Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ. КРЫНІЦЫ.

Лекцыя 31. уплыў казацка-сялянскай вайны 1648 – 1651 гг.

на беларускія землі

  • Феномен “казацтва”. Разгортванне казацка-сялянскага руху ва Украіне

  • Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны ВКЛ

  • Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла. Лоеўская бітва 1649 г.

  • Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла. Лоеўская бітва 1649 г.

  • Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны

Феномен “казацтва”.

Разгортванне казацка-сялянскага руху ва Украіне

У ХVІ - першай палове ХVІІ ст. ускладніліся ўзаемадносіны Рэчы Паспалітай з Аўстрыяй, Малдавіяй і Крымам. На яе паўднёвыя межы пастаянна рабілі набегі крымскія татары, хан якіх быў васалам Асманскай імперыі. Для абароны ад крымчакоў і турак каралі Рэчы Паспалітай імкнуліся шырока выкарыстаць украінскіх казакаў.

Казацтва ўяўляе сабой гістарычны феномен, паходжанне якога дакладна не вызначана. Першае ўпамінанне слова “казак” сустракаецца ў арабска-палавецкім слоўніку 1245 г. і палавецкім слоўніку 1303 г. “Codex Cumanicus”. Яно азначала “адзінокі, нежанаты чалавек”. У пачатку ХІV ст. у Крыме казакамі называлі вартавых, вольных ваяроў, вершнікаў. Гісторык М. Кастамараў выводзіў казакаў ад татараў. Беларускі даследчык В. Чаропка бачыў у іх нашчадкаў хазараў. Толькі з другой паловы ХV ст. тэрмін “казак” стаў ужывацца і да прадстаўнікоў усходняга славянства. Украінскі гісторык М. Якавенка адзначыў, што менавіта ў гэты перыяд адбылося казакаў-цюрак і славянскіх казакаў у адзінае саслоўе. Іх аб’ядноўвалі спосаб жыцця, праваслаўная вера і украінска-татарская мова. Казакі займаліся жывёлагадоўлей і промысламі. Яны лічыліся роўнымі паміж сабой у правах. Пісаныя законы ў іх адсутнічалі, а сямейнага насельніцтва амаль не было.

Асобны сацыяльны статус казацтва атрымлівае ў ХVІ ст., кадлі староста канеўскі і чаркаскі Яўстафій Дашковіч на Гарадзенскім сойме 1522 г. прапанаваў арганізаваць казакаў для абароны паўднёвых і паўднёва-усходніх межаў краіны ад Крымскага ханства. Кароль і вялікі князь Жыгімонт І Стары пагадзіўся і ў 1523 г. даручыў запісаць казакаў у 2-тысячнае рэестравае войска. Праўда, з-за адсутнасці грошаў спроба аказалася няўдалай.

Але мясцовая шляхта настойвала. На Пётркаўскім сойме 1533 г. Я. Дашковіч зноў прапанаваў размясціцьна астравах у ніжнім цячэнні Дняпра казацкую варту. Князь Дзмітрый Вішнявецкі, які ўвайшоў пад імем Байда ў народныя песні, у сярэдзіне 50-х гг. узвёў на дняпроўскім востраве Малая Хорціца Запарожскую Сеч, дзе знаходзіўся цэнтральны орган казацкага кіравання – кош.

У 1568 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст арганізаваў на дзяржаўную службу 300 казакаў, запісаўшы іх у рэестр. Але загон распаўся, паколькі зноў не хапіла сродкаў на яго ўтрыманне: кожнаму казаку неабходна было даць у квартал 2,5 злотых і сукно.

Кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый у 1582 г. увёў казацкі імунітэт, вызваліўшы казакаў ад падаткаў. Ён падначаліў іх толькі каралеўскай уладзе, дазволіў быць непадсуднымі польскай юстыцыі. Да 1628 г. рэестравыя і нерэестравя казакі мелі аднаго гетмана.

Новы манарх Жыгімонт ІІІ Ваза ў 1590 г. сфарміраваў рэестр у тысячу казакаў, але праз шэсць гадоў загон распаўся. Сойм Рэчы Паспалітай абвясціў казацтва ворагамі “шляхецкага народа” за актыўны ўдзел у паўстаннях ва Украіне, рэйдах на чужыя тэрыторыі.

Кароль Уладзіслаў IV у адносінах да казацтва праводзіў супярэчлівую палітыку. З аднаго боку, яны дапамаглі яму ў войнах з Маскоўскай дзяржавай, у выніку чаго рэестр павяліўся да 8 тыс. чалавек. З другога боку, кароль жорстка падавіў казацкія выступленні ва Украіне 1625, 1630, 1635, 1637, 1638 гг. У 1638 г. каля украінскага м. Трохцяміраў была зацверджана “Ардынацыя Войска Запарожскага”. Дакумент скасоўваў казацкія вольнасці і ўводзіў нават мяжу паміж Запарожжам і астатняй Украінай. Быў адменены казацкі суд, выбары старшын, замест гетмана прызначаўся камісар, усе палкоўнікі былі палякамі. Забаранялася прымаць у Запарожскую Сеч беглых сялян і мяшчан, нельга было арганізоўваць замежныя паходы, а рэестр скарачаўся да 6 тыс. чалавек. Казацтва было зняважана і незадаволена.

Напрыканцы свайго жыцця пад уплывам другой жонкі Людвікі Ганзага і кароннага канцлера Е. Асалінскага кароль Уладзіслаў IV Ваза задумаў вялікую вайну з Турцыяй. У гэтым плане значная роля адводзілася украінскім казакам. Да караля ў Варшаву ў 1646 г. прыбыла дэлегацыя ў складзе Б. Хмяльніцкага, І. Караімавіча, М. Несцярэнкі, І. Барабаша, каб абмеркаваць умовы вайны. Кароль абяцаў казакам аўтаномную тэрыторыю, рэестр у 12 тыс. чалавек і 18 тыс. злотых на падрыхтоўку да ваеннай кампаніі. На сродкі венецыянцаў ён узброіў казакаў, сабраў у Львове артылерыю.

Але супраць выступілі магнаты і заможная шляхта. Асабліва непрымірыма стаялі “каралевяты” (магнаты з Украіны). На сойме 1647 г. шляхецкія паслы абвінавацілі Уладзіслава IV у намеры ўсталяваць абсалютную манархію і сталі пагражаць яму рокашам. Яны патрабавалі, каб кароль распусціў набранае войска і адмовіўся ад сваіх планаў.

Уладзіслаў быў вымушаны пагадзіцца, але казакі працягвалі рыхтавацца да вайны, накіраванай ужо не толькі супраць Турцыі і Крымскага ханства, але і супраць польскай шляхты.

Казацтва выкарыстала незадаволенасць украінскага сялянства распаўсюджаннем польскага землеўладання, павелічэннем павіннасцей, насаджэннем каталіцтва. Ужо ў першай палове XVII ст. Украіну патраслі казацка-сялянскія хваляванні. Яны перараслі ў казацка-сялянскую вайну пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Еўрапейскія гісторыкі ХVІІ ст. называлі яе “скіфска-казацкай вайной”, “вялікай казацкай вайной”, “вайной казакаў з палякамі”.

Сам Б. Хмяльніцкі (1595 – 1657 гг.) паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. У 1647 г. па даносу есаула Пешті быў арыштаваны за падрыхтоўку бунта супраць Польшчы. Пры дапамозе рэестравага палкоўніка Крэчоўскага Хмяльніцкі ўцёк у Запарожскую Сеч, дзе быў выбраны гетманам. Ён заклікаў “змяшаць варожу кроў у полі з жоўтым пяском”.

Сацыяльны склад удзельнікаў барацьбы быў разнастайны, што паслужыла прычынай узнікнення ў ім вострых супярэчнасцей. Сяляне і радавыя казакі змагаліся за поўнае знішчэнне нацыянальна-рэлігійнага і феадальнага прыгнёту. Казацкае кіраўніцтва, мясцовая шляхта, частка праваслаўнага духавенства імкнуліся перш за ўсё да нацыянальнага вызвалення, стварэння незалежнай дзяржавы.

Вайна прыняла вельмі жорсткія формы. Польскія войскі не бралі казакаў у палон, знішчалі ўкраінскія сёлы і хутары разам з усімі іх насельнікамі. Казакі ж помсцілі тым, што забівалі ўсіх жыхароў гарадоў, якія ім удавалася ўзяць. У гарадах ва Украіне знаходзіліся польскія гарнізоны, шляхта і каталіцкі клір. Заложнікамі гэтай бязлітаснай бойні стала яўрэйскае насельніцтва гарадоў – купцы і рамеснікі. Яны гінулі разам з палякамі незалежна ад таго, прымалі ўдзел у абароне горада ці не.

Украінскія гісторыкі тлумачаць яўрэйскія пагромы не раптоўным антысемітызмам, а вынікам эканамічнай палітыкі. Большасць шляхціцаў здалі свае маёнткі ў арэнду яўрэям. Тыя збіралі падаткі з украінскіх сялян, стваралі шынкі, нават мелі права выносіць смяротныя прысуды непакорным сялянам. Да таго ж іерархі праваслаўнай царквы ва Украіне ў 1640 г забаранілі купляць мяса ў яўрэяў, служыць у іх кухарамі і прыбіральнікамі.

16 мая 1648 г. войска запарожскіх казакаў пры падтрымцы крымскага хана Іслама-Гірэя ІІІ нанесла паражэнне польскаму войску пад Жоўтымі Водамі. Загінуў сын кароннага гетмана Стэфан Патоцкі. Даведаўшыся пра паражэнне, Мікалай Патоцкі разам з каронным польным гетманам Марцінам Каліноўскім рушылі ва Украіну і пацярпелі паражэнне пад Корсунем (25-26 мая). Іх паланілі крымскія татары.

Але ў гэты час памёр кароль Уладзіслаў ІV. Каронная шляхта сфарміравала дзве партыі: “ваенную” і “мірную”. “Ваенную” партыю ўзначаліў Іерэмія Вішнявецкі – вядомы магнат з Украіны. Яго ўладанні падзвергліся нападам казакаў, таму ён заклікаў да поўнага вынішчэння казацтва. “Мірную” партыю прадстаўляў каронны канцлер Ежы Асалінскі. Яго падтрымлівала шляхта, маёнткі якой не былі закрануты казацкім рухам. Яны схіляліся да перамоў і ўступак.

Перамагла “мірная” партыя. Канвакацыйны сойм накіраваў брацлаўскага ваяводу Адама Кіселя на перамовы з Б. Хмяльніцкім. У выпадку іх правала сойм вырашыў пачаць вайну і прызначыў трох рэгіментараў: Дамініка Заслаўскага (“Пярыну”), Мікалая Вострарога (“Лаціну”) і Аляксандра Канецпольскага (“Дзяціну”).

Паколькі князь І. Вішнявецкі на свой страх пачаў вайну з казакамі, перамовы былі сарваны. Хмяльніцкі знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры пад Піляўцамі на Валыні, дзе чакаў дапамогі ад крымскага хана Тугай-бея. Туды ж рушыла паспалітае рушэнне ў складзе 36 тыс. чалавек з вялікім абозам. Шляхта пагражала закідаць каптурамі “пілявецкага курніка”, ужо пачала святкаваць сваю перамогу. Але татары нечаканым ударам весь польскі абоз (200 тыс.) звярнулі ў бегства. Першымі беглі рэгіментары, за імі астатняя шляхта.

Б. Хмяльніцкі з Тугай-беем рушыў на Львоў, дзе заселі рэгіментары з часткай шляхты. Мяшчане, у асноўным яўрэі, заплацілі вялікі грашовы выкуп (каля 1 млн злотых). Тады гетман Запарожскай Сечы накіраваўся да Замосця.

У гэты час ў Варшаве праходзіў элекцыйны сойм. “Ваенная” партыя прапанавала новым каралём Карла Фердынанда, біскупа вроцлаўскага і плоцкага, “мірная” партыя – Яна Казіміра (абодва – сыны Жігімонта ІІІ Вазы). Паражэнне пад Піляўцамі аддало перавагу “мірнай” партыі. Каралём быў выбраны Ян ІІ Казімір Ваза (1648 – 1668 гг.). Хмяльніцкі накіраваў яму ліст, у якім абгрунтоўваў дзеянні казакоў. Кароль абяцаў пачаць перамовы, калі казацтва адыдзе з тэрыторыі Польшчы ва Украіну.

Перамовы пачаліся ў Пераяславе. Каралеўскую дэлегацыю прадстаўляў А.Кісель. Украінскі гетман патрабаваў перадачі Львова, Галіча і Холма пад юрысдыкцыю казакаў, месца ў сенаце для кіеўскага мітрапаліта, ліквідацыі ва Украіне уніі, выгнання езуітаў, недапушчэння Вішнявецкага да гетманскіх пасад, выдачы Чаплінскага ўзамен на польскіх палонных. У выніку падпісалі толькі перамір’е і вызначалі дэмаркацыйную лінію па р. Гарынь, пераходзіць якую забаранялася.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]