Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seryeznaya_shpora_po_Istorii.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
121.31 Кб
Скачать

41.Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Калабрацыянізм

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост».

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.

  1. Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у перамогу над фашызмам.

Пачатак барацьбы супраць акупантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху.

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Тут апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі, таксама размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.

Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага.

Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для бел народа і яго ўклад у перамогу над фашізмам.

Пасля перамогi у Курск бiтве, Чырв Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорн мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэр Б, 23 верасня быу вызвалены першы раён цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям ЧырвАрмii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завярш этап ВАв - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Бел наступ аперацыя ("Баграцiён"). Гiтлерауск камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Б, бо яна была важным стратэгічн аб’ектам. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi,якiя не належалi здачы. У Б была моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырв Армii распрацавау план "Баграцiён". Задума Вярх Глаунакамандаваня была наступнай - франты адначасова пераходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноун сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.

Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення. Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружана Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызвалiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]