Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

59. Развіцце беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1945 – 1985 гг.).

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі якія яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якія яны вызначаліся ў партыйных дакументах. Творы падаўляючай большасці савецкіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, мастакоў, скульптараў ствараліся ў адпаведнасці з мастацкім метадам сацыялістычнага рэалізма. У 1950 – 1980-я гг. у БССР актыўна развівалася выяўленчае мастацтва. Прызнанымі мастакамі у той час былі М. Савіцкага «Сказ пра хлеб», «Ільнаводы», I. Стасевіча «Шахцёры Салігорска», Г. Вашчанкі «Жнівень», М. Данцыга «Мінск. Плошча Перамогі» і інш. У 1970 – 1980-ягг. жывапісцы імкнуліся асэнсаваць нацыянальную гісторыю, духоўнае жыццё народа, увасобіць вобразы выдатных беларускіх дзеячаў. Гэтай тэме прысвечаны палотны А. Марачкіна, Ф. Янушкевіча, У Пасюкевіча і інш. Узмацнялася ўвага да сучаснасці. Аднак пейзаж, тэмы гістарычнага мінулага, Вялікай Айчыннай вайны паранейшаму займалі галоўнае месца. У ліку лепшых твораў – цыкл карцін М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы» (1974 – 1980). Беларуская скульптура ўзбагачалася новымі творамі 3. Азгура, А. Бембеля, А. Анікейчыка і інш. Стваралася шмат мемарыяльных помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ліку шырока вядомых – Курган Славы Савецкай Арміі вызваліцельніцы Беларусі, мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў», «Брэсцкая крэпасць-герой» і інш.

Архітэктура. Пасля заканчэння вайны беларускія архітэктары і праектныя арганізацыі распрацавалі генеральныя планы забудовы для ўсіх абласных і большасці раённых цэнтраў БССР. У шырокіх маштабах вялося аднаўленне старых і ўзвядзенне новых грамадскіх і жылых будынкаў. 3 сярэдзіны 1950-х гг. пачаўся новы этап развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры ў Беларусі, які характарызаваўся ўкараненнем індуст-рыяльных метадаў будаўніцтва. На архітэктурна-мастацкае аблічча гарадоў значна ўплывалі буйныя грамадскія будынкі, сярод якіх кінатэатры «Кастрычнік» і «Масква» ў Мінску, Гомельскі цырк, Гродзенскі абласны драматычны тэатр і многія іншыя.

Музыка. Далейшае развіццё атрымалі ўсе віды беларускага музычнага мастацтва. Кампазітары стваралі оперы, сімфоніі і кантаты, прысвечаныя барацьбе беларускага народа з гітлераўскімі захопнікамі, дружбе савецкіх народаў, іх рэвалюцыйнаму мінуламу. Гэта творы Я. Цікоцкага, М. Аладава, Р. Пукста, П. Падкавырава і інш. З’явіліся новыя сольныя і харавыя песні. Многія з іх сталі масавымі, народнымі.

У песенным жанры найбольшых поспехаў дасягнулі кампазітары У Алоўнікаў, Я. Глебаў, Л. Захлеўны, I. Лучанок, Ю. Семяняка, Э. Ханок. Многія кампазітары звярталіся да літаратурных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, У Караткевіча, замежных класікаў. У выніку былі напісаны музычна-драматычныя творы: балеты «Курган», «Альпійская балада», «Маленькі прынц» Я. Глебава, оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага, «Зорка Венера» Ю. Семянякі і інш.

Тэатр. Кіно. Тэатральнае мастацтва ў пасляваенны перыяд у большей ступені, чым музычнае, знаходзілася пад уплывам пастаноў ЦК ВКП(б) па ідэалагічных пытаннях. Асноўнае месца ў рэпертуары тэатраў займалі савецкія п’есы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, працоўнаму жыццю савецкага народа, лепшыя творы рускай і замежнай класікі. Тэатральны жанр стаў адным з папулярных відаў мастацтва ў рэспубліцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. у БССР працавала 19 драматычных і 6 лялечных тэатраў. У класіку беларускага кіно ўвайшлі карціны «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М. Фігуроўскага, «Праз могілкі» В. Турава, «Альпійская балада» Б. Сцяпанава і інш.

У 1960 – 1985 гг. 13 мастацкіх, 36 дакументальных фільмаў адзначаны ўзнагародамі міжнародных і адпаведна 30 і 72 – усесаюзных кінафестываляў.

Адраджалася культура нацыянальных меншасцей Беларусі. У духоўным жыцці беларускага грамадства ўзрастала роля рэлігіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]