Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Змена канфесiйнай сiтуацыi

Вайна адкiнула ў мiнулае былую рэлiгiйную талерантнасць, змянiла ўмовы iснавання праваслаўнай царквы. Другая палова XVII ст. на Беларусi праходзiла пад знакам канфесiйнай нап­ру­жанасцi, нестабiльнасцi ў грамадстве i звязаных з iмi сацыяльных катаклiзмаў, зiгзагаў у рэлiгiйнай палiтыцы ўрада Рэчы Паспалiтай i ўлад ВКЛ, змены суадносiн розных хрысцiянскiх плыняў i выхадам дысiдэнцкага пытання ў разрад мiжнародных.

Моцна пацiснутае Рэфармацыяй i контррэфармацыяй праваслаўе, тым не менш, у сярэдзiне XVII ст. заставалася самай масавай канфесiяй на Беларусi. Яно дзейнiчала ў межах легальнасцi i цяр­пiмасцi i было забяспечана канстытуцыйнай падтрымкай на дзяржаўным узроўнi (грамата 1632 г. i дыплом 1633 г. караля i вялiкага князя Уладзiслава IV, дыплом Яна Казiмiра 1650 г.). Пасля вайны стаўленне да яго пачало мяняцца. Урад бярэ курс на абмежаванне i нейтралiзацыю праваслаўнай царквы, якую адзiную прызнавалi акупацыйныя ўлады. Прамаскоўская арыентацыя праваслаўных пабудзiла ўрад зрабiць круты паварот у бок спрыяння унii, якая яшчэ зусiм нядаўна, здавалася, была асуджана на поўнае вынiш­чэнне. Рост унiяцкiх настрояў у грамадстве, унутраны раскол у праваслаўнай царкве, адыход ад яе шляхты, спад палiтычнага значэння казацтва як абаронцы праваслаўя спрыялi павелiчэнню ўплыву унiяцтва на тэрыторыi з перавагай праваслаўнага насельнiцтва. Унiяцтва расце колькасна i ўмацоўваецца ўнутрана.

З 30-х гадоў пачынаецца другі перыяд у станаўленні уніяцкай царквы. Па свайму характару ён быў кампрамісным. Кіруючыя колы і уніяцкая іерарахія пасля няўдалых спроб заключыць новую унію прызналі царкоўна-рэлігійныя правы праваслаўнай царквы. У сваю чаргу значныя рэформы, што былі праведзены уніяцкімім мітрапалітамі Іосіфам Руцкім, Анастасам Селявай, Рафаілам Корсакам (арганізацыя Базыльянскага ордэна, падрыхтоўка вопытных прапаведніцкіх кадраў, стварэнне ўласнай сістэіы асветы і інш.) спрыялі паступоваму росту ўплыву уніяцкага духавенства ў больш шырокіх слаях насельніцтва.

У 1685 – 1686 гг. Кiеўская мiтраполiя падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату. Была паламана 600-гадовая традыцыя ары­ен­тацыi яе на Канстанцiнопаль. Умяшанне Расiйскай дзяржавы ў справы беларуска-ўкраiнскай праваслаўнай царквы схiлiлi на мяжы XVII – XVIII ст. трох праваслаўных епiскапаў – перамышльскага, львоўскага i луцкага – да унii. У Рэчы Паспалiтай засталася толькi адна праваслаўная – Беларуская (Магiлёўская) епархiя.

Вайна 1654 – 1667 гг. iстотна развеяла iлюзii аб выратавальнай мiсii расiйскага самадзяржаўя, разбурыла iмiдж цара-вызвалiцеля, хаця русафiльскiя настроi сярод праваслаўнага насельнiцтва былi даволi моцнымi.

З другой паловы XVII ст. трывалым фактарам рэлiгiйнага жыцця становiцца маскоўская прысутнасць на Беларусi ў якасцi абаронцы праваслаўя, што знайшло замацаванне ў Андрусоўскiм перамір'і і "вечным міры" 1686 г. Царызм iнiцыiраваў беларуска-ўкраiнскае праваслаўнае насельнiцтва на пошукi пратэкцыi ў Расii. Ф.Энгельс заўважыў на гэты конт, што факты прымусовага далучэння насельнiцтва Беларусi i Украiны да каталiцтва давалi "вялi­карускiм царам жаданую зачэпку для прэтэнзii на тэрыторыю Лiтоўскага княства, як на нацыянальную рускую вобласць, прыгнечаную, аднак, Польшчай. Другая зачэпка для ўмяшання была ў тым, каб у якасцi абаронцаў праваслаўя выступiць у абарону праваслаўных унiятаў, хаця апошнiя даўно ўжо змiрылiся са сваiм становiшчам у дачыненнi да рымска-каталiцкай царквы".

Аднак адносiны беларуска-ўкраiнскага праваслаўя з Масквой былi больш складанымi, чым гэта можа здацца на першы погляд. У падзеях 1654 – 1667 гг. яно апынулася ў двухсэнсоўным стане. З аднаго боку, Масква падтрымлiвала сваiх аднаверцаў у барацьбе за выжыванне, давала iм грошы, прытулак i г. д. Але праваслаўныя iерархi ў другой палове XVII ст. былi амаль адзiныя ў жаданнi заставацца пад вяршэнствам Канстанцiнопальскага патрыярхату. Маскоўскi цэнтралiзм i залежнасць расiйскай праваслаўнай царквы ад самадзяржаўнай улады былi iм не да спадобы. Пазбаўляцца ад пэўных кантытуцыйных i рэлiгiйна-багаслоўскiх свабод, адноснай iнтэлектуальна-культурнай талерантнасцi, iснаваўшых у Рэчы Пас­палiтай, яны не жадалi. Адмоўна ставiўся да прамаскоўскай арыен­тацыi Б. Хмяльнiцкага ўраджэнец Беларусi мiтрапалiт Сiльвестр Косаў. Толькi пад прымусам ён прызнаў Пераяслаўскi дагавор 1654 г., але i пасля яго падпiсання працягваў супрацьстаяць памкненням падпарадкаваць Кiеўскую мiтраполiю Маскоўскаму патрыярхату. Косаў накiроўвае пасольства ў Маскву, каб пераканаць расiйскi бок не рабiць гэтага. Але епархii на акупаванай у 1654–1655 гг. тэрыторыi былi падпарадкаваны ўладзе Нiкана, якi стаў называць сябе патрыярхам "усяе Вялiкiя i Малыя i Белыя Русi". Тады ж, у 1655 г., уладзе Маскоўскага патрыярха была падпарадкавана i Магiлёўская праваслаўная епархiя.

Так канфесiйная палiтыка Маскоўскай дзяржавы абумовiла прынцыпова iншае стаўленне да праваслаўя на Беларусi. З'яўляюцца пастановы сойма Рэчы Паспалітай, якiя абмяжоўваюць правы "дызунiтаў". Законамi 1668, 1674 гг. адступнiцтва ад каталiцтва i унiяцтва абвешчана крымiнальным злачынствам i падлягала пакаранню выгнаннем з дзяржавы. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы былi пазбаўлены пры­вiлеяў, ускладнёны iх сувязi з Канстанцiнопалем. У 1699 г. праваслаўныя страцiлi права займаць выбарныя магiстрацкiя пасады.

У другой палове XVII ст. пры актыўнай падтрымцы дзяржаўных улад i пануючага класа ўмацоўвае свае пазiцыi на Беларусi ката­лiцтва. Пасля войнаў сярэдзiны XVII ст. праходзiць рэлiгiйная кансалiдацыя шляхецкага саслоўя i рэшткi праваслаўнай шляхты пераходзяць у каталiцтва. Атрымаўшы ў другой палове стагоддзя канчатковую перамогу над пратэстанцтвам, касцёл iмкнецца пакончыць з праваслаўем i разам з унiяцкай царквой дасягае ў гэтым значных поспехаў.

Асноўная літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVIIXVIII стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн., 2004.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1/ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 1998.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн., 1994.

4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005-2006.

5. Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл. Грабеньский. – Мн., 2006.

6. Пашкевіч, У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ на рубяжы XVIIXVII стст. / У.Пашкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. - №6.

7. Прыбытка, Г. Барацьба магнацкіх груповак у XVIII ст. / Г.Прыбытка // Спадчына. – 1996. - №1.

8. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі са старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г.Сагановіч. – Мн., 2001.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]