Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

52. Развіцце партызанскага руху і Падполля.

Пасля акупацыі нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі ў многіх раенах пачыныецца барацьба насельніцтва супраць акупантаў. Ужо ў 1941 г. на акупіраванай тэрыторыі іх дзейнічалі ў падполлі 3 абласныя, 2 гарадскія і 20 раенных камітэтау КП(б)Б. Адным з першых узнік Мінскі партызынскі атрад Васіля Захаравіча Каржа. Амаль адначасова з ім узнікаюць атрады Міная Філіпавіча Шмырова, Ціхана Піменавіча Бомажкова і Федара Іларыёнавіча Паўлоўскага. Яны першымі з партызан у гады вайны, ужо ў жніўні 1941 года атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Восенню 1941 г. на Беларусі дзейнічала 430 партызынскіх атрадаў і груп агульнай колькасцю больш за 8300 чалавек У першыя дні акупацыі ўзнікае падполле ў Мінску. Ужо восенню 1941 г. яно налічвала 50 падпольных груп, якія аб’ядноўвалі каля 2000 чалавек. За гады вайны Мінскія падпольшчыкі правялі 1500 дыверсій супраць фашыстау. Яны распаўсюджвалі лістоўкі, выдавалі ў падполлі газету “Звязда”, збіралі разведданыя, забяспечвалі партызан медыкаментам, зброяй, прадуктамі і байцамім. За 1100 дзён акупацыі Мінска мінскія падпольшчыкі здейснілі 1500 дыверсій. Буйныя падпольныя арганізацыі дзейнічалі ў Віцебску, Магілеве, Гомелі, Оршы і іншых гарадах. Падпольшчыкі Оршы на чале з Канстацінам Заслонавым толькі за зіму 1941 – 42 года знішчылі 172 нямецкія цягнікі.

Пасля разгрому немцаў пад Масквой партызанская барацьба набывае масавы характар. У маі 1942 года для кіраўніцтва партызанскім рухам у Маскве быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) а крыху пазней Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). У канцы 1942 – пачатку 1943 года партызаны вызваляюць ад фашыстаў цэлыя раёны, дзе аднаўляецца Савецкая ўлада. Так узнікаюць партызанскія зоны і краі. Партызанскія брыгады і злучэнні пачынаюць ажыццяўляць па тылах немцаў шматкіламетровня рэйды ў ходзе якіх яны знішчаюць чыгункі, масты, лініі сувязі, грамяць варожыя гарнізоны і штабы. Найбуйнейшай аперацыяй беларускіх партызан была рэйкавая вайна. Яна праводзілася са жніўня 1943 па чэрвень 1944 пад час яе было устроена 270 тыс. дыверсій на чыгунцы, было знішчана десяткі мастоў і чыгуначннх станцый узарвана сотні эшалонаў.

Савецкі партызанскі pyx меў стройную структуру: атрады аб’ядноўваліся ў брыгады, брыгады ў тэрытарыяльныя злучэнні, якія падпарадкоўваліся БШПР. У гады вайны ў Беларусі дзечнічала 374 тыс. партызан, 70 тыс. падлольшчыкаў. Да ліпеня 1944 года, яны забілі, паранілі або ўзялі ў палон звыш 500 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў пусцілі пад адкос больш за 1100 тыс. варожых эшалонаў, разбурылі 29 чыгуначных станцый, разграмілі кадя 1000 няшдкіх гарнізонаў і штабоў.

У заходніх абласцях Беларусі савецкі партызанскі pyx пачаў разгортвацца ў 1942 годзе. Тут савецкія партызаны дзейнічалі паралельна з польскай Арміяй Краевай. Да 1943 года яны часта дзейнічалі супраць немцаў разам. Вясной 1943 г. Калі савецкі ўрад разарваў дыпламатнчныя адносіны з польскім эмігрантскім урадам адносіны паміж АК і савецкімі партызанамі становяцца варожымі. Нярэдкімі становяцца сутычкі паміж імі.

АК падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў Лондане. Мэтай яе стварэння была падрыхтоўка да паўстання супраць немцаў, каб самастойна вызваліць Заходнюю Беларусь і не дапусціць туды прыхода Чырвонай Арміі. Таму і тактыка АК была скіравана на назапашванне сіл і падрыхтоўку да паўстання.

54. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Уклад беларускага народа ў Перамогу. Палітычныя і эканамічныя наступствы другой сусветнай вайны для СССР і БССР.

Беларусы ўнеслі значны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі і Японіі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася больш за 1,1 мільела беларусаў. 374 тыс. чалавек ўдзельнічалі ў партызанскай барацьбе і 70 тыс, у падпольнай. 470 беларусаў былі ушанаваны званнем Героя Савецкага Саюза. Сотні тысяч узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Сярод герояў Савецкага Саюза летчыкі Гастэла, Талаліхін, Гаравец, снайпер Смалячкоў, маршалы Савецкага Саюза Сакалоўскі і Якубоўскі, генерал Даватар і інш. Больш за 2,5 млн. чалавек або кожны чацьверты жыхар рэспублікі загінуў у гэтай вайне, Рэспубліка страціла ў гэтай вайне больш паловы свайго нацыянальнага багацця.

Вынікі і ўрокі другой сусветнай вайны. Другая сусветная вайна доўжылася 6 гадоў. Агульная вартасць матэрыяльных стратаў ацэньваецца ў 4 трлн. долараў. Вядома ж, загубленыя матэрыяльныя вартасці з часам можна ўзнавіць, але немагчыма вярнуць загінуўшых у крывавай бойні. Вайна прынесла неўзнаўляему урон чалавецтву, Знішчана найбольш, актыўная, і працаздольная частка насельніцтва, якая складае гонар кожнай нацыі. Гэта была самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. У ходзе яе было забіта і памерла ад ран звыш 60 млн. чалавек больш 90 млн. чалавек атрымала раненні і калецтвы. Гэта была небывалы па сваім маштабам канфлікт. У ім удзельнічала 72 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. А арміі гэтых дзяржаў было мабілізавана 110 млн. чалавек.

Вайна скончылася поўным паражэннем Германіі і яе саюзнікаў, крахам іх агрэсіўных планаў, аб устанаўленні панавання над усім мірам. Германія, Італія і Японія часова страцілі статут вялікіх дзяржаў. У іх былі ліквідаваны рэакцыйныя фашысцкія і мілітарысцкія палітычныя рэжымы.

Перамога над самымі рэакцыйнымі сіламі таго часу была дасягнута дзякуючы аб’яднанню ўсіх дзяржаў і народаў у ваенна-палітычны саюз, аснову якога склалі СССР, ЗША і Англія. Савецкі Саюз унёс не толькі рашаючы уклад у перамогу, але і вынес на сваіх плечах асноўны цяжар другой сусветнай вайны, значна рясшырыў свае межы ў Еўропе і Азіі, набыў новыя сферы ўплывў ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе а так-сама Паўднёва-Усходняй Азіі, знайшоў новых саюзнікаў.

ЗША ўмацавалі сваё становішча ў міры пасля вайны. Далёка абагнаўшы ўсе астатнія краіны ў вобласці эканомікі. Пасля другой сусветнай вайны Амерыка ператварылася зверхдяржаву, якая валодала манаполіяй на вытворчасць атамнай зброі. У 1946 г. яна вырабіла больш прадукцыі, чым астатнія краіны міру, разам ўзятые.

Да канчара 40-х гг. Заходняя Еўропа ўзнавіла загубленую вайной гаспадарку і пачала адваёўваць у ЗША раней страчанныя пазіцыі ў сусветнай эканоміцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]