Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Пытанне 93. Якія з адзначаных структурных частак характэрны для акта прымянення права?

апісальная;

дыспазітыўная;

атрыбутыўная;

матывіровачная;

рэзалютыўная.

Пытанне 94. Якая з адзначаных структурных частак акта прымянення права выкарыстоўваецца для фармулявання матываў прынятага рашэння?

апісальная;

дыспазітыўная;

атрыбутыўная;

матывіровачная;

рэзалютыўная.

Пытанне 95. Якая з адзначаных структурных частак акта прымянення права ўтрымлівае атрыбуты акта-дакумента?

апісальная;

дыспазітыўная;

атрыбутыўная;

матывіровачная;

рэзалютыўная.

Пытанне 96. Якая з адзначаных структурных частак акта прымянення права выкарыстоўваецца для выкладання «фабулы справы»?

апісальная;

дыспазітыўная;

атрыбутыўная;

матывіровачная;

рэзалютыўная.

Пытанне 97. Якія з адзначаных форм выкарыстоўваюцца для вынесення актаў прымянення права?

пісьмовая;

вусная;

маўклівая;

681

жэставая;

паветраная.

Пытанне 98. Акт прымянення права ўтрымлівае вяленні, якія маюць:

уладны характар;

агульны характар;

абавязковы характар;

індывідуальны характар;

разавы характар.

Пытанне 99. На якія з адзначаных відаў падзяляецца тлумачэнне права?

афіцыйнае;

неафіцыйнае;

нарматыўнае;

казуальнае;

ненарматыўнае.

Пытанне 100. Якія з адзначаных спосабаў (канструкцый) выкарыстоўваюцца для пераадолення прабелаў у праве?

аналогія закону;

аналогія права;

ліквідацыя прабелаў;

запаўненне прабелаў;

прымяненне права.

682

ТЭСТАВЫЯЗАДАННІ№5

Пытанне 1. Якія з адзначаных момантаў уздзейнічаюць на прыроду прававой свядомасці грамадства?

правасвядомасць з’яўляецца формай існавання права;

правасвядомасць мае важнае значэнне ў жыцці грамадства;

правасвядомасць з’яўляецца формай грамадскай свядомасці;

правасвядомасць вызначаецца эканамічнай сістэмай;

правасвядомасць вызначаецца шляхам фармавання права.

Пытанне 2. Якім чынам прававая свядомасць адлюстроўваецца ў нарматыўнай праяве (форме) права?

уся правасвядомасць знаходзіць замацаванне ў нормах права;

частка правасвядомасці замацоўваецца ў нормах права;

правасвядомасць не знаходзіць адлюстравання ў нормах;

правасвядомасць толькі ўплывае на нормы права;

правасвядомасць і нормы права існуюць паралельна.

Пытанне 3. Якія з адзначаных момантаў уздзеяння норм права на прававую свядомасць адпавядаюць рэчаіснасці?

нормы права аказваюць уплыў на стан правасвядомасці;

нормы права адлюстроўваюцца ў правасвядомасці;

нормы права рэалізуюцца праз правасвядомасць;

нормы права мяняюць правасвядомасць;

нормы права поўнасцю ствараюць правасвядомасць.

Пытанне 4. Якія з адзначаных момантаў узаемадзеяння правасвядомасці і іншых праяў (форм) існавання права адпавядаюць рэчаіснасці?

усе праявы права ўздзейнічаюць на прававую свядомасць;

правасвядомасць уздзейнічае на ўсе праявы права;

толькі нормы права ўздзейнічаюць на прававую свядомасць;

паміж праявамі права існуе нейкая тоеснасць;

толькі правасвядомасць уздзейнічае на прававыя адносіны.

Пытанне 5. З якімі з адзначаных форм грамадскай свядомасці ўзаемадзейнічае прававая свядомасць?

– палітычная свядомасць;

683

рэлігійная свядомасць;

навука;

філасофія;

мастацтва.

Пытанне 6. Якія з адзначаных момантаў характарызуюць узаемадзеянне правасвядомасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці?

правасвядомасць аказвае на іх уплыў;

гэтыя формы ўплываюць на правасвядомасць;

асобныя формы ўплываюць на правасвядомасць;

правасвядомасць уплывае на асобныя формы;

такога ўзаемадзеяння не існуе.

Пытанне 7. Якім чынам змест іншых форм грамадскай свядомасці трансфармуецца ў прававую свядомасць?

правасвядомасць рэцэпіруе ўсю астатнюю інфармацыю;

інфармацыя запазычваецца, але змяняецца;

інфармацыя асэнсоўваецца праз прызму праў і абавязкаў;

правасвядомасць мае толькі свой адметны змест;

змест іншых форм свядомасці застаецца нязменным.

Пытанне 8. Які з адзначаных адказаў правільна адлюстроўвае ўплыў цывілізацыйных асаблівасцей грамадства на прававую свядомасць?

правасвядомасць ва ўсіх цывілізацыях аднолькавая;

правасвядомасць у кожнай цывілізацыі адметная;

цывілізацыя можы абысціся без правасвядомасці;

цывілізацыя мяняе правасвядомасць;

правасвядомасць мяняе цывілізацыю.

Пытанне 9. На якія з адзначаных відаў падзяляецца правасвядомасць па ўзроставай прымеце?

правасвядомасць моладзі;

правасвядомасць людзей працоўнага ўзросту;

правасвядомасць пенсіянераў;

правасвядомасць выкладчыкаў;

правасвядомасць студэнтаў.

684

Пытанне 10. На якія з адзначаных відаў падзяляецца правасвядомасць па прафесійнай прымеце?

правасвядомасць моладзі;

правасвядомасць людзей працоўнага ўзросту;

правасвядомасць пенсіянераў;

правасвядомасць выкладчыкаў;

правасвядомасць студэнтаў.

Пытанне 11. На якія з адзначаных структурных частак (відаў) падзяляецца прававая свядомасць?

прававая ідэалогія;

прававая псіхалогія;

практычная правасвядомасць;

тэарэтычная правасвядомасць;

правасвядомасць юрыстаў.

Пытанне 12. Якая з адзначаных структурных частак аб’ядноўвае ў адзінае цэлае практычную і тэарэтычную правасвядомасць?

прававая ідэалогія;

прававая псіхалогія;

практычная правасвядомасць;

тэарэтычная правасвядомасць;

правасвядомасць юрыстаў.

Пытанне 13. Якія з адзначаных праяў правасвядомасці характэрны для практычнай правасвядомасці?

прававыя ўстаноўкі;

прававыя пачуцці;

прававыя ідэі;

прававыя перажыванні;

прававыя тэорыі.

Пытанне 14. Якія з адзначаных праяў правасвядомасці характэрны для тэарэтычнай правасвядомасці?

прававыя ўстаноўкі;

прававыя пачуцці;

прававыя ідэі;

прававыя перажыванні;

прававыя тэорыі.

685

Пытанне 15. На якія групы (віды) падзяляецца правасвядомасць у залежнасці ад яе носьбітаў?

індывідуальная;

групавая;

калектыўная;

агульнадзяржаўная;

агульнасацыяльная.

Пытанне 16. Якія з адзначаных з’яў характарызуюць дэфармацыю правасвядомасці?

прававы альтруізм;

прававы нігілізм;

прававы ідэалізм;

прававы рэалізм;

прававы эгаізм.

Пытанне 17. Якія са складовых частак характарызуюць прававую культуру грамадства?

дасягненні грамадства ў сферы права;

поспехі ў рэалізацыі права;

засвоенасць права грамадствам;

каштоўнасць права;

засвоенасць права асобай.

Пытанне 18. Якія з адзначаных момантаў уключаюцца ў азначэнне прававой культуры?

прававая культура – пэўны зрэз прававой сістэмы;

прававая культура – індыкатар права;

прававая культура – пэўны стан прававой сістэмы;

прававая культура характарызуецца правам;

прававая культура – каштоўнасць грамадства.

Пытанне 19. Якія з адзначаных індыкатараў найбольш адметна характарызуюць прававую культуру грамадства?

стан правасвядомасці грамадства;

стан нарматыўнай часткі права;

стан правапарадку ў грамадскіх адносінах;

стан прававой прапаганды;

стан прававой мовы і тэрміналогіі.

686

Пытанне 20. Якія з адзначаных кампанентаў прававой сістэмы грамадства сведчаць аб стане прававой культуры грамадства?

стан законнасці і правапарадку;

стан праватворчасці і заканатворчасці;

стан юрыдычнай навукі і адукацыі;

стан правасуддзя;

стан правапрымяняльных структур.

Пытанне 21. Якім чынам характар прававой сістэмы ўплывае на паказчыкі прававой культуры грамадства?

паказчыкі прававой культуры застаюцца нязменнымі;

паказчыкі для кожнай прававой сістэмы асобныя;

паказчыкі прававой культуры ранжыруюцца інакш;

мяняецца змест паказчыкаў;

змест паказчыкаў (індыкатараў) не мяняецца.

Пытанне 22. Якія з адзначаных момантаў характарызуюць прававое выхаванне?

далучэнне да ведаў аб праве;

далучэнне да прававых каштоўнасцей;

фармаванне прававых уяўленняў;

набыццё прававых навыкаў;

фармаванне прававых установак.

Пытанне 23. Якія з адзначаных суб’ектаў могуць займацца прававым выхаваннем?

дзяржаўныя органы і ўстановы;

грамадскія арганізацыі;

грамадзяне;

суседзі;

пенсіянеры.

Пытанне 24. Якія з адзначаных прававых з’яў маюць непасрэдныя адносіны да прававога выхавання?

прававая адукацыя;

прававая прапаганда;

прававая асвета;

прававая літаратура;

прававая інфармацыя.

687

Пытанне 25. Якія рысы вылучаюць прававое выхаванне з сістэмы іншых відаў выхавання?

прагматызм;

рэалізм;

лібералізм;

кансерватызм;

дэмакратызм.

Пытанне 26. Якія з адзначаных прымет сведчаць аб тым, што прававыя па сваёй прыродзе грамадскія адносіны набылі якасць «класічных» прававых адносін?

дзяржавай створаны неабходныя нормы права;

грамадскія адносіны сталі двухбаковымі;

у грамадскіх адносін з’явіўся аб’ект;

пасля фармавання ў адносінах норм права;

пасля знікнення прававых перашкод.

Пытанне 27. Якія з адзначаных прымет сведчаць аб тым, што створаная нарматворчым органам норма права мае прававую прыроду?

норма права ўвасобілася ў грамадскіх адносінах;

норма права «прыжылася» ў грамадскіх адносінах;

норма права была абаронена дзяржавай;

норма права мае двухбаковы характар;

норма права заўсёды мае прававую прыроду.

Пытанне 28. Па якіх з адзначаных прымет прававыя адносіны аб’ядноўваюцца ў асобны від грамадскіх адносін?

іх зместам з’яўляецца абмен каштоўнасцямі;

каштоўнасці мяняюцца на эквівалентных пачатках;

удзельнікі адносін маюць прававыя магчымасці;

яны знаходзяцца пад кантролем дзяржавы;

яны заўсёды абараняюцца дзяржавай.

Пытанне 29. Якія з адзначаных прымет характарызуюць праваадносіны ў форме «заканаадносін»?

гэта адносіны, з якіх «вырастае» заканадаўства;

гэтыя адносіны складваюцца на падставе норм права;

гэта адносіны, якія адпавядаюць заканадаўству;

688

гэтыя адносіны папярэднічаюць заканадаўству;

гэтыя адносіны ствараюць заканадаўства.

Пытанне 30. Якія з адзначаных момантаў характарызуюць суадносіны паміж дзвюма праявамі прававых адносін – першаснымі прававымі адносінамі і «заканаадносінамі»?

гэта прынцыпова розныя віды праваадносін;

паміж імі існуюць тоесныя моманты;

заканаадносіны папярэднічаюць першасным праваадносінам;

першасныя праваадносіны папярэднічаюць заканаадносінам;

заканаадносіны фармуюць першасныя праваадносіны.

Пытанне 31. Якія з адзначаных відаў праваадносін выдзелены па сферах грамадства?

эканамічныя;

прыватныя;

палітычныя;

грамадзянскія;

простыя.

Пытанне 32. Якія з адзначаных відаў праваадносін выдзелены па структурах права?

эканамічныя;

прыватныя;

палітычныя;

грамадзянскія;

простыя.

Пытанне 33. Якія з адзначаных відаў праваадносін выдзелены па форме размеркавання прававых магчымасцей?

эканамічныя;

прыватныя;

палітычныя;

грамадзянскія;

простыя.

Пытанне 34. Якія з адзначаных відаў праваадносін выдзелены па колькасці ўдзельнікаў прававых адносін?

эканамічныя;

прыватныя;

689

палітычныя;

грамадзянскія;

простыя.

Пытанне 35. Якія з адзначаных момантаў можна лічыць элементамі (структурнымі часткамі) праваадносін?

змест праваадносін;

юрыдычныя факты;

аб’екты праваадносін;

юрыдычныя фікцыі;

суб’екты праваадносін.

Пытанне 36. Якія з адзначаных элементаў уваходзяць у змест прававых адносін?

учынкі ўдзельнікаў грамадскіх адносін;

дзеянні ўдзельнікаў прававых адносін;

меркаванні ўдзельнікаў прававых адносін;

разважанні ўдзельнікаў грамадскіх адносін;

унутраныя пачуцці ўдзельнікаў грамадскіх адносін.

Пытанне 37. Які з адначаных адказаў на пытанне аб магчымасці існавання праваадносін, якія складваюцца толькі на падставе норм права, адпавядае рэчаіснасці?

такіх праваадносін увогуле не існуе;

такія праваадносіны ўвогуле толькі і існуюць;

пытанне з’яўляецца некарэктным;

такія праваадносіны немагчымы;

такія праваадносіны не існуюць.

Пытанне 38. Якія з адзначаных элементаў уваходзяць у склад суб’ектыўнага права?

магчымасць на ўласныя дзеянні;

магчымасць на чужыя дзеянні;

устрыманне ад пэўных дзеянняў;

выкананне патрабаванняў з боку дзяржавы;

магчымасць звароту да дзяржавы.

Пытанне 39. Якія з адзначаных элементаў уваходзяць у склад юрыдычнага абавязку?

– магчымасць на ўласныя дзеянні;

690