Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

значаецца этапам адваротнага ўздзеяння права на грамадскія адносіны, той стадыяй (формай існавання права), на якой знаходзіцца працэс руху права «зверху–уніз».

На стадыі існавання права ў форме нарматыўнай складанай часткі, калі права існуе ў форме нарматыўных прававых прадпісанняў, яно ўздзейнічае на паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін у наступным парадку.

Частка норм права, у якіх усталяваны разнастайныя забароны на нейкія паводзіны, дзеянні і ўчынкі, стрымлівае ўдзельнікаў грамадскіх адносін ад іх здзяйснення. У гэтым выпадку можна гаварыць аб тым, што нормы права ўвасабляюцца ў жыццё, у паводзіны людзей шляхам іх захавання. Забарона рэалізуецца не тады, калі парушаецца, а тады, калі не парушаецца, а захоўваецца. Гэтаксама рэалізуюцца і такія нормы права, у якіх укладваюцца разнастайныя абавязкі пасіўнага характару.

Частка норм права, у якіх замацоўваюцца абавязкі актыўнага характару, г. зн. абавязкі на здзяйсненне актыўных знешніх дзеянняў і ўчынкаў, увасабляюцца ў жыццё, у паводзіны людзей і іншых удзельнікаў грамадскіх адносін праз актыўныя знешнія паводзіны ўдзельнікаў грамадскага жыцця.

Нормы права, у якіх замацоўваюцца разнастайныя правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, іншых фізічных асоб, а таксама іншых удзельнікаў грамадскіх адносін, рэалізуюцца пры ўмове, што ўдзельнікі грамадскіх адносін выкарыстоўваюць такія прававыя магчымасці ў сваім жыцці.

Акрэсленыя шляхі ўздзеяння норм права на паводзіны людзей складаюць асобныя формы рэалізацыі права, а дакладней, асобныя формы рэалізацыі нарматыўнай формы існавання права – захаванне, выкананне і выкарыстанне. Для дадзеных форм рэалізацыі права характэрна тое, што яны ажыццяўляюцца без актыўнага ўмяшальніцтва дзяржавы і іншых сацыяльных суб’ектаў і арганізацый у дадзены працэс. Умоўна кажучы, паміж нормамі права, якія ўвасабляюцца ў паводзінах удзельнікаў грамадскага жыцця, і паводзінамі ўдзельнікаў грамадскіх адносін не існуе неабходнасці ў дапамозе з боку іншых арганізацый, органаў і ўстаноў. Працэс рэалізацыі права адбываецца амаль «аўтаматычна». Калі ў гэтай справе і прысутнічаюць іншыя сацыяльныя суб’екты і нават органы і ўстановы дзяржавы, то яны не ўжываюць пры гэтым уладных паўнамоцтваў.

Такім чынам, пад рэалізацыяй права пры поўным цыкле стварэння права можна разумець працэс увасаблення норм права, якія

521

знайшлі замацаванне ў дзеючых крыніцах (формах) права, у паводзінах удзельнікаў грамадскіх адносін.

Акрэсленае разуменне рэалізацыі права называецца непасрэдным. Непасрэднасць азначае, што нормы права ўвасабляюцца ў паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін без узнікнення нейкіх прамежкавых прававых з’яў. Але непасрэдная рэалізацыя – далёка не адзіны шлях увасаблення прававых прадпісанняў у паводзіны людзей. На падставе дзеючых норм права ўдзельнікі грамадскіх адносін заключаюць паміж сабой разнастайныя пагадненні, здзяйсняюць іншыя ўчынкі (дзеянні) шляхам уступлення ў прававыя адносіны. Такі шлях рэалізацыі права называецца апасрэдаваным.

2.Паняцце,азначэннеівідыпрымяненняправа

Далёка не заўсёды дзеючыя ў грамадстве нормы права добраахвотна і «аўтаматычна» захоўваюцца, выконваюцца і выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі грамадскіх адносін. У гэтых выпадках існуе неабходнасць у актыўным умяшальніцтве дзяржавы, яе органаў, устаноў, службовых асоб, іншых сацыяльных суб’ектаў і арганізацый у працэс рэалізацыі норм права. Дадзенае ўмяшальніцтва ажыццяўляецца шляхам выкарыстання ўладных паўнамоцтваў, шляхам прымусу да выканання прадпісанняў норм права.

Існуе некалькі найбольш тыповых прычын (фактараў), якія абумоўліваюць неабходнасць уладнага ўмяшальніцтва ў працэс рэалізацыі права.

1. Дзяржава вымушана прымяняць нормы права ў выпадку, калі яны парушаны, калі яны не выконваюцца і нават тады, калі яны не выкарыстоўваюцца, напрыклад, уздзеянне на службовых асоб у мэтах належнага выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

2.Дзяржава вымушана прымяняць нормы права ў выпадках, калі паміж рознымі суб’ектамі грамадскіх адносін узнікаюць спрэчкі наконт правоў, свабод і абавязкаў.

3.Дзяржава вымушана прымяняць нормы права ў выпадках, калі для нармальнага развіцця і функцыянавання грамадскіх адносін патрэбна зафіксаваць і пацвердзіць сапраўднасць тых ці іншых жыццёвых сітуацый, дзеянняў людзей, якія маюць юрыдычнае значэнне (напрыклад, дзейнасць натарыяльных кантор па рэгістрацыі грамадзянскіх здзелак).

4.Дзяржава актыўна ўмешваецца ў працэс рэалізацыі норм права і прымяняе іх у сітуацыях, калі размова ідзе аб выкарыстанні дзяржаўных матэрыяльна-фінансавых сродкаў і рэсурсаў (напрык-

лад, прызначэнне пенсій, стыпендый і іншых выплат).

522

Існуюць і іншыя выпадкі і тыповыя сітуацыі, якія прыводзяць да неабходнасці актыўнага і ўладнага ўмяшальніцтва ў працэс рэа-

лізацыі права. Рэалізацыя права, якая адбываецца шляхам актыўнага і ўладнага ўмяшальніцтва ў працэс рэалізацыі права з боку дзяржавы, яе органаў, устаноў, службовых асоб, іншых сацыяльных суб’ектаў і арганізацый, называецца прымяненнем права.

Прымяняючы нормы права, дзяржава і іншыя сацыяльныя структуры як бы накладваюць (прыкладваюць) агульнае правіла паводзін, якое замацавана ў норме права, да канкрэтнай жыццёвай сітуацыі ці, наадварот, канкрэтную жыццёвую сітуацыю як бы падводзяць пад агульнае правіла паводзін. У выпадку прымянення права паміж правіламі паводзін і паводзінамі ўдзельнікаў грамадскіх адносін заўсёды прысутнічае надзеленая ўладнымі паўнамоцтвамі структура, без актыўных дзеянняў якой правіла паводзін не можа быць увасоблена ў жыццё.

Існуе шэраг універсальных патрабаванняў да прымянення права, якія былі сфармуляваны юрыдычнай навукай, выпрацаваны ў ходзе прымянення права і знайшлі нарматыўнае замацаванне практычна ва ўсіх нацыянальных прававых сістэмах.

1. Прымяненне права павінна быць здзейснена ў адпаведнасці з пэўнымі юрыдычнымі працэдурамі з захаваннем норм працэсуальнага права.

2.Прымяненне права павінна быць кампетэнтным: пэўная норма права павінна быць прыменена толькі ўпаўнаважаным на прымяненне органам, установай дзяржавы і службовай асобай ці іншай сацыяльнай структурай.

3.Прымяненне права павінна быць законным: яно павінна быць здзейснена на падставе закону і ў прадугледжаных законам формах.

4.Прымяненне права павінна быць абгрунтаваным: усе неабходныя матэрыяльныя і фармальныя патрабаванні і доказы павінны быць вытрыманы і сабраны

5.Прымяненне права павінна быць мэтазгодным: упаўнаважаная структура, якая прымяняе нормы права, павінна ў межах права знайсці найлепшы варыянт прымянення норм права.

Дзейнасць па прымяненню права можа быць класіфікавана па самых розных падставах, і такім чынам можна весці размову аб некалькіх відах прымянення права.

У залежнасці ад віду органаў улады, якія прымяняюць права, можна выдзеліць прымяненне права заканадаўчымі органамі, выканаўчымі, судовымі, кантрольна-надзорнымі і іншымі відамі орга-

523

наў улады. Прыкладам прымянення права заканадаўчымі органамі з’яўляецца, напрыклад, прыняцце закону аб бюджэце на каляндарны год Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на падставе норм Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь.

У залежнасці ад сацыяльных суб’ектаў, якія прымяняюць права, можна выдзеліць дзяржаўнае, грамадскае і народнае прымяненне права. Калі прымяненне права зыходзіць ад дзяржавы (ажыццяўляецца дзяржавай), то мы маем справу з дзяржаўным правапрымяненнем. Калі прымяненне права ажыццяўляецца грамадскімі арганізацыямі, напрыклад, органамі і арганізацыямі прафесіянальных саюзаў ці кааператыўнымі органамі і арганізацыямі, то мы маем справу з грамадскім прымяненнем права. Калі норма права прымяняецца на сходзе працоўных ці на рэферэндуме (нацыянальным альбо мясцовым), то мы маем справу з народным прымяненнем права.

3.Стадыіпрымяненняправа

Прымяненне права з’яўляецца самастойнай прававой з’явай, уяўляе сабой сацыяльна-прававы працэс, які ажыццяўляецца на працягу пэўнага часу і ўмоўна распадаецца на некалькі самастойных этапаў (стадый), якія паслядоўна змяняюць адна другую і пры-

водзяць да ўвасаблення права ў паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін. Выдзеленая частка вельмі важная, таму што дае ўяўленне аб тым, калі заканчваецца працэс прымянення права.

А калі пачынаецца працэс прымянення права? У самым агульным плане можна сцвярджаць, што неабходнасць у прымяненні права ўзнікае ў выпадках, калі норма права без актыўнага, уладанага прымусу з боку ўпаўнаважаных структур не можа быць рэалізавана. Але паколькі ў сферы дзеяння права, як, дарэчы, і ўвогуле ў сацыяльным жыцці, нішто не адбываецца без волі чалавека, то можна сцвярджаць, што працэс прымянення права пачынаецца з рашэння ўпаўнаважанай структуры аб неабходнасці прымянення права. Прычым не абавязкова той структурай, якая і будзе прымяняць права. Працэс прымянення права можа быць пачаты і па ініцыятыве іншых структур, якія не ўпаўнаважаны прымяняць канкрэтныя нормы права, а таксама па ініцыятыве органаў, арганізацый, грамадзян, службовых асоб і г. д. Ініцыятарамі прымянення права могуць быць як упаўнаважаныя, так і не ўпаўнаважаныя на тое структуры, але пачатак прымянення права заўсёды звязваецца з рашэннем упаўнаважанай структуры аб неабходнасці прымянення права.

524

1. Рашэнне кампетэнтнай і ўпаўнаважанай структуры аб прымяненні права можна лічыць пачаткам працэсу прымянення права і яго першай стадыяй (этапам). Дадзеная стадыя (этап) можа быць адносна простай і непрацяглай па часу, а можа быць складанай і даволі працяглай. Яна можа ўключаць у сябе дзеянні адной упаўнаважанай структуры ці некалькіх структур. На гэтай стадыі павінна быць высветлена, усебакова абгрунтавана законнае рашэнне аб неабходнасці прымянення права, яго норм.

2.Аналіз фактычных абставін справы. На дадзенай стадыі орган, установа, службовая асоба дзяржавы, іншая сацыяльная структура абавязаны ўсебакова прааналізаваць пэўную жыццёвую сітуацыю, да якой павінна быць прыменена норма права, і адказаць на шэраг абавязковых пытанняў: хто? што? калі? пры якіх абставінах? як? з якімі мэтамі? На гэтай стадыі правапрымяняльнік абавязаны сабраць у законным парадку ўсе неабходныя па справе доказы, тыя доказы, якія маюць юрыдычную значнасць, г. зн. неабходныя для таго, каб можна было прымяніць нормы права.

3.Выбар нормы (ці норм) права, якая павінна быць прыменена да канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Дадзеную стадыю прымянення права ў юрыдычнай навуцы называюць стадыяй юрыдычнай кваліфікацыі. Пасля таго, як быў здзейснены выбар неабходнай для прымянення нормы (ці норм) права, можа спатрэбіцца ўдакладніць сабраныя па справе доказы, даследаваць іншыя фактычныя абставіны, а затым удакладніць і юрыдычную кваліфікацыю. Дадзеныя абставіны даюць падставы для высноў аб тым, што другая і трэцяя стадыі прымянення права могуць мяняцца месцамі і, хутчэй за ўсё, у залежнасці ад характару справы альбо выбар нормы, альбо аналіз фактычных абставін справы будуць з’яўляцца другой па часе і паслядоўнасці стадыяй прымянення права.

4.Праверка сапраўднасці зместу выбранай для прымянення нормы права. На гэтай стадыі правапрымяняльнік абавязаны азнаёміцца са зместам нормы права ў афіцыйных крыніцах апублікавання права. Ён павінен высветліць шэраг пытанняў: ці мае норма права дачыненне да разглядаемага выпадку, ці распаўсюджвае яна сваё дзеянне на пэўную сітуацыю, ці дзейнічае яна на дадзенай тэрыторыі, мяняўся ці не мяняўся змест нормы права і г. д. Іншымі словамі, на дадзенай стадыі прымянення павінна быць выбрана бездакорная юрыдычная падстава для прымянення права.

5.Тлумачэнне права выходзіць за межы канкрэтнага працэсу прымянення канкрэтнай нормы права, але заўсёды прысутнічае ў працэсе прымянення права незалежна ад яго віду ў той ці іншай

525

форме. Змест тлумачэння права пры рэалізацыі права ў форме прымянення права зводзіцца да высвятлення сапраўднага і поўнага зместу нормы (норм) права, якая павінна быць прыменена, прыкладзена да даследаваных фактычных абставін справы.

6.Вынясенне акта (рашэння) аб прымяненні права. Акт прымянення права – вузлавая стадыя прымянення права, таму што менавіта на дадзеным этапе робіцца выснова аб тым, што нейкая канкрэтная жыццёвая сітуацыя адпавядае пэўным нормам права. Усе папярэднія дзеянні правапрымяняльных структур ствараюць своеасаблівую базу для таго, каб было вынесена рашэнне (акт) прымянення права. На гэтым этапе прымянення права норма права (правіла паводзін агульнага характару) канчаткова канкрэтызуецца. Менавіта тут прымаецца асобны від прававых актаў – індывідуальныя прававыя акты, якія маюць абавязковае значэнне для ўсіх удзельнікаў працэсу прымянення права і найперш адносна тых фізічных і юрыдычных асоб, адносна якіх адбылося прымяненне права.

7.Давядзенне зместу прынятага акта (рашэння) да ведама зацікаўленых суб’ектаў і ажыццяўленне неабходных юрыдычных і фактычных учынкаў і дзеянняў для выканання акта прымянення права.

Далёка не заўсёды ў юрыдычнай навуцы сярод этапаў прымянення права называецца дадзеная яго стадыя. Але зыходзячы з таго азначэння прымянення права, якое было дадзена спачатку і сэнс якога заключаецца ў тым, што прымяненне права ажыццяўляецца дзеля ўвасаблення прадпісанняў норм права ў паводзінах удзельнікаў грамадскіх адносін, неабходнасць выдзялення дадзенай стадыі прымянення права відавочная. Без адпаведных дзеянняў па ўвасабленню зместу норм права ў паводзінах удзельнікаў грамадскіх адносін губляецца сэнс усяго працэсу прымянення права.

Атакія дзеянні могуць і павінны быць здзейснены толькі пасля таго, як рашэнне (акт) прымянення права будзе даведзена да ведама зацікаўленых суб’ектаў.

Адзначаныя стадыі прымянення права можна разгледзець больш падрабязна і амаль у кожнай выдзеліць больш дробныя, больш дэталёвыя і канкрэтныя этапы. Напрыклад, на стадыі вынясення акта прымянення права і выдання індывідуальнага прававога акта можна ў якасці самастойнай стадыі разглядаць працэс падрыхтоўкі праекта акта прымянення права. Таму адзначаныя стадыі прымянення права можна называць асноўнымі стадыямі прымянення права.

526

Рэалізацыя права ў форме прымянення завяршаецца ў паводзінах удзельнікаў рэальных грамадскіх адносін, але развіццё права, дзеянне права на гэтым не спыняюцца. З увасаблення ў паводзінах суб’ектаў грамадскіх адносін нарматыўных патрабаванняў можа пачынацца якасна новы цыкл стварэння права, асобных яго норм, цыкл змянення і дапаўнення існуючых норм права. Аналіз вынікаў рэалізацыі права, у тым ліку і прымянення права, дае падставы для высноў аб эфектыўнасці норм права, аб адпаведнасці зместу і формы норм права грамадскім адносінам, мэтам і задачам прававога рэгулявання.

І нават пры ўмове, што такія вынікі ніхто не падводзіць і высноў аб выніковасці права не робіцца, тым не менш завершаны цыкл рэалізацыі і прымянення права аказвае ўплыў на паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін, на змест і структуру чалавечай дзейнасці і, адпаведна, на грамадскія адносіны. Змены ў характары і змесце прававых па сваёй прыродзе грамадскіх адносін прыводзяць да фармавання ў рэальных адносінах новых прававых эквівалентаў, да зменаў ва ўжо існуючых стандартах і правілах, да з’яўлення патрэбаў у карэкціроўцы прававога рэгулявання грамадскіх адносін. Усё гэта асэнсоўваецца ў форме правасвядомасці. І далей... адбываецца рух права ў нарматыўную частку яго існавання. А ад яе – да рэальных грамадскіх адносін.

4.Актпрымяненняправа

Акт прымянення права – уладнае рашэнне кампетэнтнага органа дзяржавы, яго службовай асобы ці іншай упаўнаважанай структуры, якое прынята (вынесена) ва ўстаноўленай форме па канкрэтнай справе і скіравана на ўвасабленне прадпісанняў нормы права ў рэальных грамадскіх адносінах.

Акт прымянення права заўсёды мае індывідуальны прававы характар. У ім не ўтрымліваецца правіла паводзін агульнага характару, а змяшчаецца ўладнае прававое вяленне, якое мае абавязковае значэнне для ўсіх удзельнікаў справы, у межах якой быў вынесены акт прымянення права. Ён канкрэтызуе агульны характар нормы права, робіць абавязковымі для ўдзельнікаў справы і яе адрасатаў прадпісанні і вяленні, што ўтрымліваюцца ў нормах права, дакладна акрэслівае іх правы і абавязкі. Акт прымянення права мае разавы, індывідуальны характар, яго юрыдычнае значэнне, як правіла, вычэрпваецца той сітуацыяй, адносна якой быў вынесены акт прымянення права. Праўда, асобныя рашэнні індывідуальнага

527

прававога характару могуць мець юрыдычна абавязковае значэнне пры разглядзе іншых спраў. У такіх выпадках кажуць аб прэюдыцыяльным значэнні акта прымянення права.

Акт прымянення права можа мець розную форму. Часцей за ўсё ён выносіцца ў пісьмовай форме, мае выгляд акта-дакумента. Але актам прымянення права можна лічыць і рашэнне ў вуснай форме. Існуюць і іншыя формы вынясення рашэння, прыняцця рашэння аб прымяненні права, напрыклад, жэставая форма. Прыкладам першай формы з’яўляецца загад рэктара аб залічэнні пэўнай асобы ў склад студэнтаў. Прыкладам вуснай формы акта прымянення права з’яўляецца, напрыклад, папярэджанне студэнта рэктарам установы адукацыі аб недапушчальнасці парушэння вучэбнай дысцыпліны. У жэставай форме прымяняюцца, напрыклад, правілы дарожнага руху, калі дарожны рух рэгулюецца ўпаўнаважанай службовай асобай з дапамогай спецыяльнага жэзла.

Як правіла, пісьмовы акт-дакумент мае сваю структуру. У ім выдзяляюцца атрыбутыўная, апісальная, матывіровачная і рэзалютыўная часткі. Атрыбутыўная частка ўключае ў сябе патрабаванні аб дакладнай назве акта прымянення, якая замацавана нарматыўна і адпавядае характару акта прымянення права, напрыклад, рашэнне суда. Яна ўключае ў сябе ўказанні на дату і месца вынясення акта прымянення, а таксама на дакладную назву органа ці ўстановы, якія вынеслі акт прымянення права. Атрыбутыўная частка ўключае ў сябе і подпісы ўпаўнаважаных асоб.

Апісальная частка ўтрымлівае ў сабе апісанне і аналіз фактычных абставін справы, доказы па справе. Матывіровачная частка ўказвае на матывы, якімі кіруецца ўпаўнаважаны орган ці службовая асоба пры вынясенні акта прымянення права. Рэзалютыўная частка змяшчае само рашэнне.

Акты прымянення права заўсёды скіраваны на вырашэнне канкрэтнай справы, выносяцца ўпаўнаважанай уладнай структурай і скіраваны на дасягненне пэўных мэт. Звычайна мэты актаў прымянення права дакладна і ясна вызначаюцца і акрэсліваюцца ў праве, яго нормах. Але часта норма права, якая павінна быць прыменена, утрымлівае ў сабе магчымасць выбару з боку правапрымяняльніка таго ці іншага варыянту рашэння. У гэтых сітуацыях цалкам лагічна паўстае пытанне аб эфектыўнасці прынятага рашэння і, адпаведна, эфектыўнасці акта прымянення права. Калі прынятае рашэнне дасягае тых мэт, якія вынікаюць са зместу нормы права, то акт прымянення права можна лічыць эфектыўным.

528

Як да прымянення права цалкам, так і адносна актаў прымянення права існуе шэраг патрабаванняў, асобныя з якіх дакладна замацаваны на нарматыўным узроўні. Ёсць агульныя патрабаванні да зместу і формы акта, яго структуры, існуюць нарматыўна замацаваныя патрабаванні да асобных відаў актаў прымянення права. За тым, наколькі акты прымянення права адпавядаюць нарматыўна ўсталяваным патрабаванням па зместу і форме, звычайна ў дзяржаве ажыццяўляюцца строгія нагляд і кантроль. У дзяржаве ствараюцца нават спецыяльныя дзяржаўныя структуры, напрыклад, пракуратура, на якія ўскладваюцца абавязкі па кантролю за актамі прымянення права. Адпаведнасць актаў прымянення права па свайму зместу і форме нарматыўна ўсталяваным патрабаванням азначае, што акты прымянення дзейнічаюць у дакладна акрэсленым прававым полі і выконваюць ускладзеныя на іх «прававыя абавязкі». І, наадварот, неадпаведнасць актаў прымянення права нарматыўна замацаваным патрабаванням азначае, што яны будуць аспрэчаны ці аб’яўлены незаконнымі і іх трэба адмяніць.

Незаконныя, неабгрунтаваныя акты прымянення права, акты прымянення права, якія былі вынесены з парушэннем усталяванай формы і працэдуры прыняцця, нематываваныя і немэтазгодныя акты павінны быць адменены. У шэрагу выпадкаў нават асобныя парушэнні працэдуры прыняцця актаў прымянення права прыводзяць да юрыдычнай нікчэмнасці актаў прымянення права.

5.Тлумачэннеправа

Права – даволі складаная сацыяльная з’ява, таму рэалізацыя і прымяненне права, яго выкарыстанне, вывучэнне і выкладанне патрабуюць значных высілкаў з боку зацікаўленых сацыяльных суб’ектаў. Высвятленне зместу права асабіста для сябе, а таксама вытлумачэнне для іншых сацыяльных суб’ектаў называецца тлумачэннем права. Зразумела, што ў сацыяльным жыцці тлумачыцца не толькі права, але і іншыя сацыяльныя рэальнасці, іншыя рэчы, тэксты і г. д. Тлумачэнню падлягаюць усе незразумелыя ці малазразумелыя з’явы, падзеі, працэсы. Але змест і характар тлумачэння прадвызначаюцца ў кожным разе прыродай аб’екта (прадмета), які тлумачыцца, а таксама мэтамі і задачамі тлумачэння, асаблівасцямі суб’ектаў, якія тлумачаць аб’ект, і шэрагам іншых істотных момантаў. Усе яны даюць уяўленне аб тлумачэнні.

Права ў разгорнутым (поўным) выглядзе існуе, як вядома, у трох формах: у форме прававых адносін, у форме прававой свядо-

529

масці і ў форме нарматыўнага замацавання. Кожная з гэтых форм існавання права мае свае адметнасці і ўласцівыя ёй механізмы ўздзеяння на паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін. Акрамя гэтага, як вядома, права можа існаваць у скарочаным выглядзе і ў поўнай форме. Усе гэтыя абставіны не могуць не ўплываць на змест і характар тлумачэння права. Разгледзім варыянт тлумачэння права, калі яно існуе ў трох формах.

Па самых разнастайных прычынах і з самымі рознымі патрэбамі да права звяртаюцца сацыяльныя суб’екты. Кожны з нас можа сам вывучаць права даступнымі прыёмамі і сродкамі ў асабістых мэтах, а таксама ў мэтах вытлумачэння зместу дзеючага права для іншых асоб. Далёка не абавязкова тлумачэнне права будзе звязана пры гэтым з непасрэдным працэсам увасаблення права ў паводзінах людзей. Гэта тлумачэнне права ў самым шырокім сэнсе слова. Можна з пэўнай агаворкай сцвярджаць, што ў шырокім сэнсе слова тлумачэнне права звязана з рэалізацыяй права, з яго дзеяннем.

У больш вузкім сэнсе слова тлумачэнне права звязана з працэсам прымянення права. Часцей за ўсё менавіта ў дадзеным сэнсе слова тлумачэнне права азначаецца і асвятляецца ў юрыдычнай навуцы, хаця ў асобных вучэбных курсах тэма тлумачэння права разглядаецца ў якасці асобнай тэмы. У такім разе пад тлумачэн-

нем права можна разумець дзейнасць, якая скіравана на поўнае і дакладнае асэнсаванне і ўсведамленне зместу права правапрымяняльнікам, а таксама на вытлумачэнне і давядзенне сапраўднага зместу права да ведама іншых правапрымяняльнікаў і карыстальнікаў права.

Такім чынам, да ліку суб’ектаў тлумачэння права ў вузкім сэнсе слова адносяцца толькі ўпаўнаважаныя на прымяненне права органы, установы дзяржавы, службовыя асобы і іншыя сацыяльныя структуры. У шырокім сэнсе слова ў склад суб’ектаў тлумачэння права ўключаюцца ўсе сацыяльныя суб’екты і арганізацыі, якія ў ходзе сваёй дзейнасці асэнсоўваюць прававыя з’явы і вытлумачваюць іх іншым сацыяльным суб’ектам і арганізацыям. У першым выпадку можна весці размову аб афіцыйным тлумачэнні права, таму што суб’екты такога тлумачэння дзейнічаюць ад імя дзяржавы, упаўнаважаны на ўладную дзейнасць па прымяненню права і іх думкі, іх разважанні, высновы аб сапраўдным змесце права звычайна кладуцца ў падмурак вынесеных рашэнняў па справе. У другім выпадку тлумачэнне будзе неафіцыйным. Такім чынам, па суб’ектах тлумачэння яно падзяляецца на афіцыйнае і неафіцыйнае. Неафіцыйнае тлумачэнне можа быць самым розным – пісьмовым і вусным, зыходзіць ад асоб і ад арганізацый. Разнавіднасцю

530