Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Пытанне 28. Да якіх вынікаў у сферы кіравання і ажыццяўлення ўлады ў грамадстве прывёў пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі?

ускладнілася арганізацыя вытворчасці і грамадскай працы;

з’явіліся новыя, невядомыя раней кіраўнічыя функцыі;

сфармаваўся асобны (дзяржаўны) апарат кіравання і прымусу;

з’явіўся суд;

была створана паліцыя.

Пытанне 29. Што па сваёй сутнасці ўяўляюць тры буйныя падзелы грамадскай працы?

падзел сродкаў вытворчасці і прыладаў працы;

спецыялізацыю ў сродках вытворчасці і прыладах працы;

уяўляюць спецыялізацыю ў вытворчай дзейнасці;

зводзяцца да росту вытворчасці грамадскай працы;

зводзяцца да пераразмеркавання вынікаў вытворчасці.

Пытанне 30. Якія наступствы адбыліся пасля і ў выніку трох буйных падзелаў грамадскай працы?

узнікла якасная маёмасная няроўнасць сярод насельніцтва;

вырасла вытворчасць працы і сфармаваўся тавараабмен;

сфармавалася колькасная маёмасная няроўнасць;

з’явіўся лішкавы прадукт;

адбылося перамешванне насельніцтва.

Пытанне 31. Якімі прыметамі дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) адрозніваецца ад першабытнага грамадства?

яно з’яўляецца сацыяльна-неаднародным грамадствам;

людзі ў ім падзяляюцца па тэрыторыі пражывання;

у грамадстве фармуецца якасна новая сістэма ўлады і кіравання;

кіраванне ў гэтым грамадстве ажыццяўляецца за плату;

у гэтым грамадстве з’яўляецца рэлігія.

Пытанне 32. Што азначае падзел людзей па тэрыторыі пражывання, які характарызуе дзяржаўна-арганізаванае грамадства?

падзел людзей па родавай прымеце ў гэтым грамадстве захоўвае сваё ранейшае значэнне;

601

падзел людзей па родавай прымеце адсоўваецца ў гэтым грамадстве на другое і трэцяе па значнасці месцы;

родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць свайго ранейшага значэння ў вытворчым працэсе;

родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць ранейшага значэння ў размеркаванні прадуктаў вытворчасці;

сацыяльнае становішча асобы не вызначаецца болей яе родавымі сувязямі.

Пытанне 33. Якія з адзначаных прымет найбольш дакладна характарызуюць новую сістэму ўлады і кіравання, якая сфармавалася ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве?

улада і кіраванне выдзеліліся ў гэтым грамадстве ў самастойную функцыю, самастойны від чалавечай дзейнасці;

у гэтым грамадстве ўлада і кіраванне адпавядаюць інтарэсам усіх індывідаў і іх груп;

улада і кіраванне ў гэтым грамадстве выконваюцца асобнай групай людзей;

улада і кіраванне не ў стане выражаць і задавальняць інтарэсы ўсіх індывідаў і іх груп;

для ажыццяўлення ўлады і кіравання ў гэтым грамадстве ствараецца асобны апарат кіравання.

Пытанне 34. Чаму ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве патрабуецца матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання?

таму што гэтага жадаюць прафесійныя кіраўнікі;

гэта заканамерна вынікае з патрэбаў усяго грамадства;

таму што дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца;

таму што насельніцтва жадае гэтага;

матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання садзейнічае росту вытворчасці працы.

Пытанне 35. Якімі прыметамі характарызуецца шлях узнікнення «дзяржавы-ўласнасці»?

яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе;

дзяржаўнымі служачымі становяцца, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі;

602

дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі;

яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі;

дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання.

Пытанне 36. Якімі прыметамі характарызуецца ўзнікненне «дзяр- жавы-ўлады»?

яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе;

яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі;

дзяржаўнымі служачымі станавіліся, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі;

дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі;

дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання.

Пытанне 37. Якія з адзначаных стадый у фармаванні дзяржаўнаарганізаванага грамадства (дзяржавы) складаюць агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы?

буйныя падзелы грамадскай працы і фармаванне якаснай маёмаснай няроўнасці;

з’яўленне лішкавага прадукту і рэгулярнага тавараабмену;

узнікненне колькаснай маёмаснай няроўнасці;

фармаванне тэрытарыяльнай суседскай абшчыны;

фармаванне асобнай сістэмы кіравання, ажыццяўлення ўлады.

Пытанне 38. Якія фактары аказалі ўплыў на тое, што агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы праяўляліся ў разнастайных формах?

час фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства;

непаўторныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы;

своеасаблівасць геаграфічных і кліматычных умоў;

вопыт развіцця іншых цывілізацый і народаў;

з’яўленне рэгулярнага тавараабмену.

Пытанне 39. Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы на Усходзе?

на яе ўзнікненне значны ўплыў аказалі прыродныя (геаграфічны і кліматычны) фактары;

603

яна ўзнікае за межамі адасобленых абшчын у якасці асобнай функцыі па кіраванню супольнасцю і ажыццяўленню ўлады;

манапалізацыя функцыі па кіраванню і ажыццяўленню ўлады пэўнай групай насельніцтва;

рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы на Усходзе аказаў свабодны тавараабмен;

колькасная маёмасная няроўнасць спачатку ўзнікае паміж кіраўнікамі і абшчыннікамі.

Пытанне 40. Якія з адзначаных дзяржаўных утварэнняў адносяцца да дзяржаў, якія ўзніклі на Усходзе?

узнікненне дзяржавы ў Егіпце;

узнікненне дзяржавы ў шумерыйцаў;

паходжанне дзяржавы ў Індыі;

паходжанне дзяржавы ў Кітаі;

узнікненне дзяржавы ў Карфагене.

Пытанне 41. Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы ў Афінах?

дзяржава арганічна вырастала з патрэбаў асобных абшчын;

рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен;

каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора;

перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў;

фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання.

Пытанне 42. Хто з адзначаных гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Афінах?

Сервій Тулій;

Плутарх;

Салон;

Платон;

Клісфен.

Пытанне 43. Хто з адзначаных гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Рыме?

Сервій Тулій;

Плутарх;

604

Салон;

Платон;

Клісфен.

Пытанне 44. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме?

дзяржава вырастае пад вызначальным уздзеяннем працэсаў, што праходзілі ўнутры рымскай абшчыны;

рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен;

на працэс фармавання дзяржавы значны ўплыў аказала барацьба прышлага насельніцтва з уласна рымскім народам;

перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў;

фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання.

Пытанне 45. Якімі прыметамі характарызавалася прышлае насель-

ніцтва – plebs?

у яго склад уваходзілі асабіста вольныя людзі;

рlebs валодаў прамысловым і гандлёвым багаццем, зямельнай уласнасцю;

рlebs прымаў удзел у вырашэнні пытанняў кіравання супольнасцю, удзельнічаў у сходах і займаў службовыя пасады;

рlebs выплачваў падаткі і адбываў вайсковую павіннасць;

удзельнічаў у падзеле заваяваных зямель і нарабаванага падчас ваенных дзеянняў багацця.

Пытанне 46. Што з адзначанага зрабіў Сервій Тулій у Рыме дзеля заснавання дзяржавы?

усталяваў цэнз і размеркаваў падаткі ў залежнасці ад маёмаснага становішча асобы;

падзяліў насельніцтва па маёмаснай прымеце на пяць разрадаў;

падзяліў тэрыторыю Рыма на чатыры новыя «тэрытарыяльныя племені»;

стварыў новую супольнасць з уласна рымскага народа і прышлага насельніцтва;

стварыў новыя органы ўлады і кіравання.

605

Пытанне 47. Якія з адзначаных прыметаў найбольш адметна характарызуць працэс узнікнення дзяржавы ў франкаў (германскага народа)?

захоп франкамі Паўночна-Усходняй Галіі;

падзел заваяванай зямлі і нарабаванай маёмасці на карысць родавай знаці, военачальнікаў і дружыны;

франкі знаходзіліся на момант заваявання на стадыі «ваеннай дэмакратыі»;

захоп франкамі часткі тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі прывёў да перамешвання насельніцтва;

дзяржава ў франкаў сфармавалася ў якасці раннефеадальнай дзяржавы.

Пытанне 48. Чым характарызуецца працэс узнікнення дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»?

дзяржава ўзнікае выключна пад уздзеяннем унутраных абставін жыццядзейнасці грамадства;

вялікае пашырэнне такі шлях узнікнення дзяржавы меў ва ўсходніх славян;

на момант «запрашэння на княжэнне» ў усходніх славянаў была пашырана колькасная маёмасная дыферэнцыяцыя;

«запрашэнне на княжэнне» ёсць асобны інстытут, які «тэхналагічна» завяршае працэс стварэння дзяржавы;

запрошаныя на княжэнне варагі выконвалі ў стварэнні дзяржавы ролю трэцяй, нейтральнай сілы.

Пытанне 49. Якая з форм паходжання дзяржаў найбліжэй па асноўных параметрах да паходжання дзяржавы ў Рыме?

паходжанне дзяржавы ў франкаў (германскага народа);

узнікненне дзяржавы ў Афінах;

паходжанне дзяржавы на Усходзе;

узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»;

паходжанне дзяржавы ў Егіпце.

Пытанне 50. Якая з адзначаных ніжэй фаз у фармаванні дзяржаў- на-арганізаванага грамадства з’яўляецца вузлавой у разуменні працэсаў фармавання дзяржавы?

узнікненне якаснай маёмаснай няроўнасці сярод насельніцтва;

рост вытворчасці працы і фармаванне тавараабмену;

606

фармаванне колькаснай маёмаснай няроўнасці;

з’яўленне лішкавага прадукту;

перамешванне насельніцтва.

Пытанне 51. Якія з адзначаных правіл паводзін былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

навука;

табу;

міф;

права;

календары.

Пытанне 52. Які з указаных відаў правіл паводзін першабытнага грамадства можна лічыць першапачатковым?

навука;

табу;

міф;

права;

календары.

Пытанне 53. У якой паслядоўнасці ўзнікалі асноўныя віды правіл паводзін першабытнага грамадства?

табу – календары – міфы;

міф – каляндар – табу;

табу – міф – каляндар;

каляндар – табу – міф;

міф – табу – каляндар.

Пытанне 54. У чым Вам бачыцца сутнасць «табу»?

у дазволах на пэўныя дзеянні;

у вызначэнні асобных дзеянняў;

у забароне пэўных дзеянняў;

у пакаранні асобных дзеянняў;

у стымуляванні нейкіх дзеянняў.

Пытанне 55. Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «табу»?

яны складваліся стыхійна, нічым не матываваліся і нічым не абгрунтоўваліся;

607

яны узнікалі ў ходзе практычнай дзейнасці людзей;

яны ўстанаўліваліся важаком па яго меркаванню;

яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя;

табу захоўваліся з-за страху перад невядомай небяспекай, якая пагражала калектыву і чалавеку ў выпадку парушэння забароны.

Пытанне 56. Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць такі від правіл паводзін, як міф?

міфы былі прымітыўнай формай грамадскай свядомасці, сродкам мыслення першабытнага чалавека і пазнання рэчаіснасці;

у міфах захоўваліся веды чалавека аб навакольным асяроддзі, аб яго месцы ў прыродзе і грамадстве;

з дапамогай міфаў абмяжоўваўся жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм першабытнага чалавека;

міфы замацоўвалі звесткі аб шляхах вандравання, аб месцах стаянак, аб спосабах вырабу сродкаў вытворчасці;

у міфах захоўваліся правілы аб шлюбна-сямейных адносінах, аб класах сваяцкіх адносін, татэмічныя правілы.

Пытанне 57. Якімі прыметамі характарызуецца нарматыўна-рэгу- лятыўная частка міфа?

яна змяшчае набор станоўчых і адмоўных прыкладаў, правіл паводзін;

у ёй фармулююцца спосабы паводзін, якімі павінен кіравацца чалавек;

у гэтай частцы міфа змяшчаюцца разнастайныя забароны;

правілы паводзін, якія змяшчаюцца ў міфе, суправаджаюцца, як правіла, пэўнымі абрадамі, рытуаламі;

у міфах утрымліваюцца не толькі забароны, але і стымулы для станоўчых паводзін.

Пытанне 58. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца каляндар?

каляндар уяўляе якасна новы від правіл паводзін у параўнанні з табу і міфамі;

каляндар узнікае ва ўмовах вытворчай эканомікі;

ён рэгламентуе жыццядзейнасць першабытных абшчын збіральнікаў, паляўнічых, рыбаловаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах;

608

каляндар рэгламентуе жыццядзейнасць абшчын земляробаў і жывёлаводаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах;

ён уяўляе звод норм права.

Пытанне 59. Якія адметныя рысы характарызуюць сістэму нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі?

табу і міфы перамяшчаюцца на «перыферыю» сістэмы нарматыўнага рэгулявання;

розныя віды правіл паводзін рэгулявалі розныя бакі і розныя «пласты» грамадскіх адносін;

дамінуючае становішча ў сістэме нарматыўнага рэгулявання займае каляндар;

табу, міфы і календары рэгламентуюць адначасова ўсю сістэму грамадскіх адносін і займаюць пры гэтым аднолькавае месца;

розныя віды правіл паводзін ва ўмовах вытворчай эканомікі па сваёй значнасці нагадваюць своеасаблівую піраміду.

Пытанне 60. У чым праяўляецца прыродны характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

яны фармуляваліся падчас прыстасавання чалавека да навакольнага прыроднага асяроддзя;

правілы паводзін першабытнага чалавека адпавядалі прыродзе чалавека;

яны былі вельмі жорсткімі па свайму зместу;

гэтыя правілы паводзін адпавядалі прыродзе таго жывёльнага свету, які акружаў першабытнага чалавека;

першабытны чалавек не прыдумваў гэтыя правілы паводзін,

абраў іх у гатовым выглядзе з прыроднага асяроддзя.

Пытанне 61. У чым праяўляецца звычаёвы характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

яны з’яўляюцца звычаямі па форме існавання і захавання;

гэта старыя, вядомыя ўсім правілы паводзін, якімі людзі кіруюцца ў паўсядзённым жыцці;

гэта прывычка, якая фармавалася на працягу доўгага часу, не парушаць вядомыя чалавеку правілы паводзін – табу, міфы, календары;

звычаёвы характар праяўляецца ў тым, што яны былі праві- ламі-сродкамідлязахаванняівыкананняіншыхправілпаводзін;

гэта былі асобныя, «працэсуальныя правілы» паводзін.

609

Пытанне 62. У чым праяўляецца «монанарматыўны характар» правіл паводзін першабытнага грамадства?

яны былі адзінымі і непадзельнымі ў залежнасці ад характару рэгулюемых грамадскіх адносін;

гэтыя правілы паводзін мелі аднолькавыя механізмы ўздзеяння на грамадскія адносіны;

гэтыя правілы паводзін мелі аднолькавыя сродкі абароны ў выпадку іх парушэння;

яны былі адзінымі для ўсіх членаў першабытнага грамадства;

яны знаходзіліся ў арганічнай сувязі з эканомікай і ідэалогіяй прысвойваючай і вытворчай эканомікі.

Пытанне 63. У чым Вы бачыце рэлігійны характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

яны заўсёды асвяшчаліся нейкай звышсілай;

яны суправаджаліся ахвярапрынашэннямі ідалам;

яны фармуляваліся шаманамі;

у іх падмурку ляжалі патрабаванні шматлікіх багоў, а затым

іадзінага Бога;

рэлігійны характар праяўляецца ў тым, што яны захоўваліся

івыконваліся пад уздзеяннем рэлігіі.

Пытанне 64. Якія з адзначаных прымет характарызуюць працэс выканання правіл паводзін у першабытным грамадстве?

правілы паводзін у першабытным грамадстве выконваліся добраахвотна, бо яны зыходзілі ад усёй супольнасці;

іх захаванне забяспечвалася аўтарытэтам усёй супольнасці;

існавалі спецыяльныя органы, якія прымянялі меры прымусу;

у першабытным грамадстве не існавала спецыяльных органаў, якія б сачылі за іх выкананнем;

правілы паводзін першабытнага грамадства выконваліся пад пагрозай прымянення прымусу.

Пытанне 65. Чаму правілы паводзін першабытнага грамадства не мелі прадстаўніча-абавязваючага характару?

таму што ў той час не існавала розніцы паміж правамі і абавязкамі;

першабытныя людзі былі фізічна і псіхалагічна тоеснымі паміж сабой;

610