Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seryeznaya_shpora_po_Istorii.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
121.31 Кб
Скачать

9. Полацкае княства - выток беларускай дзяржаўнасці.

Первые сведения про Полоцк – 862г. Около 980 новгородский князь, вел борьбу со своим братом Ярополком за киевский престол, Владимир напал на Полоцк убил Рогволода и его сыновей а дочку взял в жены. С этого времени Полоцк потерял самостоятельность. Князь Владимир объединил большинство восточных земель гос-во с центром в Киеве., которое существовало до 1132 а потом распалось. Начинается борьба полоцкого княжества за самостоятельность и при Усяславе чарадее становится назависимым. Таким образом Полоцкое княжество большую часть своей истории(кроме 60 лет) было независимым городом-княжеством.

(2) Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей.

10. Пераварот у духоўным жыцці ўсходніх славян з прыняццем хрысціянства. Культура Беларусі іх-хііі стст.

Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася пры­мусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.

З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабу­давана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументаль­най архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.

На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Ма­юцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў вы­датным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Мана­стыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыклад­нога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]