Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_10.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
105.47 Кб
Скачать
  1. Рэферат

Рэферат (ад лац. Refere – дакладваць) – гэта кароткае выкладанне зместу твора (артыкула, кнігі), якое ўключае асноўныя фактычныя звесткі і вывады, неабходныя для першаснага азнаямлення з ім (творам) і азначэння мэтазгоднасці чытання гэтага твора (артыкула, кнігі).

Рэфератаванне – гэта падрыхтоўка скарочанага выкладання тэксту з асноўнымі фактычнымі звесткамі і вывадамі.

Такім чынам, анатаванне прадугледжвае ўменне лаканічна абагульніць змест тэкста, а рэфератаванне – скараціць першасны тэкст.

Рэферат больш інфарматыўны, чым анатацыя, бо змяшчае, як правіла, невядомую чытачу фактаграфічную інфармацыю.

Структура рэферата павінна складацца з наступных трох частак:

  1. Загаловачная (бібліяграфічнае апісанне).

  2. Уласна рэферетыўная (уступ, асноўная частка, заключэнне):

Ва ўступнай частцы даюцца кароткія звесткі пра аўтара, агульная характарыстыка тэкста і характарыстыка выкарыстаных аўтарам матэрыялаў, каротка выкладаюцца тэмы крыніцы і матывы выбара тэмы, аспекты, на якіх аўтар акцэнтуе ўвагу, метады яго працы і г.д.

Асноўная частка – тэкст рэферата.

Можа падавацца:

  • у адпаведнасці з кампазіцыяй крыніцы (яе асноўнымі ці больш мелкімі рубрыкамі)

  • канспектыўна (без указання назвы рубрык)

  • фрагментарна, аналітычна, у адпаведнасці з асабістым планам рэферэнта.

Заключная частка вызначае значнасць работы, змяшчае абагульненні, вывады, звесткі пра дапаўненні да крыніцы, бібліяграфічны і ілюстрацыйны матэрыял.

  1. Даведачная (коды рубрык, звесткі пра бібліяграфічныя крыніцы, табліцы, малюнкі).

Як вынікае з азначэння, рэферат павінен змяшчаць асноўныя дадзеныя пра тэкст, найбольш каштоўную яго інфармацыю, што дае магчымасць вызначыць, ці неабходна звяртацца да першаснага дакумента. У некаторых выпадках рэферат павінен быць прыгодным да выкарыстання ў розных выданнях другаснай інфармацыі.

У інструкцыі рэфератыўнага журнала “Biologikal Abstracts” гаворыцца: “Рэферат павінен быць некрытычным, інфарматыўным рэзюмэ грунтоўнага зместу і вывадаў артыкула, а не проста яго апісаннем.

Ён павінен быць зразумелым сам па сабе, без звяртання да арыгінала, але не прызначаным яго замяняць. Рэферат павінен быць кароткім (паважана не больш 3 % арыгінала) і напісаны поўнымі сказамі, а не тэлеграфнымі фразамі”.

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да рэферата:

  • не адлюстроўваюцца суб’ектыўныя погляды рэферэнта адносна пытання, што раскрываецца, таксама як і ацэнка пытання. (У выпадку крайняй неабходнасці (пры наяўнасці аўтарскіх памылак ці супярэчлівых палажэнняў) такая ацэнка выносіцца да заўваг.);

  • калі ў першакрыніццы галоўная думка сфармулявана не дастаткова дакладна, выразна, то ў рэфераце яна можа быць канкрэтызавана і падкрэслена;

  • гістарычныя экскурсы ў рэфераце звычайна апускаюцца, а спасылкі на друкаваныя работы пакідаюцца толькі ў выпадках, калі гэта звязана з устанаўленнем прэарытэту, калі дакумент (тэкст) з’яўляецца працягам раней надрукаваных матэрыялаў ці гэтыя матэрыялы абмяркоўваюцца а тэксце.

  • лічбавыя дадзеныя, якія змешчаны ў арыгінале, у рэфераце сістэматызуюцца і абагульняюцца;

  • адзінкі вымярэння павінны адпавядаць прынятым у краіне стандартам;

  • геаграфічныя назвы павінны быць напісаны ў транскрыпцыі (на мове рэферата), а замежныя прозвішчы і назвы фірм – у напісанні арыгінала.

Аб’ём рэферата

Залежыць ад аб’ёму крыніцы ці яе зместу. Аб’ём рэфератаў па натуральна-тэхнічных навуках у адпаведнасці з дзярж. стандартам складае 1000 - 2500 друкаваных знакаў, па гуманітарных – не рэгламентуецца, у сярэднім – 5000 – 6000, можа быць 12 тыс. і больш.

Рэфераты натуральна-тэхнічных навук, якія складаюцца для спецыялістаў, максімальна лаканічныя, матэрыял падаецца ў лічбах. Рэферат не павінен быць ідэнтычны арыгіналу, можна выкарыстоўваць адэвкатныя замены, аб’ядноўваць праблемы, рабіць перастаноўку, расчляняць складаныя пытанні. Вялікае значэнне мае дакладнасць выкарыстаных тэрмінаў (ці перакладаў).

Рэфераты артыкулаў, якія адносяцца да грамадскай навукі, маюць больш шырокае кола чытачоў. У сувязі з гэтым ажыццяўляецца старанная літаратурная апрацоўка тэксту і выбар лексіка-стылістычных сродкаў, што абумоўлівае даступнасць матэрыялу. Неабходна пазбягаць складаных граматычных зваротаў, нязвыклых тэрмінаў, сімвалаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]