Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seryeznaya_shpora_po_Istorii.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
121.31 Кб
Скачать

39. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы пад­зялялася на сфе­ры уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.

40. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі.

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан: Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. На яе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць-герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]