносінах часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Мілагучнае выказванне пры аднолькавай інфарматыўнасці са звычайным паведамленнем успрымаецца з большым задавальненнем, лепшай увагай. Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным майстэрстве.

  1. Формы беларускай нацыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная

Беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі.

На аснове свайго падабенства гаворкі аб’ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах проціпастаўленыя адзін аднаму два дыялекты:

паўночна-ўсходні (уваходзяць полацкія і магілёўска-віцебскія гаворкі)

паўднёва-заходні (гродзенска-баранавіцкія гаворкі)

Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны – Мінск – Бабруйск - Гомель.

Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленая група заходнепалескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву.

Кожны дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці.

Паўночна-усходні Паўднёва-заходні

- въда, нъга (дысімілятыўнае1 аканне)

вада, нага (недысімілятыўнае2 аканне)

- вісна, зімля

вясна, зямля

- сена, лета сено, лето

- буряк, ріка, курю (наяўнасць [р'] бурак, рака, куру (зацвярдзелы [р]

- збожжа, насенне (падаўжэнне зычных) збож’е ці збожа (адсутнасць падаўжэння)

- сцяной, мяжой, зямлёй (Т. скл., адз. л.) сцяною, мяжою, зямлёю

- вокны, вёдры (Н. скл., мн. л.) вокна, вёдра

- садам, палям (Д. скл., мн. л.) садом, палём

- (у) садах, палях (М. скл., мн. л.) (у) садох, палёх

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасць і таго і другога дыялекта, але разам з тым ёсць і свае адметныя рысы, напрыклад, адсутнасць мяккага [ц'] у 3-яй асобе дзеясловаў II спр. (ходзя, робя, гавора), вымаўленне [о] на месцы [а] перад [ў] (проўда, казоў) і інш.

Даволі спецыфічнымі рысамі характарызуюцца брэсцка-пінскія (ці заходнепалескія) гаворкі. Яны істотна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы. Так, ім уласціва оканне (вода, нога); цвёрдыя зычныя (вэчор, зыма); вымаўленне [і] на месцы Ь (ліс, хліб); спалучэнне [мн'] перад [а]: мнята, мнясо; канчатак –ові ў Д. і М. скл. (братові, сынові); інфінітыў на –ты (ходыты, купыты) і інш.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але і паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі.

У нашай рэспубліцы дыялектнае маўленне яшчэ даволі пашырана ў сямейнай ці сяброўскай гутарцы, у штодзённым побыце (асабліва сярод старэйшага пакалення) у сельскай мясцовасці, а нярэдка і ў гарадах.

Аднак дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літаратурнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.

Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.

Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы.

Сістэму нормаў літаратурнай мовы складаюць:

Арфаэпічныя нормы – захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі беларускай літаратурнай мовы (поўнае аканне, няпоўнае яканне, вымаўленне гука [г], спалучэнняў [дт], [чт], [дц], [шс], [жс] і інш.)

Арфаграфічныя нормы – выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі (ужыванне вялікай літары, правапіс галосных о,э,е,я, правапіс галосных пасля зацвярдзелых, правапіс прыстаўных галосных і інш.)

Лексічныя нормы – правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульна-вядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях (значная колькасць слоў ужываецца ў мове без уліку нацыянальных адметнасцей мовы. Недарэчным трэба лічыць спалучэнне “хатнія жывёлы” і выкарыстоўваць замест яго натуральнае “свойскія жывёлы”, замест пашыранага ў мове “сметанковае масла” і “расліннае масла” трэба ўжываць адпаведна “масла” і “алей” і інш.)

Марфалагічныя нормы – гістарычна прынятыя ў моўным супольніцтве варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў (род, лік, скланенне назоўнікаў, правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне, чаргаванне зычных к//ц, г//з, з//с і інш.)

Стылістычныя нормы – правілы ўжывання стылістычна афарбаваных лексічных адзінак, граматычных форм і сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і ўмовамі кантактавання.

Пунктуацыйныя нормы – пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі, якія прызначаны для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін у грамадстве і кадыфікаваны ў адпаведных актах.

Літаратурная мова не з’яўляецца нерухомай. З развіццём літаратурнай мовы часткова змяняецца і норма, таму ў межах нормы дапускаюцца варыянты. Напрыклад, як варыянты ў беларускай мове ёсць такія формы: дадзім і дамо, вадой і вадою, форм і формаў і інш. Праз некаторы час адны з гэтых формаў могуць устарэць і выйсці з ужывання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]