Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
167.94 Кб
Скачать

6. Вусная і пісьмовая формы беларускай мовы

Беларуская мова існуе ў дзвюх асноўных формах: вуснай і пісьмовай.

Вусная мова – гэта гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой.

Пісьмовая мова – гэта графічная форма мовы, якая дазваляе кантактаваць апасродкавана – з дапамогай тэкстаў.

Вусная мова – найважнейшая форма існавання і рэалізацыі граматычнага ладу і лексіка-фразеалагічнага моўнага запасу; інакш кажучы гэта – гаварэнне ці маўленне. Матэрыяльнай асновай вуснага маўлення з’яўляюцца гукі, якія ўспрымаюцца на слых. Вуснае маўленне характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, лагічным націскам, выразнасцю жывога гучання, наяўнасцю паўз.

Для вуснай мовы ўласцівы дыялог і маналог. Дыялагічнае маўленне ў сваю чаргу характарызуецца непасрэднасцю зносін, адначасовасцю мыслення і гаварэння, сітуацыйнасцю. У сувязі з гэтым яму ўласцівы меншая ступень дакладнасці словаўжывання, невялікія сінтаксічныя канструкцыі, наяўнасць маўленчых памылак і г.д. Маналагічнае маўленне больш разгорнутае і граматычна аформленае, патрабуе пэўнай папярэдняй падрыхтоўкі.

Некаторыя лінгвісты вуснае маўленне падзяляюць на гутарковае, або размоўнае, і неразмоўнае, ці афіцыйнае. Неразмоўнае ў сваю чаргу падзяляюць, паводле прынцыпу стылёвай прыналежнасці, на навуковае (навуковая дыскусія, лекцыя і інш.), публіцыстычнае (выступленне на сходзе, публічная лекцыя і інш.), дзелавое (выступленне пракурора, адваката, дзелавыя перагаворы і інш.), мастацкае (вуснае апавяданне).

Пісьмовая мова – больш позняя форма мовы, чым вусная. Гэта апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага, яго ўсведамлення, аналізу. Пісьмовае маўленне ўспрымаецца зрокава.

Пісьмовая форма мовы фіксуецца з дапамогай графічных знакаў, на пэўным матэрыяле (паперы, скуры, тканіне і інш.), на аснове правіл арфаграфіі і пунктуацыі. Гэта дазваляе перадаваць інфармацыю на розныя адлегласці і захоўваць яе ў часе.

Для тых моў, якія не маюць пісьменства, вуснае маўленне – адзіная форма іх існавання.

7. Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Нацыянальнай называецца мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова – катэгорыя гістарычная: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнасці тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы.

У склад нацыянальнай мовы ўваходзяць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. Аднак яны не з’яўляюцца раўнапраўнымі. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць ўсе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы.

Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай, напрыклад, французы – з французкай, шведы – са шведскай, палякі – з польскай, грузіны – з грузінскай і г.д. Аднак у сучасным свеце нярэдкія сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі. Тыповым прыкладам можа стужыць Швейцарыя. Швейцарцы – адна нацыя, аднак карыстаецца французкай, нямецкай, італьянскай і рэтараманскай мовамі. У сучасным Парагваі індзейцы гуарані складаюць больш за 90% насельніцтва краіны. Таму мова гуарані мае такі ж высокі прэстыж, як і афіцыйная іспанская мова.

З другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з’яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый, напрыклад іспанская ў краінах Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі. У такіх выпадках фарміруюцца нацыянальныя варыянты той ці іншай мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.

Сучасная літаратурная беларуская мова як форма нацыянальнай мовы пачала складвацца ў 19 ст. У 1920-я гг. беларуская мова набыла ўсе правы і функцыі нацыянальнай мовы.

Нацыянальня мова – гэта не толькі мова, якой карыстаюцца прадстаўнікі адной нацыі. Нацыянальная мова – гэта люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Нацыянальная мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі (нацыянальны характар, тэмперамент, светапогляд і інш.) Нацыянальная мова з’яўляецца каштоўнасцю нацыі, своеасаблівым генафондам нацыянальнай культуры. Мова займае адно з вядучых месц, бо выступае носьбітам духоўнай самастойнасці нацыі. Страта мовы для нацыі – гэта страта ўзаемаразумення не толькі звонку нацыі, але і ўнутры яе.

Суверэнная Беларусь атрымала занядбалую “моўную гаспадарку”. Стагоддзямі беларусы не мелі беларускага пісьменства, кнігавыдавецтва на беларускай мове. А што азначае для народа не мець пісьменства на родная мове? Гэта азначае не мець рэальнай магчымасці гаварыць і пісаць на роднай мове, духоўна развівацца, спасцягаць гістарычны шлях сваёй, ведаць і распаўсюджваць сваю культуру і эпас, сцвярджаць сваю нацыянальную самасвядомасць.

Мова – асноўная духоўная тэрыторыя народа. Правыя тыя, хто называе яе станавым храбтом нацыянальнай культуры. У Старажытнай Русі ў слова “язык” (мова) было і другое значэнне – “народ”. Паважаць маўленне на роднай мове – высокая маральная прымета адданасці Радзіме і нацыі.

Інакш кажучы, нацыянальная мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць духоўнай культурай.

Мова з’яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Таму мова і культура не проста ўзаемазвязаныя з’явы, але ў пэўным сэнсе адзінства, цэласнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]