Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Люблінская унія 1569 г.

Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.

Утварэнне Рэчы Паспалітай

Гісторыя збліжэння ВКЛ і Польскага каралеўства бярэ свой пачатак яшчэ з 1385 г., калі яны ўпершыню аб'ядналіся на аснове асабістай уніі. Але абедзве дзяржавы захоўвалі сваю палітычную і культурную асобнасць. Неаднаразовае аднаўленне гэтых уній (у 1401, 1413, 1447, 1501 і іншыя гады) сведчыць аб тым, што яны былі нетрывалыя. Але, з другога боку факт узнаўлення уніі сведчыць пра тое, што ў жыцці абедзвюх дзяржаў былі такія ўмовы, якія падштурхоўвалі іх да збліжэння. У ХУ–ХУІ стст. вызначылася ўстойлівыя тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні з Масквой, тым болып правячая вярхушка схілялася да аб'яднання з Польшчай.

Выклікана гэта было, найперш, знешнепалітычнымі прычынамі: амаль няспынныя войны з Маскоўскай дзяржавай, у час якіх ВКЛ страціла значныя тэрыторыі, і з крымскімі татарамі аслабілі княства. Няўдачы ў Лівонскай вайне і, у прыватнасці, страта Полацка была самым моцньш палітычным і ваенным паражэннем ВКЛ за ўсю гісторыю войнаў з Маскоўскай дзяржавай на працягу ХІV–ХVІ стст. Зохоп войскам Івана Грознага Прыбалтыкі і Полацка прывяло да таго, што ўся ўсходняя і цэнтральная часткі Беларусі былі адсечаны ад мора, а гэта быў цяжкі ўдар па гандлю. Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі прымусіла ВКЛ да заключэння ўніі з Польшчай. Па словах Мікалая Радзівіла, які ўзначальваў магнацкую апазіцыю уніі ў Любліне, "на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашы ішлі да яе вельмі паціху ".

Адна з важных прычын уніі 1569 г. – супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ. У першай палове XVI ст. на змену рэлігійным супярэчнасцям, уласцівым палітычнаму жыццю княства ў ХІУ–ХУ стст., прыходзяць іншыя – супярэчнасці паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адцяснілі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ. На сойме радныя паны раводзілі толькі свае рашэнні, маніпулюючы большасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. Радны Альбрэхт Гаштольд параўноўваў соймы польскага і літоўскага ўзораў: "... соймы нашы у ВКЛ праходзяць зусім інакш: што вырашае гаспадар і паны-рада, тое шляхта абавязкова прымае да выканання; мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем". I на павятовых сойміках – органах шляхецкага самакіравання, якія былі створаны паводле рэформы 1565–1566 гг., таксама рэй вялі буйныя землеўласнікі. Сучаснікі сведчылі: "Там (у ВКЛ) шляхта не прымае ўдзелу ні ў якіх нарадах, там паны робяць, што захочуць... Там прыязджаюць на соймік толькі ваявода, стараста ды харужы, напішуць, што ім уздумаецца, і адправяць да земяніна дахаты, каб падпісаў. Калі ж ён не падпіша, то яны аддубасяць яго палкамі..."

У Польскім каралеўстве на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку урада. Літвінская шляхта жадала дасягнуць становішча польскай шляхты, зраўняцца з ёю ў правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вызначальнае месца ў дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай.

Унутрыпалітычны крызіс у ВКЛ найболын абвастрыўся ў 60-я гады XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася на восеньскім сойме 1562 г. пад Віцебскам. Яго ўдзельнікі звярталіся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна соймікавалі і права аднолькавае ўжывалі". Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівілам пайшла на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Так, паводле пастановы 1563 г. праваслаўная і каталіцкая шляхта цалкам ураўноўвалася ў правах, а паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады вялікакняжацкага ўрада магчыма б і мелі поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, якую знясіліла Лівонская вайна.

Польскім каралём і вялікім літоўскім князем у гэты трывожны час быў • Жыгімонт II Аўгуст. Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім канчалася дынастыя Ягелонаў, якая злучала дзве дзяржавы. Польскія палітыкі баяліся, што пасля яго смерці ВКЛ абярэ асобнага гаспадара. Трэба было своечасова зрабіць адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся з гэтым і пачаліся перамовьі аб новым аб'яднанні.

Польшча дамагалася уніі з княствам. Ідэі паглынання княства Каронай (назва Польскага каралеўства) атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаў. польскай шляхты напярэдадні Люблінскай уніі. Далучэнне новых земляў прываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагародаў. Час перад заключэннем уніі вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Полыпчы, узмоцненай каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі.

Для ВКЛ альтэрнатывай саюзу з Польшчай магло быць заключэнне уніі з Масковіяй і прызнанне над сабой улады Івана IV ці яго сына. На гэты конт нават вяліся тайныя перамовы, але поспеху яны не мелі. Сярод феадалаў усходніх раёнаў ВКЛ, як ужо адзначалася, час ад часу выспявалі задумы адарвацца ад княства і далучыцца да Рускай дзяржавы, а пэўныя колы насельніцтва гэтых земляў выказвалі сімпатыі да Масквы. Але ў 60-я гады XVI ст. беларуская шляхта шукала менавіта саюза з Польшчай, бо маскоўскае дваранства не мела такой вольніцы, як польскія шляхцічы. Больш таго, гэта быў час апрычніны, рэпрэсій у Маскоўскай дзяржаве. Шмат якія выдатныя дзеячы гэтай дзяржавы вымушаны былі ўцякаць ад смерці ў межы ВКЛ (напрыклад, Андрэй Курбскі). Дэспатычны рэжым Івана IV палохаў літвінскую шляхту. Вольнасці шляхецкай рэспублікі павярнулі пануючы клас гаспадарства ў бок Польшчы.

Урад ВКЛ і кіруючыя колы Кароны прапаноўвалі розныя ўмовы злучэння дзяржаў.

Літвінскія палітыкі хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які б захаваў незалежнасць і самастойнасць ВКЛ. Паводле іх плана, кожная з дзяржаў павінна была захаваць свой сойм. Некаторыя з магнатаў, хоць і згаджаліся на агульны для абедзвюх дзяржаў сойм, але хацелі, каб ён збіраўся адзін раз на тэрыторыі ВКЛ, другі раз – на тэрыторыі Польшчы. Кароль і гаспадар злучанай дзяржавы павінен абірацца і абвяшчацца той і другой дзяржавамі асобна. Пасады ў кожнай дзяржаве займаюць толькі "тубыльцы", г. зн. яе ўраджэнцы.

Прадстаўнікі Польшчы не згаджаліся з такой пастаноўкай пытання аб уніі. Яны стаялі за першынство Польшчы і за скасаванне незалежнасці ВКЛ. На іх думку, сойм у абедзвюх дзяржавах павінен быць адзін і збірацца павінен выключна на тэрыторыі Полыпчы. Палякі атрымліваюць права займаць пасады ў далучанай дзяржаве.

Перамовы зацягваліся. Бакі цвёрда стаялі на сваім і не маглі прыйсці да згоды. Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі быў прызначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 г. Паслы ВКЛ, у ліку якіх было шмат магнатаў, адчуваючы, што абставіны складаюцца не на іх карысць, збіраліся памалу і як бы нехаця. Больш-менш значная іх колькасць сабралася толькі да 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Полыпчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў прадягваўся гэты сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся бокам супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацісую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.

Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных умовах, яны ў знак пратэсту 1 сакавіка 1569 г. Пакінулі Люблін, фактычна перарваўшы перамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі: ВКЛ і Польшча будуць мець агульнага гаспадара, абранага на з'ездзе паслоў ад гэтых абедзвюх дзяржаў у роўнай колькасці; абраны кароль карануецца спачатку ў Кракаве, а потым у Вільні, пры гэтым пацвярджае правы кожнай дзяржавьі і там, і тут; абодва народы будуць мець агульныя соймы, якія па чарзе будуць склікацца ў Полыпчы і ВКЛ; Княства і Карона маюць свае асобныя соймы, свае сенаты, свае дзяржаўныл пячаткі; будзе захоўвацца тэрытарыяльная цэласнасць ВКЛ, прычым пасяленне палякаў у гэтай дзяржаве дапускаецца, але чыны і пасады захоўваюцца толькі за карэннымі грамадзянамі княства.

Гэтыя ўмовы выклікалі моцнае абурэнне польскага боку, які пайшоў на дэманстрацыю сілы. Ён працягнуў абмеркаванне справы уніі без удзелу прадстаўнікоў ВКЛ і на наступным пасяджэнні былі складзены пункты інкарпарацыі Княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князі, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на-Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма, былі адарваны ад Княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына. Пад пагрозай страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі маёмасці, ўкраінскіх паслоў прымусілі згадзіцца на анексію іх радзімы і прысягнуць на вернасць польскаму каралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты. Гэта быў моцны ўдар па магутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіх земляў у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах яна не магла.

Супрацьзаконныя акты Жыгімонта Аўгуста, разбурэнне адзінага фронта барацьбы за незалежнасць Княства з-за пазіцыі ўкраінскіх паслоў і сенатараў зламалі супраціўленне магнатаў. У чэрвені на пагрозлівы выклік караля яны вярнуліся ў Люблін, дзе пратэставалі супраць далучэння спрадвечных земляў ВКЛ да Польшчы. Дзённік Люблінскага сойма апісвае, што паслы – магнаты Хадкевіч, Радзівіл і іншыя – малілі караля, каб ён не рабіў крыўды іх гаспадарству, не прыніжаў яго і не адрбіраў ад яго векавечных земляў. Яны з плачам кінуліся на калені перад Жыгімонтам, просячы яго не губіць Княства і не аддаваць у "ляскую няволю". Але кароль не выказаў спагады. Скарыстаўшы цяжкае становішча, у якім знаходзілася ВКЛ, і раскол яго дэлегацыі, Жыгімонт загадаў беларуска-літоўскім дэпутатам без лішніх размоў і прамоў прыняць унію і прысягнуць Польшчы. Калі магнаты пераканаліся, што прайгралі, яны пагадзіліся з патрабаваннямі караля.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сенатары і паслы ВКЛ былі прыведзены да прысягі на вернасць. Як сведчыць відавочца, яны чыталі тэкст прысягі, абліваючыся слязьмі. Сутнасць заключанага саюза была, ці павінна была быць у тым, што "каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цела, а таксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і з'ядналася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў". Новая злучаная дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з лаціны значыць рэспубліка. Унія была заключана на наступных умовах:

1. Злучаныя дзяржавы маюць аднаго гаспадара, які носіць тытул "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, еалынскі, падляшскі і ліфляндскі". Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя караля адбываецца ў Кракаве. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя.

2. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках. Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для Кароны не прадугледжвалася.

3. Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца.

4. Падданыя абедзвюх дзяржаў маюць права купляць і валодаць нерухомай маёмасцю і ў Літве, і ў Польшчы. Кароль можа жалаваць сталовыя маёнткі на тэрыторыі ВКЛ дваранам як літоўскага (з Княства), так і польскага паходжання.

5. Валынь, Падолія і Падляшша аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшнчы. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем Княства і Кароны.

6. Грашовыя знакі абедзвюх дзяржаў агульныя. Мяжы паміж імі няма. Тавары перавозяцца вольна, без усякіх гандлёвых мытняў і падаткаў.

7. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку.

Разам з тым, Княству не адводзілася роля нейкай каланіяльнай ускраіны. Люблінская унія захоўвала пэўную самастойнасць ВКЛ. Яно мела сваё войска, асобнае ад Полынчы заканадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да канца XVII ст. мелі розныя дзяржаўныя мовы. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у ВКЛ заставалася беларуская, у Польшчы – лацінская. Нягледзячы на ўмовы уніі, у XVI – першай палове XVII ст. грошы ў Кароне і Княстве былі асобныя.

Для іншых дзяржаў Рэч Паспалітая была адзіным цэлым утварэннем, але ўнутры яе існавала дзяленне на Карону, або Польшчу – у яе склад уваходзілі польскія і ўкраінскія землі, і Княства, ці Літву – яна складалася з летувіскіх, беларускіх і некаторых рускіх земляў.

Так на карце Еўропы з'явілася новая дзяржава, да таго ж адна з самых вялікіх і магутных. Яе ўтварэнне зрабіла значны ўплыў на стан усіх еўрапейскіх спраў.

Нават у польскай гістарыяграфіі існуе вялікі спектр думак наконт дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай: ад прыхільнікаў яе унітарнага характару да прызнання федэратыўнага характару. Ю. Бардах, напрыклад, разглядае Люблінсісую унію як кампраміс дзвюх дзяржаў і вынік іх двухсотгадовага сумеснага развіцця. Х. Лаўмяньскі і Е. Ахманьскі не лічаць яе раўнапраўным саюзам дзяржаў. Сучасная беларуская гістарыяграфія схіляецца да вываду, што нельга трактаваць Люблінскую унію як паглынанне Польшчай ВКЛ. Рэч Паспалітая была федэрацыяй дзвюх дзяржаў, у складзе якой Княства існавала да канца XVIII ст., калі Рэч Паспалітую падзялілі Расія, Аўстрыя і Прусія. Іншая справа, што Польшча на той час была ў лепшым палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Яна магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства.

Люблінская унія з'яўлялася добраахвотным аб'яднаннем дзвюх дзяржаў. Аднак трэба мець на ўвазе, што гэтая добраахвотнасць з літвінскага боку была выклікана пагрозай развалу ВКЛ. Рэальная пагроза палітычнага і ваеннага краху вымусіла феадалаў ВКЛ нават насуперак сваім інтарэсам зноў вяртацца да ўмацавання саюза з Польшчай. Цяжкае становішча княства скарыстала Польшча. Унія, адзначае У. М. Ігнатоўскі, была "эгаістычнай" з яе боку. У выніку Люблінскай уніі ВКЛ апынулася ў залежным становішчы. У межах Княства польскія феадалы і каталіцкае духавенства атрымалі неабмежаванае права набыцця зямлі. Прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады феадалаў ВКЛ ажыцяўлялася каралём, пры гэтым асобы, якія прызначаліся, павінны былі прысягаць яму на вернасць. У склад Рэчы Паспалітай ВКЛ увайшло значна абкарнаным у тэрыторыях – яно згубіла каля трэці сваіх земляў.

БАРАЦЬБА ЗА ЗАХАВАННЕ САМАСТОЙНАСЦІ ВКЛ.

Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынікамі уніі з Польшчай. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Асоба Льва Сапегі. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Першае ўражанне ў княстве ад вынікаў уніі было шокавым. Прычым як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Вышэйшай уплывовай знаці Люблінская унія пагражала поўнай стратай былога палітычнага вяршэнства. У ВКЛ сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай шмат былых радных проста не трапілі. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Княства заглушаліся моцньш рркатам больш мнагалюднага польскага прадстаўніцтва ў сенаце Рэчы Паспалітай. Тое! ж самае адбывалася і ў сойме, дзе са 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзіліся на ВКЛ (з іх 34 з беларускіх паветаў).

Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя ВКЛ не маглі атрымліваць землі ў раёнах, гвалтоўна адарваных Польшчай у 1569 г. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай шляхты.

Болыпая частка пануючага класа ВКЛ у апошняй трэці XVI ст. дэманстравала незалежніцкія, антыпольскія настроі. Вялікакняжацкія палітыкі імкнуліся вывесці сваю дзяржаву з таго тупіка, у якім яна апынулася ў выніку Люблінскай уніі. Насуперак акту уніі ў ВКЛ у 70–80-я гады XVI ст. рэгулярна збіраліся агульнадзяржа.ўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для ВКЛ – Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасці, скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі.

Барацьбітом за незалежнасць Княства ў складзе Рэчы Паспалітай, які пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эданамічнай і палітычнай магутнасці, быў буйнейшы палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ Леў Сапега (15574-1633) – сакратар, гютым пісар дзяржаўнай канцылярыі, падканцлер і, ўрэшце, канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгімонтам III за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць караля паважаць законы сваёй дзяржавы. Ён дамогся таго, што валадар мусіў узгадняць свае рашэнні па ўсіх пытаннях на тэрыторыі Княства з канцлерам.

Водгалас незалежніцкіх настрояў адчуваўся ў XVII ст. у спробах аднаўлення дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ.

Больш за два стагоддзі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Гэта быў вельмі складаны перыяд у айчыннай гісторыі: паланізацыя шляхты, запрыгоньванне сялянства, знішчальныя войны, асабліва ў XVII ст. Польскі культурны ўплыў і пранікненне каталіцызму прывялі да таго, што сацыяльна-класавы падзел беларускага грамадства дапоўніўся размежаваннем па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметам. Паланізацыя і акаталічванне прывялі да адрыву ад беларускай народнасці яе вышэйшых слаёў, ускладнілі працэс яе фарміравання і развіцця. Пачатак XVII ст. спарадзіў на свет словы беларускага паэта Яна Казіміра Пашкевіча: "Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною". Гэтыя радкі напісаны ў 1621 г. А ўжо ў 1696 г. усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову, паводле якой у справаводстве ВКЛ "усе рашэнні павінны складацца на польскай мове". Многія даследчыкі лічаць, што ўсе беды нашай культуры пачынаюцца з 1569 г.

Люблінская унія прадвызначыла далейшы лёс беларускага і іншых народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую. Унія фармальна была анулявана Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але фактычна існавала да 1795 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]