Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

дычных і фізічных асоб, арганізацый, органаў і ўстаноў; правамерныя паводзіны ў розных структурах права – грамадзянскія, сямейныя, публічныя, прыватныя, матэрыяльныя, працэсуальныя, рэгулятыўныя, ахоўчыя і г. д. Найбольш прадуктыўнай у навуковых і практычных адносінах з’яўляецца класіфікацыя правамерных паводзін, дзеянняў і ўчынкаў у залежнасці ад тых матываў, якімі кіруюцца суб’екты грамадскіх адносін, ажыццяўляючы разнастайныя дзеянні ў сферы дзеяння права. Па дадзенай прымеце правамерныя паводзіны падзяляюцца на:

1) звычайныя, у нейкіх адносінах «аўтаматычныя» правамерныя паводзіны, учынкі, дзеянні, якія здзяйсняюцца ў сферы дзеяння права шматлікімі суб’ектамі права, прычым яны не задумваюцца над правамернасцю ці неправамернасцю такіх дзеянняў;

2)правамерныя ўчынкі (дзеянні), якія можна назваць тэрмінам «законапаслухмяныя». Законапаслухмянымі лічацца тыя правамерныя ўчынкі, якія здзяйсняюцца суб’ектамі права ў адпаведнасці з яго прадпісаннямі і патрабаваннямі таму, што яны асцерагаюцца пакарання за іншыя неправамерныя паводзіны;

3)правамерныя дзеянні і ўчынкі, якія здзяйсняюцца ў адпаведнасці з нормамі права таму, што такія паводзіны характэрны для бліжэйшага атачэння ўдзельнікаў грамадскіх адносін, напрыклад, у сям’і, у працоўным калектыве, сярод сяброў і г. д., гэта канфармісцкія правамерныя ўчынкі;

4)учынкі і дзеянні правамернага характару, якія ажыццяўляюцца ў адапаведнасці з нормамі права таму, што суб’екты права цалкам згодныя з прадпісаннямі норм права, салідарныя з прававымі патрабаваннямі. Гэтыя правамерныя ўчынкі называюцца салідарнымі (альбо салідарысцкімі);

5)правамерныя ўчынкі і дзеянні, якія здзяйсняюцца фізічнымі асобамі з перакананнямі ў тым, што толькі з дапамогай правамерных паводзін, толькі з дапамогай права чалавек можа дасягнуць сваіх мэт, – гэта сацыяльна-актыўныя правамерныя ўчынкі і паводзіны.

Кожная з адзначаных груп (відаў) правамерных паводзін перасякаецца з астатнімі відамі і групамі, мае нейкае падабенства з імі. Так, звычайныя правамерныя паводзіны шчыльна звязаны з законапаслухмянымі. Але ў першым выпадку размова ідзе аб «звычайна» правамерных паводзінах, а ў другім – аб правамерных паводзінах, якія ажыццяўляюцца таму, што суб’екты ўсведамляюць магчымыя пагрозы з боку дзяржавы і грамадства. Здымаюцца такія пагрозы, адсутнічае належны кантроль за такімі паводзінамі і

561

тыя самыя суб’екты могуць здзейсніць неправамерныя ўчынкі і дзеянні. Таму законапаслухмяныя правамерныя паводзіны – не самы лепшы від правамерных паводзін.

Канфармісцкія паводзіны ў нейкіх адносінах нагадваюць салідарысцкія правамерныя паводзіны. Але ў першым выпадку правамернасць учынкаў і дзеянняў абумоўлена як бы знешнімі прычынамі. Суб’екты не ўсведамляюць (могуць не ўсведамляць) сваю згоду (салідарнасць) з дзеючым правам, бліжэйшае атачэнне ў сваіх паводзінах выпрацоўвае нейкі стэрэатып правамернасці, і асоба прытрымліваецца гэтага стэрэатыпу, не пранікаючы ў змест дзеючага права і не атасамляючы свае інтарэсы і каштоўнасці з каштоўнасцямі, якія замацаваны ў дзеючым праве.

Салідарысцкія правамерныя паводзіны можна лічыць адной з самых дасканалых форм (відаў) правамерных паводзін, таму што асоба паводзіць у адпаведнасці з духам і зместам права, бо яе інтарэсы і яе каштоўнасці цалкам адпавядаюць зместу дзеючага права. У дзеючым праве асоба знаходзіць патрымку і надзею пры ажыццяўленні сваіх інтарэсаў, пры набыцці, размеркаванні і пераразмеркаванні каштоўнасцей.

Сацыяльна-прававая актыўнасць заснавана на салідарысцкіх правамерных паводзінах, перасякаецца з імі. Цяжка ўявіць сацы- яльна-прававую актыўнасць, якая б была абумоўлена прычынамі, далёкімі ад салідарнасці са зместам, духам права. Разам з тым са- цыяльна-прававая актыўнасць, якая не заснавана на разуменні магчымасцей права, на рэальным усведамленні таго, што можа быць зроблена з дапамогай права ў сацыяльным жыцці, прыводзіць да так званага «злоўжывання правам». Выкарыстоўваючы магчымасці прававой формы, асоба можа бясконца звяртацца да службовых асоб, дзяржаўных органаў, устаноў і арганізацый з разнастайнымі зваротамі, скаргамі, прапановамі, у якіх не ўтрымліваецца змястоўных высноў, неабходнай інфармацыі і г. д.

Адзначаная форма празмернай сацыяльна-прававой актыўнасці, як правіла, распаўсюджана сярод тых суб’ектаў права, для якіх уласцівы прававы ідэалізм (фетышызм). Такім чынам, сацы- яльна-прававая актыўнасць асобнымі сваімі праявамі і момантамі можа судакранацца з дэфармаванай прававой свядомасцю. У гэтых выпадках сацыяльна-прававая актыўнасць пераўтвараецца ў сваю супрацьлегласць па выніках і скіраванасці.

Вучэнне аб правамерных паводзінах наўпрост сутыкаецца з прававой свядомасцю, прававой культурай і прававым выхаваннем. Прававое выхаванне адной са сваіх мэт мае выпрацоўку саліда-

562

рысцкіх правамерных паводзін, паводзін, якія былі бы абумоўлены перакананасцю ў справядлівасці права і неабходнасці захавання і выканання яго патрабаванняў. Распаўсюджанасць салідарысцкіх правамерных паводзін у грамадства сведчыць аб узроўні прававой культуры і характарызуе прававую культуру асобы ў якасці асобы з высокай прававой культурай.

2.Паняцце,прыметыівідыправапарушэння

Правапарушэнне – адна з распаўсюджаных форм паводзін фізічных і юрыдычных асоб, органаў, арганізацый і службовых асоб у сферы дзеяння права. Пад правапарушэннем у самым агульным плане можна разумець супрацьпраўнае, свядомае (асэнсаванае), грамадска-шкоднае дзеянне.

Правапарушэнне – гэта заўсёды дзеянне. Дзеянне характарызуецца як нейкімі актыўнымі дзеяннямі з боку правапарушальніка, так і пасіўнымі дзеяннямі, але пры гэтым права якраз патрабуе актыўнасці з боку суб’ектаў грамадскіх адносін. Прыкладам пасіўных дзеянняў, якія лічацца правапарушэннем, можа быць астаўленне чалавека ў небяспецы асобай, якая павінна і магла аказаць чалавеку неабходную дапамогу.

Правапарушэннем не лічацца светапогляды асобы, яе перакананні і думкі, усё тое, што звязана з унутраным мірам асобы. Да таго часу, пакуль унутраны светапогляд асобы не выказаны, не праяўлены праз знешне актыўныя ці знешне пасіўныя паводзіны асобы, яны застаюцца за межамі прававога рэгулявання і не ацэньваюцца як правамерныя ці неправамерныя. Безумоўна, калі ўнутраныя перакананні абумовілі здзяйсненне правапарушэння, яны ўключаюцца ў аналіз і структуру правапарушэння ў якасці пабуджальных прычын, матываў неправамерных паводзін, якія падлягаюць прававой ацэнцы.

Правапарушэннем лічыцца толькі ўсвядомленае, асэнсаванае дзеянне. Асоба поўнасцю кантралюе свае дзеянні, мае волю на іх здзяйсненне, кіруецца пэўнымі матывамі, яна цалкам ахоплівае свядомасцю свае ўчынкі і дзеянні. Нельга лічыць правапарушэннем неправамерныя дзеянні асобы, якія здзейснены пад фізічнай і псіхічнай пагрозай. Напрыклад, пад пагрозай жыццю асобы яе прымушаюць здзейсніць адміністрацыйнае ці службовае правапарушэнне. Не з’яўляюцца правапарушэннямі дзеянні душэўна хворых асоб, асоб, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту, які звычайна лічыцца неабходным дзеля таго, каб асоба асэнсоўвала і ўсведамляла грамадскую шкоднасць, супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў.

563

У сітуацыях, калі па нейкіх прычынах асоба не ў стане кантраляваць свае дзеянні і здзяйсняе ўчынкі, знаходзячыся ў непрытомным стане, нельга адносіць яе дзеянні да ліку правапарушэнняў. Праўда, непрытомны стан – гэта такі стан, які не залежыць ад волевых высілкаў самой асобы. Калі ж асоба сама сябе давяла да непрытомнага стану і ўчыніла дзеянне неправамернага характару, то дадзеная абставіна не вызваляе асобу ад юрыдычнай адказнасці. Такім чынам, непрытомны стан, у якім знаходзіцца асоба і пры якім яе дзеянні не лічацца правапарушэннем, – гэта такі стан, які выкліканы прычынамі, якія не залежаць ад волевых высілкаў самой асобы. Існуюць такія псіхічныя захворванні, пры якіх асоба ажыццяўляе пэўныя дзеянні, але пры гэтым не кантралюе іх сваёй воляй, не можа ўплываць на іх, і таму такія дзеянні не лічацца правапарушэннямі. Натуральна, што правапарушэнні, якія ажыццяўляюцца юрыдычнымі асобамі, арганізацыямі, органамі і ўстановамі, заўсёды адносяцца да ліку кантралюемых воляй і заўсёды здзяйсняюцца ў прытомным стане.

Правапарушэннем лічыцца такое асэнсаванае і ўсвядомленае дзеянне, якое прычыняе шкоду грамадскім адносінам, правам і інтарэсам грамадства і дзяржавы, іншым людзям. Шкода праяўляецца ў розных формах, але ў самым агульным плане грамадская шкоднасць усіх і кожнага правапарушэння зводзіцца ў рэшце рэшт да таго, што парушаецца нармальны рытм існавання і развіцця прававых адносін і грамадскіх адносін увогуле. Грамадская шкоднасць можа выражацца ў пашкоджанні рэчаў, іншай маёмасці, крадзяжах

ірабаўніцтвах, прычыненні шкоды жыццю і здароўю асобы, гвалце і незаконным пазбаўленні волі. Шкода павінна быць усвядомленай і асэнсаванай. Толькі такая шкода можа лічыцца прыметай правапарушэння. Звычайна ўсведамленне і асэнсаванне шкоды звязваецца з дасягненнем асобай пэўнага ўзросту. Лічыцца, што асоба да пэўнага ўзросту не ў стане поўнасцю ўсведамляць свае ўчынкі, ацэньваць іх значнасць і шкоднасць. Узроставая мяжа для кожнага віду правапарушэнняў і нават у межах аднаго і таго ж віду правапарушэнняў можа быць рознай. Шкода грамадскім адносінам можа быць прычынена толькі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, толькі суб’ектамі грамадскіх адносін. Шкода, якая прычынена іншымі жывымі істотамі, а не фізічнымі асобамі, не ўваходзіць у пералік прымет правапарушэнняў. За шкоду, якая прычынена жывымі істотамі, адказваюць уладальнікі (уласнікі) жывых істот.

Шкоду грамадскім адносінам, нармальнаму рытму іх развіцця

іфункцыянаванню наносіць не нейкае адно правапарушэнне, на-

564

ват самае цяжкае, а іх сістэма, іх колькасць, распаўсюджанасць у грамадстве. Напрыклад, распаўсюджанасць адміністрацыйных правапарушэнняў ці дысцыплінарных праступкаў ў стане прычыніць вялікую грамадскую шкоду нават тады, калі кожны паасобку дысцыплінарны праступак, напрыклад, спазненне на працу, на першы погляд не ўяўляе вялікай грамадскай шкоды. Грамадская шкоднасць характарызуе сацыяльную значнасць правапарушэння, а супрацьпраўнасць – юрыдычную скіраванасць.

Правапарушэннем лічыцца такое ўсвядомленае, асэнсаванае, грамадска шкоднае дзеянне, якое парушае дзеючае права. Менавіта права, а не толькі нормы пазітыўнага права. Таму і разглядаемая прымета правапарушэння фармулюецца не як парушэнне норм права, не як нормапарушэнне, а як правапарушэнне. Для рамана-гер- манскай прававой сям’і, у якой права існуе ў трох сваіх праявах (іпастасях), а асноўнай крыніцай права з’яўляецца нарматыўны прававы акт, правапарушэннем лічыцца грамадска-шкоднае ўсвядомленае дзеянне, якое парушае тыя нормы дзеючага права, якія дакладна замацаваны ў такіх афіцыйных крыніцах права, як нарматыўны прававы акт. Прычым гэтае правіла ўдакладняецца вядомай з часоў рымскага права аксіёмай аб тым, што не існуе правапарушэння і пакарання, калі гэта не прадугледжана ў законе (нарматыўным прававым акце). Натуральна, у тых прававых сем’ях і сістэмах, дзе асноўнымі крыніцамі права з’яўляюцца іншыя крыніцы права, напрыклад, прававыя прэцэдэнты, правапарушэнні прадугледжаны пераважна ў гэтай крыніцы права, а для прававых се- м’яў звычаёвага характару ўласціва замацаванне правапарушэнняў

ііх відаў у такой крыніцы права, як прававы звычай.

Здапамогай адзначаных прымет дзеянні, якія з’яўляюцца правапарушэннямі, адрозніваюцца ад дзеянняў, учынкаў, якія цалкам адпавядаюць дзеючаму праву і ўваходзяць у склад тых прававых дзеянняў, якія называюцца правамернымі паводзінамі.

Змэтай больш падрабязнага і грунтоўнага вывучэння правапарушэнняў у юрыдычнай навуцы праводзяць іх класіфікацыю. Сярод падстаў класіфікацыі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца прыметы, уласцівыя правапарушэнням.

Па форме дзеяння правапарушэнні падзяляюцца на правапарушэнні актыўнага і пасіўнага характару, на правапарушэнні, якія суправаджаюцца актыўнымі знешнімі дзеяннямі, вынікамі якіх з’яўляецца шкода грамадскім адносінам. Пасіўнымі лічацца правапарушэнні, пры якіх асоба не здзяйсняе неабходных дзеянняў, іншымі словамі, бяздзейнічае ў той час, як яна абавязана гэта зрабіць.

565

Па ступені шкоднасці грамадскім адносінам правапарушэнні падзяляюцца на злачынствы і праступкі. Лічыцца, што самымі шкоднымі правапарушэннямі з’яўляюцца злачынствы.У раманагерманскай прававой сям’і ўсе правапарушэнні, якія адносяцца да злачынстваў, звычайна замацоўваюцца ў Крымінальным кодэксу. У сваю чаргу, праступкі таксама падзяляюцца на асобныя групы: на грамадзянскія, адміністрацыйныя, дысцыплінарныя і г. д.

Узалежнасці ад характару тых норм права, якія парушаюцца

іадначасова ўваходзяць у склад пэўных структур права, правапарушэнні падзяляюцца на матэрыяльныя і працэсуальныя, публічныя і прыватныя, канстытуцыйныя, грамадзянскія, сямейныя, фінансавыя і г. д.

Прыметы правапарушэння, якія былі разгледжаны вышэй, даюць магчымасць правесці дакладныя межы паміж правамернымі

інеправамернымі паводзінамі. Правесці такія межы вельмі важна, бо аднясенне тых ці іншых дзеянняў і ўчынкаў да складу правапарушэнняў заўсёды прыводзіць у рух дзяржаву, якая павінна адрэагаваць на неправамерныя дзеянні, правапарушэнні з тым, каб выканаць сваю місію ў грамадстве па абароне права, яго ўзнаўленню

ізахаванню.

3.Юрыдычныскладправапарушэння

У юрыдычнай навуцы для характарыстыкі правапарушэнняў распрацаваны і выкарыстоўваюцца дзве тэарэтыка-прававыя канструкцыі, якія перасякаюцца паміж сабой, у нечым падобныя адна на другую, але якія выконваюць розныя функцыі: тэарэтыка-пра- вавая канструкцыя прыметы правапарушэння і юрыдычны склад правапарушэння. З дапамогай прымет правапарушэння праводзіцца дакладная мяжа паміж правамернымі і неправамернымі паводзінамі. А вось з дапамогай тэарэтыка-прававой канструкцыі юрыдычны склад правапарушэння вызначаюцца ўнутраная будова правапарушэнняў, іх архітэктоніка, якія дазваляюць, па-першае, дакладна размежаваць правапарушэнні па асобных відах і, па-другое, правесці размежаванні сярод правапарушэнняў унутры асобных відаў правапарушэнняў, напрыклад, размежаванні сярод злачынстваў, правесці дакладную іх юрыдычную кваліфікацыю.

Такім чынам, тэарэтыка-прававая канструкцыя прыметы правапарушэння і тэарэтыка-прававая канструкцыя юрыдычны склад правапарушэння канкрэтызуюць нашыя ўяўленні ад учынках і дзеяннях у сферы права. Першая канструкцыя праводзіць градацыю

566

паміж дзеяннямі і ўчынкамі ў сферы дзеяння права, удакладняе мяжу паміж правамернымі і неправамернымі паводзінамі, а другая – удакладняе змест і характар выключна правапарушэнняў, служыць іх канкрэтызацыі і ідывідуалізацыі. Калі прыметы правапарушэння характарызуюць знешнія прыметы і ўласцівасці дзеянняў

ібяздзеянняў, то юрыдычны склад правапарушэнняў скіраваны на характарыстыку ўнутранай будовы правапарушэння.

Адсутнасць у нейкага дзеяння, у нейкага ўчынка ў сферы права хаця б адной з прымет правапарушэння сведчыць аб адсутнасці падзеі правапарушэння. Няма ўсіх прымет, якія характэрны для правапарушэння –няма і такой з’явы, як правапарушэнне, дзеянне адносіцца да правамерных паводзін. Адсутнасць у складзе правапарушэння хаця б аднаго з элементаў юрыдычнага складу правапарушэння сведчыць аб адсутнасці складу правапарушэння цалкам. Пры характарыстыцы юрыдычнай адказнасці адсутнасць падзеі правапарушэння і складу правапарушэння з’яўляецца падставай для спынення юрыдычнага пераследу, калі яно мае месца.

Такім чынам, юрыдычны склад правапарушэння – гэта ўнутраная структура правапарушэння, яго будова. Элементы юрыдыч-

нага складу правапарушэння з’яўляюцца своеасаблівымі індыкатарамі, якія дазваляюць правесці ідэнтыфікацыю правапарушэння з яго азначэннямі, якія замацаваны ў дзеючым праве. Звычайна выдзяляюць чатыры элементы юрыдычнага складу правапарушэння: суб’ект правапарушэння, аб’ект правапарушэння, суб’ектыўны бок правапарушэння, аб’ектыўны бок правапарушэння.

Суб’ектамі правапарушэння з’яўляюцца тыя ўдзельнікі грамадскіх адносін, якія ўчынілі дзеянне, якое адпавядае ўсім прыметам правапарушэння. У самым агульным плане суб’ектамі правапарушэнняў могуць быць усе віды ўдзельнікаў прававых адносін. Існуе шчыльная ўзаемазалежнасць паміж удзельнікамі прававых адносін, тымі суб’ектамі, якія ствараюць права, і тымі суб’ектамі, якія здзяйсняюць правапарушэнні. У прынцыповым плане гэта адно

ітое ж кола ўдзельнікаў сацыяльнага жыцця, якія выступаюць у розных іпастасях і ў розных якасцях пры стварэнні права, рэалізацыі права і ў выпадках здзяйснення правапарушэння. Не існуе такіх прававых адносін і такіх суб’ектаў праваадносін, якія б не парушаліся і якія б не парушалі прававых адносін. Іншая справа, што характар і змест правапарушэнняў будзе розным, як рознай будзе і юрыдычная адказнасць.

Суб’ектамі могуць быць фізічныя асобы, сацыяльныя аб’яднанні, дзяржава, дзяржаўныя органы, службовыя асобы. Сацыяль-

567

ныя аб’яднанні, дзяржава, дзяржаўныя органы, іншыя калектыўныя ўтварэнні з’яўляюцца суб’ектамі правапарушэння пры ўмове, што ў іх ёсць адзіная воля, калі адказнасць гэтых удзельнікаў прававых адносін прадугледжана ў нормах міжнароднага і нацыянальнага права. Для кожнай групы суб’ектаў прававых адносін і, адпаведна, правапарушэнняў у юрыдычнай навуцы сфармуляваны і на нарматыўным узроўні замацаваны адпаведныя патрабаванні. Для фізічных асоб такімі патрабаваннямі з’яўляюцца ўзроставыя межы, а таксама іх характарыстыка ў якасці грамадзян, замежнікаў, асобаў без грамадзянства і г. д.

Аб’ектамі правапарушэнняў з’яўляюцца самыя розныя віды грамадскіх адносін, якім у выніку правапарушэнняў наносіцца шкода. Сэнс гэтай шкоды зводзіцца да таго, што парушаецца нармальны рытм развіцця і функцыянавання грамадскіх адносін. Пры гэтым трэба праводзіць розніцу паміж аб’ектамі правапарушэнняў і тымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца аб’ектамі прававых адносін. Калі прычыняецца нейкая шкода аб’ектам прававых адносін, напрыклад, рэчам, то, безумоўна, парушаюцца гэтыя рэчы, аб’екты прававых адносін, але адначасова наносіцца шкода інтарэсам уласнікаў гэтых рэчаў і парушаецца нармальны стан адносін уласнасці. Такім чынам, каштоўнасці, якім прычынена шкода, выступаюць непасрэднымі прадметамі правапарушэння, а аб’ектам правапарушэнняў заўсёды з’яўляюцца грамадскія адносіны.

Суб’ектыўны бок правапарушэнняў уключае ў сябе віну ў форме наўмыснасці і неасцярожнасці, а таксама матывы і мэты здзяйснення правапарушэнняў. Віноўным лічыцца такое ўсвядомленае і асэнсаванае дзеянне, якое характарызуецца адмоўным, негатыўным стаўленнем асобы да інтарэсаў грамадства, дзяржавы, людзей і г. д. Віна зводзіцца да стаўлення асобы да інтарэсаў іншых удзельнікаў грамадскіх адносін. Правапарушальнік вылучае свае інтарэсы ў якасці самых важных і самых галоўных, а з інтарэсамі іншых людзей, грамадскіх аб’яднанняў, супольнасцей і дзяржавы не лічыцца. Больш таго, гэтым інтарэсам наўмысна ці па неасцярожнасці наносіцца шкода. Калі правапарушальнік усведамляе, што ён наносіць шкоду інтарэсам іншых удзельнікаў грамадскіх адносін, жадае гэта зрабіць і робіць, мы маем справу з наўмыснымі правапарушэннямі. Калі правапарушальнік не ўсведамляе, што сваімі дзеяннямі прычыняе шкоду, але можа і павінен усведамляць адмоўныя вынікі сваіх дзеянняў, то такая віноўнасць называецца неасцярожнасцю.

568

Адмоўныя, негатыўныя адносіны правапарушальніка да інтарэсаў іншых удзельнікаў грамадскіх адносін, характар віноўнасці ўдакладняюцца праз характарыстыку матываў і мэт правапарушэнняў. Мэта канкрэтызуе скіраванасць волі правапарушальніка і дазваляе зрабіць выснову аб форме віны правапарушальніка. Матыў указвае на прычыну паводзін правапарушальнікаў і дазваляе зрабіць выснову аб глыбіні і характары адмоўных, негатыўных адносін асобы да інтарэсаў грамадства, дзяржавы і іншых асоб.

Аб’ектыўны бок правапарушэння складаецца з асноўных і дадатковых элементаў. Да асноўных момантаў (элементаў) правапарушэнняў адносіцца само дзеянне (актыўныя і пасіўныя паводзіны), тыя наступствы, што вынікаюць з дзеяння, а таксама прычынная сувязь, якая існуе паміж дзеяннямі і наступствамі. Пры гэтым прычынная сувязь павінна быць канкрэтнай. Павінна быць дакладна ўстаноўлена сувязь паміж дзеяннем і адмоўнымі шкоднымі вынікамі, павінна быць даказана, што менавіта гэтыя дзеянні выклікалі менавіта гэтыя наступствы. Да дадатковых характарыстык правапарушэнняў адносяцца абставіны здзяйснення правапарушэнняў, месца правапарушэння, час правапарушэння, спосаб і сродкі.

4.Паняцце,азначэннеівідыюрыдычнайадказнасці

Пад юрыдычнай адказнасцю можна разумець асобны від пра-

вавых адносін, якія ўзнікаюць (складваюцца) паміж правапарушальнікамі і дзяржавай альбо іншым афіцыйным прадстаўніком супольнасці.

Гэтыя адносіны маюць свой адметны змест. Правапарушальнікі абавязаны перанесці меры ўздзеяння, але пры гэтым маюць права на тое, каб меры ўздзеяння адпавядалі зместу і характару правапарушэння і былі ўскладзены ў адпаведнасці з дзеючым правам. У сваю чаргу, дзяржава мае права прымяніць меры ўздзеяння да правапарушальніка, але пры гэтым абавязана прымяніць меры ўздзеяння ў адпаведнасці з законам з улікам характару праванарушэння.

Юрыдычная адказнасць з’яўляецца адным з праяўленняў дзяржаўнага прымусу, але выдзяляецца ў якасна асобны від дзяржаўнага прымусу, таму што заўсёды ўзнікае толькі на падставе правапарушэння. Іншыя меры дзяржаўнага прымусу таксама ажыццяўляюцца на падставе дзеючых норм права, але іх прымяненне не абумоўлена, не вынікае непасрэдна з правапарушэння. Іншыя меры дзяржаўнага прымусу, напрыклад, прымусовы прывод у міліцыю,

569

могуць быць спалучаны з правапарушэннем. Але такая сувязь існуе далёка не заўсёды. Дагляд асоб і рэчаў пры паветраных перавозках, пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы і г. д. часта суправаджаецца мерамі дзяржаўнага ўздзеяння і дзяржаўнага прымусу, але гэта не вынікае з правапарушэнняў. Юрыдычная адказнасць заўсёды суправаджаецца не толькі мерамі дзяржаўнага прымусу, але і асуджэннем правапарушальнікаў з боку дзяржавы, супольнасці і іх аб’яднанняў.

Юрыдычная адказнасць у якасці самастойнага, асобнага віду прававых адносін заўсёды ўзнікае на пэўных падставах. Да ліку падстаў юрыдычнай адказнасці адносяцца найперш нормы права, у якіх прадугледжваецца юрыдычная адказнасць (юрыдычныя падставы правапарушэння), само правапарушэнне (фактычныя падставы правапарушэння) і рашэнне кампетэнтнага органа дзяржавы, установы аб прымяненні мер дзяржаўнага прымусу да правапарушальніка.

Звычайна юрыдычная адказнасць падзяляецца (класіфікуецца) на пэўныя віды па нейкіх крытэрыях у залежнасці ад характару і віду правапарушэння. Па дадзенай падставе звычайна выдзяляюць крымінальную, адміністратыўную, грамадзянскую, матэрыяльную і дысцыплінарную адказнасць. У юрыдычнай літаратуры, акрамя вышэйакрэсленых відаў юрыдычнай адказнасці, у якасці самастойных відаў разглядаюць таксама публічна-прававую, прыватна-прававую, матэрыяльна-прававую, працэсуальна-права- вую, канстытуцыйную, экалагічную і г. д. юрыдычную адказнасць.

Юрыдычная адказнасць, якая ўзнікае з правапарушэння, называецца негатыўнай юрыдычнай адказнасцю, адказнасцю за тыя адмоўныя, негатыўныя дзеянні, якія ўжо былі ўчынены суб’ектамі грамадскіх адносін. Але ў юрыдычнай навуцы распрацоўваецца і іншы аспект паняцця юрыдычнай адказнасці – паняцце пазітыўнай (ці перспектыўнай) юрыдычнай адказнасці. Адказнае стаўленне асобы да выканання сваіх абавязкаў, актыўнае выкарыстанне прававых магчымасцей для выканання ўскладзеных абавязкаў, імкненне найлепшым чынам ажыццяўляць свае абавязкі і рэалізаваць правы таксама ўяўляюць юрыдычную адказнасць, характарызуюць юрыдычна адказнае стаўленне суб’ектаў грамадскіх, пераважна прававых адносін да выканання сваіх абавязкаў, да інтарэсаў грамадства і дзяржавы.

Праўда, адносна перспектыўнай (пазітыўнай) юрыдычнай адказнасці можна выказаць і іншыя меркаванні. Можна лічыць, што гэта праява, разнавіднасць маральнай адказнасці, адказнасці, якая

570