Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі

Расійская імперыя была незадаволена рэфармаваннем дзяржаўнага ладу ў Рэчы Паспалітай. Пры гэтым Кацярына ІІ вырашыла знайсці апору сярод часткі магнатаў, варожа настроеных да Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і караля Станіслава Панятоўскага. Яшчэ ў маі 1791 г. Станіслаў Шчэнсны Патоцкі, генерал кароннай артылерыі, звярнуўся да імператрыцы з прапановай падтрымаць антырэфарматарскую рэканфедэрацыю.

У сакавіку 1792 г. у Пецярбург прыбыла група магнатаў у складзе С. Патоцкага, С. Ржэвускага, К. Браніцкага і Шымана Касакоўскага. Перамовы з Кацярынай ІІ завяршыліся выпрацоўкай праекта «новага» дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Дакумент прадугледжваў адмены тых рашэнняў «Вялікага» сойма, якія супярэчылі уніі ВКЛ і Польшчы. Магнаты выступілі за вяртанне пасады гетмана як процівагі каралеўскай улады.

Менавіта ў Пецярбургу 27 красавіка 1792 г. лідэры апазіцыі і іх прыхільнікі (14 чалавек) падпісалі «Акт канфедэрацыі генеральнай вольнай кароннай». Потым, 14 мая 1792 г., ён быў абвешчаны ў м. Таргавіца (Украіна).

Акт Таргавіцкай канфедэрацыі вызначаў прыярытэт каталіцкай канфесіі. У ім падкрэслівалася вяртанне роўнасці для ўсёй шляхты, уключаючы непасесійную. Апазіцыя патрабавала ліквідаваць Канстытуцыі 3 мая, вярнуць «залатыя шляхецкія вольнасці». Расійскае войска было названа «сяброўскім».

Кіраўніком канфедэрацкага руху ў ВКЛ стаў канцлер Аляксандр Сапега. 14 чэрвеня 1792 г. у Вільні ён узначаліў Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, якая ўключала каля 40 тыс. шляхціцаў. У верасні канфедэрацыя злучылася ў Бярэсці з кароннай і перабазіравалася ў Гародню. Менавіта там планаваўся надзвычайны сойм.

Таргавічане абапіраліся на падтрымку Кацярыны ІІ. Яе прадстаўнік у Рэчы Паспалітай Я. Булгакаў 18 мая 1792 г. перадаў тэкст расійскай дэкларацыі падканцлеру ВКЛ І. Храптовічу. Гэты дзень лічыцца пачаткам Вайны 1792 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

У «Дэкларацыі» увядзенне расійскіх войскаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай тлумачылася прыкладам германскіх дзяржаў. Таксама расійскі бок звярнуў увагу незаконнасць канфедэрацкага характару сойма, на перагаворы паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй, на вывад расійскіх ваенных складоў з Рэчы Паспалітай, на арышт архімандрыта В. Садкоўскага, на прыцясненне праваслаўных вернікаў, на абразлівыя выступленні паслоў сойма ў дачыненні да Кацярыны II, на беспадстаўнае ўвядзенне спадчыннага трона, урэшце – на просьбу лідэраў Таргавіцкай канфедэрацыі аказаць ім падтрымку ў вяртанні правоў, адабраных Канстытуцыяй 3 мая.

  1. мая тэкст «Дэкларацыі» быў зачытаны на пасяджэнні сойма. Кароль назваў расійскія абвінавачванні зняважлівымі і беспадстаўнымі. З аднаго боку, Станіслаў Аўгуст заклікаў да абароны дзяржавы, а з другога — выказаў неапраўданую на поспех перамоў з Кацярынай II. На наступны дзень кароль быў прызначаны галоўнакамандуючым над узброенымі сіламі Рэчы Паспалітай. 29 мая 1792 г. адбылося апошняе пасяджэнне Чатырохгадовага сойма. Ён зацвердзіў афіцыйны адказ Рэчы Паспалітай на расійскую «Дэкларацыю» і заклікаў да абароны дзяржавы.

Інтэрвенцыя Расійскай імперыі ў Рэч Паспалітую пачалася з уваходжання на яе тэрыторыю амаль 100-тысячнага войска. У пачатку ваенных дзеянняў яно было падзелена на дзве арміі — украінскую (64 тыс. чалавек) пад камандаваннем магілёўскага губернатара М. Кахоўскага і беларускую (32 тыс. чалавек) на чале з Г. Крачэтнікавым.

Армія Крачэтнікава складалася з чатырох частак. Корпус Ш. Касакоўскага з-пад Полацка павінен быў рухацца праз Паставы на Ліду, корпус Меліна з-пад Талочына — на Менск і Навагародак, корпус Далгарукага з-пад Дынабурга – на Вільню, а корпус Ферзена знаходзіўся пад Рагачовам для ўзаемадзеяння з украінскай арміяй.

Рэч Паспалітая не была падрыхтавана да шырокамаштабных ваенных дзеянняў. Было сабрана не больш 45 – 47 тыс. чалавек. Асноўныя сілы пад камандаваннем пляменніка караля Юзафа Панятоўскага былі сканцэнтраваны ва Украіне. Колькасць войска ВКЛ не перавышала 14,5 тыс. чалавек. Большая іх частка знаходзіліся пад Менскам. Астатнія былі рассяроджаны. Фактычна непрыкрытай была мяжа з Расійскай імперыяй на ўсходзе.

22 мая расійскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю і не сустрэлі сур’ёзнага адпору. Разрозненыя і нешматлікія часткі войска ВКЛ адступалі пад Барысаў, Слуцк і Менск. Сітуацыя ў ВКЛ ускладнілася здрадай камандуючага князя Л. Віртэмбергскага. 7 чэрвеня 1792 г. галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал-лейтэнант Ю. Юдыцкі.

Тым часам расійскія войскі занялі Менск, Слуцк, Стоўбцы, Мір, Нясвіж. 16 чэрвеня здаўся Наваградак. Разам з войскам адступала мясцовая шляхта. Таму таргавічане адчувалі недахоп людзей для ўтварэння павятовых канфедэрацый.

Таксама без бою была пакінута Вільня. Папярэдне былі вывезены арсенал, эвакуіраваны ў Гародню і Варшаву канцылярыя, архівы. 14 чэрвеня войскі Далгарукага і Ш. Касакоўскага ўвайшлі ў пакінуты горад.

Пасля паражэння Ю. Юдыцкага пад Мірам галоўнакамандуючым войскамі ВКЛ 23 чэрвеня быў прызначаны генерал-маёр М. Забела. Ён перагрупіраваў свае невялікія сілы і 29 чэрвеня рушыў з-пад Гародні ў напрамку Слоніма. Пад Зэльваю 4 ліпеня адбылася сутычка з часткай падыходзячага корпуса Ферзена, без бачнай перавагі таго ці іншага боку.

Але план ваенных аперацый з боку ВКЛ не прадугледжваў актыўных дзеянняў. Па прычыне значнай колькаснай перавагі расійскага войска і ўласнай непадрыхтаванасці заставаліся толькі абарончыя дзеянні, што і прывяло да адступлення войскаў з Беларусі з мэтаю абароны Варшавы.

7 ліпеня расійскія войскі занялі Гародню, а 23 ліпеня – Берасце. Адначасова з перамяшчэннем расійскага войска на захад ішло ўтварэнне павятовых і ваяводскіх канфедэрацый. За гэта адказвалі браты Шыман і Юзаф Касакоўскія. «Сканфедэраванне» шляхты ў прысутнасці расійскага войска адбылося ў Лідскім, Гарадзенскім, Наваградскім, Ашмянскім, Ваўкавыскім і інш. паветах. Відавочна, што таргавічан падтрымала неаседлая шляхта, якой паабяцалі вярнуць былыя правы.

Кароль Станіслаў Панятоўскі імкнуўся заключыць перамір’е з Расіяй. Але Кацярына II запатрабавала, каб кароль далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. 23 ліпеня Панятоўскі афіцыйна абвясціў аб спыненні ваенных дзеянняў і падтрымцы таргавічан.

Здрада караля выклікала адстаўку і эміграцыю дзесяткаў афіцэраў арміі Рэчы Паспалітай, у тым ліку Ю. Панятоўскага і Т. Касцюшкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]