Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

матыўнага прававога акта; факта давядзення (шляхам апублікавання ці нейкім іншым чынам) зместу нарматыўнага прававога акта да карыстальнікаў і прымяняльнікаў; факта часу, які звычайна патрэбны для давядзення зместу нарматыўнага прававога акта да суб’ектаў права. Пры гэтым у кожнай асобнай дзяржаве пад уздзеяннем самых розных фактараў устанаўліваюцца і нарматыўна замацоўваюцца найбольш зручныя для яе прававой сістэмы і сістэмы заканадаўства спосабы ўступлення прававых актаў у юрыдычную сілу, спосабы давядзення актаў заканадаўства да ведама асоб, якім ён адрасаваны.

У Рэспубліцы Беларусь у актыкуле 65 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўна замацаваны наступныя з іх: а) акт набывае сілу пасля яго прыняцця; б) акт набывае сілу пасля ўключэння яго ў Нацыянальны рэестр прававых актаў; в) акт набывае сілу пасля яго афіцыйнага публікавання; г) акт уступае ў сілу пасля пэўнага тэрміну з моманту яго афіцыйнага апублікавання; д) акт набывае юрыдычную сілу пасля афіцыйнага апублікавання і тэрміну, які быў прадугледжаны пры прыняцці акта; е) акт уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання па частках.

Набыццё актам юрыдычнай сілы пасля яго прыняцця. Аб тым,

што акт уступае ў сілу з моманту прыняцця, звычайна ўказваецца ў самім акце ці акце аб увядзенні яго ў дзеянне.

Дадзены спосаб уступлення нарматыўнага прававога акта ў юрыдычную сілу звязваецца з асноўнай стадыяй нарматворчага працэсу – з рашэннем аб прыняцці акта. Пры гэтым рашэнне аб прыняцці нарматыўнага прававога акта павінна быць нейкім чынам выказана знешне, дзеля таго, каб яно набыло юрыдычнае значэнне. Знешняй праявай рашэння можа быць факт падпісання нарматыўнага прававога акта кампетэнтнай службовай асобай, калі размова ідзе аб адзінаначальных органах, ці знешне зафіксаваны факт падвядзення вынікаў галасавання кампетэнтнага органа дзяржавы, калі размова ідзе аб калегіяльных органах. У гэтых выпадках нарматыўны прававы акт, які прымаецца кампетэнтным праватворчым органам, адразу ж набывае юрыдычную сілу і, такім чынам, параджае юрыдычныя наступствы для ўсіх суб’ектаў права, на якія ён распаўсюджвае сваё дзеянне.

Практыка нарматворчасці ў Рэспубліцы Беларусь сведчыць аб тым, што часцей за ўсё з момантам прыняцця звязваецца ўступленне ў юрыдычную сілу такіх нарматыўных прававых актаў, якія маюць унутранае значэнне для арганізацыі і дзеяння пэўных органаў дзяржавы ці іх сістэмы. Так, напрыклад, згодна з часткай 3 арты-

481

кула 65 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» пастановы палат Парламента – Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уступаюць у сілу з моманту іх прыняцця, калі іншае не прадугледжана ў саміх пастановах.

Набыццё актам юрыдычнай сілы пасля ўключэння яго ў Нацыянальны рэестр прававых актаў. Дадзены спосаб набыцця нар-

матыўным прававым актам юрыдычнай сілы прадугледжаны ў артыкуле 65 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» і п. 12 «Палажэння аб афіцыйным апублікаванні і ўступленні ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь». Сэнс яго ў тым, што ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў і іншыя прававыя акты, за выключэннем законаў і дэкрэтаў, а таксама нарматыўных прававых актаў, якія тычацца правоў, свабод і абавязкаў грамадзян, уступаюць у дзеянне з дня іх уключэння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, калі ў гэтых актах не ўстаноўлены іншы тэрмін. Гэты спосаб можна лічыць у пэўным сэнсе разнавіднасцю першага з адзначаных спосабаў уступлення нарматыўнага прававога акта ў юрыдычную сілу. Чаму? Таму што ўключэнне ў Нацыянальны рэестр не азначае яго апублікавання ў выданні Нацыянальнага рэестра. Паміж уключэннем акта ў рэестр і яго апублікаваннем ёсць пэўны прамежак часу, калі акт яшчэ не даведзены да ведама карыстальнікаў і таму знаходзіцца фактычна ў «непрацуючым стане».

Разгледжаныя спосабы надання нарматыўнаму прававому акту юрыдычнай значнасці з’яўляюцца не самымі лепшымі, таму што суб’екты права, да якіх ён адрасаваны, рэальна ў сваёй дзейнасці не могуць кіравацца нормамі права, бо іх змест ім яшчэ невядомы і акты яшчэ не даведзены да іх ведама. У дадзеным выпадку мы назіраем сітуацыю, калі акт з фармальна-юрыдычнага пункту гледжання ўжо ўступіў у дзеянне, але рэальна дзейнічаць яшчэ не можа. Гэта своеасаблівы «перыяд бяздзеяння» акта. Разам з тым у жыцці грамадства і дзяржавы здараюцца выпадкі, калі патрабуюцца хуткія дзеянні па стварэнню і ўвядзенню ў дзеянне новых норм права ці адмене састарэлых. У гэтых сітуацыях, як сведчыць практыка, хутчэй за ўсё і карыстаюцца дадзенымі спосабамі надання нарматыўнаму прававому акту юрыдычнай сілы.

Уступленне акта ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкулам 7 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацавана правіла, паводле якога нарматыўныя прававыя акты дзяржаўных органаў павінны быць апублікаваны ці даведзены да ўсеагульнага ведама іншым шляхам, які прадугледжаны ў законе. Дадзенае праві-

482

ла канкрэтызуецца ў артыкуле 62 Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» і ў артыкуле 7 «Палажэння аб афіцыйным апублікаванні і ўступленні ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь», зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым сэнс канкрэтызацыі зводзіцца да таго, што, па-пер- шае, нарматыўныя прававыя акты павінны быць не проста апублікаванымі, а быць афіцыйна апублікаванымі, па-другое, пад афіцыйным апублікаваннем разумеецца давядзенне прававых актаў да ўсеагульнага ведама шляхам узнаўлення іх тэкстаў у поўнай адпаведнасці з падпісанымі арыгіналамі, і, па-трэцяе, пад афіцыйным апублікаваннем нарматыўных прававых актаў разумеецца давядзенне іх да ўсеагульнага ведама шляхам узнаўлення арыгінала тэксту нарматыўнага прававога акта ў дакладна пералічаных афіцыйных выданнях.

Адначасова з гэтым для кожнага віду нарматыўных прававых актаў названым Дэкрэтам Прэзідэнта былі вызначаны канкрэтныя і дакладныя афіцыйныя выданні, а таксама замацавана правіла, згодна з якім датай афіцыйнага апублікавання трэба лічыць дату выхаду ў свет афіцыйнага выдання, у якім змешчаны нарматыўны прававы акт. Калі нарматыўны прававы акт апублікаваны ў некалькіх афіцыйных выданнях, то дата афіцыйнага апублікавання і тэрмін уступлення нарматыўнага прававога акта ў сілу вызначаюцца па даце першапачатковага апублікавання.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае правіла, згодна з якім асобная катэгорыя нарматыўных прававых актаў незалежна ад іх віду набывае юрыдычную сілу толькі пасля іх афіцыйнага апублікавання. Гэта правіла адносіцца да тых нарматыўных прававых актаў, якія тычацца правоў, свабод і абавязкаў грамадзян. Пры гэтым, як правіла, акты публікуюцца пасля ўключэння іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Як сведчыць вопыт функцыянавання прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь, часцей за ўсё з момантам афіцыйнага апублікавання звязваецца ўступленне ў юрыдычную сілу такіх нарматыўных прававых актаў, як дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама пастановы Савета Міністраў. У той жа час у айчыннай юрыдычнай літаратуры справядліва падкрэсліваецца, што ўвядзенне ў дзеянне нарматыўнага прававога акта з моманту яго апублікавання не забяспечвае суб’ектам права магчымасці своечасовага азнаямлення з новымі нормамі права, і таму такую практыку нельга лічыць прымальнай.

483

У сучасных умовах у шырокі ўжытак увайшло распаўсюджанне прававой інфармацыі праз разнастайныя сістэмы электроннага распаўсюджвання інфармацыі, якія лічацца адным з асноўных элементаў інфраструктуры прававой дзяржавы і ключавым момантам фармавання цывільнай супольнасці. Было выказана меркаванне, што далейшае развіццё электронных сродкаў инфармацыі і сістэм электроннага распаўсюджання прававой інфармацыі прывядзе ў недалёкім будучым да таго, што ў якасці афіцыйнага абнародавання (ці апублікавання) нарматыўнага прававога акта будзе разглядацца і яго перадача па электронных носьбітах інфармацыі. Можна пагадзіцца з гэтым і дадаць, што ў Рэспубліцы Беларусь ужо зроблены важны крок у дадзеным кірунку. Размова ідзе аб тым, што згодна з артыкулам 60 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўныя прававыя акты павінны прадстаўляцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі для ўключэння іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў у выглядзе сапраўдных копій арыгінала на папяровых носьбітах і адначасова ў выглядзе тэкставых файлаў на магнітных носьбітах (падкрэс-

лена аўтарам. – М.С.). Наступнымі крокамі павінна быць наданне гэтым копіям аднолькавай юрыдычнай значнасці і нарматыўнае замацаванне правіла аб тым, што змяшчэнне копіі нарматыўнага прававога акта ў Нацыянальным рэестры прававых актаў з’яўляецца яго афіцыйным апублікаваннем.

Набыццё актам юрыдычнай сілы пасля пэўнага тэрміну з моманту афіцыйнага апублікавання. У юрыдычнай літаратуры справядліва прызнана, што найбольш мэтазгодным лічыцца той варыянт уступлення актаў у юрыдычную сілу, пры якім устанаўліваецца пэўны тэрмін пасля яго апублікавання (т. зв. vokatio leqis), які неабходны для азнаямлення зацікаўленых суб’ектаў са зместам акта, таму што пры такім варыянце павышаецца эфектыўнасць рэгулявання грамадскіх адносін. У артыкуле 104 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлена агульнае правіла, згодна з якім законы і дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны быць адразу ж апублікаваны і ўступаюць у дзеянне праз дзесяць дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання, калі ў самім законе ці дэкрэце не ўстаноўлены іншы тэрмін уступлення ў сілу.

Уступленне акта ў юрыдычную сілу пасля афіцыйнага апублікавання і пэўнага тэрміну, які быў прадугледжаны пры прыняцці акта. Тэрмін уступлення нарматыўнага прававога акта ў юрыдычную сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання можа быць вызначаны ў тэксце нарматыўнага прававога акта ці ў спецыяльным нар-

484

матыўным прававым акце, у якім прадугледжваюцца і рэгламентуюцца ўсе пытанні, якія звязаны з ўвядзеннем у дзеянне новага нарматыўнага прававога акта. Практыка нарматворчасці сведчыць аб тым, што вялікія па аб’ёму і прынцыпова новыя па зместу нарматыўныя прававыя акты кшталту кодэксаў для эфектыўнага выкарыстання і прымянення патрабуюць пэўнага часу для таго, каб суб’екты права і асабліва правапрымяняльнікі добра іх вывучылі. Менавіта па гэтай прычыне такія нарматыўныя прававыя акты ўводзяцца ў юрыдычную сілу праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля іх прыняцця ці апублікавання.

Набыццё актам юрыдычнай сілы пасля афіцыйнага апубліка-

вання па частках. Па самых розных прычынах нейкія асобныя, як правіла, складаныя і аб’ёмныя нарматыўныя прававыя акты, могуць быць уведзены ў дзеянне па частках. Пры гэтым уступленне ў дзеянне асобных артыкулаў, главаў ці раздзелаў нарматыўнага прававога акта звязваецца з наступленнем нейкіх фактычных абставінаў ці з наступленнем пэўнай каляндарнай даты.

У агульнай тэорыі права былі падрабязна даследаваны і абгрунтаваны наступныя чатыры спосабы страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы і, такім чынам, спынення яго дзеяння: а) простая (прамая) адмена нарматыўнага прававога акта; б) фактычная адмена дзеяння нарматыўнага прававога акта; в) сканчэнне тэрміну, на які быў прыняты нарматыўны прававы акт, калі гэты тэрмін быў устаноўлены пры прыняцці нарматыўнага прававога акта; г) змена абставінаў, знікненне тых грамадскіх адносін, дзеля рэгулявання якіх быў выдадзены нарматыўны прававы акт.

Частка гэтых спосабаў у дачыненні да беларускай прававой сістэмы была нарматыўна замацавана ў артыкуле 69 Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь». У дадзеным артыкуле Закону спосабы страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы былі сфармуляваны і пералічаны ў наступным парадку: сканчэнне тэрміну, на які быў разлічаны часовы акт (ці яго частка); прызнанне нарматыўнага прававога акта (яго часткі) неканстытуцыйным ва ўстаноўленым законам парадку; прызнанне нарматыўнага прававога акта (яго часткі) страціўшым сілу; адмена нарматыўнага прававога акта ў выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Разгледзім спачатку нарматыўна замацаваныя ў Рэспубліцы Беларусь спосабы страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы, а затым тыя спосабы, якія не знайшлі свайго нарматыўнага адлюстравання, больш падрабязна.

485

Сканчэнне тэрміну, на які быў разлічаны часовы акт (ці яго частка). Звычайна нарматыўныя прававыя акты прымаюцца (уводзяцца ў дзеянне) без указання дакладнага тэрміну іх дзеяння, таму адно з агульных правілаў, сфармуляваных у тэорыі права, гучыць наступным чынам: нарматыўны прававы акт дзейнічае бестэрмінова, калі ў яго тэксце не агаворана іншае. Тэрміновым нарматыўным прававым актам лічыцца той акт, у тэксце якога (ці яго частцы) указаны дакладны тэрмін (звычайна каляндарны) дзеяння альбо нейкая падзея, пры наступленні якой нарматыўны прававы акт страчвае сваю сілу. Пры гэтым, як сведчыць практыка заканатворчасці, дакладны тэрмін дзеяння нейкага нарматыўнага прававога акта можа быць устаноўлены ці адносна нарматыўнага прававога акта цалкам, ці адносна яго нейкай часткі, альбо нават адносна асобнага нарматыўнага прадпісання. Пасля сканчэння тэрміну дзеяння ці пасля наступлення прадугледжанай падзеі нарматыўны прававы акт (яго частка, асобнае прадпісанне) страчвае сваю сілу аўтаматычна.

Разам з тым яшчэ да сканчэння ўстаноўленага тэрміну дзеяння нарматыўнага прававога акта адпаведны дзяржаўны орган (ці службовая асоба), які выдаў (прыняў) нарматыўны прававы акт, можа прыняць рашэнне аб працягу дзеяння нарматыўнага прававога акта (ці яго часткі) на новы тэрмін альбо надаць яму бестэрміновы характар дзеяння.

Прызнанне нарматыўнага прававога акта (яго часткі) неканстытуцыйным ва ўстаноўленым законам парадку. Дадзены спо-

саб страты юрыдычным нарматыўным прававым актам сваёй юрыдычнай сілы можна лічыць адносна новым для прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь. Ён з’явіўся пасля таго, як у беларускую прававую сістэму быў уведзены спецыяльны інстытут канстытуцыйнай юстыцыі, а ў структуры органаў вышэйшай дзяржаўнай улады нашай краіны быў у 1994 годзе ўпершыню створаны Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Менавіта на дадзены орган улады быў ускладзены абавязак па ажыццяўленню кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве. Дакладныя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленню кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў замацаваны ў артыкуле 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь». Згодна з імі Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь мае права правяраць на адпаведнасць Канстытуцыі абсалютна ўсе нарматыўныя прававыя акты, выдаваемыя ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўсе міжнародныя дагаворныя і іншыя абавязкі Рэспублікі Беларусь.

486

Нарматыўныя прававыя акты ці іх асобныя палажэнні, якія прызнаюцца Канстытуцыйным Судом неканстытуцыйнымі, страчваюць сваю сілу ў парадку, які вызначаецца законам.

Прызнанне нарматыўнага прававога акта (яго часткі) стра-

ціўшым сілу. Гэты спосаб страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы характарызуецца тым, што кампетэнтныя органы дзяржавы, якія маюць права на выданне (прыняцце) нарматыўных прававых актаў, дакладна ўказваюць на тыя нарматыўныя прававыя акты, якія спыняюць сваё дзеянне з пэўнага тэрміну (даты) ці з наступленнем пэўнага факта. Часцей за ўсё гэта робіцца тады, калі прымаецца і ўводзіцца ў дзеянне новы нарматыўны прававы акт. Адначасова з гэтай працэдурай кампетэнтны орган дзяржавы дае пералік тых нарматыўных прававых актаў, якія страчваюць сваё дзеянне поўнасцю ці часткова, а таксама патрабуе, каб іншыя кампетэнтныя, часцей за ўсё ніжэйстаячыя праватворчыя органы, прывялі свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з новым актам. У артыкуле 59 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» замацавана патрабаванне аб тым, каб пералік актаў заканадаўства ці іх частак, якія падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу, змяненню і (ці) дапаўненню ў сувязі з прыняццем (выданнем) нарматыўнага прававога акта, утрымліваўся ў асобным раздзеле самаго акта ці ў дадатках да яго. Калі маецца значная колькасць такіх актаў ці іх частак, іх пералік павінен афармляцца ў выглядзе самастойнага праекта і прадстаўляцца адначасова з праектам асноўнага акта.

Аднак працэдура прамой адмены дзеяння нарматыўных прававых актаў можа выкарыстоўвацца і выкарыстоўваецца «сама па сабе» ў мэтах так званай «расчысткі» сістэмы заканадаўства ад састарэлых нарматыўных прававых актаў. Звычайна гэта адбываецца пры правядзенні агульнадзяржаўнай сістэматызацыі нарматыўных прававых актаў і прымяркоўваецца да выдання, напрыклад, Зводу законаў ці іншых сістэматызаваных выданняў.

Адмена нарматыўнага прававога акта ў выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэты спосаб страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы вынікае з агульнага іерархічнага прынцыпу пабудовы дзяржаўнага апарату, згодна з якім усе распараджэнні вышэйстаячага органа дзяржаўнай улады з’яўляюцца абавязковымі для органаў ніжэйстаячых. Аднак у сферы праватворчасці ён мае пэўныя абмежаванні.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дакладна акрэслівае тыя выпадкі і віды нарматыўных прававых актаў, якія могуць быць ад-

487

менены вышэйстаячымі органамі дзяржаўнай улады. Так, згодна з п. 25 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права адмяняць акты Урада, а ў адпаведнасці з п.2 6 гэтага ж артыкула Канстытуцыі – рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству. У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 122 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, могуць быць адменены вышэйстаячымі прадстаўнічымі органамі. У частцы 3 гэтага ж артыкула прадугледжана, што рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымі Саветамі дэпутатаў, а таксама вышэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Фактычная адмена дзеяння нарматыўнага прававога акта.

Гэты спосаб страты нарматыўным прававым актам сваёй юрыдычнай сілы не знайшоў свайго прамога нарматыўнага замацавання ў Законе «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», але ён выкарыстоўваецца ў практыцы праватворчасці. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што нарматыўны прававы акт страчвае сваю сілу поўнасцю ці часткова пасля таго, як прымаецца новы нарматыўны прававы акт, у якім рэгулююцца тыя самыя грамадскія адносіны і пытанні.

Фактычная адмена дзеяння нарматыўнага прававога акта поўнасцю ці часткова адбываецца ў адпаведнасці з вядомай са стара-

жытных часоў аксіёмай: lex posterior deroqat lex prior – пазнейшы закон адмяняе закон папярэдні. Дадзеная прававая аксіёма знайшла сваё замацаванне ў частцы 2 артыкула 71 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», згодна з якой у выпадку калізіі паміж нарматыўнымі прававымі актамі, якія валодаюць роўнай юрыдычнай сілай, і калі ніводзін з іх не супярэчыць акту з большай юрыдычнай сілай, дзейнічаюць палажэнні акта, які быў прыняты пазней.

У юрыдычнай літаратуры справядліва лічыцца, што дадзены спосаб адмены дзеяння нарматыўных прававых актаў з’яўляецца не вельмі зручным, таму што пры яго выкарыстанні не наступае поўнай яснасці для ўсіх карыстальнікаў права і правапрымяняльнікаў адносна дзеяння таго ці іншага нарматыўнага прававога акта, асобных яго частак, палажэнняў і прадпісанняў. Акрамя гэтага, фактычнае выкарыстанне дадзенага спосабу «знічтажэння» непатрэбных нарматыўных прававых актаў, вывядзення іх з дзеючай сістэмы заканадаўства прыводзіць да існавання ў ёй так званых

488

«фассаў» – нарматыўных прававых актаў, якія фактычна страцілі сілу. Як змагацца з гэтай з’явай? Спосабы і сродкі такога характару прадугледжаны ў артыкулах 58 і 59 Закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

Знікненне тых грамадскіх адносін, змена абставін, дзеля рэгулявання якіх быў выдадзены нарматыўны прававы акт. Вядома,

што нарматыўныя прававыя акты выдаюцца (прымаюцца) дзеля рэгулявання пэўных грамадскіх адносін. Натуральна, што яны маюць сваё юрыдычнае і фактычнае значэнне да таго часу, пакуль рэальна існуюць самі грамадскія адносіны, г. зн. тая прычына, якая прымусіла адпаведныя органы дзяржавы выдаць нарматыўны прававы акт. Калі з жыцця грамадства знікаюць пэўныя адносіны, гэта азначае, што нарматыўны прававы акт фактычна страчвае сваё значэнне і сваю юрыдычную сілу, хаця ён па нейкіх прычынах у свой час і не быў афіцыйна, г. зн. ва ўстаноўленым законам парадку прызнаны страціўшым сілу ці не быў нават фактычна адменены.

З дзеяннем нарматыўнага прававога акта ў часе шчыльна звя-

заны два пытанні: а) пра зваротную сілу нарматыўнага прававога акта і б) пра перажыванне нарматыўнага прававога акта.

У падмурку гэтых пытанняў ляжыць розніца паміж дзвюма наступнымі абставінамі: часам, на працягу якога нарматыўны прававы акт знаходзіцца ў юрыдычнай сіле (тэрмінам яго каляндарнага дзеяння), і межамі яго дзеяння ў часе, г. зн. межамі яго распаўсюджання на нейкія юрыдычныя факты і грамадскія адносіны. Прычым першая абставіна тычыцца як бы «ўласна юрыдычнага» часу дзеяння нарматыўнага прававога акта, а другая – «фактычнага» часу яго дзеяння і існавання. Пры спалучэнні юрыдычнай значнасці і юрыдычнай абавязковасці нарматыўнага прававога акта і рэальна існуючых грамадскіх адносін і жыццёвых фактаў, на якія распаўсюджваюць сваё значэнне нарматыўныя прававыя акты, узнікаюць пэўныя несупадзенні, якія па вялікаму рахунку з’яўляюцца прыватнай праявай несупадзенняў і разыходжанняў паміж правам (нормай) de jure i нормай de re.

Адной з праяваў такога несупадзення з’яўляецца існаванне ў сістэме заканадаўства цывілізаваных краін асобнага закону ці шэрагу заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць надзвычайнае (ваеннае ці асобнае) становішча. Да таго часу, пакуль не ўзніклі абставіны, з якімі звязваецца яго фактычнае дзеянне, такі закон фактычна знаходзіцца як бы ў «спячым» становішчы. Разам з тым, з пункту погляду «ўласна юрыдычнага» часу дзеяння дадзены закон, безумоўна, дзейнічае. Прычым можа гэта рабіць вельмі актыўна. Безу-

489

моўна, актыўнічае не сам закон, а заканадавец ці нейкі іншы суб’ект праватворчасці, які на падставе і ў развіццё закону аб надзвычайным становішчы распрацоўвае, змяняе, дапаўняе і ўводзіць у дзеянне іншыя нарматыўныя прававыя акты.

Па агульнаму правілу, якое сфармавалася яшчэ ў старажытным Рыме і на лацінскай мове гучыць як «lex ad praetеriаm non valet» – закон зваротнай сілы не мае, нарматыўны прававы акт дзейнічае толькі «наперад», г. зн. што ён звязвае нейкія юрыдычныя наступствы толькі з тымі юрыдычнымі фактамі і дзеяннямі, якія ўзніклі ці адбыліся пасля таго, як нарматыўны прававы акт уступіў у сілу. Такі парадак дзеяння нарматыўнага прававога акта ў часе садзейнічае стабільнасці ў адносінах паміж суб’ектамі права, паколькі стварае ў іх упэўненасць, што іх становішча не будзе пагоршана пасля выдання новага акта.

Якая прававая рэальнасць ляжыць у падмурку дадзенага правіла? Уяўляецца, што агульнай прычынай для ўвядзення дадзенага правіла ў вызначэнне межаў дзейнасці нарматыўных прававых актаў з’яўляецца бясспрэчны факт развіцця права, факт змянення тых прававых эквівалентаў, якія выпрацоўваюцца грамадствам пад час яго паступовай эвалюцыі. У гэтым плане прыняцце, увядзенне ў дзеянне новага нарматыўнага прававога акта трэба разглядаць не інакш як замацаванне ў ім такіх новых ці змененых норм права, у якіх замацоўваюцца новыя ці змененыя прававыя эквіваленты, што адпавядаюць сучаснаму стану грамадскіх адносін. Таму было б неразумным распаўсюджваць новыя нарматыўныя акты, у якіх замацоўваюцца новыя, адпавядаючыя сучасным патрабаванням прававыя эквіваленты, на тыя адносіны, якія сфармаваліся і дзейнічалі раней, а таксама на тыя факты, якія мелі месца раней.

Аднак з указанага правіла існуе і выключэнне. Пры пэўных абставінах нарматыўнаму прававому акту надаецца зваротная сіла, гэта значыць, што ён распаўсюджвае дзеянне на тыя грамадскія адносіны і юрыдычныя факты, якія склаліся, узніклі да набыцця нарматыўным прававым актам сваёй юрыдычнай сілы. Праблема зваротнай сілы нарматыўнага прававога акта здаўна цікавіла навукоўцаў і практыкаў, асаблівую актуальнасць яна набывала ў крызісныя перыяды жыцця грамадства, пад час карэнных пераўтварэнняў у грамадскіх адносінах і сістэме заканадаўства. Сама праблема «правамернасці» зваротнай сілы актаў здаўна лічылася вельмі складанай і заблытанай. Пры гэтым адзначалася як тое, што прынцып зваротнай сілы закону ўяўляе сабой самае вялікае зло, бо ён робіць замах на права і парушае сацыяльны дагавор, так адначасо-

490