- •1.1 Острый бронхит
- •1.2. Пневмония
- •1.3. Бранхиальная астма.
- •1.4.Стенокардия
- •1.5. Инфаркт миокарда
- •1.6. Гипертоническая болезнь
- •1.7 Обморок
- •1.8. Острый гастрит
- •1.9 Язвенная болезнь
- •1.10. Сахарный диабет
- •1.11 Коматозные состояния при сахарном диабете
- •1.12 Признаки острого пиелонефрита
- •1.13 Острый цистит
- •1.14 Простатит, его причины и признаки
- •1.15 Острый нефрит
- •1.16 Признаки желудочно-кишечного кровотечения?
- •1.17. Неврозы
- •1.18. Психозы
- •1. 19Употребление наркотическихе средств
- •1.20 Ревматизм у детей
- •1.21Какие грибы относятся к ядовитым?
- •1.22 Алкоголизм
- •1.23 Эпилептическии припадок
- •1.24 Холецистит
- •1.25 Эпидемический процесс,
- •1.26 Микроспория
- •1.27 Туберкулез
- •2.1 Классификация, инфекционны болезней
- •2.2 Кишечные инфекций
- •2.3 Дизентерия
- •2.4 Салъмопеллез
- •2.5 Ботулизм
- •2.6 Сибирская язва
- •2.7 Что такое иммунитет?
- •2.8 Грипп
- •2.9 Сифилис
- •2.10 Гонорея, трихомониаз, герпес
- •2.11 Гельминтозы
- •2.12.13 Вирусный гепатит
- •2.14 Корь
- •2.15 Скарлатина
- •2.16 Коклюш
- •2.17 Дифтерия
- •2.18 Педикулез, короста
- •2.19,20 Вич-инфекция. Спид
- •2.21 Ветряная оспа
- •3.1 Детский травматизм
- •3.2 Травматический шок
- •3.3 Столбняк
- •3.4 Раневая инфекция
- •3.5 Асептика и антисептика
- •3.6 Кровоточения
- •3.7 Ушибы, растяжения, вывихи
- •3.8 Травматический токсикоз
- •3.9 Очаговая инфекция
- •3.10 Переломы костей. Транспортная иммобилизация
- •3.11 Открытые и закрытые переломы
- •3.12 Ожоги
- •3.13 Отморожения
- •3.14 Закрытые травмы черепа и мозга
- •3.15 Челюстно-лицевые ранения
- •3.16 Переломы позвоночника
- •3.17 Повреждения грудной клетки
- •3.18 Открытые и закрытые травмы живота
- •3.19 Реанимация
- •3.20 Острый живот
- •3.21 Электротравма
- •3.22 Осложнения травм
2.18 Педикулез, короста
На чалавеку паразітуюць тры віды вошай: галаўная, адзежная і лабковая. Яны, у першую чаргу адзежная, маюць медыцынскае значэнне як пераносчыкі ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу. Сваімі ўкусамі і раздражняльным дзеяннем сліны вошы могуць выклікаць пачырваненне скуры. Укусы іх суправаджаюцца свербам, які ўзмацняецца ўначы. На расчуханых месцах звычайна ўзнікае другасная інфекцыя. Часам пры густой вашывасці з'яўляюцца субфебрыльная тэмпература і прыпухласць лім-фатычных вузлоў.
Галаўная вош жыве і размнажаецца ў валасяной частцы галавы, дзе адкладвае яйкі — гніды. Яны пры-клейваюцца празрыстай масай, якая не раствараецца ў вадзе. Праз 14—16 дзён з гніды з'яўляюцца лічынкі. Працягласць жыцця асобіны ад 27 да 38 дзён.
Эпідэміялоеія. Заражэнне людзей вошамі адбываецца пры зносінах дзяцей у калектыве, пры сумесным карыстанні адзеннем, пасцеллю, грабянямі, шчоткамі, а таксама ў перапоўненым транспарце. Пры значнай вашывасці галаўная вош можа перапаўзаць па падлозе і па розных прадметах.
Прафілактыка. Для таго каб папярэдзіць з'яўленне вошай і іх распаўсюджванне ў сям'і і ў калектывах, трэба рэгулярна мыць цела, змяняючы нацель-ную і пасцельную бялізну, мыць выкарыстаную бялізну, адзенне, прыбіраць памяшканні, а таксама праводзіць планавы агляд арганізаваных калектываў.
Метады барацьбы. Для апрацоўкі валасяной часткі галавы выкарыстоўваюць 0,15%- ную водную эмульсію карбафосу, 20%-ную водна-мыльную суспензію бензіл-бензаату, 5%-ную борную мазь, 10%-ную водна-мыльна-газавую эмульсію, нітыфарласьён і інш. Пасля апрацоўкі і мыцця валасы прапалоскваюць цёплым водным растворам 5—10%-най воцатнай кіслаты, што садзейнічае зні-шчэнню гнід. Дзецям да 6 гадоў, цяжарным жанчынам, людзям з пашкоджанай скурай рэкамендуюцца механічны ме-тад знішчэння вошай — вычэсванне густым грабянём або апрацоўка валасоў 10%-най водна-мыльна-газавай эмуль-сіяй. Абавязковай з'яўляецца апрацоўка галаўных убораў, пасц'ельнай і нацельнай бялізны, падушак.
Адзежная вош большая за галаўную. Яна жыве ў складках бялізны і адзення, асабліва ў швах, дзе і адкладвае яйкі. Можа прыклейвацца таксама да валасоў на целе, акрамя галавы.
Метады барацьбы. Пры выяўленні адзежных вошай у любых стадыях развіцця дэзінфекцыйныя мерапрыемствы право-дзяць з мэтай знішчэння іх як на целе чалавека, так і на яго бялізне, адзенні і іншых рэчах. Вашывую бя-лізну кіпяцяць у 2%-ным растворы кальцына-ванай соды на працягу 15 хвілін, гладзяць яе прасам з двух бакоў, звяртаючы ўвагу на швы, складкі і інш. Пры выкарыстанні вадкіх прэпаратаў (0,15%-ная водная эмульсія карбафосу, 0,05%-ная водная эмульсія сульфіда-фосу, парашок пірэтруму, рэчы замочваюць з разліку 2,5 л на камплект нацельнай бялізны на пра-цягу 20—30 хвілін, пасля чаго іх прапалоск-ваюць, мыюць звычай-ным спосабам, сушаць і гладзяць.
Лабковая вош — самая дробная з вошай чалавека. Яна мала руха-ецца і жыве на валасах лабка, бровах і веках. Працягласць жыцця яе — каля месяца.
Метады барацьбы. Пры выяўленні лабковай вошы пасцельную і на-цельную бялізну апрацоў-ваюць, валасяны покрыў лабка збрываюць і ў ску-ру ўціраюць серную мазь або вышэйпералічаныя эмульсіі, што выкарыс-тоўваюць для барацьбы з галаўной вошшу.