Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seryeznaya_shpora_po_Istorii.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
121.31 Кб
Скачать

16. Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Перадумовы Люблінскай уніі:

1)Доўгае існаванне персанальнай уніі ВКЛ і Польшчы (з Крэускай уніі)

2)Паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абедзвюх дзяржаў

3)Адзіная палітыка ў межнар. адносінах

4)Адзіная адміністрацыя каталіцкай царквы

Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай:

1. Iмкненне беларуска-лiтоускай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей";

2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасцi у Лiвонскай вайне(1558-1583),страта Полацка(1563);

3. Польшча сама дамагалася вунii.Польскай шляхце ВКЛ мроiлася у якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы.

4. уплыў каталіцтва у ВкЛ.

1563 на Варшаўскім сейме палякі склалі дыкларацыю аб з’яднанні ВКЛ з Польшчай, прапанавалі літоўцам падпісаць дэкларацыю, але яны адмовіліся і пакінулі сейм(1563)

1564-чарговы сойм(чарговая хваля) ВКЛ з аднаго боку была уцягнута ў вайну за Лівонскую спадчыну, з другога- Польскае каралеўства об’явіла, што жадае заключыць унію без вайны, шляхам сеймавай пастановы і мае намер далучыць да сваёй тэрыторыі ўсе княства цалкам.

У гэты час магнаты Польшчы пачалі больш актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць у уніі ў княтсве. У сувязі з тым праводзілася:

1)Ураўнаванне ў правах праваслаўных с катал. шляхтай літоўскага паходжання (1563)

2)Прапаганда касцелаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі

3)Абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны на “міласці” і братэрскім узаемаразуменнем

4)Абвяшчэнне Ж. Аугуста, што дзякуючы уніі шляхта атрымае дапамогу ў Лівонскай вайне

Значны ўклад ВКЛ да Польшчы адыграл Ватыкан (некалькі гадоў). 10 студзеня 1563 у Любліне адкрыўся агульны сейм Польшчы і ВКЛ.

17. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у Рэчы Паспалітай. Пачатак паланізацыі сацыяльных вярхоў беларускага грамадства.

ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным.. Асобнымі

Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

— адміністрацыйны апарат;

— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Статутам 1588 г.);

— судовая арганізацыя;

— войска;

— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);

— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Пагоні»);

— мова афіцыйнага справаводства.

Адбываецца пераход шляхты ў прывіліяванае каталіцтва. Берасцейская царкоўная унія 1596г з мэтаю акаталічвання простага насельніцтва.

18. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI- XVIII стст. Роля уніяцтва ў гісторыі беларускага народа.

З сярэдзіны XVI у. у Беларусі і Літве распаўсюджваецца рэфармацыйны рух. Хутка знаходзіць сабе прыхільнікаў пратэстанцызм, для якога былі характэрныя адмова ад складанай царкоўнай іерархіі, спрошчаны культ і г.д. Пратэстанцызмам успрынялі ў асноўным магнаты (Радивилы, Сапегі, Глебавічы і інш.). З дапамогай пратэстанскай веры яны жадалі захаваць незалежнасць ВКЛ -ад каталіцкай Польшчы,

Найбольшае распаўсюджванне атрымаў каль-винизм.

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнай ... :^ жыцці грамадства, развіццю асветы, распаўсюджванню гуманістычных ідэй, пашырэнню кантактаў з іншымі народамі. Але такога размаху і падтрымкі, як у Заходняй Еўропе, Рэфармация на Беларусі не атрымала.. Кіравальныя кругі Рэчы паспалітай сталі аказваць усё большую падтрымку контррэфармацыі, у пёр-вую чарга езуітам - чальцам каталіцкага манаскага ордэна. Да канца XVII у. контр-рвформация перамагла.

Берасцейская вунія - гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, - агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў прызнавалася выключная ўлада папы рымскага. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.

Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях - Віленскай і Супраслеўскай - друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у ХVІІІ стагоддзі налічвалася блізу 90, з'яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўнае культуры.

Вуніяты ў адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў былі найбольш устойлівыя і да паланізацыі, і да русіфікацыі. Гэта добра ведалі ўрадавы Сінод і афіцыйныя ўлады Расейскай імперыі. Таму, калі на парадак дня была пастаўлена суцэльная русіфікацыя карэннага насельніцтва акупаванай Беларусі, яны ў першую чаргу намерыліся нанесці смяротны ўдар па вуніятах. Пачалі са схілення ў праваслаўную веру сама высокіх кіраўнікоў вуніяцкай рэлігіі. І не памыліліся. У лютым 1839 года тыя падпісалі акт аб «уз'яднанні» беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. Шматлікія культурныя каштоўнасці, кананічная літаратура вуніяцкай царквы сталі аб'ектам вынішчэння, ахвяраю агню.

Вернікі з абурэннем сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя, яны не жадалі маліцца паводле яго правілаў і яшчэ доўга трымаліся сваіх былых царкоўных рытуалаў. Асабліва не пагаджаліся, што ў часе літургіі гучала малазразумелая для іх царкоўнаславянская мова, а казанні выконваліся па-расейску. Значная частка (больш за мільён) вуніятаў, незадаволеных учыненым гвалтам, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]