Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

індывідаў, асобных сацыяльных груп ад тых стандартаў прававой свядомасці, ад тых яе мадэляў, якія характэрны для асобы і групы. Дэфармацыя правасвядомасці можа быць звязана з працэсамі станаўлення права і ўзнікаць у працэсе нарматворчасці, а можа быць абумоўлена і шэрагам прычын падчас трансфармацыі нарматыўнай часткі права ў паводзіны ўдзельнікаў грамадскіх адносін.

Калі правасвядомасць нейкай сацыяльнай групы не знаходзіць падтрымкі ў грамадстве і замацавання ў дзеючым праве, то гэта адмоўна адбіваецца на адносінах да права з боку прадстаўнікоў пэўнай сацыяльнай групы. Калі ў ходзе рэалізацыі права асоба не знаходзіць у дзеючым праве патрэбных ёй прававых стандартаў і эквівалентаў, то гэта таксама прыводзіць да адмоўнага стаўлення асобы да права. Дэфармацыі правасвядомасці могуць быць часовымі і пастаяннымі, выкліканымі аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі прычынамі, яны падзяляюцца на пераадольныя і непераадольныя дэфармацыі.

Важным паказчыкам прававой свядомасці ў грамадстве з’яўляюцца такія з’явы, як прававы нігілізм і прававы ідэалізм (ці фетышызм). Іх таксама можна разглядаць у якасці своеасаблівых праяў дэфармацыі прававой свядомасці. Адмоўнае стаўленне да права, якое знайшло пашырэнне сярод значнага кола грамадства, – дрэнны паказчык для правасвядомасці і прававой сістэмы грамадства. Не лепшым трэба лічыць і распаўсюджанасць у грамадскай свядомасці прававога ідэалізму, які сведчыць аб неадэкватнай ацэнцы з боку супольнасці рэальных магчымасцей права пры ўздзеянні на грамадскія адносіны, яго ўплыву на жыццё.

3.Паняцце,азначэннеіпаказчыкіправавойкультуры

Спецыялісты-культуролагі сцвярджаюць, што налічваецца звыш 300 самых розных азначэнняў культуры, якія былі сфармуляваны ў рэчышчы філасофіі і іншых грамадскіх навук. Кожнае з азначэнняў звяртае ўвагу на асобныя бакі вывучаемай з’явы – культуры і акцэнтуе ўвагу на ўласцівасцях гэтай рэаліі. У айчыннай юрыдычнай навуцы ўжо на самым пачатку пастаноўкі праблемы і вывучэння прававой культуры (канец 50- х–пачатак 60-х гадоў ХХ ст.) была звернута ўвага на тое, што ў прававой культуры арганічна спалучаюцца дасягненні грамадства ў сферы дзеяння права, у распрацоўцы разнастайных тэорый аб праве, у стварэнні адмысловай нарматыўнай прававой базы грамадства, у развіцці юрыдычнай навукі і адукацыі, а таксама ступень засваення прававых каштоўнасцей грамадствам, асобнымі слаямі насельніцтва, грамадзянамі.

541

Такім чынам, юрыдычная навука адразу ўспрыняла такі падыход да вывучэння прававой культуры, які быў вельмі распаўсюджаным сярод прадстаўнікоў іншых гуманітарных навук. Ён характарызуецца такім падыходам да вызначэння прававой культуры, пры якім звяртаецца ўвага на арганічнае спалучэнне дзвюх складаных частак. Адну з іх прадстаўляюць дасягненні грамадства ў прававой сферы – у стварэнні права, яго рэалізацыі, дасягненні ў юрыдычнай навуцы і адукацыі і г. д. Другую – ступень засвоенасці дасягненняў у сферы права шырокімі коламі грамадства, здольнасць грамадства кіравацца ў паўсядзённым жыцці дасягненнямі ў сферы права пры вырашэнні самых разнастайных жыццёвых праблем. Не варта меркаваць аб стане прававой культуры грамадства, напрыклад, толькі па дасягненнях у стварэнні права, у распрацоўцы адмысловай сістэмы крыніц права, калі, напрыклад, нарматыўная складаная частка права не ўвасабляецца ў паводзінах удзельнікаў грамадскіх адносін.

Паняцце прававой культуры звязана з паняццем прававой свядомасці, бо без апошняй уявіць прававую культуру немагчыма, але яно выходзіць за межы прававой свядомасці і наўпрост сутыкаецца з іншымі прававымі з’явамі, прававымі інстытутамі грамадства.

У самым агульным плане прававая культура можа быць азначана ў якасці асобнага зрэза, пэўнага стану прававой сістэмы грамад-

ства. А паколькі прававая сістэма грамадства ўключае ў сябе, акрамя прававой свядомасці, і іншыя кампаненты, то, натуральна, што, акрамя стану прававой свядомасці, да паказчыкаў (індыкатараў) прававой культуры ўваходзяць таксама індыкатары (паказчыкі) стану тых кампанентаў (элементаў) прававой рэчаіснасці, якія ўваходзяць у склад прававой сістэмы грамадства.

Як вядома, прававая сістэма ўяўляе разгорнутую ва ўсіх адносінах сутнасць права. У яе склад уваходзяць нарматыўная складаная частка права, прававая свядомасць і прававыя адносіны. Акрамя гэтага, у склад прававой сістэмы грамадства ўключаюцца іншыя праявы і з’явы прававога жыцця, напрыклад, стан законнасці ў грамадстве, які пранізвае і стварэнне права, і яго рэалізацыю.

На наш погляд, у склад паказчыкаў (індыкатараў) прававой культуры ўваходзяць наступныя моманты існавання і станаўлення права, яго развіцця.

Па-першае, стан правасвядомасці грамадства, насычанасць грамадскай свядомасці звесткамі аб праве, веданнем права дае ўяўленне аб тым, як адэкватна створаныя ў грамадскіх адносінах прававыя эквіваленты, стандарты будуць асэнсаваны і затым замаца-

542

ваны ў нарматыўнай частцы права, а таксама аб тым, як нарматыўная частка права будзе затым увасабляцца ў рэальныя паводзіны ўдзельнікаў прававых адносін.

Па-другое, стан нарматыўнай складанай часткі права, асабліва крыніц права, стан іх уладкаванасці і несупярэчлівасці, стан сістэматызацыі заканадаўства таксама з’яўляюцца важнымі паказчыкамі прававой культуры грамадства. Гэтыя паказчыкі сведчаць аб значнасці права для грамадства і аб адносінах грамадства да права.

Па-трэцяе, стан правапарадку ў рэальных грамадскіх адносінах сведчыць аб якасці нарматыўнай часткі права, а таксама аб тым значэнні права, якое надаецца ўдзельнікамі грамадскага жыцця прававым стандартам, прававым нормам, прадпісанням пры вызначэнні імі сваіх паводзінаў у сферы дзеяння права.

Непасрэднае дачыненне да развіцця і функцыянавання прававой сістэмы грамадства маюць тыя інстытуты грамадства і дзяржавы, дзейнасць якіх звязана са стварэннем і рэалізацыяй права. Без гэтых структур функцыянаванне прававой сістэмы будзе паралізавана, а таму іх стан, іх уплыў на прававую сістэму трэба таксама лічыць паказчыкамі стану прававой сістэмы. Таму стан праватворчасці, асабліва нарматворчасці, а таксама стан правапрымяняльных структур, асабліва стан правасуддзя – важныя паказчыкі прававой культуры грамадства.

На ўсе складаныя часткі прававой сістэмы грамадства непасрэдны ўплыў аказвае юрыдычная навука, а таксама юрыдычныя кадры, а таму стан і паказчыкі развіцця юрыдычнай навукі і юрыдычнай адукацыі, наяўнасць арганізаванасці гэтых прававых інстытутаў, дасягненняў у гэтых галінах юрыдычнай дзейнасці, безумоўна, з’яўляюцца паказчыкамі прававой культуры грамадства.

Паколькі будова прававой сістэмы ў розных прававых сем’ях вызначаецца спецыфікай, то гэта адбіваецца на асаблівасцях паказчыкаў прававой культуры, іх значнасці ў вызначэнні стану прававой культуры і, адпаведна, высноў аб узроўні прававой культуры пэўнага грамадства. Калі, напрыклад, у рэлігійных прававых сем’ях рэлігія дамінуе сярод іншых форм свядомасці, падпарадкоўвае сабе ўсе іншыя формы грамадскай свядомасці, а правілы паводзін рэлігійнага характару дамінуюць сярод крыніц права, то натуральна, што стан прававой свядомасці грамадства і такіх крыніц права, як нарматыўны прававы акт, у гэтых прававых сістэмах будзе значна адрознівацца ад стану гэтых самых паказчыкаў (індыкатараў) прававой культуры ў сучаснай рамана-германскай прававой сям’і, у

543

якой рэлігійная свядомасць не дамінуе сярод іншых форм грамадскай свядомасці, а нарматыўны прававы акт (пісаная крыніца права), наадварот, займае вядучае становішча сярод крыніц права. Таму, па-першае, меркаваць аб стане прававой культуры толькі па асобных паказчыках будзе не зусім правільна, а, па-другое, хутчэй за ўсё, для кожнай з прававых сем’яў існуюць свае паказчыкі стану прававой культуры, а, дакладней, свая значнасць асобных індыкатараў прававой культуры.

Такім чынам, вывучэнню прававой культуры ў кожнай прававой сістэме павінна перш-наперш папярэднічаць ранжыраванне паказчыкаў, іх субардынацыя.

На прававую сістэму грамадства, як вядома, актыўна ўздзейнічаюць разнастайныя працэсы, якія адбываюцца ў іншых сферах жыцця грамадства. Напрыклад, эканамічная і сацыяльная сістэмы грамадства наўпрост уздзейнічаюць на ўзровень жыцця людзей і ўплываюць на стан законнасці і правапарадку. Таму, калі стан законнасці і правапарадку і лічыць адным з паказчыкаў прававой культуры грамадства, то трэба мець на ўвазе, што далёка не заўсёды ён з’яўляецца сведчаннем стану толькі прававой сістэмы грамадства. І ў гэтых варунках не варта рабіць радыкальныя высновы аб стане прававой культуры ў грамадстве, калі, напрыклад, мы ведаем, што правапарушальнасць і стан законнасці наўпрост абумоўлены не якаснымі паказчыкамі стану прававой сістэмы грамадства, а прычынамі, якія ляжаць за межамі прававой сістэмы, у іншых сістэмах грамадства.

4.Прававоевыхаванне

Прававое выхаванне ў самым агульным плане ўяўляе працэс далучэння асобы да прававых каштоўнасцей грамадства, фармаванне на гэтай падставе прававых уяўленняў, набыццё навыкаў паводзін у прававой сферы. Асноўнай мэтай прававога выхавання з’яўляецца пераўтварэнне прававых каштоўнасцей у матывы паводзін асобы.

Прававое выхаванне павінна непасрэдна абапірацца на дзяр- жаўна-прававую ідэалогію, асноўныя параметры якой замацаваны ў Асноўным законе (Канстытуцыі) краіны. У гэтым палітыка-пра- вавым дакуменце ўтрымліваюцца фундаментальныя, асноватворныя палітыка-прававыя палажэнні, якія складаюць каркас, шкілет працы ўсіх органаў, арганізацый і ўстаноў дзяржавы, усіх грамадскіх аб’яднанняў, якія скіраваны на прававое выхаванне насельніцтва.

544

Працэс прававога выхавання арганічна спалучае ў сабе дзве складаныя часткі, два элементы.

Першы элемент зводзіцца да таго, што выхаванне заўсёды спалучана з перадачай нейкай карыснай інфармацыі ад аднаго сацыяльнага суб’екта да другога. Пры гэтым у сферы публічнай дзейнасці працэс перадачы прававой інфармацыі вельмі часта суправаджаецца прапагандай і агітацыяй, якія надаюць працэсу прававога выхавання мэтанакіраваны характар. Сутнасць другога элемента прававога выхавання зводзіцца да таго, што інфармаванне насельніцтва, прававая прапаганда і агітацыя заўсёды павінны суправаджацца «дэманстрацыяй» лепшых узораў, прыкладаў паводзін у сферы дзеяння права, прывіццём пазітыўных навыкаў і ўменняў прававога характару.

Ад стану прававой прапаганды і агітацыі і ўвогуле прававой асветы шмат у чым залежаць вынікі прававога выхавання, стан законнасці і правапарадку ў дзяржаве і грамадстве. Але яшчэ з савецкіх часоў, калі прававой прапагандзе і прававой асвеце надавалася вялікае значэнне, вядома, што прававое выхаванне найлепшым чынам ажыццяўляецца праз усеагульнае навучанне праву, праз навучанне грамадзян навыкам паводзін у сферы права.

Вялікая роля ў справе прававога выхавання належыць стану і сродкам перадачы прававой інфармацыі, даступнасці прававой інфармацыі, магчымасці яе атрымання карыстальнікамі ў самых аддаленых населеных пунктах краіны. У Рэспубліцы Беларусь, як вядома, створаны і эфектыўна працуе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (скарочана – НЦПІ), у якім назапашваецца прававая інфармацыя аб дзеючым у краіне праве. У НЦПІ створаны ЭБДПІ – Эталонны банк дадзеных прававой інфармацыі, у рэгіёнах працуюць Рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа атрымаць своечасовую і даставерную прававую інфармацыю па любому пытанню. У электронным фармаце створаны Звод законаў Рэспублікі Беларусь, які працуе на карысць прававому выхаванню насельніцтва.

І хаця існуе аксіёма, згодна з якой няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці за іх парушэнне, але найлепшы шлях да фармавання правамерных паводзін, умацавання законнасці і правапарадку – шлях прававога выхавання, выхавання, якое заснавана на веданні закону. Распаўсюджанне сапраўднай прававой інфармацыі якраз і спрыяе веданню права.

Адметнай асаблівасцю прававога выхавання ў параўнанні з іншымі відамі выхавання, напрыклад, мастацкім выхаваннем, зво-

545

дзіцца да таго, што прававое выхаванне мае кансерватыўны характар. Гэта азначае, па-першае, што прававое выхаванне заснавана на далучэнні асобы да пэўных прававых стандартаў, каштоўнасцей, якія маюць стабільны і дакладна акрэслены характар, і, падругое, абавязковай мэтай менавіта прававога выхавання павінна быць прывіццё асобе паводзін згодна з тымі правіламі і прывітымі стандартамі ў сферы права дзеяння, да якіх была далучана асоба праз перадачу ёй прававой інфармацыі і прывіццё навыкаў прававых паводзін. Выхаваная ў прававых адносінах асоба паводзіць сябе ў сферы права аднастайна, стандартна, толькі так, як яна была навучана.

Пытанні для самаправеркі

1. Якое месца займае прававая свядомасць у справе стварэння права

іпры яго рэалізацыі?

2.Ахарактарызуйце прадмет адлюстравання прававой свядомасці.

3.У якім парадку інфармацыя і звесткі іншых форм грамадскай свядомасці трансфармуюцца ў прававую свядомасць?

4.Пералічыце функцыі прававой свядомасці і раскрыйце іх змест.

5.Раскрыйце парадак узаемадзеяння прававой свядомасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці.

6.Раскрыйце будову (структуру) прававой свядомасці.

7.Выдзеліце віды прававой свядомасці і раскрыйце іх змест.

8.Якім чынам ментальнасць народа аказвае ўплыў на стан яго правасвядомасці і прававой культуры?

9.Якімі прыметамі прававая культура адрозніваецца ад іншых відаў культуры грамадства?

10.Ахарактарызуйце складаныя часткі прававой культуры.

11.Пералічыце паказчыкі прававой культуры і раскрыйце іх змест.

12.Ці можна распрацаваць універсальныя паказчыкі (індыкатары) прававой культуры для розных прававых сем’яў?

13.Раскрыйце механізм уплыву неправавых сістэм і інстытутаў грамадства на стан прававой культуры грамадства.

14.Назавіце асаблівасці прававога выхавання і раскрыйце іх змест.

15.Абгрунтуйце асноўныя накірункі прававога выхавання ў Рэспубліцы Беларусь.

546

Тэма18.ПРАВАВЫЯАДНОСІНЫ

1. Паняцце, азначэнне і віды прававых адносін.

2.Змест прававых адносін.

3.Суб’екты (удзельнікі) прававых адносін.

4.Аб’екты прававых адносін.

5.Юрыдычныя факты.

1.Паняцце,азначэннеівідыправавыхадносін

Вядома, што адной з праяў права з’яўляюцца прававыя па сваёй прыродзе грамадскія адносіны. Грамадскія адносіны, якія маюць таварна-грашовы характар, а таксама тыя адносіны, якія сфармаваліся пад непасрэдным удзелам таварна-грашовых адносін, функцыянуюць на суразмерных (эквівалентных) пачатках. Менавіта гэтая група грамадскіх адносін і мае прававую прыроду. Гэтыя адносіны з’яўляюцца прававымі па сваёй сутнасці. Іх развіццё заканамерна прыводзіць да таго, што ў мэтах захавання суразмерных, эквівалентных пачаткаў пры размеркаванні і пераразмеркаванні матэрыяльных каштоўнасцей удзельнікі такіх адносін павінны стварыць нейкія стандарты, трафарэты, правілы, якія б забяспечвалі адзінства і аднастайнасць у сферы абмену матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Пасля таго, як такія стандарты, формы, правілы створаны, можна лічыць, што прававыя па сваёй прыродзе грамадскія адносіны набылі завершаную форму, пераўтварыліся ў «класічныя» прававыя адносіны, адносіны, у якіх права не проста прысутнічае ў якасці нейкіх элементаў, а ў форме адной з сваіх іпастасяў – прававых адносін.

Важна падкрэсліць і той момант, што аб тым, што грамадскія адносіны з’яўляюцца прававымі, сведчаць не нейкія знешнія ў стасунках з прававымі адносінамі фактары і паказчыкі, а ўнутраны стан саміх грамадскіх адносін. Пасля таго, як у змесце прававых па сваёй прыродзе адносін фактычна сфармавалася другая іпастась існавання права – нормы (стандарты) права, пасля гэтага грамадскія адносіны пераўтварыліся ў прававыя адносіны. Такім чынам, аб існаванні прававых адносін сведчыць само права, дакладней, адна з яго праяў – норма права. Іншымі словамі, аб наяўнасці права ў грамадскіх адносінах сведчыць само права, аб адной іпастасі права сведчыць іншая яго форма.

Гэтаксама ў далейшым аб прававой прыродзе і прававым характары норм права будуць сведчыць прававыя па свайму зместу грамадскія адносіны. Калі створаная шляхам «зверху–уніз» норма

547

права будзе ўвасоблена ў рэальных грамадскіх адносінах менавіта ў той форме, у той мадэлі, якая была створана, можна будзе ўпэўнена рабіць выснову аб тым, што дадзеная норма мае прававую прыроду як па форме, так і па сутнасці. Справа ў тым, што ў гэтых варунках можна сцвярджаць, што грамадскія адносіны, на рэгуляванне якіх былі скіраваны нормы, мелі прававую прыроду, і тое, што норма права, якая была «прыўнесена» ў іх, «прыжылася» і аказалася прыдатнай для навядзення парадку ў грамадскіх адносінах, былі падрыхтаваны да ўзнікнення ў іх прававых стандартаў, правіл, норм. Іншы ход падзей так ці інакш прывёў бы да фармавання такіх стандартаў і эвалюцыйным шляхам, паступова.

Увогуле грамадскія адносіны ўяўляюць сабой пэўную структуру пэўнага віду чалавечай дзейнасці. Чалавечая дзейнасць узнікае з натуральных патрэбаў і інтарэсаў асобы, якія падштурхоўваюць да здзяйснення пэўных учынкаў, пэўных дзеянняў. Калі такія ўчынкі, дзеянні паўтараюць іншыя ўдзельнікі сацыяльнага жыцця і яны набываюць устойлівы характар, то ў грамадстве складваецца асобны від чалавечай дзейнасці. Устойлівая структура (будова) гэтай дзейнасці і ёсць тая з’ява, якую мы называем грамадскімі адносінамі. Новыя пакаленні людзей, уступаючы ў жыццё, ужо маюць у наяўнасці папярэдні вопыт пакаленняў, тыя віды чалавечай дзейнасці, якія сфармавалі папярэднікі, тую структуру (будову) чалавечай дзейнасці і тыя стандарты, правілы, якімі кіраваліся раней. Людзі заканамерна далучаюцца да папярэдняга вопыту, пачынаюць займацца тымі ці іншымі відамі чалавечай дзейнасці, уступаюць у тыя грамадскія адносіны, якія сфармаваліся да іх. Такім чынам, выраз «уступіць у грамадскія адносіны» азначае пачаць займацца тымі відамі чалавечай дзейнасці, якія сфармавалі папярэднікі, «прымерыць» на сябе пэўныя ролі ў пэўных грамадскіх адносінах.

Прававыя адносіны ўяўляюць самастойны і асобны від грамадскіх адносін. Яны не ўпісваюцца ў звычайную класіфікацыю грамадскіх адносін, напрыклад, па сферах чалавечай дзейнасці ці па нейкіх іншых падставах. Побач з гэтым відам грамадскіх адносін знаходзяцца тыя грамадскія адносіны, якія не з’яўляюцца прававымі. Як прававымі, так неправавымі могуць быць самыя розныя па зместу і характару грамадскія адносіны – эканамічныя, палітычныя, сацыяльныя, кіраўнічыя і г. д.

Частка прававых адносін адлюстроўваецца і замацоўваецца ў крыніцах права. Пры гэтым адбываецца фармалізацыя, удакладненне і канкрэтызацыя прававых адносін. Затым нормы права пачынаюць уздзейнічаць на паводзіны суб’ектаў прававых адносін.

548

Пры гэтым складваецца ўражанне, што прававыя адносіны і складваюцца на падставе норм права. Для правядзення размежавання паміж праваадносінамі, якія складваюцца паступова, вырастаюць з рэальных патрэбаў грамадскага жыцця, і тымі праваадносінамі, мадэлі якіх замацаваны і адлюстраваны ў дзеючых нормах права і якія складваюцца ўжо на падставе дзеючых норм права, можна выкарыстаць выраз «заканаадносіны». Пры гэтым пад заканаадносінамі можна разумець тыя сацыяльныя сувязі, якія складваюцца паміж людзьмі на падставе дзеючых норм права. Пры гэтым, зразумела, трэба памятаць, што «заканаадносіны» з’яўляюцца толькі часткай прававых адносін.

Прававыя адносіны ўяўляюць сабой асобны від грамадскіх адносін і выдзяляюцца ў самастойную групу па наступных прыметах.

Па-першае, прававыя адносіны ўяўляюць сабой структуру такога віду чалавечай дзейнасці, зместам якой з’яўляецца абмен каштоўнасцямі (маёмаснымі і немаёмаснымі) на эквівалентнай (суразмернай) аснове.

Па-другое, прававыя адносіны характарызуюцца тым, што іх удзельнікі (суб’екты) маюць прававыя магчымасці ўзаемаўздзеяння. Гэтыя прававыя магчымасці называюцца суб’ектыўнымі юрыдычнымі правамі і суб’ектыўнымі юрыдычнымі абавязкамі.

Па-трэцяе, прававыя адносіны з’яўляюцца такімі грамадскімі адносінамі, якія заўсёды знаходзяцца пад кантролем і аховай з боку дзяржавы і іншых упаўнаважаных грамадствам сацыяльных суб’ектаў.

Па-чацвёртае, прававыя адносіны ўяўляюць такі від грамадскіх адносін, якія заўсёды ў выпадках парушэнняў абараняюцца прымусовай сілай дзяржавы.

Кожная з праяў (іпастасяў) права ў цыкле дзеяння права, у яго руху ад зараджэння да ўвасаблення ў паводзінах удзельнікаў грамадскіх адносін праяўляецца двойчы. З прававых па свайму зместу грамадскіх адносін пачынаецца стварэнне права, яго рух праз прававую свядомасць да норм права, а самі нормы праз прававую свядомасць увасабляюцца ў грамадскіх адносінах, якія маюць прававую прыроду. Прычым увасабленне норм права ў грамадскіх адносінах адбываецца пераважна праз складванне паміж удзельнікамі грамадскага жыцця прававых сувязей, такіх сувязей, удзельнікі якіх валодаюць суб’ектыўнымі правамі і выконваюць юрыдычныя абавязкі. Такія сувязі ў юрыдычнай літаратуры таксама называюць прававымі адносінамі.

549

З прававымі адносінамі мы сустракаемся ў ходзе дзеяння права двойчы – пры зараджэнні права і пры яго ўвасабленні ў паводзінах удзельнікаў грамадскага жыцця. Магчыма, дадзеныя абставіны прывялі да таго, што сярод навукоўцаў-юрыстаў не існуе аднастайнасці ў разуменні і азначэнні такой з’явы, як прававыя адносіны. У залежнасці ад погляду на тую ці іншую праяву прававых адносін навукоўцы і робяць свае высновы аб прыродзе прававых адносін і даюць іх азначэнне. Напрыклад, пры акцэнтаванні ўвагі на праваадносінах, якія складваюцца на падставе норм права ў азначэннях прававых адносін, часта ўзгадваецца мадэль паводзін, якая ўтрымліваецца ў нормах права. А пры разглядзе прававых адносін, якія фармуюцца ў рэальным жыцці, узгадваюцца паступовасць, заканамернасць і іншыя якасці прававых адносін.

Але паміж дзвюма праявамі прававых адносін існуюць тоесныя моманты. Прававыя адносіны ў любым выпадку звязаны з дзейнасцю іх удзельнікаў. Без дзейнасці ўдзельнікаў прававыя адносіны ўвогуле не могуць сфармавацца (узнікнуць), без дзейнасці суб’ектаў грамадскага жыцця яны не могуць быць здзейснены. Таму дзейнасць удзельнікаў грамадскіх адносін, якія з’яўляюцца прававымі, з’яўляецца вузлавым момантам у разуменні іх сутнасці і зместу. Дзейнасці без удзельнікаў не існуе.

Дзейнасцю, якая прыводзіць да фармавання прававых адносін, а таксама дзейнасцю, праз якую ажыццяўляюцца ў грамадскіх адносінах прадпісанні норм права і рэалізуюцца прававыя адносіны, займаюцца практычна ўсе сацыяльныя суб’екты і арганізацыі, бо цяжка ўявіць грамадства, у якім існавалі б нейкія сацыяльныя суб’екты і арганізацыі, якія б не карысталіся маёмаснымі і немаёмаснымі каштоўнасцямі, а таму і не прымалі б удзелу як у стварэнні прававых адносін, так і ў іх рэалізацыі.

Займаючыся дзейнасцю, якая прыводзіць да фармавання прававых адносін, а таксама да ўвасаблення норм права ў рэальныя грамадскія адносіны, удзельнікі прававых адносін заўсёды робяць гэта па нейкіх патрэбах і маюць пры гэтым нейкія інтарэсы. Дадзеныя патрэбы і інтарэсы спалучаны з нейкімі маёмаснымі і немаёмаснымі каштоўнасцямі, дзеля атрымання (набыцця) якіх суб’екты займаюцца пэўным відам дзейнасці і ўдзельнічаюць ва ўвасабленні норм права ў рэальныя паводзіны.

Такім чынам, сама дзейнасць прававога характару заўсёды ажыццяўляецца сацыяльнымі суб’ектамі, якія пры гэтым задавальняюць свае патрэбы і інтарэсы праз маёмасныя і немаёмасныя каштоўнасці. Істотным момантам для праваадносін з’яўляецца і тое,

550