Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

неафіцыйнага тлумачэння права з’яўляецца навуковае (дактрынальнае) тлумачэнне.

У сваю чаргу, афіцыйнае тлумачэнне права падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Казуальнае тлумачэнне вычэрпвае сябе канкрэтнай сітуацыяй, мае разавае значэнне для канкрэтнага выпадку прымянення права. Нарматыўнае тлумачэнне зместу права выходзіць за межы канкрэтнай справы. Яно з’яўляецца абавязковым і ў іншых выпадках, калі прымяняецца патлумачаная норма права. Іншымі словамі, патлумачаная норма права павінна будзе прымяняцца ў іншых выпадках у тым сэнсе і з тым зместам, якія яна атрымала пасля нарматыўнага тлумачэння. Такім чынам, казуальнае тлумачэнне – індывідуальна-прававое тлумачэнне, а нарматыўнае тлумачэнне – такое тлумачэнне, у выніку якога ствараецца правіла паводзін агульнага характару.

Казуальнае тлумачэнне заўсёды звязана з канкрэтнай справай. Нарматыўнае тлумачэнне можа быць звязана з разглядам канкрэтнай справы, але часцей за ўсё не звязана з нейкай асобнай справай па прымяненню права. Прыкладам нарматыўнага тлумачэння ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзейнасць ВАК Рэспублікі Беларусь. Згодна з п. 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 560 ад 17 лістапада 2004 года «Аб зацвярджэнні Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь» ВАК Беларусі надзелены правам даваць абавязковае афіцыйнае (нарматыўнае) тлумачэнне ўказа Прэзідэнта краіны.

Праблема тлумачэння права ўзнікла даўно. Можна сказаць, са з’яўленнем самаго права. Але набыла яна значную актуальнасць пасля таго, як само права набыло завершаную, «поўную» форму існавання, асабліва пасля таго, як значная частка дзеючых норм права стала стварацца шляхам «зверху–уніз». Пры эвалюцыйным шляху станаўлення права, пры паступовым фармаванні прававых эквівалентаў, іх асэнсаванні і наступным замацаванні ў дзеючых нормах права сапраўдны змест норм права звычайна быў добра зразумелы правапрымяняльнікам і карыстальнікам.

Праблема ўскладнілася пасля таго, як у выніку спецыялізацыі і дыферэнцыяцыі органаў і ўстаноў дзяржавы адны яе органы і структуры сталі спецыялізавацца пераважна на стварэнні права, а іншыя – на яго рэалізацыі і прымяненні.

Гісторыі развіцця права вядомы спробы забараніць увогуле ўсякае тлумачэнне права правапрымяняльнікамі. Так, пасля ўвядзення ў дзеянне знакамітага кодэкса Юсцініана суддзям была забаронена дзейнасць па тлумачэнню права. У спрэчных выпадках,

531

калі для суддзі было не ўсё ясна і зразумела ў змесце норм права, ён павінен быў звяртацца да самаго імператара з хадайніцтвам аб тлумачэнні права. Знакаміты француз Ш. Мантэск’е – адзін з стваральнікаў тэорыі падзелу ўлад – лічыў, што суддзя заўсёды павінен быць вуснамі закону.

Адносіны да тлумачэння права кардынальна памяняліся пасля прыняцця французскага грамадзянскага кодэкса (кодэкса Напалеона) 1804 года, у арт. 4 якога было замацавана правіла аб тым, што суддзя не мог адмовіць у разглядзе справы на падставе незразумеласці зместу нормы права. Іншымі словамі, суддзя быў абавязаны самастойна высветліць (вытлумачыць) сапраўдны змест нормы права і вырашыць справу па сутнасці.

З ХIХ ст., з часоў знакамітага нямецкага юрыста Ф. Савіньі, у юрыдычнай навуцы ў розных мадыфікацыях разважаюць аб наступных спосабах высвятлення сапраўднага зместу норм права: граматычным, гістарычным, мэтавым і сістэмным.

Граматычны спосаб пабудаваны на выкарыстанні правіл граматыкі, лексікі і сінтаксісу для высвятлення сапраўднага зместу права. Сэнс гістарычнага спосабу заключаецца ў тым, што правапрымяняльнік высвятляе змест нормы права, вывучаючы тыя гістарычныя абставіны і ўмовы, гістарычныя падзеі і факты, якія падштурхнулі заканадаўцу (у шырокім сэнсе слова) на выданне той ці іншай нормы права, і спрабуе зразумець у гістарычным кантэксце яе змест.

Мэтавы спосаб – такі шлях высвятлення зместу нормы права, у якім правапрымяняльнік імкнецца найперш высветліць мэту прыняцця той ці іншай нормы права. Сістэмны спосаб уяўляе сабой такі шлях высвятлення зместу нормы права, які заснаваны на вывучэнні структурных і функцыянальных сувязей паміж нормамі права, суадносін розных тэрмінаў і паняццяў па іх аб’ёму і зместу, якія ўжываюцца ў розных нормах права, і г. д.

6.Прабелыўправе,спосабызапаўнення іліквідацыіпрабелаўуправе

Калі права існуе ў першапачатковай сваёй форме, на ўзроўні (у форме) праваадносін, то натуральна, што ні аб якіх прабелах (пустотах) у праве не можа ісці размова. Калі ў сферы грамадскіх адносін, якія складваюцца пад непасрэдным уплывам таварна-гра- шовых адносін, эквівалентных па сваёй прыродзе, узнікае патрэба ў стварэнні адпаведнага эквіваленту, стандарта, правіла, то яно ў любым выпадку ствараецца. Першапачаткова як аднаразовае, а затым яно паўтараецца і становіцца нормай права.

532

Але як толькі права набывае сваю класічную форму існавання – трохузроўневую структуру, то адразу высвятляецца, што ў праве могуць узнікнуць (утварыцца) пустоты (прабелы). Па самых розных прычынах аб’ектыўнага і суб’ектыўнага парадку ў сістэме дзеючых норм права ў пэўны перыяд адсутнічаюць неабходныя нормы права для рэгулявання прававых па свайму зместу грамадскіх адносін. Можна нават сцвярджаць, што такія пустоты (прабелы) знаходзяцца заўсёды, таму што не існуе люстэркавасці і тоеснасці паміж прававымі па свайму зместу грамадскімі адносінамі і нормамі права, у якіх павінны быць замацаваны створаныя ў рэальных грамадскіх адносінах прававыя стандарты (эквіваленты). А ў сітуацыі, калі права ствараецца шляхам «зверху–уніз», то ўвогуле адсутнасць патрэбных норм права абумоўліваецца недасканаласцю правіл фармулявання і стварэння лагічна замкнутай і несупярэчлівай сістэмы норм права.

Такім чынам, праблема з прабельнасцю ў праве існуе пры ўмове, што само права функцыянуе ў трох сваіх іпастасях – у форме прававых адносін, у форме правасвядомасці і ў форме норм права. Аб прабельнасці ў праве сведчаць некалькі момантаў. Па-пер- шае, адсутнасць неабходных для рэалізацыі і прымянення норм права. Па-другое, адносіны і сітуацыі, адносна якіх і да якіх павінны быць рэалізаваны і прыменены нормы права, маюць прававую прыроду, як часта кажуць, знаходзяцца ў сферы прававога рэгулявання. Зразумела, што адсутнасць патрэбных для рэалізацыі і прымянення норм права высвятляецца ў ходзе рэалізацыі і прымянення права.

Адсутнасць неабходных для належнага функцыянавання права норм стварае пэўныя нязручнасці, таму што механізм прававога рэгулявання пачынае даваць збоі, права губляе сваю выніковасць. Адзіным легальным шляхам ліквідацыі знойдзеных прабелаў права з’яўляецца стварэнне неабходных норм права. Але стварэнне неабходных норм права – даволі працяглы ў часе працэс, а часта здараецца так, што прабельнасць у праве высвятляецца якраз у той момант, калі норма права павінна быць прыменена.

Для вырашэння такіх сітуацый юрыдычная навука і практыка выкарыстоўваюць дзве тэарэтыка-прававыя і практычна-арыента- ваныя канструкцыі – канструкцыю аналогіі права і аналогіі закону. З дапамогай дадзеных канструкцый прабелы ў праве часова

пераадольваюцца.

Аналогіяй права называюць такі шлях часовага пераадолення прабелаў у праве, пры якім упаўнаважаныя органы, установы, службовыя асобы і іншыя сацыяльныя структуры вырашаюць канкрэтную справу прававога характару на падставе прынцыпаў права (агульнаправавых, галіновых і г. д.), так званага «духа права».

533

Аналогіяй закону называюць такі шлях часовага пераадолення прабелаў у праве, пры якім упаўнаважаныя органы, установы, службовыя асобы і іншыя сацыяльныя структуры вырашаюць канкрэтную справу прававога характару на падставе норм права, якія рэгламентуюць падобныя грамадскія адносіны. Часта прыбягаюць

іда субсідзіярнага прымянення норм права.

Зчасоў старажытнага Рыма ў прававых сістэмах дзейнічае аксіёма, згодна з якой прабелы ў сістэме права нельга запаўняць шляхам аналогіі, калі размова ідзе аб прыцягненні да юрыдычнай адказнасці і ўскладанні іншых мер юрыдычнага ўздзеяння на асобу.

Пытанні для самаправеркі

1. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «ажыццяўленне права», «дзеянне права» і «рэалізацыя права»?

2.Якія нормы права рэалізуюцца праз такую форму рэалізацыі права, як захаванне?

3.Чым адрозніваюцца паміж сабой такія формы рэалізацыі права, як выкананне і выкарыстанне?

4.Ці правільнымі з’яўляюцца сцвярджэнні аб тым, што з дапамогай прымянення права могуць ажыццяўляцца выкананне, выкарыстанне і захаванне права?

5.Сфармулюйце прычыны, найбольш тыповыя сітуацыі, якія прымушаюць дзяржаву, яе органы, установы, арганізацыі, службовых асоб, іншыя сацыяльныя структуры актыўна ўмешвацца ў працэс рэалізацыі права.

6.Якімі прыметамі прымяненне права адрозніваецца ад іншых форм рэалізацыі права?

7.Дайце класіфікацыю прымянення права і ахарактарызуйце яе віды.

8.Пералічыце асноўныя патрабаванні да прымянення права і раскрыйце іх змест.

9.Якая ісціна знаходзіцца падчас прымянення права?

10. Пералічыце стадыі (этапы) прымянення права і раскрыйце іх змест.

11. Якія патрабаванні вылучаюцца да акта прымянення права? 12. Раскрыйце структуру акта прымянення права.

13. Абгрунтуйце асноўныя патрабаванні да акта прымянення права і асноўныя ўмовы яго эфектыўнасці.

14. Раскрыйцезместпаняцця«тлумачэннеправа» іабгрунтуйцеяговіды. 15. Раскрыйце змест асноўных спосабаў высвятлення зместу норм

права.

16. Якія прычыны абумоўліваюць прабельнасць у праве?

17. Якім чынам ліквідуюцца і пераадольваюцца прабелы ў праве? 18. У якіх сферах грамадскіх адносін забараняецца прымяненне ана-

логіі права і аналогіі закону?

534

Тэма17.ПРАВАСВЯДОМАСЦЬ,ПРАВАВАЯКУЛЬТУРА ІПРАВАВОЕВЫХАВАННЕ

1. Паняцце, сутнасць, азначэнне і віды прававой свядомасці.

2.Структура (будова) прававой свядомасці.

3.Паняцце, азначэнне і паказчыкі прававой культуры.

4.Прававое выхаванне.

1.Паняцце,сутнасць,азначэннеівідыправавойсвядомасці

Тры моманты патрэбна мець на ўвазе, каб вызначыць прыроду (сутнасць) прававой свядомасці і даць яе азначэнне. Па-першае, правасвядомасць уяўляе адну з іпастасяў права, адну з форм яго існавання. Па-другое, правасвядомасць з’яўляецца адной з форм грамадскай свядомасці. Па-трэцяе, характар правасвядомасці прадвызначаецца тым шляхам фармавання права, які ўласцівы пэўнай прававой сістэме. Першыя два моманты характарызуюць прававую свядомасць увогуле як сацыяльна-прававую рэальнасць, а трэці момант указвае на магчымыя асаблівасці правасвядомасці ў нейкай прававой сістэме, але пры разглядзе яе прыроды менавіта шлях фармавання права, яго станаўленне з’яўляецца пачаткам аналізу гэтай з’явы.

Правасвядомасць у якасці асобнай сацыяльна-прававой з’явы ўзнікае і развіваецца як асобная праява існавання права. Пры фармаванні права, якое пачынаецца ў рэальных прававых па свайму зместу адносінах, правасвядомасць складваецца праз асэнсаванне і ўсведамленне прававых па свайму характару эквівалентаў, стандартаў, іх зместу, прызначэння і г. д. Яна не можа быць зведзена да простага адлюстравання таго, што было стыхійна ці паўстыхійна сфармавана ў грамадскіх адносінах, а ўтрымлівае ў сабе асобныя надзеі і пажаданні адносна тых прававых стандартаў, правіл, якія павінны быць замацаваны ў нарматыўнай складанай частцы права. Пры фармаванні права ў адваротным кірунку змест правасвядомасці крыху мяняецца, таму што мяняецца яе дачыненне да нарматыўнай часткі права.

Калі ў першым выпадку нарматыўная частка не можа быць сфармавана без удзелу прававой свядомасці, то ў другім выпадку – ужо сама нарматыўная частка (праява) права непасрэдна ўплывае на змест прававой свядомасці. У першым выпадку роля прававой свядомасці актыўная, у другім яна сама падвяргаецца ўздзеянню з боку іншай праявы існавання права. У першым выпадку абавязко-

535

ва застануцца тыя ідэі, пажаданні, надзеі, пачуцці прававога характару, якія не будуць здзейснены, бо не будуць адлюстраваны і замацаваны ў нарматыўнай частцы. У другім выпадку ўжо пад уздзеяннем норм права ўзнікнуць ідэі, пажаданні, надзеі, пачуцці, якія будуць патрабаваць свайго наступнага замацавання ў нарматыўнай частцы права.

Такім чынам, як у першым, так і ў другім выпадках рэальна існуе такая частка прававой свядомасці (уяўленні аб прававых стандартах, правілах, іх мадэлі, ідэі, пачуцці, пажаданні, перажыванні, эмоцыі), якая не адлюстравана, не замацавана ў нормах дзеючага права, але іх з’яўленне абумоўлена рознымі прычынамі, рознымі часткамі (праявамі) права. У першым выпадку па-за межамі дзеючай нарматыўнай часткі права застаюцца ідэі, пачуцці, перажыванні, якія абумоўлены развіццём таварна-грашовых, эквівалентных па сваёй сутнасці грамадскіх адносін, а ў другім – замацаванымі ў дзеючых нормах права стандартамі, эквівалентамі, нормамі.

Але вельмі значная частка правасвядомасці, асабліва ў форме прававых стандартаў, правіл, норм, якія існуюць у правасвядомасці, практычна адэкватныя тым правілам, стандартам і эквівалентам, якія сфармаваліся ў рэальных грамадскіх адносінах ці знайшлі сваё замацаванне ў правасвядомасці пасля з’яўлення ў нарматыўнай частцы права. Побач з ідэямі, пачуццямі, якія разыходзяцца з сутнаснымі праявамі права, у правасвядомасці рэальна існуюць тыя ідэі, пачуцці, эмоцыі, тэорыі, у якіх адлюстроўваецца прырода права, якія адпавядаюць прыродзе эквівалентных па сваёй сутнасці грамадскіх адносін і адлюстроўваюць прававыя эквіваленты, стандарты, якія знайшлі замацаванне ў дзеючых нормах права.

Такім чынам, мы маем справу з тым, што ў правасвядомасці існуе два аб’екты адлюстравання, дзве актыўныя сілы, якія ўздзейнічаюць на яго змест. І гэтыя дзве сілы, два аб’екты з’яўляюцца самастойнымі праявамі (формамі) існавання права. У сваю чаргу, кожная з праяў (форм) права падвяргаецца ўздзеянню з боку прававой свядомасці.

Усе тры формы права, тры яго праявы не могуць існаваць адна без другой, кожная з іх актыўна ўздзейнічае на другую і разам з тым у кожнай з іх існуюць тоесныя моманты, якія іх робяць адным і тым жа – правам. У якасці адной з форм (праяў існавання) права прававая свядомасць уяўляе сістэму (сукупнасць) прававых эквівалентаў, стандартаў, правіл, норм, якія існуюць у выглядзе, у форме прававых ідэй, тэорый, пачуццяў, перажыванняў аб дзеючым праве, а таксама аб тым праве, якое не знайшло свайго належнага

536

замацавання ў нарматыўнай частцы права ці якое павінна быць замацавана ў нарматыўнай частцы права.

Для правасвядомасці ў якасці самастойнай формы грамадскай свядомасці характэрны, па-першае, тое, што ўласціва ўсім астатнім формам грамадскай свядомасці, а, па-другое, узаемадзеянне з імі, уплыў на іх і залежнасць ад іншых форм грамадскай свядомасці.

У кожнай з форм грамадскай свядомасці існуе свой адметны, спецыфічны прадмет адлюстравання (аб спецыфіцы прадмета адлюстравання прававой свядомасці ішла размова раней), і разам з тым усе яны асэнсоўваюць і адлюстроўваюць грамадскае жыццё, усе яго інстытуты цалкам. Апошняе не можа не ўплываць на змест кожнай з самастойных форм грамадскай свядомасці.

Прырода правасвядомасці ў сувязі з адлюстраваннем усіх праяў, форм і інстытутаў грамадскага існавання праяўляецца ў тым, што заканамернасці, формы, інстытуты грамадскага жыцця, якія наўпрост не ўваходзяць у сферу дзеяння права, але тым не менш асэнсоўваюцца выключна з дапамогай «прававых інструментаў», самымі спецыфічнымі з іх з’яўляюцца правы і абавязкі. Усе звесткі, уся інфармацыя, якая складае змест іншых форм грамадскай свядомасці – палітычнай, маральнай, эстэтычнай і г. д. – «трансфармуецца» ў прававую свядомасць толькі пасля таго, як яна будзе асэнсавана праз прызму правоў і абавязкаў. Можна сказаць і так. Усё тое, што не з’яўляецца непасрэдным прадметам адлюстравання правасвядомасці, усё тое, што атрымала асэнсаванне ў іншых формах грамадскай свядомасці, у самой правасвядомасці, набывае выключна прававую форму, праходзіць фільтр з прававых інструментаў і сродкаў і толькі пасля гэтага ўключаецца ў склад прававой свядомасці.

Гэта можа быць самая розная па зместу і характару «прававая інфармацыя», самыя розныя «прававыя ідэі, тэорыі», але іх адрозненне ад, так сказаць, карэннай правасвядомасці, ад той часткі прававой свядомасці, якая сфармавалася ў якасці складанай часткі (формы) існавання права, зводзіцца да таго, што карані, прычыны апошняй знаходзяцца ў полі, у сферы дзеяння, існавання права, у тых грамадскіх адносінах, якія заснаваны на эквівалентных пачатках, абумоўлены таварна-грашовымі адносінамі і тымі адносінамі, якія непасрэдна ўзніклі пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін.

Гэтыя ідэі, тэорыі і іншая інфармацыя аб праве таксама аказваюць уплыў на фармаванне нарматыўнай складанай часткі права, на яе рэалізацыю ў рэальных грамадскіх адносінах, з іх дапамогай

537

асэнсоўваюцца і ўсведамляюцца прававыя эквіваленты, правілы, нормы, якія складаюцца ў прававых грамадскіх адносінах, але яны выконваюць усё ж дапаможную ролю ў існаванні права, у яго развіцці і функцыянаванні.

Але ўсё ж, нягледзячы на тое, што паміж адзначанымі прававымі ідэямі, тэорыямі аб праве існуе розніца, тым не менш паміж імі існуюць і тоесныя моманты, якія дазваляюць зрабіць агульную выснову аб тым, што правасвядомасць уяўляе сабой сістэму (сукупнасць) ідэй, тэорый, пачуццяў, эмоцый, пажаданняў аб дзеючым праве, а таксама аб пажаданым праве.

Цывілізацыйныя асаблівасці грамадства наўпрост адбіваюцца на стане правасвядомасці грамадства. Практычна ў кожнай цывілізацыі нейкая асобная форма грамадскай свядомасці з’яўляецца дамінуючай, вызначальнай. Менавіта праз яе грамадства фармуе для сябе асноўныя каштоўнасныя каардынаты паводзін і светаўспрымання. Менавіта праз гэтую форму свядомасці ўспрымаецца навакольны свет і будуюцца міжнародныя і міждзяржаўныя адносіны. Прававая свядомасць дамінуе ў англасаксонскай цывілізацыі. Для ўсходнеславянскай цывілізацыі найбольш характэрнай формай свядомасці з’яўляецца праваслаўе.

Усе астатнія формы грамадскай свядомасці ў гэтым плане падпарадкаваны дамінуючай форме грамадскай свядомасці. Адсюль вынікае, што змест правасвядомасці, яе роля сярод іншых форм грамадскай свядомасці якраз вызначаюцца тым месцам правасвядомасці, якое яна займае ў сістэме іншых форм грамадскай свядомасці.

Віды правасвядомасці выдзяляюцца па самых розных падставах, але найчасцей сярод крытэрыеў класіфікацыі прававой свядомасці з’яўляюцца яе носьбіты, г. зн. самыя розныя сацыяльныя групы людзей.

У гэтых варунках звычайна выдзяляюць правасвядомасць розных узроставых груп насельніцтва – моладзі, правасвядомасць людзей працоўнага ўзросту, правасвядомасць людзей сталага ўзросту (пенсіянераў) і г. д. У сваю чаргу, правасвядомасць моладзі падзяляецца на правасвядомасць вучнёўскай моладзі і моладзі, якая занята ў сферы матэрыяльнай вытворчасці. Сярод людзей працоўнага ўзросту можна выдзяляць правасвядомасць розных груп людзей у залежнасці ад галін народнай гаспадаркі, у якіх яны працуюць, напрыклад, правасвядомасць людзей, якія заняты ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, паслуг, навуцы, ахове здароўя, адукацыі і г. д.

538

2.Структура(будова)прававойсвядомасці

Прававая свядомасць, як і іншыя формы грамадскай свядомасці, мае сваю будову (структуру).

Структура (будова) правасвядомасці шмат у чым прадвызначаецца той абставінай, што яна, з аднаго боку, з’яўляецца складанай часткай права, а з другога – адной з форм грамадскай свядомасці.

Правасвядомасць, з’яўляючыся часткай права, адной з форм існавання права), утрымлівае ў сабе прававыя стандарты, прававыя эквіваленты, правілы, нормы, а, дакладней, мадэлі норм, правіл, стандартаў. У якасці самастойнай формы грамадскай свядомасці, якая ўзнікла ў сувязі з такой сацыяльна-прававой рэальнасцю, як права, і якая тым не менш уваходзіць у склад грамадскай свядомасці, правасвядомасць складваецца з ідэй, пачуццяў, перажыванняў аб праве, дзеючым праве і жадаемым праве.

Такім чынам, існуюць такія прававыя ідэі, тэорыі, абавязковай складанай часткай якіх з’яўляюцца прававыя стандарты, правілы, нормы, без якіх самі ідэі, тэорыі губляюць свой сэнс і існаваць наўпрост не могуць. Цяжка ўявіць, напрыклад, існаванне тэорыі калектыўнага дагавору, у якой бы цалкам адсутнічалі меркаванні, ідэалы, уяўленні і больш канкрэтныя стандарты аб тым, якім павінен быць калектыўны дагавор. Разам з тым ідэі, тэорыі, канцэпцыі аб тым, што ўвогуле ўяўляе сабой права, якое яно мае дачыненне да дзяржавы, як яно ўзнікла і г. д., наўпрост могуць не ўтрымліваць у сабе ўяўленняў аб прававых стандартах, правілах і эквівалентах.

Часцей за ўсё ў правасвядомасці выдзяляюцца такія элементы (часткі), як прававая псіхалогія і прававая ідэалогія.

Прававая псіхалогія – гэта пачуцці, эмоцыі, перажыванні, якія так ці інакш звязаны з правам, яго дзеяннем. Гэта могуць быць станоўчыя і адмоўныя пачуцці, эмоцыі і перажыванні. Можна разважаць аб пачуццях, эмоцыях і разважаннях, якія выкліканы непасрэдным удзелам асобы ў дзеяннях прававога характару ці формамі псіхікі прававога характару, якія заўсёды прысутнічаюць пры навуковым аналізе права і яго дзеяння.

Прававая ідэалогія ўяўляе сабой сукупнасць ідэй, тэорый, канцэпцый аб праве, яго сутнасці, дзеянні, развіцці, паходжанні і г. д. Прававая ідэалогія з’яўляецца формай асэнсавання права самім сабой. Праз прававую ідэалогію вывучаецца каштоўнасць права, яго месца сярод іншых інстытутаў грамадства, у тым ліку асэнсоў-

539

ваецца і сама правасвядомасць. Такім чынам, прававая ідэалогія з’яўляецца вышэйшай формай, вышэйшым узроўнем правасвядомасці, сродкам самаасэнсавання правам самога сябе.

Будова (структура) правасвядомасці можа быць разгледжана і праз сувязь з дзейнасцю людзей у сферы права. У сферы дзеяння права здзяйсняюцца асобныя ўчынкі (дзеянні) і ажыццяўляюцца паводзіны. Кожная з гэтых форм дзейнасці суправаджаецца своеасаблівымі формамі прававой свядомасці. На ўзроўні асобных учынкаў мы сустракаемся з прававымі эмоцыямі, пачуццямі, перажываннямі. На ўзроўні асобных дзеянняў у сферы права набываюцца таксама навыкі і ўменні паводзін у сферы права. Асобнай праявай правасвядомасці на дадзеным узроўні з’яўляюцца прававыя ўстаноўкі, г. зн. характар адносін суб’екта да дзеючага права (згодзен – не згодзен; паважаю – не паважаю), а таксама жаданне кіравацца ў сваім жыцці правам. У той жа час цалкам магчыма разгледзець будову правасвядомасці ў іншым ракурсе, а дакладней, праз прывязку ўсіх сродкаў асэнсавання права да ўчынкаў, да дзеянняў у сферы права і да паводзін у сферы права.

Уся сукупнасць прававых учынкаў (дзеянняў) у сферы права складае прававую дзейнасць, якая ўсведамляецца, асэнсоўваецца ў форме прававых тэорый, канцэпцый, катэгорый, паняццяў і ідэй. Яны складаюць другі ўзровень прававой свядомасці – тэарэтычную прававую свядомасць. У сваю чаргу, першы ўзровень прававой свядомасці можа быць абазначаны ў якасці практычнай правасвядомасці. Практычная і тэарэтычная правасвядомасць аб’ядноўваюцца ў нейкую цэласнасць праз прафесійную прававую свядомасць юрыстаў. Прафесійная прававая свядомасць юрыстаў скіравана, такім чынам, на інтэграцыю розных узроўняў прававой свядомасці.

Прававая свядомасць можа быць індывідуальнай, групавой і агульнасацыяльнай. Праўда, такі падзел правасвядомасці павінен суправаджацца яе аналізам і па іншых крытэрыях. Напрыклад, у індывідуальнай правасвядомасці варта суаднесці прававую псіхалогію і наяўнасць прававой ідэалогіі, варта вывучыць прававую ўстаноўку і г. д. А на ўзроўні агульнасацыяльнай правасвядомасці мэтазгодна вызначыць ролю тэарэтычнай правасвядомасці і яе здольнасць аказваць уплыў на паводзіны людзей у сферы дзеяння права.

Пад уздзеяннем самых розных фактараў (прычын) правасвядомасць можа быць дэфармавана. Пад дэфармацыяй правасвядомасці можна разумець разнастайныя адхіленні правасвядомасці

540