Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

ТЭСТАВЫЯЗАДАННІ№3

Пытанне 1.Якія рысы ўласцівы сістэме нарматыўнага рэгулявання?

яна складваецца з асобных відаў правіл паводзін;

правілы паводзін рэгулююць розныя пласты адносін;

усе віды правіл паводзін мяняюцца са зменамі ў грамадстве;

сістэма рэгулявання застаецца заўсёды нязменнай;

мяняюцца толькі асобныя віды правіл паводзін.

Пытанне 2. Якія змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання адбываюцца пасля з’яўлення права?

сістэма нарматыўнага рэгулявання застаецца ранейшай;

яна дапаўняецца прававымі эквівалентамі (нормамі права);

яна знікае і застаецца толькі права;

старая сістэма развальваецца і ўзнікае новая сістэма;

права стварае цалкам самастойную сістэму рэгулявання.

Пытанне 3. Якое месца займае права ў сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносін?

права арганічна дапаўняе сістэму нарматыўнага рэгулявання;

права з’яўляецца дадатковым відам нарматыўнага рэгулявання;

яно знаходзіцца на перыферыі нарматыўнага рэгулявання;

права падпарадкавана іншым відам правіл паводзін;

права з’яўляецца галоўнай часткай нарматыўнага рэгулявання.

Пытанне 4. Якія грамадскія адносіны рэгулююцца менавіта правам?

маральныя адносіны;

вытворчыя адносіны;

таварна-грашовыя адносіны;

адносіны, якія заснаваны на эквівалентных пачатках;

адносіны па абмену і размеркаванню каштоўнасцей.

Пытанне 5. Якімі сродкамі права ўздзейнічае на рэгулюемыя грамадскія адносіны?

права прыстасоўвае сродкі, якія ўласцівы іншым правілам паводзін;

у праве існуюць свае адметныя прыёмы і сродкі;

641

права складаецца з суразмерных адносінам эквівалентаў;

эквіваленты ў праве адэкватны рэгулюемым адносінам;

прававыя эквіваленты замацоўваюцца ў нормах права.

Пытанне 6. Якім чынам ствараюцца прававыя эквіваленты?

запазычваюцца ад іншых відаў правіл паводзін;

бяруцца наўпрост з грамадскіх адносін;

ствараюцца якасна новыя, невядомыя раней эквіваленты;

прававыя эквіваленты ствараюцца адвольна;

існуюць вечна.

Пытанне 7. У якіх формах існуе права?

у выглядзе нарматыўнай часткі;

у форме прававой свядомасці;

у форме маральнай свядомасці;

у форме прававых грамадскіх адносін;

як пачуццё права.

Пытанне 8. Якая сфера грамадскіх адносін наўпрост абумоўлівае развіццё права?

вытворчыя адносіны;

этычныя адносіны;

таварна-грашовыя адносіны;

усе віды грамадскіх адносін;

навуковыя адносіны.

Пытанне 9. Якія з адзначаных форм характэрны для развіцця права?

права пашырае поле свайго дзеяння;

поле дзеяння права звужаецца;

павелічэнне колькасці норм права;

памяншэнне колькасці норм права;

поле права застаецца нязменным.

Пытанне 10. Якія змены ў сістэме нарматыўных рэгулятараў адбываюцца пасля ўзнікнення права?

права падпарадкоўвае сабе ўсе іншыя правілы паводзін;

яно пастаянна пашырае поле свайго дзеяння;

права імкнецца забараніць усе астатнія віды правіл;

642

права падпарадкоўваецца іншым правілам паводзін;

права заўсёды займае асобную нішу.

Пытанне 11. Права развіваецца такім чынам, што:

адбываецца абнаўленне ў праве;

яно заўсёды старэе;

назіраецца пераемнасць у праве;

у праве адбываюцца рэгрэсіўныя з’явы;

адбываюцца працэсы рэцэпцыі.

Пытанне 12. Пад рэцэпцыяй у праве разумеецца:

пераемнасць у праве;

запазычанне прававых норм і інстытутаў;

абнаўленне ў праве;

пастаянныя змены ў праве;

старэнне норм права.

Пытанне 13. Прынцып права характарызуецца тым, што:

з’яўляецца фундаментальнай ідэяй аб праве;

у ім адлюстроўваецца сутнасць права;

прынцыпы права заўсёды замацоўваюцца ў законе;

не ўсе прынцыпы знаходзяць замацаванне ў законе;

прынцыпы права існуюць самі па сабе.

Пытанне 14. Якія з адзначаных прававых рэальнасцей з’яўляюцца прынцыпамі права?

адзінства праў і абавязкаў;

гуманізм;

фармальная роўнасць бакоў;

дэмакратызм;

адказнасць за віну.

Пытанне 15. Які з адзначаных прынцыпаў права патрабуе спалучэння праў і абавязкаў?

прынцып фармальнай роўнасці;

прынцып спалучэння пераканання і прымусу;

прынцып адзінства праў і абавязкаў;

прынцып фармальнай роўнасці бакоў;

прынцып адказнасці за віну.

643

Пытанне 16. Які з адзначаных прынцыпаў права патрабуе захавання свабоды волі суб’ектаў прававых адносін?

прынцып адзінства праў і абавязкаў

прынцып фармальнай роўнасці бакоў;

прынцып усеагульнай фармальнай роўнасці;

прынцып спалучэння пераканання і прымусу;

прынцып адказнасці за віну.

Пытанне 17. Якія ўласцівасці характэрны для аксіём права?

гэта фундаментальныя ідэі аб праве;

гэта звычаёвыя нормы;

гэта элементарныя палажэнні прававога характару;

гэта правераныя вопытам прававыя правілы;

гэта самыя элементарныя нормы права.

Пытанне 18. Пад функцыямі права разумеюцца:

самыя характэрныя рысы права;

асноўныя напрамкі ўздзеяння права на адносіны;

асноўныя якасці права;

асноватворныя нормы права;

адметнасці права.

Пытанне 19. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да грамадства?

рэгулятыўна-статычная;

арганізацыйная;

ахоўная;

рэгулятыўна-дынамічная;

інфармацыйная.

Пытанне 20. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да дзяржавы?

рэгулятыўна-статычная;

арганізацыйная;

ахоўная;

рэгулятыўна-дынамічная;

інфармацыйная.

644

Пытанне 21. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да асобы?

рэгулятыўна-статычная;

арганізацыйная;

ахоўная;

рэгулятыўна-дынамічная;

інфармацыйная.

Пытанне 22. Празмерныя спадзяванні на права называюцца:

прававым нігілізмам;

прававым фетышызмам;

прававым ідэалізмам;

прававой ілюзіяй;

прававой прапагандай.

Пытанне 23. Адмоўнае стаўленне да права, прыніжэнне яго ролі называецца:

прававым нігілізмам;

прававым фетышызмам;

прававым ідэалізмам;

прававой ілюзіяй;

прававой прапагандай.

Пытанне 24. Пры ўздзеянні на грамадскія адносіны права:

разбурае грамадскія адносіны;

права кансервуе грамадскія адносіны;

права ўдасканальвае грамадскія адносіны;

стабілізуе грамадскія адносіны;

забараняе грамадскія адносіны.

Пытанне 25. Прававая сістэма – гэта:

разгорнутая сутнасць права;

яна ўключае ў сябе нормы права і крыніцы права;

у прававую сістэму ўключаюцца грамадскія адносіны;

прававая свядомасць – элемент прававой сістэмы;

працэсы рэалізацыі і прымянення права.

645

Пытанне 26. У якой з прававых сем’яў асноўнай крыніцай права з’яўляецца свяшчэннае пісанне?

рамана-германскай прававой сям’і;

англасаксонскай прававой сям’і;

скандынаўскай прававой сям’і;

іўдзейскай прававой сістэме;

мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 27. У якой з прававых сем’яў асноўнай крыніцай права з’яўляецца прававы прэцэдэнт?

рамана-германскай прававой сям’і;

англасаксонскай прававой сям’і;

скандынаўскай прававой сям’і;

іўдзейскай прававой сістэме;

мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 28. Для якой прававой сям’і адносіцца прававая сістэма Рэспублікі Беларусь?

рамана-германскай прававой сям’і;

англасаксонскай прававой сям’і;

скандынаўскай прававой сям’і;

іўдзейскай прававой сістэме;

мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 29. Якія з адзначаных прымет ўласцівы норме права?

агульны характар;

абгрунтаваны характар;

фіктыўны характар;

рэальны характар;

фармальна азначаны характар.

Пытанне 30. Якая з прымет норм права грунтуецца на паўтараемасці тыповых сацыяльных сувязей?

абстрактны характар;

фармальна-азначаны характар;

агульны характар;

прадстаўніча-абавязваючы характар;

рэальны характар.

646

Пытанне 31. Якая з адзначаных прымет характарызуе дакладнасць, яснасць і аднастайнасць у акрэсліванні праў і абавязкаў суб’ектаў права?

абстрактны характар;

фармальна-азначаны характар;

агульны характар;

прадстаўніча-абавязваючы характар;

абарона з боку дзяржавы.

Пытанне 32. Якія часткі выдзяляюцца ў змесце нормы права?

сацыяльная;

рэальная;

інтэлектуальна-псіхалагічная;

юрыдычна-валявая;

навуковая.

Пытанне 33. У якой з частак зместу нормы права ўвасабляюцца тыповыя жыццёвыя сітуацыі?

сацыяльная;

рэальная;

інтэлектуальна-псіхалагічная;

юрыдычна-валявая;

навуковая.

Пытанне 34. У якой з частак зместу нормы права замацоўваецца правіла паводзін?

сацыяльная;

рэальная;

інтэлектуальна-псіхалагічная;

юрыдычна-валявая;

навуковая.

Пытанне 35. У якой з частак зместу нормы права выражаецца ўсведамленне правіл паводзін як заканамерных, справядлівых, правільных, прававых?

сацыяльная;

рэальная;

інтэлектуальна-псіхалагічная;

юрыдычна-валявая;

навуковая.

647

Пытанне 36. Для якой з адзначаных прававых сем’яў характэрна фармаванне норм права «знізу–уверх»?

кантынентальнай;

англасаксонскай;

традыцыйнай;

скандынаўскай;

мусульманскай.

Пытанне 37. Для якой з адзначаных прававых сем’яў характэрна фармаванне норм права «зверху–уніз»?

кантынентальнай;

англасаксонскай;

традыцыйнай;

скандынаўскай;

мусульманскай.

Пытанне 38. Якія з адзначаных элементаў (частак) у будове нормы права выдзяляў Г. Блэкстан?

аб’яўляльную;

абвінаўчую;

загадвальную;

садзейнічаючую;

пакаральную.

Пытанне 39. Якія з адзначаных элементаў (частак) у будове нормы права выдзялялі нямецкія навукоўцы?

дыспазіцыя;

абвінавачванне;

санкцыя;

гармонія;

гіпотэза.

Пытанне 40. Якую з традыцый у будове (структуры) нормы ўспрыняла айчынная юрыдычная навука?

нямецкую;

заходнееўрапейскую;

французскую;

англійскую;

амерыканскую.

648

Пытанне 41. Якія з адзначаных груп (відаў) норм права забяспечваюць непасрэдны ўплыў іншых норм права на грамадскія адносіны?

нормы-прадпісанні;

зыходныя нормы;

калізіённыя нормы;

нормы-прынцыпы;

дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 42. Якія з адзначаных норм права наўпрост уздзейнічаюць на грамадскія адносіны і надзяляюць іх удзельнікаў правамі і абавязкамі?

нормы-прадпісанні;

зыходныя нормы;

калізіённыя нормы;

нормы-прынцыпы;

дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 43. Якія з адзначаных норм права фармулююць агульныя нарматыўныя палажэнні, мэты і задачы прававога рэгулявання, азначэнні прававых паняццяў?

нормы-прадпісанні;

зыходныя нормы;

калізіённыя нормы;

нормы-прынцыпы;

дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 44. Якія з адзначаных відаў норм права выдзяляюцца па часу дзеяння?

вечныя;

мясцовыя;

пастаянныя;

лакальныя;

часовыя.

Пытанне 45. Якія з адзначаных відаў норм права выдзяляюцца па тэрыторыі дзеяння?

вечныя;

мясцовыя;

649

пастаянныя;

лакальныя;

часовыя.

Пытанне 46. Якія з адзначаных відаў норм права адносяцца да зыходных норм права?

дэфінітыўныя;

дэфектыўныя;

аператыўныя;

аперацыйныя;

калізіённыя.

Пытанне 47. Якія з адзначаных норм права ўтрымліваюць азначэнні паняццяў?

дэфінітыўныя;

нормы-прынцыпы;

нормы-задачы;

аператыўныя;

калізіённыя.

Пытанне 48. З дапамогай якіх норм права адбываецца вырашэнне разнастайных супярэчнасцей паміж нормамі права?

дэфінітыўныя;

нормы-прынцыпы;

нормы-задачы;

аператыўныя;

калізіённыя.

Пытанне 49. На якія групы падзяляюцца нормы-прадпісанні ў адпаведнасці з характарам рэгулюемых адносін?

матэрыяльныя;

імператыўныя;

дыспазітыўныя;

працэсуальныя;

абавязваючыя.

Пытанне 50. Якія з адзначаных норм права падзяляюцца на падставе метаду ўздзеяння на грамадскія адносіны?

матэрыяльныя;

імператыўныя;

650