Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать
  1. Гіпотэзы паходжання мовы

Людзі з часоў глыбокай старажытнасці імкнуліся растлумачыць паходжанне мовы. У вуснай народнай творчасці ёсць многа казак, паданняў, легенд пра тое, што нейкі мудрэц, татэм або бог стварыў для людзей мову і ўзнагародзіў іх здольнасцю гаварыць, бо нязручна было людзям без мовы.

Старажытныя грэкі лічылі, што ўсе людзі калісьці гаварылі на адной мове, і толькі Гермес, сын вярхоўнага бога Зеўса і бог пашаў і статкаў, гандлю, прыбытку, гімнастыкі і красамоўства, раздзяліў адзіную мову на гаворкі і стварыў мноства моў і народаў свету.

Спробы навукова абгрунтаваць прычыны і абставіны ўзнікнення мовы ўпершыню зрабілі старажытнагрэчаскія філосафы.

Адны філосафы (Геракліт, VI – V ст. да н.э.) лічылі, што ўсе людзі словы разумеюць аднолькава, што нельга адвольна назваць прадмет любым словам або мяняць назву рэчаў, бо назва вызначаецца прыродай прадмета, інакш: паміж назвай і прадметам існуе натуральная, дадзеная ад прыроды сувязь. Гэта тэорыя фюсей (грэч. phüsei – па прыродзе).

Іншыя філосафы (Дэмакрыт, V – IV ст. да н.э.) сцвярджалі, што назва вызначаецца не прыродай прадмета, а дадзена прадмету “па волі” людзей, таму адны і тыя ж рэчы ў розных мовах маюць розныя назвы. Гэта тэорыя тэсей (грэч. thesei – па волі).

Пытанне аб паходжанні мовы знайшло далейшае адлюстраванне ў дзвюх тэорыях: гукапераймання і выклічнікаў.

Тэорыя гукапераймання (пашырана ў XVII – XIX ст.): чалавек пераймаў крыкі жывёл, гукі прыроды, што і прывяло да ўтварэння слоў. У мове і сапраўды ёсць некаторая колькасць гукапераймальных слоў, напрыклад: кап-кап – капаць, кар-кар – каркаць, гаў-гаў – гаўкаць. Гэта назіраецца ў многіх мовах. Руская назва зязюлі – кукушка – гучыць: у нямецкай мове – кукук, французкай – куку, турэцкай – гугук, чэшскай – кукачка, балгарскай – кукувіца. Аднак такіх фактаў недастаткова, каб на іх заснаваць тэорыю. Па-першае, гукаперайманняў у мове нямнога. Па-другое, па гэтай тэорыі не магчыма растлумачыць паходжанне абстрактных паняццяў і такіх, якія не ўтвараюць гукаў (лес, балота, дом, чалавек, святло і інш.)

Паводле тэорыі выклічнікаў мова ўзнікла ў выніку міжвольных інстынктыўных выкрыкаў, якія выражалі ўнутраны свет чалавека. Моцны боль, страх, гора, радасць і іншыя пачуцці знаходяць сваё выражэнне ў гуках; гэтыя гукі і былі першымі словамі чалавека, сцвярджаюць прыхільнікі гэтай тэорыі. Беспадстаўнасць тэорыі выклічнікаў: па-першае, выклічнікавых слоў у мове нават менш, чым гукапераймальных; па-другое, гукавое выражэнне аднаго і таго ж пачуцця ў розных мовах не аднолькавае; па-трэцяе, выклічнікі мнагазначныя; ой – выражае і радасць, і гора, і срах, і захапленне і г.д.

Некалькі пазней узнікае тэорыя “сацыяльнага дагавору”, згодна якой мова ўзнікае ў выніку дамоўленнасці людзей аб тым, як называць розныя рэчы.

У сувязі з бурным развіццём навукі ў XIX ст. узнікае натуралістычная тэорыя, якая імкнецца перанесці на мову законы, адкрытыя Ч. Дарвінам для расліннага і жывёльнага свету. Мова разглядаецца як прыродны арганізм, які ўзнікае, развіваецца і старэе. Сцвярджаецца, што ў мовах таксама адбываецца барацьба за існаванне, і выжываюць больш моцныя.

Тэорыя Ф.Энгельса (работа “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1876): “Мова ўзнікла з неабходнасці зносін, калі з’явілася “патрэба штосьці сказаць адзін аднаму”, як сродак выражэння і перадачы думкі. Узнікненне і развіццё мовы цесна звязана з узнікненнем і развіццём свядомасці чалавека.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]