Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать
  1. Мова як сродак зносін у грамадстве

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабой пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пры вызначэнні агульных планаў і г.д. Ажыццяўленне падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта – сацыяльная (грамадская) з’ява. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Рэалізацыя гэтай функцыі адбываецца ў працэсе моўнай дзейнасці.

Існуе легенда, што правіцель Індыі Джэлал-уд Дзін-Акбар паспрачаўся са сваімі прыдворнымі аб тым, на якой мове гаварылі першыя людзі. І вось адразу пасля нараджэння ад маці былі ўзяты 12 дзяцей, якіх ізалявалі ад людзей у глухой вежы, а назіраць за імі паставілі 12 нямых жанчын. Жорсткі сатрап выразаў жанчынам языкі, каб пазбавіць іх магчымасці гаварыць. На працягу многіх год ніхто пад страхам смерці не меў права наблізіцца да вежы. Праз 12 гадоў дзяцей прывялі да правіцеля, дзе ўжо былі сабраны вучоныя індусы, арабы, яўрэі і іншыя; кожны з іх даказваў, што ў адпаведнасці са “свяшчэнным пісаннем” дзеці павінны размаўляць на іх мове. Аднак дзеці вымаўлялі толькі асобныя гукі, выкрыквалі штосьці, што не адпавядала ні адной з вядомых моў.

Прыведзены факт сведчыць, што людзі валодаюць прыроджанай здольнасцю гаварыць, аднак прыроджанай здольнасці да пэўнай мовы не маюць. Людзі вучацца гаварыць ад іншых і на іх мове ў працэсе жыццёвай практыкі і працы.

Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету. На свеце існуе некалькі тысяч моў. Кожная з іх – вынік працы шматлікіх пакаленняў. У мове чалавек адлюстроўвае тое, што для яго больш важнае, значнае ў жыцці. Таму ў адной мове людзі лепей адлюстравалі асаблівасці снегу, таму што іх продкі жылі ў тундры на працягу стагоддзяў і адрозненне колеру снегу гэта было вельмі важным для жыцця, у некаторых арабскіх дыялектах жыхароў пустыні шмат назваў для пяску, у трэцяга народа – падрабязная моўная класіфікацыя дажджу. Некаторыя мовы маюць багатую, старанна распрацаваную навукова-тэхнічную тэрміналогію, у іншых такога багацця няма, але заўсёды мова адпавядае надзённым патрэбам. Напрыклад, беларуская мова мае больш за 20 назваў балота, якое з’яўляецца прыкметнай адзнакай беларускага ландшафту: багна, бездань, валага, гала, дрыгва, дрыгвянік, імшара, мроіва, мярэча, слата, твань, тхлань і інш. Большасць гэтых слоў не маюць эквівалентаў у іншых нацыянальных мовах.

Слова “мова” выкарыстоўваецца і для абазначэння найважнейшага сродку людскіх зносін, і для абазначэння сродку зносін пэўнай, звычайна этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. Мова - гэта істотная адзнака народа, нацыі, племені. У тыповым выпадку мова народа, з аднаго боку, аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа, а з другога – з’яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнікі некалькіх этнічных калектываў: нямецкая мова – родная для немцаў, аўстрыйцаў, для значнай часткі насельніцтва Швейцарыі і Люксенбурга; англійская мова – родная для англічан і амерыканцаў, а таксама для насельніцтва былых калоній і дамініёнаў Вялікабрытаніі; беларуская мова – родная не толькі для беларусаў, але і для прадстаўнікоў іншых нароў, якія даўно жывуць на Беларусі, напрыклад, беларускіх татараў, яўрэяў і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]