Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

3.Суадносіныправаімаралі

Акрамя права, у грамадстве дзейнічае яшчэ адна універсальная сістэма сацыяльнага рэгулявання – мараль, а таму ўзаемаадносіны гэтых сацыяльных рэгулятараў уяўляюць найбольшую цікавасць. Права галоўным чынам звернута да знешніх праяў чалавечых паводзін, а мараль – да ўнутраных матываў, да ўнутранага стану чалавека. Праўда, права, яго нормы не могуць дзейнічаць без уплыву на волю і свядомасць удзельнікаў грамадскіх адносін, а мараль, у сваю чаргу, хаця і звернута да ўнутранага стану чалавека, яго волі, сумлення і скіравана на тое, каб перабудаваць яго ўнутраны свет, тым не менш мае на мэце і фармаванне адпаведных маральным запаветам учынкаў і дзеянняў, правамерных паводзін. Такім чынам, нават самы першасны аналіз узаемаадносін паміж правам і мараллю сведчыць аб тым, што па нейкіх параметрах яны перасякаюцца, у нейкіх кропках судакранаюцца.

Факт тоеснасці паміж людзьмі ў першабытным грамадстве дае, на наш погляд, падставы зрабіць выснову аб тым, што ў першабытным грамадстве, па меншай меры, на самых ранніх этапах яго развіцця, не магло існаваць маралі і маральных правіл паводзін. Справа ў тым, што мараль і маральныя правілы паводзін складваюцца ва ўмовах, калі чалавек у стане выдзеліць сябе з нейкага цэлага, асэнсаваць сваю «самасць», усвядоміць сябе ў якасці самастойнага і незалежнага індывіда, як асобу, якая мае свае адметныя, асабістыя інтарэсы, якія не супадаюць з інтарэсамі іншых людзей і інтарэсамі калектыву. Толькі пры супастаўленні гэтых розных па зместу і скіраванасці інтарэсаў у свядомасці і душы чалавека складваюцца ацэнкі інтарэсаў, адбываецца іх субардынацыя, аддаецца перавага тым ці іншым інтарэсам, а паводзіны чалавека ў залежнасці ад перавагі тых ці іншых інтарэсаў ацэньваюцца як справядлівыя ці несправядлівыя, добрыя ці шкодныя, маральныя ці амаральныя.

Адначасова можна канстатаваць наступнае. Толькі пасля фармавання асабістых, непаўторных, індывідуальных інтарэсаў у першабытным грамадстве маглі сфармавацца перадумовы для ўзнікнення індывідуальнай, а затым і прыватнай уласнасці, спачатку спарадычнага, а затым і рэгулярнага тавараабмену. Таму з’я- ва, а дакладней, працэс трансфармацыі «тоеснага» грамадства ў грамадства «індывідуальнае» патрабуе далейшага пільнага вывучэння. Тут, у гэтым працэсе, як можна з вялікай доляй упэўненасці меркаваць, палягаюць карані маралі і маральнасці, карані прыват-

581

най уласнасці і развіцця права. Адначасова можна выказаць версію аб тым, што індывідуалізацыя грамадства была адной з самых першых і самых істотных прычын (ці перадумоў) дыферэнцыяцыі сістэмы нарматыўнага рэгулявання і фармавання асобных відаў правіл паводзін першабытнага грамадства.

Суадносіны права і маралі былі прадметам шматлікіх і вельмі грунтоўных даследаванняў. Паколькі аўтарам развіваецца ідэя аб эквівалентнай сутнасці права, то менавіта праз прызму тэарэтычных каардынат «эквівалентнасць» (суразмернасць) – «неэквівалентнасць» і разглядаюцца суадносіны права і маралі.

Ідэя эквівалентнасці, суразмернасці таварна-грашовых адносін з’яўляецца першай выключна прававой ідэяй, а наяўнасць эквівалентнасці, суразмернасці ў таварна-грашовых адносінах – першацаглінкай права. Эквівалентны пачатак прававых адносін адрознівае іх ад адносін маральных, у якіх абмен каштоўнасцей на эквівалентных пачатках адсутнічае. Матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці ў маральных адносінах таксама могуць пераходзіць ад аднаго да другога боку, але не на каштоўнасна-эквівалентнай аснове, а як праява любові, міласэрнасці, спачування бліжняму. Больш таго, маральны ўзровень грамадства, акрамя ўсяго іншага, вызначаецца менавіта тым, наколькі распаўсюджаны ў грамадстве працэсы добраахвотнага пераразмеркавання каштоўнасцей на неэквівалентнай аснове. І маральная моц асобы па сутнасці зводзіцца да таго, наколькі развіты ў яе здольнасці да таго, каб перадаць людзям каштоўнасці, якімі яна карыстаецца на неэквівалентнай падставе.

Для прававых па сваёй сутнасці адносін характэрна тое, што яны заснаваны на фармальнай роўнасці бакоў, што працэс іх функцыянавання непазбежна прыводзіць да фармавання фактычнай няроўнасці бакоў, да зацвярджэння заканамернасці, правільнасці і справядлівасці няроўнасці, асвячэння фактычнай няроўнасці правам. Для маральных адносін характэрна зусім іншая заканамернасць. Маральнасць скіравана на ўсталяванне маёмаснай раўнамернасці. Такім чынам, маральны прынцып зводзіцца да таго, каб пазбавіцца маёмаснай няроўнасці сярод людзей. Людзі знаходзяцца ў розных адносінах да ідэалу, але ў адносінах паміж сабой яны павінны быць у маёмасных адносінах як мага больш роўнымі.

Працэсы фармавання фактычнай няроўнасці і, адпаведна, фармавання эквівалентнасці і права, а таксама імкненне грамадства да маёмаснай роўнасці праходзяць, адбываюцца адначасова, перасякаюцца і стымулююць адзін аднаго, але рух маральнасці ў сацыяльнай прасторы мае зусім іншую скіраванасць, чым скіраванасць

582

іпрызначэнне права. Права ствараецца (зыходзіць) на падставе фармальнай роўнасці бакоў і зацвярджае ў грамадстве фактычную няроўнасць, а маральнасць жа адштурхоўваецца ад такой няроўнасці і імкнецца ўсталяваць у грамадстве фактычную роўнасць бакоў. Такім чынам, права і мараль дзейнічаюць у адзіным сацыяльным полі, але «полюсы» ў прававога і маральнага поля розныя, нават супрацьлеглыя.

Выснова аб тым, што для маралі і для права ўласціва розная сацыяльная скіраванасць, мае важнае значэнне для нарматворчасці

ізаканатворчасці, таму што тыя грамадскія адносіны, якія пабудаваны выключна на маральных пачатках, не могуць быць прадметам заканадаўчага ўздзеяння. Не патрэбна казаць і аб тым, што маральныя перакананні людзей, іх ідэалы і мэты не могуць быць падвергнуты заканадаўчаму рэгуляванню. Заканадавец павінен абыходзіць сваёй увагай сферу этыкі. Улада, якая ўмешваецца ў этычную сферу існавання грамадства, пераходзіць межы свайго дзеяння.

Безумоўна, дзяржава не можа пакінуць па-за сваёй увагай адносіны па сацыяльнай абароне насельніцтва, адносіны па міласэрнасці, аказанню сацыяльнай дапамогі і падобныя да іх сацыяльныя сувязі. Справа ў тым, што закон пры гэтым дзейнічае ўсё ж у сферы права. Ён знаходзіцца на мяжы дзеяння і ўзаемадзеяння права

імаралі, ён дакладна акрэслівае межы дзеяння права і вызначае тую мяжу, далей за якую права рухацца не можа. У нейкім сэнсе слова такія законы дзейнічаюць супраць права, бо абмяжоўваюць поле яго дзеяння. Яны застаюцца ў сферы дзеяння права, рэгулююць каштоўнасныя адносіны, але робяць гэта хутчэй за ўсё па інерцыі, чым па сутнасці.

На змест такіх законаў уздзейнічаюць і маральныя імператывы. Гэта, аднак, не дае падстаў меркаваць аб тым, што гэта законы маральныя. Маральныя стандарты толькі тады маюць адносіны да права, калі яны знаходзяцца ў межах і ў полі дзеяння права, калі арганічна спалучаны з прававымі адносінамі, з’яўляюцца іх неад’- емнай складанай часткай, калі нельга іх адмежаваць ад права.

Управа і маралі свае каардынаты, якія не супадаюць і, адпаведна, свая мера і свая шкала справядлівасці. У прававых адносінах справядліва тое, што заснавана на эквівалентных пачатках, на эквівалентных узаемадачыненнях і не парушае іх фармальнай роўнасці. Прычым сістэма эквівалентаў гістарычна пераменчывая і выпрацоўваецца не інакш як пры ўдзеле хаця б двух бакоў грамадскіх адносін. Справядлівасць жа ў маральным сэнсе слова бу-

583

дуецца на неэквівалентнай падставе. Шкала маральнай справядлівасці не абумоўлена кан’юнктурнымі пераменамі, яна з’яўляецца вечнай. Для прававой шкалы справядлівасці важна, каб знешні бок паводзін чалавека цалкам знаходзіўся ў сістэме эквівалентных каардынат, таму што права мае справу са знешнімі дзеяннямі людзей (дзеяннямі ці бяздзеяннямі) па пераразмеркаванню каштоўнасцей. Наадварот, знешні бок паводзін асобы для ацэнкі маральнасці паводзін мае не самае істотнае значэнне. Ён узважваецца на шалях маральнасці толькі ў сувязі з тым, як ён стасуецца з любоўю да бліжняга ці з карыснымі матывамі.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія прычыны ляжаць у падмурку ўзнікнення ў грамадстве сістэмы сацыяльнага рэгулявання?

2.З якіх асноўных кампанентаў (форм) складаецца сістэма сацыяльнага рэгулявання?

3.Сфармулюйце адказ на пытанне аб характары ўзаемаадносін паміж нарматыўнымі і індывідуальнымі сацыяльнымі рэгулятарамі.

4.Правядзіце класіфікацыю і выдзеліце віды нарматыўных рэгулятараў грамадскіх адносін.

5.Сфармулюйце асноўныя заканамернасці, якія ўласцівы развіццю

іфункцыянаванню нарматыўных рэгулятараў грамадскіх адносін.

6.Раскрыйце змест і выдзеліце асноўныя віды тэхнічных правіл паводзін (тэхнічных норм).

7.Як суадносяцца паміж сабой тэхнічныя і прававыя нормы?

8.Сфармулюйце асноўныя функцыі сацыяльных рэгулятараў.

9.Сфармулюйце паняцце маралі, выдзеліце агульныя рысы і акрэсліце адметнасці, якія ўласцівы праву і маралі.

10.Раскрыйце асноўныя заканамернасці ўзаемадзеяння права і

маралі.

584

Тэма21.ПРАВАВАЯДЗЯРЖАВА: ГІСТОРЫЯ,ТЭОРЫЯ,ПРАКТЫКА

1. Асноўныя накірункі, узроўні і праявы ўзаемаадносін паміж дзяржавай і правам.

2.Фармаванне поглядаў на прававую дзяржаву.

3.Асноўныя прыметы (складаныя часткі) прававой дзяржавы.

4.Дзяржава прававая, сацыяльная і дзяржава эфектыўная.

1.Асноўныянакірункі,узроўнііпраявыўзаемаадносінпаміж дзяржавайіправам

Дзяржава і права дзве самастойныя з’явы, два вельмі важныя інстытуты грамадства, таму прырода і характар іх узаемадзеяння здаўна цікавілі даследчыкаў. У гісторыі палітыка-прававой думкі прасочваюцца дзве лініі, два накірункі ў асэнсаванні прыроды і характару ўзаемаадносін паміж дзяржавай і правам.

Згодна з першай з іх дзяржава як пры сваім узнікненні (паходжанні), так і пры далейшым функцыянаванні заўсёды мае перавагу (прыярытэт, першынство) над правам. Дзяржава дамінуе над правам. Яна стварае права па свайму ўласнаму меркаванню, змяняе яго. Права з’яўляецца працягам дзяржавы. Другая лінія ў распрацоўцы дадзенай праблематыкі зводзіцца да сцвярджэння перавагі (першынства, вяршэнства) права (закону) над дзяржавай. Права ўзнікае з нараджэннем чалавека, а дзяржава складваецца ў мэтах забеспячэння права. Дзяржава выступае сродкам, інструментам увасаблення і рэалізацыі права.

Прырода і характар узаемаадносін паміж дзяржавай і правам у канцэптуальных адносінах вызначаюцца падыходамі да вызначэння іх сутнасці, зместу і форм існавання. Згодна з канцэнцыяй разумення сутнасці дзяржавы, якая адстойваецца аўтарам, дзяржава ўяўляе сабой адзіна магчымую сілу, адзіна магчымы сродак, форму ажыццяўлення ўлады ў сацыяльна неаднародным грамадстве. Дзяржава ўвасабляе сілу, якая знаходзіцца над супярэчнасцямі грамадства і павінна забяспечваць правядзенне ў жыццё агульнасацыяльных інтарэсаў. Знешне дзяржава існуе, функцыянуе, праяўляецца ў выглядзе сукупнасці (сістэмы) надзеленых уладнымі паўнамоцтвамі органаў і ўстаноў дзяржавы. Права ў сваю чаргу з’яўляецца адзіна магчымым нарматыўным рэгулятарам адносін у сацыяльна неаднародным грамадстве, яно ўяўляе сабой сістэму эквівалентаў (суразмернасцей), з дапамогай якіх рэгламентуюцца

585

заснаваныя на эквівалентных пачатках грамадскія адносіны. Знешне права існуе (праяўляецца) у выглядзе сістэмы (сукупнасці) фармальна азначаных правіл паводзін агульнага характару (норм права).

Узаемаадносіны паміж дзяржавай і правам патрэбна разглядаць на двух узроўнях – на ўзроўні ўзаемаадносін іх сутнасці і на ўзроўні ўзаемаадносін форм іх існавання і функцыянавання. І далёка не заўсёды характар узаемаадносін паміж гэтымі з’явамі на сутнасным узроўні тоесныя праявам узаемаадносін на ўзроўні фармальным. Але як на сутнасным узроўні, так і на ўзроўні фармальным узаемадзеянне паміж дзяржавай і правам характарызуецца: а) розніцай паміж дзяржавай і правам; б) адзінствам дзяржавы і права; в) уздзеяннем дзяржавы на права; г) уздзеяннем права на дзяржаву; д) супярэчнасцямі паміж дзяржавай і правам.

Розніца паміж дзяржавай і правам на ўзроўні іх сутнасці назіраецца ў наступным. Дзяржава ўяўляе сабой сістэму ўладных адносін, у якіх удзельнікі знаходзяцца паміж сабой у залежных і ўзаемападпарадкавальных узаемасувязях. Адзін бок мае магчымасці, валодае правамі, а іншы бок, як правіла, знаходзіцца ў падпарадкаванасці першаму боку, абавязаны выконваць распараджэнні і загады першага боку. Права ж на ўзроўні сутнасці можа быць вызначана ў якасці фармальна азначаных прававых адносін, у якіх бакамі з’яўляюцца фармальна роўныя ўдзельнікі, кожны з якіх валодае пэўнай сукупнасцю праў (прававых магчымасцей) і юрыдычных абавязкаў. Розніца паміж дзяржавай і правам на ўзроўні ўзаемаадносін іх праяў (форм) праяўляецца больш наглядна. Дзяржава – гэта заўсёды сістэма (сукупнасць) надзеленых уладнымі паўнамоцтвамі органаў і ўстаноў, якія знаходзяцца паміж сабой у іерархічных (субардынацыйных) залежнасцях. Права ў сваю чаргу ўяўляе сістэму (сукупнасць) правіл паводзін агульнага характару, якія знаходзяць сваё замацаванне і выражэнне ў знешніх формах замацавання і выражэння права – у афіцыйна ўсталяваных крыніцах права.

Адзінства паміж дзяржавай і правам назіраецца на генетычным узроўні, на ўзроўні іх паходжання, а таксама на ўзроўні іх функцыянавання. Дзяржава і права ўзнікаюць адначасова і ў выніку фактычна адных і тых жа сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у грамадстве, якія адбыліся ў ходзе і выніку неалітычнай рэвалюцыі, развіцця таваравытворчасці, тавараабмену, фармавання та- варна-грашовых адносін, сацыяльна неаднароднага грамадства, супярэчнасцей паміж асобнымі групамі насельніцва. Але з гэтых працэсаў арганічна «выраслі» дзве знешне і па сутнасці розныя з’я-

586

вы – дзяржава і права. Першая ўяўляе, як было адзначана вышэй, асобную форму, асобны від, праяву сацыяльнай улады, а другая ўяўляе асобную форму, асобны від сацыяльнага рэгулявання, асобную праяву правіл паводзін.

Адзінства паміж дзяржавай і правам праяўляецца і ў функцыянальных стасунках. Дзяржава без права не можа належным чынам функцыянаваць, праводзіць у жыццё прынятыя ўладныя рашэнні, а права без дзяржаўнай падтрымкі далёка не заўсёды можа быць увасоблена ў паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін.

Уздзеянне дзяржавы на права адбываецца па двух напрамках, у двух накірунках. Гэтыя напрамкі звязаны са стварэннем права і з ажыццяўленнем права.

Па-першае, дзяржава з’яўляецца сродкам надання праву цывілізаванай формы. Права, як вядома, зараджаецца ў рэальных грамадскіх адносінах, у тых адносінах, якія маюць таварна-грашовую прыроду і пабудаваны на эквівалентных пачатках. Прававыя суразмернасці, эквіваленты складваюцца стыхійна ў выніку сутыкнення разнастайных інтарэсаў удзельнікаў таварна-грашовых адносін. Затым яны асэнсоўваюцца ў якасці справядлівых і правамерных эквівалентаў і, нарэшце, замацоўваюцца ў дзеючых крыніцах права. Пры замацаванні эквівалентаў у дзеючых крыніцах права ад іх «адсякаюцца» тыя моманты і ўласцівасці, якія не адпавядаюць агульнасацыяльным уяўленням аб праве, альбо яны не «ўпісваюцца» ў дзеючую сістэму прававых эквівалентаў. Гэтыя дзеянні дзяржавы ўмоўна можна назваць «цывілізацыяй» права.

Па-другое, дзяржава, як вядома, з’яўляецца адзіна магчымым

іафіцыйным прадстаўніком усяго грамадства, яна дзейнічае ад імя ўсёй супольнасці і з’яўляецца універсальным сродкам, з дапамогай якога забяспечваецца аднастайнасць у рэалізацыі права на тэрыторыі адпаведнай дзяржавы, а пры сумесных дзеяннях дзяржаў –

іна тэрыторыі некалькіх дзяржаўных утварэнняў.

Безумоўна, дзяржава не ў стане стварыць права адвольна, па свайму густу. Дзяржава не ў стане надаць неправавым па свайму зместу і характару адносінам прававую прыроду, як яна не ў стане і знішчыць прававую прыроду грамадскіх адносін. Яна можа не прызнаваць прававой прыроды грамадскіх адносін, не абараняць гэтыя адносіны сваёй сілай, але прававыя адносіны не перастануць ад гэтага быць прававымі. Калі дзяржава не абараняе прававыя па сваёй сутнасці грамадскія адносіны сваёй прымусовай сілай, то грамадства ў стане знайсці іншыя формы і сродкі такой абароны.

Уздзеянне права на дзяржаву, гэтаксама, як і дзяржавы на права, адбываецца таксама па двух накірунках.

587

Па-першае, толькі з дапамогай права, якое мае фармальна азначаны, ясны і аднастайны характар, можна строга і дакладна акрэсліць сістэму органаў улады і кіравання, фармалізаваць і ўсталяваць іерархічныя ўзаемасувязі паміж органамі і ўстановамі дзяржавы, замацаваць іх кампетэнцыю, паўнамоцтвы. Толькі з дапамогай права можна дакладна вызначыць і акрэсліць адміністрацый- на-тэрытарыяльны падзел дзяржавы і ўсталяваць яе межы. Ніякі іншы нарматыўны рэгулятар для вырашэння гэтых задач не прыдатны. Такім чынам, дзяржава ў стане «самасфармавацца» толькі з дапамогай права. Без права, без яго актыўнага ўздзеяння на дзяржаву дзяржава не можа стаць дзяржавай.

Па-другое, толькі з дапамогай права можна дакладна акрэсліць межы і характар уздзеяння дзяржавы на грамадства, на асобу, акрэсліць правы і абавязкі асобы адносна дзяржавы, а таксама правы

іабавязкі дзяржавы адносна асобы. Права з’яўляецца адзінай універсальнай мовай, на якой адбываюцца зносіны паміж грамадствам

ідзяржавай, паміж асобай і дзяржавай. Іншай мовы зносін паміж імі не існуе.

Супярэчнасці паміж дзяржавай і правам можна назіраць у выпадках, калі па нейкіх прычынах альбо права, альбо дзяржава ўзаемадзейнічаюць адзін з другім рознымі праявамі сваёй сутнасці. Напрыклад, дзяржава судакранаецца з правам тым бокам сваёй сутнасці, які называецца «вузкакласавым», у той час як права дзейнічае як універсальны нарматыўны рэгулятар, у якім адлюстраваны агульнасацыяльныя інтарэсы і ўяўленні аб прававых эквівалентах

іправілах.

2.Фармаваннепоглядаўнаправавуюдзяржаву

Разгледжаныя праявы ўзаемаадносін паміж дзяржавай і правам назіраліся ў рознай ступені на доўгім гістарычным шляху развіцця дзяржавы і права, іх суіснавання. Адзначаныя элементы ўзаемаадносін паміж дзяржавай і правам, узроўні ўзаемаадносін і іх накірункі – своеасаблівыя каардынаты, у межах якіх будуюцца самыя розныя формы арганізацыі дзяржаўнасці. Адной з такіх форм з’яўляецца прававая дзяржава.

Некалькі момантаў трэба мець на ўвазе пры разглядзе пытання аб фармаванні тэорыі (поглядаў) на прававую дзяржаву. Па-пер- шае, тэорыя прававой дзяржавы не ўяўляе сабой завершаную канцэпцыю, яна пастаянна ўдакладняецца і развіваецца. Па-другое, назва тэорыі, а, адпаведна, і яе змест гучаць па-рознаму ў залежнасці ад дактрынальна-прававых традыцый, у межах якіх разгля-

588

даецца тэорыя прававой дзяржавы. Па-трэцяе, далёка не заўсёды назва, якая абазначае тую ці іншую сацыяльна-прававую рэальнасць, адпавядае яе сутнасці.

Тэрмін «прававая дзяржава» з’явіўся ў першай палове ХIХ ст. у працах нямецкіх навукоўцаў К.Т. Велькера, Р.Ф. Моля, а асобныя навуковыя палажэнні, высновы і канцэпцыі, якія затым увайшлі арганічнымі складанымі часткамі ў тэорыю прававой дзяржавы, выказваліся яшчэ старажытнымі грэкамі. Было б, аднак, памылкова лічыць, што старажытныя грэкі распрацоўвалі тэорыю прававой дзяржаўнасці. Аб такой сацыяльна-прававой рэчаіснасці стала магчымым разважаць пасля фармавання раннебуржуазных дзяржаўных утварэнняў. Вось чаму звычайна лічаць тэорыі раннебуржуазных мысліцеляў Г. Гроцыя, Дж. Лока, Т. Мора, Т. Гобса, Ш. Мантэск’е, І. Канта, Ж.-Ж. Русо, у якіх разглядаліся розныя бакі сучаснай ім раннебуржуазнай дзяржаўнасці, найбольш значнымі ў распрацоўцы тэорыі прававой дзяржаўнасці.

Далейшыя даследаванні тэорыі прававой дзяржаўнасці найперш абапіраліся на вопыт развіцця буржуазнай дзяржаўнасці. Эвалюцыя дадзенай формы дзяржаўнасці (формы ў шырокім сэнсе слова), асабліва ў заходнееўрапейскіх дзяржавах, давала шматлікія прыклады для абагульнення вопыту пабудовы прававой дзяржавы і яго пераймання іншымі дзяржавамі. Перайманне перадавога вопыту пабудовы прававой дзяржавы заўсёды суправаджалася мадыфікацыяй запазычаных элементаў падзелу ўлады і забеспячэння адзінства дзяржаўнай улады, пабудовы цывільнай супольнасці і яе элементаў – самакіравання, шматпартыйнасці, дэмакратычнай дзяржаўнасці і г. д. Вось чаму нельга гаварыць аб нейкай ідэальнай мадэлі прававой дзяржаўнасці, толькі аб нейкіх тэндэнцыях ва ўладкаванні самой дзяржаўнай улады, арганізацыі яе ўзаемадачыненняў з грамадствам, узаемаадносін з правам, з чалавекам і асобай.

3.Асноўныяпрыметы(складаныячасткі)прававойдзяржавы

Для прававой дзяржавы ўласціва такая прымета, як падзел улады. Лічыцца нават, што там, дзе не існуе падзелу ўладаў, адсутнічае і Канстытуцыя.

Размежаванне кампетэнцыі і функцый паміж асобнымі органамі і ўстановамі ўлады існавала і ў старажытнасці. Але для прававой дзяржавы характэрна не толькі функцыянальнае размежаванне паміж асобнымі органамі ўлады, але і паміж асобнымі галінамі ўлады – заканадаўчай, выканаўчай, судовай. Натуральна, што разме-

589

жаванне паміж асобнымі галінамі ўлады арганічна спалучана з такім самым размежаваннем і паміж асобнымі органамі. Прынцып падзелу ўладаў, які ўласцівы сучасным прававым дзяржавам, арганічна спалучаны з прынцыпам адзінства дзяржаўнай улады і яе асобных галінаў. У арганізацыйна-прававым плане прынцып адзінства дзяржаўнай улады ўвасабляецца часцей за ўсё ў інстытуце прэзідэнцтва. Так, у Рэспубліцы Беларусь Прэзідэнт краіны лічыцца кіраўніком дзяржавы, мае шырокія паўнамоцтвы па каардынацыі дзеянняў самастойных галін улады – заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Ён забяспечвае адзінства дзяржаўнай улады, яе мэтанакіраванасць, эфектыўнасць.

Для прававой дзяржавы ўласціва такая прымета, як вяршэнства права. Памылкова лічыць, што права мае прыярытэт, перавагу (вяршэнства) над дзяржавай, быццам бы права дамінуе над дзяржавай, што апошняя знаходзіцца ў нейкай падпарадкаванасці праву. У такім разе заканамерна ўзнікае шэраг пытанняў – аб той сіле, якая можа забяспечыць перавагу права над дзяржавай, аб той сіле, якая фармулюе права і забяспечвае яго дзеянне і г. д.

Аб вяршэнстве права ў якасці прыметы прававой дзяржавы можна разважаць адносна сучаснай свецкай дзяржавы, як, дарэчы, і аб самой прававой дзяржаве як утварэнні, што характэрна для сучасных цывілізаваных краін. Вяршэнства права ў такім разе азначае прыярытэт, перавагу дадзенага нарматыўнага рэгулятара над іншымі відамі правіл паводзін агульнага характару. У такой дзяржаве пры сутыкненні, пры супярэчнасцях паміж правамі і нормамі іншых сацыяльных рэгулятараў перавага (прыярытэт) захоўваецца заўсёды за правам. Натуральна, што ў сучасных тэалагічных дзяржавах, тым больш у дзяржавах, якія існавалі ў старажытнасці, аб дамінаванні, аб прыярытэце права над іншымі нарматыўнымі рэгулятарамі размовы ісці не можа. Сказанае азначае, што далёка не кожная з існуючых сёння дзяржаў адпавядае ўсім прыметам прававой дзяржавы, прынамсі прымеце вяршэнства права.

Часта дадзеную прымету прававой дзяржавы фармулююць інакш, напрыклад, праз сцвярджэнне вяршэнства закону. Але вяршэнства закону – гэта толькі ўласцівасць адной з разнавіднасцей прававых сем’яў, а менавіта рамана-германскай прававой сям’і. Вяршэнства закону характарызуе парадак пабудовы сістэмы крыніц права, пры якім на вяршыні піраміды ўсіх крыніц права заўсёды знаходзіцца закон. Іншыя крыніцы права знаходзяцца ў субардынацыйных і іерархічных залежнасцях ад закону. Але для англасаксонскай прававой сям’і такая прымета, як вяршэнства закону, не ўласціва. Разам з тым менавіта тыя дзяржавы, дзе прыярытэт ся-

590