Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. Ў Беларусі.

У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікам якой сталі рэвалюцыянеры народнікі якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ідэолагамі народніцкага руху былі рэвалюцыйныя філосафы Бакунін Ткачоў і Лаўроў. Усе тры плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына, каторая існуе амаль ў кожнай вёсцы Расійскай імперыі, гэта ячэйка сацыялізма. Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. Само сабой зразумелася, што народнікі таксама планавалі знішчыць царызм, пабудаваць у Расіі дэмакратычную рэспубліку, даць народам PI, у тым ліку і беларусам, культурна-нацыянальную аўтаномію. У 1879 – 1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі. У 1884 г. беларускія студенты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер якія вучыліся ў Пецярбурзе, арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Былі таксама выдаддзены два нумары газеты "Гоман" дзе беларускія студэнты абгрунтавалі права беларусаў на сваю нацыянальную дзяржаву. Тры народніцкія плыні адрознівалісь паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях. Бакунін заклікаў сялянства да бунта такога ж як у часы Емельяна Пугачова. Удзельнікі арганізацыі "Чорны перадзел" спрабавалі на практыцы ажыцявіць яго ідэі і падняць народ на паўстанне. Яны займаліся хаджэннямі ў народ. "Нардная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвяртжаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі соцен чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Іх найбольшым поспехам было забойства беларусам Ігнатам Грынявіцкім цара Аляксандра II ў 1881 г. Але нават забойства цара не наблізіла грамадства ні да рэвалюцыі ні, тым больш, да сацыялізма. Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацы былі арыштаваны і на іх змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова.Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марскісцскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады - 10, у 90-я гады - ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму. Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, сплачонныя, свядомыя,г. зн. рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў.Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню. У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых. У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў аноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах і павыходзілі на свабоду. У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць Стварэне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 1907 гг. і Беларусь. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтоаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў. Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку.Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна з якім ствараеца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 18 кастрычніка ў Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя.Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку 100 чалавек было забіта і 300 паранена. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску. Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты. Першая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскўю аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. Беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы якія аб’ядналіся ў блок РОС (Российский окраинный союз). Аднак другая дума не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу але прапанавала сваю ўласную и была распушчана. Адбылася гэта 3 чэрвеня. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.

Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаня былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]