Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

58. Развіццё адукацьті. Літаратуры і навукі ў Беларусі ў пасляваенны час (1945 – 1985 гг.)

Адукацыя. Адной з найважнейшых задач было аднаўленне разбуранай вайной сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў 1946 – 1947 гг. у БССР працавала 11 354 школы. Але адначасова ішло скарачэнне колькасці беларускамоўных школ і павелічэнне ліку школ з рускай мовай навучання. У 1949 – 1950 гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай 7-гадовай адукацыі, які завяршыўся ў сярэдзіне 1950-хгг. Да канца 1940-хгг. ліквідавана непісьменнасць сярод дарослага насельніцтва. Удасканальвалася матэрыяльная база школ, паляпшалася падрыхтоўка педагагічных кадраў. Да сярэдзіны 1950-хгг. сістэма адукацыі, якая склалася яшчэ ў 1930-я гг., мела патрэбу ў абнаўленні. Для гэтага ў 1959 г. пачалася рэформа агуль-наадукацыйнай школы. Замест сямігодкі была ўведзена абавязковая васьмігадовая політэхнічная школа. 3 сярэдзіны 1960-х гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Адзінаццацігадовыя школы рэарганізоўваліся ў дзесяцігадовыя. Вялося шырокамаштабнае будаўніцтва новых школ па тыпавых праектах за дзяржаўны кошт. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і сірот.

Развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя. 3 1955 г. у Беларусі налічвалася 123 тэхнікумы і вучылішчы якія вялі падрыхтоўку па 260 прафесіях і 24 ВНУ. Навука. У 1945 г. у рэспубліцы працавала 8 навукова-даследчых інстытутаў АН БССР, у пачатку 1950-х гг. – 20. Іх дзейнасць была накіравана на пошукі шляхоў інтэнсіўнага развіцця народнай гаспадаркі. Развіццё навукі стрымлівалася слабай матэрыяльнай базай, недахопам кадраў па шэрагу навуковых кірункаў і ідэалагічным уціскам. Цяжкае становішча склалася ў галіне гуманітарных навук. Вучоныя былі вымушаны ў сваіх працах няўхільна прытрымлівацца ўстановак партыі аб развіцці грамадства, культуры. Эканамічныя навукі знаходзіліся пад уплывам працы Iосіфа Джугашвілі-Сталіна «Эканамічныя праблемы сацыялізму ў СССР», у якой вострай крытыцы былі падвергнуты рыначныя, грашовыя адносіны. Пасля 1953 г. у АН БССР ствараліся новыя інстытуты і лабараторыі: Інстытут фізікі і матэматыкі, навукова-даследчыя інстытуты матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, будаўніцтва і архітэктуры, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, шэраг самастойных аддзелаў, лабараторый. Беларускія вучоныя мелі значныя дасягненні. У 1978 г. акадэмік У. П. Платонаў за цыкл фундаментальных работ па алгебраічных трупах удастоены Ленінскай прэміі. Акадэміку М. А. Барысевічу і супрацоўнікам Інстытута фізікі В. У. Грузінскаму і В. А. Талкачову ў 1980 г. прысуджана Ленінская прэмія за даследаванні па спектраскапіі свабодных складаных малекул.

Літаратура. Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі якія яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якія яны вызначаліся ў партыйных дакументах. Творы падаўляючай большасці савецкіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, мастакоў, скульптараў, кінемтаграфістаў ствараліся ў адпаведнасці з мастацкім метадам сацыялістычнага рэалізма. У 1945 – 1953 гг. галоўнай тэмай літаратурных твораў стала асэнсаванне складаных праблем Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага грамадства. Значнай падзеяй гэтага перыяду стала апублікаванне ў 1947 г. паэмы Я. Коласа “Рыбакова хата”. Выйшлі ў свет і атрымалі прызнанне чытачоў творы I. Шамякіна “Глыбокая плынь”, А. Кулакоўскага “Гартаванне”, Я. Брыля “У Забалоцці днее” і інш. Тэме вайны былі прысвечаны драматургічныя творы А. Маўзона “Канстанцін Заслонаў”, К. Крапівы “3 народам”, К. Губарэвіча “Цытадэль славы” («Брэсцкая крэпасць») і інш. Адначасова разгортвалася крытыка шэрагу твораў М. Танка, К. Буйло, М. Лужаніна, якія не стасаваліся з афіцыйнай палітыкай партыі ў галіне літаратуры. Пасля 1953 г. пачаўся новы этап у развіцці беларускай савецкай літаратуры. Тэматыка літаратурных твораў ахоплівала шырокае кола праблем: Вялікая Айчынная вайна, жыццё сучаснай вёскі, маральна-палітычны стан грамадства, горад у эпоху НТР і інш. Удастоены Ленінскай прэміі I. Мележ. Найбольш знаёмыя письменники: А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, I. Шамякіна, В.Быкау.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]